Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (1201-1300)

 

Анатолій Балуценка

http://ab5tt.narod.ru

 

 

1201     МЯЖА ДАЗВОЛУ

 

Прайшоў запал сустрэч кароткiх,

Ўвесь шлях ўдалося нам прайсцi,

Жадаю сноў табе салодкiх,

Кахання шчырага ў жыццi.

 

Ў жыццёвым моры заблукалi,

Забудзь мяне цяпер, прашу,

Мы целам моцна пакахалi,

Халоднай збераглi душу.

 

Душа каб ярка зiхацела,

Сустрэлiсь шчасце i спакой,

Недастаткова ўцехi цела,

Кахаць патрэбна i душой.

 

Цудоўна, як душа кахае,

Ды целу як чакаць душу?

Калi яно кахаць жадае,

Дазволу перайдзе мяжу.

 

Але мяжа дазволу, можа,

Не вельмi кепская мяжа?

I целам пакахаць прыгожа,

Хаця халодная душа.

 

19.11.1995

 

Home Page

 

1202     ДЗЕ ШЧАСЦЕ?

 

Душа дагэтуль цалкам не астыла,

Хоць шмат гадоў жыцця ўжо прайшло,

Душу такую доля падарыла,

Што здатна доўга вылучаць цяпло.

 

Гады iдуць, жыць, як раней, цiкава,

Як ў маладосцi, па жыццю iдзеш,

Заўжды за справай ёсць другая справа,

Жаданне новы пакарыць рубеж.

 

Узрост душы нiколi не замiнка,

Як жыць прыемна, хутка бяжыць час,

Апошняя ўдалечынi супынка,

Калi энтузiязм яшчэ не згас.

 

Няўмольны час змяняе значна цела,

Але душа нязменная заўжды,

Старэць душа нiяк не захацела,

Ёй нi па чым пражытыя гады.

 

Ўдалечыню за шчасцем ўсе iмкнуцца,

Але надзеi – толькi мiражы,

Лепш супынiцца, пiльна азiрнуцца,

Бо шчасце захавалася ў душы.

 

20.11.1995

 

Home Page

 

1203     МЕЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Калi незадаволены заўсёды,

I хочацца iнакшае знайсцi,

Нiчога, акрамя вялiкай шкоды,

Не знойдзецца, не зменiцца ў жыццi.

 

Спаўна як за iснуючае ўдзячны,

Няма жадання што-небудзь змянiць,

Абавязкова прыйдзе поспех значны,

Адразу весялей на свеце жыць.

 

Жыццё змянiць нiяк не удаецца,

Ды змена можа шлях адкрыць бядзе,

I толькi доля горка пасмяецца,

Бо па жыццю яна адна вядзе.

 

Не след за сiняй птушкаю iмкнуцца,

Бо шчасце не дагнаць i не злавiць,

Не заблукаць бы i хутчэй вярнуцца,

Сама яна, як трэба, прыляцiць.

 

Прыходзiць цалкам разуменне з часам,

Што махавiк жыцця не супынiць,

Каб шчасце мець, вярцецца трэба разам,

Адзінства не дае яго згубiць.

 

20.11.1995

 

Home Page

 

1204     ДЗЕЛIЦЬ СЛУШНА

 

Здаецца выпадковым ўсё ў жыццi,

Не будзе выпадковасцей нiколi,

Павiнна немiнучае прыйсцi,

Бо кожны пад уладай сваёй долi.

 

А долю вызначае толькi Бог,

Яна ў жыццi адзiная дарога,

Змянiць яе яшчэ нiхто не змог,

Не зменiцца нiколi, што ад Бога.

 

Бог долю вызначае назаўжды,

I больш яе нiколi не змяняе,

Дае Ён ў меру шчасця i бяды,

Таму жыццё нас рознае чакае.

 

Бясконца Бога просяць болей даць,

Нiколi меней не жадаюць людзi,

Малiтвы бескарысна прамаўляць,

К таму, што ёсць, дадатку ўжо не будзе.

 

Нiчога выпадковага няма,

Заўсёды воля Бога непарушна,

Прасiць не трэба многа, ўсё дарма,

Бо долi Бог адразу дзелiць слушна.

 

20.11.1995

 

Home Page

 

1205     САПРАЎДНЫ БОГ

 

Магаматанiн будзеш цi будыст,

Цi хрысцiянiн, так рэлiгiй многа,

Або заўзяты нават атэiст,

Ад аднаго мы ўсе паходзiм Бога.

 

Рэлiгii i Бог – не ўсё адно,

Рэлiгii стваралi самi людзi,

Ёсць хрысцiянскiх больш двухсот даўно,

I далей к лiчбе новая прыбудзе.

 

Рэлiгii стваралi i багоў,

Каб пакарыць людзей i мець уладу,

Да Бога прапаведуюць любоў,

Заўжды гатуюць нейкую прынаду.

 

Хацеў пазнаць дакладна, ды не змог,

Прасiў на разуменне боскай ласкi,

Каб разабрацца хто сапраўдны Бог,

А дзе лунаюць вабныя, ды казкi.

 

Знайшоў сваю я з шэрагу дарог,

Хоць позна зазумеў, але не шкода,

У свеце ёсць адзiн сапраўдны Бог:

Адвечны Бог Вялiкая Прырода.

 

21.11.1995

 

Home Page

 

1206     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Чаму сумуе зноў душа мая?

Жыццё цякло павольна i прыстойна,

Напэўна, закахаўся моцна я

I ад кахання стала неспакойна.

 

Ды не каханне ў яве, толькi сны,

Далёкай маладосцi успамiны,

Хаця, калi настане час вясны,

Душу хвалююць i цяпер жанчыны.

 

Прыемна час юнацтва ўспамiнаць,

Цудоўна, як не згасла спадзяванне,

Хоць i мiнула ўжо пара кахаць,

Ды лiрыку складаю пра каханне.

 

Нядрэнна часам i засумаваць,

Бо сум на радасць так падобны гэты!

Каб вершы пра каханне напiсаць,

Кахаць павек прысуджаны паэты.

 

Калi душа астыла i няма

У ёй куточка, каб адчуць каханне,

Верш не складзецца, бо ў душы зiма,

На поспехi пустое спадзяванне.

 

21.11.1995

 

Home Page

 

1207     НЕ АДЧУВАЦЬ РАСЧАРАВАННЯ

 

Ўдалечыню прыемна углядацца,

Пазнаць каб свой жыццёвы паварот,

Таму, як цуд, чароўнае юнацтва,

Бо вызначыць у змозе лёсу ход.

 

Бясконца ў стане дзiўнага чакання,

Душа расхваляваная заўжды,

Цiкава, дзе здзяйсняецца жаданне,

Шукае кожны вабныя хады.

 

Як выбраў, зразумелай стане доля,

Ўдалечыню не трэба заглядаць,

Няма прасторы шахматнага поля,

I марна ўжо хады перабiраць.

 

Што заўтра будзе, загадзя вядома,

Дакладна справы паўтарацца зноў,

Узнёсласць ў марах замяняе стома,

Рамантыка знiкае без слядоў.

 

Жыццё каб не здавалася будзённым,

Расчаравання каб не адчуваць,

I шчасце шчодра атрымаць ў штодзённым,

Душа павiнна некага кахаць.

 

21.11.1995

 

Home Page

 

1208     ЧАМУ?

 

У кожнага ёсць добрыя намеры,

Як людзi толькi пачынаюць жыць,

У iншых душах чарнаты без меры.

Адкуль жа удаецца зло набыць?

 

Каб ад жыцця мець толькi асалоду,

Лепш любых палка песцiць i кахаць,

Прыносяць людзi гора, здзекi, шкоду,

Калi бязглузда прагнуць забiваць.

 

Няма сумлення або ў Бога веры?

Як можна жыць з душой такою злой?

Няпраўду кажуць: «Людзi нiбы зверы»,

Iх спрэчкi не сканчаюцца вайной.

 

Незразумела, як паводзяць людзi,

Чаму заўсёды сiла наш кумiр?

Мо з часам дабрыню душа набудзе,

Каб вабiў толькi моцны сталы мiр?

 

Чаму заўжды хапаемся за зброю?

Так павялось з далёкай даўнiны.

Чаму не хочам мiру i спакою?

Чаму жадаем гора i вайны?

 

21.11.1995

 

Home Page

 

1209     ПЕРАКАНАЎЧЫ ДЫЯЛОГ

 

Ты адкажы мне на каханне.

– Не, не чакай, не адкажу.

А падавала спадзяванне.

Не прыставай, не лезь ў душу.

 

Была надзея: станеш мiлай...

Надзея кепскаю была.

Жадаў, мяне каб палюбiла.

Любоў другому аддала.

 

Цяпер мне часта будзеш снiцца...

Табе навошта тыя сны?

Хацеў любвi тваёй напiцца.

Чакай цяпер другой вясны.

 

Другую я не пакахаю.

Прыйдзе к табе каханне зноў.

Твайго кахання я чакаю.

Ты не кажы мне ўзнёслых слоў.

 

Мо перадумаеш ты часам?

Я бачу, можаш ты кахаць...

Павек, магчыма, будзем разам?

Навошта iншага шукаць!

 

22.11.1995

 

Home Page

 

1210     ЦЯЖКА НА ДУШЫ

 

Прыйшло каханне на бяду маю,

Душа гарыць, яе ты запалiла,

Цяпер начамi доўгiмi не сплю,

Бо не жадаеш стаць маёю мiлай.

 

А мо яно на шчасце мне дано?

Жыццё маё змянiла надта крута,

Красу тваю прыкмецiў я даўно,

Не ведаў, што сустрэнецца пакута.

 

Ды праз пакуту прыйдзе чысцiня,

Хоць ты не закахалася адразу,

Цябе пабачыць хочацца штодня,

Станоўчага чакаю я адказу.

 

Не ведаў, што сустрэну я тугу,

Што перажыць мне прыйдзецца абразу,

Свет без цябе ўявiць больш не магу,

Кахаю, хоць няма пакуль адказу.

 

Нялёгка ад кахання на душы,

Каханне у палон мяне забрала,

Чакаю i прашу: хутчэй скажы,

Што ты мяне пяшчотна пакахала.

 

22.11.1995

 

Home Page

 

1211     ТОЛЬКI ВОЛI

 

Нiколi не здараецца ў жыццi,

Уласная каб доля падабалась,

Каб шлях жыццёвы радасна прайсцi

I горкага асадку не засталась.

 

Бо, незалежна, стан якi прыйдзе,

Каштоўнасцей якiх i колькi маеш,

Спакою не знаходзiцца нiдзе,

Бясконца шчасця лепшага шукаеш.

 

Ды лепшага нiяк не дасягнуць,

Хаця iмкнуцца да яго бясконца,

Калi турботы цяжкiя гнятуць,

Душу сагрэць не ў змозе нават сонца.

 

Сваю каб долю горка не карыць,

Не трэба зайздрыць iншаму нiколi,

Каб радасна жыццё сваё пражыць,

Iмкнуцца лепей да душэўнай волi.

 

Душы, як птушцы, вабна вольнай быць,

Стаць незалежным трэба намагацца,

Нiколi ўсiх багаццяў не здабыць,

Ды доля будзе шчыра усмiхацца.

 

23.11.1995

 

Home Page

 

1212    КАБ ЧЫТАЛI ПАЭЗIЮ

 

Калi бясконцы холад на душы,

Як для яе паганыя умовы,

Не пiшуцца прыгожыя вершы,

Не падабраць прыветлiвыя словы.

 

Каб песню пра каханне напiсаць,

Патрэбна, каб душа ад шчасця пела,

Ды слоў пяшчотных ўжо не падабраць,

Як вогнiшча ў душы перагарэла.

 

Калi няма пачуццяў у душы,

Да вершаў ў чытача не будзе веры,

Што адчуваеш, тое i пiшы,

Пачуццi апынуцца на паперы.

 

Таму, каб вершы добрыя складаць,

Не толькi трэба ведаў мець даволi,

Патрэбна i душою адчуваць,

Iнакш не будуць верш чытаць нiколi.

 

Заўжды душа павiнна ўзнёслай быць,

Пачуццi ў ёй каб моцна вiравалi,

Уплыў дакладным словам каб зрабiць,

Паэзiю каб з радасцю чыталi.

 

23.11.1995

 

Home Page

 

1213     СВАЯ КРЫНIЦА

 

Не трэба асалоды i турбот,

Хоць без турбот не будзе асалоды,

Ды завiтае з iмi шмат маркот,

Душа зазнае горкi боль ад шкоды.

 

Няхай без асалоды, ды спакой,

Бо вабiць моцна не сама цукерка,

Я бестурботны стан шаную свой,

Цукерка тая ж, iншая паперка.

 

Працягла каб магла душа спяваць,

Хапае бестурботнай асалоды,

Сваё каханне трэба шанаваць

I не шукаць прывабныя прыгоды.

 

Не вычарпаць сваю любоў да дна,

Бо кожная жанчына як крынiца,

I не яе вялiкая вiна,

Няздольны як з крынiчанькi напiцца.

 

Не надта трэба лужыну шукаць,

Як прага ёсць i хочаш асалоды,

Сваю крынiцу трэба расчышчаць,

Бо чыстая вада у ёй заўсёды.

 

23.11.1995

 

Home Page

 

1214     ЖИЗНЬ

 

Слетает жёлтый лист с берёз,

И красный лист роняют клёны,

На них сияли капли рос,

Был величавым лист зелёный.

 

Гордился он собой вчера,

Сиял, как бриллиант в короне,

Пришла тревожная пора,

И лист не нужен больше кроне.

 

Упала до нуля цена,

У жизни ведь конец суровый,

Но за зимой грядёт весна,

И лист у кроны будет новый.

 

А старый красно-золотой

Не нужен и достоин тленья,

Так бесконечной чередой

Идут из жизни поколенья.

 

Приходят в жизнь с надеждой все,

Гордятся красотой и силой,

И мудростью во всей красе,

Но жизнь кончается могилой...

 

23.11.1995

 

Home Page

 

1215     РАЗАБРАЛАСЬ

 

Ў каханнi вельмi цяжка разабрацца:

Дазволiць цалаваць сябе цi не?

Парады ў вабны момант не спытацца,

Ну што ж, няхай цалуе ўжо мяне.

 

Не зразумела: цi душа, цi цела

Удзел павiнны у каханнi браць?

Сама я нечакана захацела

Яго таксама моцна цалаваць.

 

Лiчыла: цалавацца толькi будзе,

Нiчога больш не буду дазваляць,

Але ужо прыемна песцiць грудзi,

Самой цудоўна, цяжка адмаўляць.

 

I трапяткiя рукi, хоць няўмела,

Ўжо абдымалi мой гарачы стан,

Нарэшце, вiдавочна зразумела,

Без цела не каханне, а падман.

 

Хоць ведала ў каханнi надта мала,

Ды хутка разабралась ўсё адно,

Што, як пяшчотна палка пакахала,

Два целы аб'яднаюцца ў адно.

 

23.11.1995

 

Home Page

 

1216     ФАРТУНА ПАВЯРНЕЦЦА

 

Калi навокал для цябе аблога,

Няма чым заспакоiцца душы,

Не бачна выйсце, трэба дапамога,

Крутыя доля робiць вiражы.

 

Хоць на душы трывожна i маркотна,

I холад, як ад снежаньскiх завей,

Хоць вельмi кепска, але не смяротна,

Памерцi час прыйшоў, а жыта сей.

 

Не трэба роспач дапускаць нiколi,

Хоць цяжка, душа стогне ад абраз,

Бо будзе яшчэ радасцi даволi,

Абавязкова прыйдз ўцешны час.

 

Таму, як доля робiць павароты,

Не трэба надта горка шкадаваць,

Пераадольваць трэба перашкоды

Або цярплiва ўпарта пачакаць.

 

Бо перадам фартуна павярнецца,

I явай стануць нават мiражы,

Лёс кепскi замест плачу засмяецца,

Бясконцай будзе радасць на душы.

 

25.11.1995

 

Home Page

 

1217     ДУША КАБ НЕ АСТЫЛА

 

Пара кахання светлая заўжды,

Пяшчотна кожны пакахаць ахвочы,

Але, як марна прабягуць гады,

Яна занадта цёмная, як ночы.

 

Бо цяжка без каханага тужыць,

Маё каханне дзесьцi заблукала,

Ды вельмi кепска бессэнсоўна жыць,

Гняце бесперастанная навала.

 

I радасцi не знойдзецца нiдзе,

Рабiць жаданай справы не цiкава,

Няма каму паспачуваць бядзе,

Не раз ў падушку слёзы ўжо хавала.

 

Як ягадзе, дзяўчыне ёсць свой час,

Зялёная не кiдаецца ў вочы,

Як не сарвалi пераспее ўраз,

I марна прападае лёс дзявочы.

 

Спяшацца трэба, каб не празяваць,

Каб светлаю пара кахання была,

Своечасова лепш заўжды кахаць,

Душа каб ў адзiноце не астыла.

 

25.11.1995

 

Home Page

 

1218     ШКОЛА ПАЧУЦЦЯЎ

 

Чаму нястрымна вабiць прыгажосць?

Не твайго поля ягада, вядома,

Ды моцна закахацца як прыйшлось,

Ў душы не радасць, а бяда i стома.

 

Каханне платанiчнае, няхай,

Але кругом ў каханнi перапоны,

Сустрэч i развiтанняў не чакай,

Ў каханнi надта жорсткiя законы.

 

Але душа iмкнецца да красы,

Пасрэднасцi нiколi не жадае,

Пачуцце на працяглыя гады

Ў душы шляхетнасць толькi пакiдае.

 

Не атрымаў ў каханнi хто адказ,

Не зведаў i сапраўднага кахання,

Калi ў душы стан прагi цалкам згас,

Прыходзiць хутка беднасць адчування.

 

Пачуццяў школа добрая заўжды,

Калi было каханне платанiчным,

Адказу не было i не бяды.

Якiм было каханне паэтычным!

 

26.11.1995

 

Home Page

 

1219     ЗАСТАЛАСЯ НЕНАВIСЦЬ

 

Прайшло каханне нават без слядоў,

Але турбуюць горкiя хвiлiны,

Хоць збегла, як вада збягае ў роў,

Ды цяжкiя засталiся ўспамiны.

 

Цябе так падабалася кахаць!

Было каханне чыстае, без бруду,

Ды пажадала iншага шукаць,

Абразу я нiколi не забуду.

 

Было каханне палкае ў душы,

Было, ды цалкам ўсё перагарэла.

Што не хапала для цябе, скажы?

Спакой сямейны разбурыць пасмела.

 

Прайшло каханне, як i не было,

Душа, як ураган, расхвалявалась,

Але к табе пачуцце не прайшло:

Замест кахання ненавiсць засталась.

 

Ты вабрала не лепшую з дарог,

Мая душа мо з часам боль забудзе?

Я не суддзя, хай судзiць толькi Бог,

Хто вiнаваты, добра бачаць людзi.

 

26.11.1995

 

Home Page

 

1220     ЦУДЫ Ў ЖЫЦЦI

 

Такое дзiва нават не прыснiцца,

Хоць здатны сны заўсёды цуд стварыць,

Так можа у сапраўднасцi здарыцца,

Што ў думках вельмi цяжка уявiць.

 

Але жыццё упарта робiць рэчы,

Якiя шчасце могуць даць i зло,

Адны з iх да спадобы i дарэчы,

Другiх няхай бы лепей не было.

 

Хаця i добра, як навiн не будзе,

Але жыццё будзённасцю гняце,

Душа пачуццяў моцных не набудзе,

I радасць не знаходзiцца нiдзе.

 

Хоць радасцi няма, няма i гора,

Але душа згасае у цiшы,

Няхай прыходзiць лепш пачуццяў мора,

Каб вiравалi моцна у душы.

 

Калi жыццё бясконца цуд стварае,

Прыемна, горыч можна перажыць,

Без цуду доля шчасцем не заззяе,

На свеце вельмi не цiкава жыць.

 

26.11.1995

 

Home Page

 

1221     СКЛАДАЮ ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ

 

Адносiны i зносiны людзй

Бясконца маю думку хвалявалi,

А пералiкi голыя падзей

Чытаць верш да канца не выклiкалi.

 

Таму я вершы ўзнёслыя пiшу,

I тэмы выбiраю без замiнкi

Пра вельмi загадковую душу,

Паводзiны людзей ды iх учынкi.

 

Хоць добра апiсальны верш гучыць,

Як словы падабраны ў iм прыгожа,

Не здатны ён душу разварушыць,

Магутна хваляваць яе не зможа.

 

Чытач павiнен пра сябе чытаць.

Каб на пытаннi высветлiць адказы,

Цiкава пра пачуццi мне пiсаць,

А не рабiць здарэнняў пераказы.

 

Упэўнены заўжды надзейна быў,

Перакананне моцнае я маю,

Што вершы зробяць на душу уплыў,

Бо вершы для людзей свае складаю.

 

27.11.1995

 

Home Page

 

1222     СВАЯ ЗЯМЛЯ

 

Свая зямля, зямля дзядоў, бацькоў,

Калi на ёй жывеш, не адчуваеш,

Ды ў сэрцы разгараецца любоў,

Айчыну як надоўга пакiдаеш.

 

На Бацькаўшчыне шмат гадоў не жыў,

Пабачыў iншых месц ў жыццi багата,

Ды родны край мяне прываражыў,

Бацькоўская мне часта снiлась хата.

 

Блакiтныя ў снах бачыў верасы,

Паляны, ўлетку дзе збiраў сунiцы,

Чароўныя сасновыя лясы,

Празрыстыя сцюдзёныя крынiцы.

 

Што змалку ўсёй душою палюбiў,

На ўсё жыццё духоўнае багацце,

Любоў сваю пранёс i не згубiў,

Радзiма сэрцу як другая мацi.

 

Прыйшла пара, i я вяртаюсь зноў,

Радзiма, як раней, перада мною,

Хай будзе ў нас ўзаемная любоў,

З сваёй сустрэцца радасна зямлёю.

 

27.11.1995

 

Home Page

 

1223     ПРЫЙШЛА ПАРА

 

Не ўзляцець, хоць крылы адраслi,

Бо нiкому вышынi не трэба,

Вельмi засядзеўся на зямлi,

Хоць даўно нястрымна вабiць неба.

 

Чаму так, калi падняўся хто

I цудоўна ў вышынi лятае,

Ён тады нiколi нi за што

Iншаму ўзляцець не памагае?

 

Саматугам к сонцу не ўзляцець,

Бо у неба цяжкая дарога.

На зямлi як з крыламi сядзець?

Трэба адрывацца ад парога.

 

Нават, калi крылы паламаць,

З часам пазрастаюцца, нiчога,

Бо зусiм не прыйдзецца лятаць,

Калi страху будзе надта многа.

 

Вершаў шмат ужо я напiсаў,

Час даўно прыйшоў публiкавацца,

Ды дагэтуль крылы ўсё ламаў.

Мо прыйшла пара iм распрастацца?

 

27.11.1995

 

Home Page

 

1224     ПЕРАМОГА НАД САБОЙ

 

Здабыць як перамогу над сабой?

Цяжэйшага няма ў жыццi нiчога,

Калi душа i цела вядуць бой,

Жаданая не прыйдзе перамога.

 

Бо рэдка, калi цела i душа

У еднасцi знаходзяцца заўсёды,

Часцей мiж iмi цягнецца мяжа,

Якая i стварае перашкоды.

 

Сябе надзейна каб абаранiць,

Празмернасцi душа не дазваляе,

Хоць кажуць часам, што душа гарыць,

Ды цела на пакуту падбiвае.

 

Як цела у залежнасць пападзе,

Сваю душу паслухаць не жадае,

Вароты адчыняй хутчэй бядзе,

Не ўратавацца, i душа сканае.

 

Пакуль душа свой голас падае,

Яе паслухаць прыйдзе перамога,

Хто не захоча голас чуць яе,

Не дасць яму карысцi дапамога.

 

28.11.1995

 

Home Page

 

1225     ЛIРЫКА, ПАЭЗIЯ, ВЕРШЫ

 

На лiры дакранаешся да струны,

Каб лiрыкай прыгожай вершы сталi,

Каб загучаў у iх напеў вясны,

Душу яны каб зместам сагравалi.

 

Каб стаць чароўнай лiрыкай вершу,

Вясёлка каб цвiла i краскi лета,

Расхваляваць спатрэбiцца душу,

Iнакш не будзе лiрыкi ў паэта.

 

Уласная як лiра не гучыць,

А муза прыйдзе, песню заспявае,

Паэзiяй верш можа толькi быць,

Чытач душы ў радках не адчувае.

 

На лiры як няздольны заiграць,

Не дапаможа вершы пiсаць муза,

I не цiкава верш такi чытаць,

Зусiм не будзе з чытачом саюза.

 

Надрукаваны вабныя радкi,

Ды дастаткова паглядзець на першы,

Каб разабрацца, гэта верш якi:

Паэзiя цi лiрыка, цi вершы.

 

28.11.1995

 

Home Page

 

1226     ГЛАВЕНСТВО

 

Всё измельчало, свет любви погас,

И милая уже немилой стала,

Ведь тяжело мне на душе сейчас.

Всё измельчало, как всё измельчало!

 

А раньше я таким счастливым был,

Любовь нас в поднебесье уносила,

Тебя боготворил я и любил,

И преданно надёжно ты любила.

 

Не разберусь, случилось что со мной,

Вдруг крылья у любви совсем сломались,

Уж не взмываем в небо мы с тобой,

Ведь раньше полетать всегда старались.

 

Казалось, есть важнейшие дела,

Живём всегда в согласии и мире,

Но пропасть между нами пролегла

И с каждым днём становится всё шире.

 

Но выход есть, и знаю, как мне быть,

Тогда и сердце сердца не забудет:

Любви главенство нужно отводить,

А остальное, как-нибудь, да будет.

 

28.11.1995

 

Home Page

 

1227     ШЫРОКАЯ ПЛЫНЬ

 

Аб тым я не шкадую, што здарылась,

Бо доля плынь, а я па ёй плыву,

Чаму належыць, тое i адбылась.

Што попел пасыпаць на галаву?

 

Мiнулае змянiць не ў стане сiла,

Бо плынь жыцця нiяк не павярнуць,

Ў вiрах яна магутна закруцiла,

Змагацца з ёй бясспрэчна, патануць.

 

У рэчышча жыцця ёсць павароты,

I плынь не будзе цэлы час круцiць,

Абавязкова скончацца маркоты,

I зноўку плынь шырокай можа быць.

 

На шчасце стала трэба спадзявацца,

Бо рэкi выгiбаюцца заўжды,

I прыйдзе час не плакаць, а смяяцца,

Бо стане з чыстай рэчанька вады.

 

Не будзе болей гора i ў памiне,

Захоча радасць доля дараваць,

Лепш пачакаць сваёй шырокай плынi,

Не трэба аб мiнулым шкадаваць.

 

29.11.1995

 

Home Page

 

1228     ЛЕПЕЙ ПАЧАКАЦЬ

 

Бясспрэчна, значна лепей пачакаць,

Каб крок зробiць пасля ужо рашучы,

Каб не прыйшлось няўцешна шкадаваць,

Усё жыццё не лiць каб слёз гаручых.

 

I «за» i «супраць» кiнуць на вагу,

Ва ўсiм каб вельмi добра разабрацца,

Каб не спаткаць няўмольную тугу,

Адразу лепей мо расчаравацца?

 

Прымаць рашэнне не патрэбна ўраз,

Яно надзейным, безумоўна, будзе,

Калi дарадчык вельмi доўгi час,

Ён зробiць лепей, чым параяць людзi.

 

Сем раз адмерай, ды адзiн адрэж,

Рабiць так радзiць прымаўка заўсёды,

Iнакш душу бяда гняце без меж,

I у жыццi сустрэнуцца нягоды.

 

Найлепей аптымальнае шукаць,

За першае, што будзе, не хапацца,

Прыемней значна трохi пачакаць,

Сваiм жыццём каб потым любавацца.

 

29.11.1995

 

Home Page

 

1229     БАЧЫЦЬ БУДУЧЫНЮ

 

У будучыню цяжка заглядаць,

Упарта я раблю такiя спробы,

Прыемна ўсё ж яе спрагназаваць,

Бо правiльны адказ мне да спадобы.

 

Хоць кропельку, хоць крыху, хоць на крок

Цудоўна вельмi будучае ўбачыць,

Нiхто б без мудрай здатнасцi не змог

Iдэi, што iснуюць, перайначыць.

 

Лiчылi б, што Зямля на трох кiтах,

Нiколi б людзi ў космас не ляталi,

З прагнозам калi б былi не ў ладах,

Навуку як наперад прасувалi?

 

Навацыю не здольны разрабiць,

Нiяк не здатны iншых азадачыць,

Наперад як празорлiвым не быць,

Калi канечны вынiк не убачыць.

 

Як ў будучыню здольны заглядаць,

Прагноз магчыма выдаць пры нагодзе,

Дакладна, як цыганцы, адгадаць,

Яшчэ хоць справа не на падыходзе.

 

30.11.1995

 

Home Page

 

1230     ВЫСОКАЯ МЭТА

 

Паставiць як не правiльна мэту,

Не дасягнуць яе ў жыццi нiколi,

Наклiкаеш сам на сябе бяду,

Ахвярай станеш па уласнай волi.

 

Нiколi ў жыццi радасцi няма,

Бо за няўдачай крочыць зноў няўдача,

Ў няпэўным стане цяжка нездарма,

Таму душа бясконца горка плача.

 

Галоўнае ў жыццi душэўны стан,

Як добры i на свеце жыць цудоўна,

Высокая мэта ў жыццi падман,

Мэту якую дасягаць ўсё роўна.

 

Нiколi ўсе не здолець рубяжы,

I зорку не дастаць нiколi з неба,

Цудоўна, калi радасць на душы,

Не гора шмат, а шчасця людзям трэба.

 

Таму не след сабе шукаць бяды,

Высокая мэта як ашуканка,

Бо прыйдзе задавольванне тады,

Калi на дасягальным ўзроўнi планка.

 

30.11.1995

 

Home Page

 

1231     АСКОМА АД ПАЭЗII

 

Калi ёсць бочка з чорнаю iкрой,

Хоць лыжкай еж, зусiм няма замiнкi,

Адносяцца з павагаю другой,

Як з маслам бутэрброд, на iм iкрынкi.

 

Павiнна толькi ўсё у меру быць,

Бо як яно празмерным надта стане,

Нiяк былой павагi не здабыць,

Хто паважаў, той хутка перастане.

 

Таксама i у зносiнах сваiх,

Не трэба iншым дакучаць нiколi,

Лепш сцiпла памаўчаць, паслухаць iх,

Самому след не гаманiць даволi.

 

Ўсяго патрохi трэба паспытаць,

Як будзе чаго-небудзь аж замнога,

Хоць добрае, ды будуць наракаць,

Празмернае не цэнiцца нiчога.

 

Чытаць як нават добрыя вершы,

Як многа iх, то будзе толькi стома,

Замест, каб было радасна душы,

Пачнецца ад паэзii аскома.

 

30.11.1995

 

Home Page

 

1232     ПIСАЦЬ АБ АСАБIСТЫМ?

 

Пiсаць аб асабiстым можа трэба,

А мо не трэба верш такi зусiм?

Аб лiтасцi душа як молiць неба,

Чытач чытаць захоча аб сваiм.

 

Свой боль заўжды мацней яго хвалюе,

Бо боль паэта чытачу чужы,

Калi ён выйсце у радках адчуе,

То верш прыемны, любы для душы.

 

Яму каб не было на сэрцы горка,

А не аб тым, паэту як было,

Iсцi павiнна чулая гаворка,

Расчараванне каб хутчэй прайшло.

 

Не кожнаму паэзiя па духу,

Мець трэба паэтычную душу,

Паэзiя развеяць здатна скруху,

Таму чытач звяртаецца к вершу.

 

Складаць не трэба верш аб асабiстым,

Хаця яно цiкавае было,

Каб верш для чытача быў прамянiстым,

Паэзiя яму дала цяпло.

 

30.11.1995

 

Home Page

 

1233    АРЫГIНАЛЬНАСЦЬ ДОЛI

 

Ўсе людзi розныя, iнакшыя iх долi,

У кожнага уласная, свая,

Не паўтараюцца яны нi ў кiм нiколi,

Ды iмi напаўняецца Зямля.

 

Жыццё такiм, як ёсць, было i далей будзе,

Ды долi вельмi розныя заўжды,

Бо адразнялiсь мiж сабою моцна людзi:

Хто быў стары, хто надта малады,

 

Хто жыў на поўначы, а хто на цёплым поўднi,

I адразняў людзей заўсёды пол,

Хто непрыножы надта быў, а хто чароўны,

Халодны хто, каго пякла любоў.

 

Хоць доля розная, але усе адзнакi,

З якiх складаецца у еднасцi яна,

Заўсёды здатны паўтарыць ў жыццi ўсялякi,

Вядомы кожны элемент здаўна.

 

Сум i тугу, боль, шчасце, радасць i маркоты

Ўсё можа доля кожная набыць,

Шмат розных дзiўных рыс, яны ў матыве ноты,

Арыгiнальнай доля здатна быць.

 

30.11.1995

 

Home Page

 

1234     ПРАРОЦТВА ПАЭТАЎ

 

Не вельмi часта паэтычны густ даецца,

Не кожнаму прыходзiць творчы дар,

Як завiтае ён, то нiкуды не дзецца,

Павек цяпер ў яго ёсць гаспадар.

 

Адкуль прыходзiць дар чароўны к людзям гэты?

Яго па ўласнай волi не набыць,

Але не ўсе, хто пiша вершы, ўжо паэты,

Паэтам стаць прарокам трэба быць.

 

Паэт цярплiва свае вершы не складае,

Такiя вершы бачны па ўсяму,

Ён пiша тое, што з нябёс, як дар, спадае,

Дзiвосны верш дыктуецца яму.

 

Ў радку, якi гучыць, прароцтва моцна спела,

Яго прыдумаць сам паэт не мог,

Прыходзяць фразы, але з часам зразумела,

Што думкi шчодра пасылае Бог.

 

Здаўна сапраўдныя паэты ўсе прарокi,

Бо прадказанне здатны напiсаць,

Паэт сапраўдны ў невядомасць робiць крокi,

Бо Бог цудоўна можа падказаць.

 

30.11.1995

 

Home Page

 

1235     БЕЛАРУСКI ПАДЫХОД

 

Санет не беларускi, ён не наш,

Народная паэзiя прыпеўкi,

Яго не спець, як скончыўся кiрмаш,

Хоць нават выпiць вельмi шмат гарэлкi.

 

Не ў форме справа, змест павiнен быць,

Каб вершы за душу зухвата бралi,

Калi напеў народны загучыць,

То верш заўжды б ў бяседзе заспявалi.

 

Паэзii народнай ў нас няма,

Хоць ёсць паэты, гучная iх слава,

Ды Пушкiна чытаюць нездарма,

Народнага ў яго вершах нямала.

 

Народныя паэты у нас ёсць,

Але народ iх штосьцi не чытае.

Мо на паэтаў у народа злосць?

Паэзiя мо не зусiм такая?

 

Паэзiю не любiць мой народ...

У версiю такую не паверу,

Нам трэба беларускi падыход,

Не пэцкаць марна шрыфтам каб паперу.

 

1.12.1995

 

Home Page

 

1236     ДОБРЫ ФIНIШ

 

Як шлях ўжо ззаду, фiнiш нездалёк,

Ажыццявiлась палкае iмкненне,

Зрабiць патрэбна фiнiшны рывок,

Ад справы каб здабыць задавальненне.

 

Не трэба сябе вельмi зберагаць,

I выкарыстаць кожную нагоду,

Сваю памылку цяжка дараваць,

Як не пазнаць ад справы асалоду.

 

Бо вабiць фiнiш, а не доўгi шлях,

I клiча прыгажосцю перамога,

Адчуеш стужку на сваiх грудзях,

I лёгкаю здаецца ўся дарога.

 

Каб радасць перамогi адчуваць,

Патрэбна мець вялiкае цярпенне,

Не трэба сiл апошнiх шкадаваць,

Душу каб не змарыла паражэнне.

 

Цудоўны ўзнёслы перамогi стан,

Нiколi у душу не прыйдуць здзекi,

I сэрца не набудзе горкiх ран,

Выдатны фiнiш лечыць лепш, чым лекi.

 

1.12.1995

 

Home Page

 

1237     РУЖОВЫ ПОГЛЯД

 

Калi душа ад шчасця запяе,

Для суму i тугi няма прычыны,

Жыццё бясконца радасным стае,

Прыгожымi здаюцца ўсе жанчыны.

 

Калi ў душы жыве палёту стан,

Жыццё нiбы шырокая дарога,

Не цяжка пераносiць i падман,

Бо дабрынi ў душы занадта многа.

 

Жыццё вакол ў ружовых колерах,

Хаця яно нязменнае засталась,

Мець добра акуляры на вачах,

Жыццё ружовым каб заўжды здавалась.

 

Хаду жыцця нiколi не змянiць,

Ды погляд на яго быць iншым можа,

Жыццё ружовай фарбай аздабiць

Адразу ўсё становiцца прыгожа.

 

Бо добра, калi радуе жыццё,

Душа ад шчасця шчыра заспявае,

Сваё адсунуць можна небыццё,

Прыемна фiласофiя такая.

 

2.12.1995

 

Home Page

 

1238     АДЗIНОКАЯ ДУША

 

Даўно хачу пяшчоты i дабра,

Ды нешта яны дзесьцi заблукалi,

Мо не прыйшла для iх яшчэ пара,

Маю душу яны не адшукалi.

 

Мая душа у цемры доўгi час,

I не знасцi нiдзе ёй спачування,

Агеньчык запалаў, ды хутка згас,

Не разгарэлась вогнiшча кахання.

 

Няма кахання ў сэрцы неспакой,

Душа нiдзе прытулку не знаходзiць.

Хто зразумее боль нястрымны мой?

Цяпла няма, а халады прыходзяць.

 

Бо адзiнота дакучае мне,

Душу знiшчаюць цяжкiя маркоты.

Калi яе пяшчотаю кране,

Калi пазбаўлюсь горкай адзiноты?

 

Сумуе адзiнокая душа,

Яна пяшчоты любай захацела,

Ды недаступна вабная мяжа,

Калi каханне мае толькi цела.

 

3.12.1995

 

Home Page

 

1239     НЕ ТАК

 

Iлжэнавуку непагана мець,

Нiколi к праўдзе не iмкнуцца людзi,

Дакладна не жадаюць зразумець,

Было што, зараз ёсць i потым будзе.

 

Цяпер так ёсць, i так было даўно,

Адзiнкi шлях да праўды церабiлi,

Як Галiлей, Капернiк i Бруно,

За праўду iх на вогнiшчах палiлi.

 

Не хочуць людзi новае прымаць,

Ды вынаходцу палка клiча мара,

Працягла не жадалi прызнаваць

Варочанне Зямлi i форму шара.

 

Што зараз людзi iншыя не так,

Няпраўда да спадобы iм, сказаў бы,

Бо чалавек павiнен быць прасцяк,

Каб верыць, што паходзiм мы ад малпы.

 

Зусiм не так стваралася жыццё,

Прыйшла пара, каб высветлiць праблему,

Бо шлях iнакшы мела развiццё.

Якi? Аб гэтым напiсаў паэму.

 

4.12.1995

 

Home Page

 

1240     РАЗМЫТАЯ МАРАЛЬ

 

Няма рэцэпта, як шчаслiвай быць,

Па-свойму шчасце кожная ўяўляе,

Але ў яго фундаменце ляжыць

Мараль заўсёды годная людская.

 

Бяда, як размываецца мараль,

Бо шчасце амаральным быць не можа,

Працэс размыву доўжыцца, на жаль.

Ў дзяцiнстве як кахаюцца прыгожа!

 

Страчаецца маралi мудры сэнс,

Ў сучаснасцi не цэнiцца цнатлiвасць,

Прыцягвае чамусьцi голы секс,

I стала не дарэчы ганарлiвасць.

 

Як цела цераз многа рук прайшло,

Душа пяшчотна ўжо не пакахае,

Размытая мараль для лёсу зло,

З такой мараллю шчасце не чакае.

 

Абавязкова шчасце каб спаткаць,

Бо кожнай быць шчаслiваю ахвота,

Мараль людскую трэба паважаць,

Заўжды павiнна быць ў пашане цнота.

 

4.12.1995

 

Home Page

 

1241     ВЯСНОВЫЯ СНЫ

 

Зiма, а сэрцу хочацца вясны,

Хутчэй каб абудзiлася прырода,

Травы зялёнай i цяпла ахвота,

Вясновыя таму я бачу сны.

 

Спаткае радасць, хоць вакол зiма,

Бо ў снах усё утульна i прыгожа,

Сагрэць душу сон вабны дапаможа,

Вясновых сноў жадаю нездарма.

 

Шмат кветак на зялёных дыванах,

Сны здатны рэчаiснасць перайначыць,

Прыемна вышыню нябёс пабачыць,

Узнёсла быць зiмой ў вясновых снах.

 

Вясна чаруе кветкамi мяне,

Хаця зiмой прыгожа i цудоўна,

Але вясны мне хочацца ўсё роўна,

Пакуль зiма, пабачу яе ў сне.

 

Як хораша, што здатны снiцца сны!

Ў цудоўнай казцы можна апынуцца,

Ды ранак ўжо, прыходзiцца прачнуцца,

Пагасцяваць прыемна мне ў вясны.

 

5.12.1995

 

Home Page

 

1242     IСНАВАЦЬ ЗАЎСЁДЫ

 

Бясконцыя канвееры жыцця,

На iх iстоты ў вечным русе, людзi,

Нясуць яны жывых да небыцця,

Ўсё iншае заўжды нязменным будзе.

 

Жыццё i вечнасць. Як iх параўнаць?

Жыццё для ўсiх кароткiя iмгненнi,

Але, бясспрэчна, будуць iснаваць

Бясконца толькi розуму тварэннi.

 

Што зробяць рукi, не шкадуе час,

Бо праз стагоддзi здатна разбурыцца,

Ды толькi вынiк розуму не згас,

Бо ён павек, iм можна ганарыцца.

 

Паэтаў i пiсьменнiкаў няма,

Ды творы iх цяпер чытаюць людзi,

Бо думка iх праз вечнасць пралягла,

I далей iснаваць бясконца будзе.

 

Матэрыяльна думка або не?

Тысячагоддзi ёй – не перашкоды,

Пакуль цывiлiзацыя мiне,

Цуд думкi будзе iснаваць заўсёды.

 

5.12.1995

 

Home Page

 

1243     ПОЗДНЯЯ ОСЕНЬ

 

Рулады отсвистели соловьи,

Давно на юг с птенцами улетели,

И ветры песни завели свои,

А скоро снегом зашуршат метели.

 

Пожухла изумрудная трава,

И листья на деревьях пожелтели,

Вступает осень поздняя в права,

До холодов не более недели.

 

Резвятся в небе тучи чередой,

И между ними даже нет просвета,

Туман ложится по утрам седой,

Тепла жаль уходящего и лета.

 

Пока идут тоскливые дожди,

Душа полна печали и тревоги,

Зима уже маячит впереди,

Поля покроет снегом и дороги.

 

И нежность лета лишь приходит в сны,

Трава сверкает ярким изумрудом,

Дождаться надо радостной весны,

Чтоб наяву встречаться с дивным чудом.

 

5.12.1995

 

Home Page

 

1244     РАМАНТЫКА Ў КАХАННI

 

Каханне платанiчнае. Што болей

Прынесцi можа для душы дабра?

Даступнасцi да цела як даволi,

Сканчаецца рамантыкi пара.

 

Душа быць без рамантыкi не можа,

Высокае ёй трэба пачуццё,

Кахаць душой чароўна i прыгожа,

Бо здатны пакахаць на ўсё жыццё.

 

Душу пара юнацтва напаўняе

Рамантыкай цудоўнай цераз край,

Цярплiва цела хай свой час чакае.

Рамантыкi сябе не пазбаўляй!

 

Як не каханне будзе, а распуста,

Адбудзецца благое набыццё,

Калi ў душы, як у пустыне, пуста,

Дарослае як пачынаць жыццё?

 

Ў юнацтве хто рамантыку пазнае,

Той шчасце здатны сталае здабыць,

Хто целам без разбору ўсiх кахае,

Не суджана яму шчаслiвым быць.

 

6.12.1995

 

Home Page

 

1245     РАМАНТЫЧНАЯ ДУША

 

Рамантыка. Паэзiя. Душа.

Такiя словы разам як збяруцца,

Ўтвараецца ужо радок верша,

Каб песняй ў iншых душах адгукнуцца.

 

Ў рамантыцы iснуе прыгажосць,

Пачуццi найвышэйшага гатунку,

Бяду ў жыццi спаткаць каб не прыйшлось,

Ў рамантыцы шукайце паратунку!

 

Рамантыка патрэбна для душы,

Каб крылы адраслi, душа лятала,

Не толькi падабалiсь каб вершы,

Жыццё прывабным назаўжды каб стала.

 

Без летуценняў вельмi цяжка жыць,

Ўсё будзе абыякавым заўсёды.

Рамантыку душы як не набыць,

Адмовiцца як ад такой нагоды?

 

Калi пачуццi ўзнёслыя ў душы,

Яна бясконца рамантычнай будзе,

I звонкай песняй загучаць вершы,

Бо паэтычны густ душа набудзе.

 

6.12.1995

 

Home Page

 

1246     З ТАБОЙ

 

Ты да спадобы мне, цябе хачу кахаць,

Мяне упарта ты не памячаеш,

Табе каханне я iмкнусь хутчэй аддаць,

А ты чамусьцi iншую шукаеш.

 

Ў прыемных думках кожны дзень цяпер з табой,

Спаткання выпадковага чакаю,

Сама не ведаю, здарылась што са мной,

Бо без цябе жыцця не уяўляю.

 

Ў пяшчотных марах, як на крылах, я лячу,

Ты значыш для мяне цяпер так многа!

Але прызнацца сiл няма i ўсё маўчу,

Пабачу, не магу сказаць нiчога.

 

Сама табе аб болю сэрца не скажу,

Ў маiх вачах ты поклiч прачытаеш,

Гарыць каханне, каб сагрэць тваю душу,

Упэўнена, мяне ты пакахаеш.

 

К табе iмкнуся, ды трываць яшчэ магу,

Спаткаемся, прызнаюся адразу,

З табой забуду боль i даўнюю тугу,

Збудуем шчасце трапяткое разам.

 

7.12.1995

 

Home Page

 

1247     ДОБРАЯ ПРЫКМЕТА

 

Зiма, завея, сцюжа i мароз

Не паспрыяюць тврчасцi паэта,

Ў душу натхнення холад не прынёс,

Даволi даць натхнення здатна лета.

 

Бо ад цяпла i радасць на душы,

I не гнятуць бясконцыя марозы,

Складаюцца цудоўныя вершы,

А ў сцюжу не напiшацца i прозы.

 

Душа цiкавы вельмi iнструмент,

Бо тонка наваколле адчувае,

Дакладна дасць адказ эксперымент:

Халодная душа не пакахае.

 

Калi каханне у душу прыйдзе,

Здзяйсняецца цудоўная прыкмета:

Зiма вясну чароўную вядзе,

Хоць сцюжа, ды ў душы пануе лета.

 

Прыемна мець душэўнае цяпло,

Зiма злуецца, ды не мучыць скруха,

Калi каханне ў неба падняло,

Не стршныя мароз i завiруха.

 

7.12.1995

 

Home Page

 

1248     ЦЯБЕ КАХАЮ!

 

Кахання словы трэба гаварыць,

Бо у душу шлях словы пракладаюць,

«Цябе кахаю!» музыкай гучыць,

I не бяда, калi iх паўтараюць.

 

Прыемна словы ўзнёслыя казаць,

Ў адказ такiя ж атрымаць цудоўна,

Калi працягла шчаслiва кахаць,

Прыемна сэрцу iх пачуць ўсё роўна.

 

Паслухаць словы хочацца заўжды,

Калi сказаць iх знойдзецца нагода,

Цi малады, цi ўжо немалады,

Але яны гучаць, як нагарода.

 

Сказаць як можна, лепей не маўчы,

«Цябе кахаю!» вымавiць не шкода,

Каб назаўжды каханне зберагчы,

Бо у кахання тонкая прырода.

 

«Цябе кахаю!» Хораша сказаць

Таму, каханы хто табе i мiлы,

Iх след з пяшчотай шчыра паўтараць,

Каб захаваць каханне да магiлы.

 

8.12.1995

 

Home Page

 

1249     ПРАШУ РУКI

 

Мяне ў палон ты захапiла,

А мо наўмысна здаўся сам?

Дакладна ведаю: згубiла

Мяне дзявочая краса.

 

Не устаiць нiхто нiколi

Перад дзявочаю красой,

Я захапiўся мiмаволi,

Зачараваны ўраз табой.

 

Я непрыступны быў мужчына,

Ты мне ў душу ўдыхнула жар,

Агонь у позiрках прычына,

Што ўзняўся у грудзях пажар.

 

Не меў малога спадзявання,

Што будзем разам ты i я,

Палае вогнiшча кахання,

Ты доля любая мая.

 

Мяне ў палон павек узяла,

Я стаў пакорлiвы такi,

Бо ўдзячны, што ты пакахала,

Цяпер прашу тваёй рукi.

 

8.12.1995

 

Home Page

 

1250     ДОБРАЯ НАГОДА

 

Глядзеў на поўную вясёлку,

Красою ззяла, ды няма,

Верш не запiшаш, i без толку

Успамiнаць радкi дарма.

 

Страфу выразна надта чую,

Не толькi рыфмы, а радкi,

Не запiсаў ў хвiлiну тую,

Верш прамiльгне, i быў такi.

 

Бягуць радкi, бягуць бясконца,

Мяжы не бачу iх хадзе,

Вясёлка ззяе ў святле сонца,

I паэтычны дождж iдзе.

 

Калi не надта добра спiцца,

Замест вясёлак у душы

Б'е паэтычная крынiца,

I ноччу пiшуцца вершы.

 

Здарыцца добрая нагода,

Вясёлка з'явiцца мая,

Бясследна знiкла каб, мне шкода,

Таму складаю вершы я.

 

8.12.1995

 

Home Page

 

1251     ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ

 

Нялёгка шлях жыццёвы пракладаць,

Абпальваюць гаршкi не толькi богi,

Не трэба хлеба лёгкага шукаць,

I збочваць з першай выбранай дарогi.

 

Напрамак лепей выбраны трымаць

I не звяртаць на цяжкасцi увагi,

Як кепска, трэба трохi патрываць,

Iнакш не дамагчысь ў жыццi павагi.

 

Бо след уласны выбар паважаць,

Абавязкова прыйдзе перамога,

Калi пачаць шляхi перабiраць,

Не дасягнуць нi на якiм нiчога.

 

Ды кожнага вядуць свае шляхi:

Адзiн iдзе бясконца па прасёлку,

На мерседэсе кацiцца другi,

Як лёгкi шлях, не дачакацца толку.

 

Не квапiцца лепш на суседскi лёс,

Хай лёгкi ён i па шашы праходзiць,

Галоўнае, каб радасць шлях прынёс,

I на прасёлку можна цуд знаходзiць.

 

9.12.1995

 

Home Page

 

1252     ГРЭЕ ДУШУ

 

Забыць цябе ўжо немагчыма,

Ты сэрца мне разварушыў,

Глядзiш халоднымi вачыма,

Чаму мяне не палюбiў?

 

Бо ад кахання пакутую,

Няўжо я горшаю была?

Ды выбраў ты зусiм другую,

А я бяду сабе знайшла.

 

Бо ад кахання сэрца плача,

Не ў сiлах я яго суняць,

Не да мяне прыйшла удача.

Як без адказу мне кахаць?

 

У сэрцы горыч адчуваю,

Не ведаю цяпер, як быць,

Каханне жорсткае бывае,

Бо не магу цябе забыць.

 

Ў душы i боль, i радасць маю,

Каханне у грудзях нашу,

Хоць без адказу, ды кахаю,

Каханне грэе мне душу.

 

9.12.1995

 

Home Page

 

1253     ПАДМАННАЕ КАХАННЕ

 

Загад не ў змозе сэрцу даць,

Таму пяшчотна пакахала,

Але бяда мяне чакала,

Прыйшоў час слёзы пралiваць.

 

Такой наiўнаю была,

Бо ты аддана глядзеў ў вочы,

Да пацалункаў быў ахвочы,

Табе каханне аддала.

 

Ты абудзiў маю душу,

I я кахаць цябе хацела,

Табе ж было патрэбна цела,

Цяпер у роспачы тужу.

 

Каханне крылы мне дало,

Але маркотны лёс дзявочы,

Да цела кожны быў ахвочы,

Душы маёй як не было.

 

Душа iмкнецца пакахаць,

Але падманнае каханне,

Каб не прыйшло расчараванне,

Магчыма, лепей пачакаць?

 

9.12.1995

 

Home Page

 

1254     ЛЮБОЎ ДА ПАЭЗII

 

У мове ёсць багата розных слоў,

Ды добра як яны прыстасаваны,

Адкрыецца к паэзii любоў,

Ад вершаў кожны стане, нiбы п'яны.

 

Ды лiрыку чытаць не кожны звык,

Таму, напэўна, вершы не чытаюць,

Што iх не здольны вымавiць язык,

Паэты словы кепска падбiраюць.

 

Паэзiя павiнна песняй быць,

I выклiкаць мелодыю заўсёды,

Як музыка ад верша загучыць,

Чытацца будзе верш без перашкоды.

 

Паэзiя прыемна для душы,

Але, каб людзi лiрыку чыталi,

Патрэбна, каб прыгожыя вершы

Паэты чытачам сваiм складалi.

 

У кожным вершы вельмi многа слоў,

Ды людзi цэняць вершы не за гэта,

Палае да паэзii любоў,

Калi, як песнi, вершы у паэта.

 

9.12.2003

 

Home Page

 

1255     НЯШЧАСНАЯ

 

Кудысьцi моцна сэрца рвецца,

Пануе сум i неспакой,

Бо лёс бязлiтасна смяецца

Бясконца горка нада мной.

 

Зноў шчасце, пэўна, мiма пройдзе,

Крылом не хоча зачапiць,

Абавязкова гора знойдзе,

Без шчасця бессэнсоўна жыць.

 

Не кваплюсь на чужыя долi,

Дзе заблукалася мая?

Гуляе, нiбы вецер ў полi,

Няшчасная чамусьцi я.

 

А шчасця хочацца, як хлеба,

Каб толькi смак яго пазнаць,

Бо прагу заспакоiць трэба,

Каб сэрца мукамi не рваць.

 

Няўжо павек няшчаснай буду?

Мой спадарожнiк неспакой,

Магчыма, шчасце я набуду,

Цябе чакаю, любы мой!

 

10.12.1995

 

Home Page

 

1256     ШЧАСЛIВЫ ЛЁС

 

Мне шчасця даволi,

Шчаслiвы заўжды,

Бо месца нiколi

Няма для бяды.

 

Бяда не кранае,

Мiнуў неспакой,

Мая дарагая

Заўсёды са мной.

 

Хай вецер злуецца,

Лютуе зiма,

Ды ёсць дзе сагрэцца,

I гора няма.

 

Гарачае сэрца

Ды радасць ў вачах,

Жыццё удаецца,

Бо лёгкi мой шлях.

 

Бясконца хай будзе

Шчаслiвым мой лёс,

Бяды не набудзе,

Маркоты i слёз.

 

10.12.2003

 

Home Page

 

1257     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Спакой прыйшоў ў маю душу,

Яна ад радасцi iскрыцца,

Каханне ў сэрцы я нашу,

З яго крынiц хачу напiцца.

 

Якое шчасце пакахаць!

Як сэрца сэрцу адгукнецца,

Кастры кахання хай гараць,

Душы ля iх прыемна грэцца.

 

Сваё каханне я знайшла,

I пакахаў мяне мой мiлы,

Любоў мяне ўгару ўзняла,

Падаравала шчасця крылы.

 

Мы адпраўляемся ў палёт,

Жыццё наперадзе прад намi,

Жадаю не пазнаць нягод,

Любоў не знiкла каб з гадамi.

 

Наш зорны час цяпер прыйшоў,

Ёсць крылы, i ўзлятаем ў неба,

Калi у сэрцы ёсць любоў,

Нiчога болей мне не трэба.

 

10.12.1995

 

Home Page

 

1258     АПОШНI КРОК

 

Ў жыццi зрабiць нялёгка першы крок,

Але, калi шлях доўжыцца па пожнi,

Святло пачне змяняць магiльны змрок,

То не лягчэй зрабiць i крок апошнi.

 

Прыйсцi занадта цяжка у жыццё,

Бо шлях цярнiсты i пралёг праз мукi,

Яшчэ цяжэйшы шлях у небыццё,

Душу пячэ нястрымны боль разлукi.

 

На свет прыходзiць цяжка чалавек,

Ды церпiць ён нягоды несвядома,

Калi надыдзе час пайсцi павек,

Душу верадзiць неспакой i стома.

 

Прыходзiць час, i трэба памiраць,

Заўжды апошнi крок жыцця памерцi,

Лепш часам у жыццi пакутаваць,

Ды лёгкiм быў апошнi крок да смерцi.

 

Як першы крок, так i апошнi крок

Прайшлi удала i без перашкоды,

Ступiць як годна ў невядомасць змог,

Лiчы: шчаслiвым быў ў жыццi заўсёды.

 

11.12.1995

 

Home Page

 

1259     ШУКАЕ ЛЕПШАГА

 

Як цуд, бясконца вабiць край далёкi,

Здаецца, шмат цiкавых ў iм падзей,

Адкрыецца вакол абсяг шырокi,

Жыццё там мёд, багата саладзей.

 

Ў чужых руках бывае болей булка,

Але сваёю трэба даражыць,

За морам i маленькая рачулка

Ракой здаецца, хваля ў ёй бяжыць.

 

Хоць без агню i не бывае дыму,

Ды аб чужых краях чаго тужыць?

Зрабiць багатай трэба нам Радзiму,

Таксама годна каб маглi мы жыць.

 

Замежныя даброты вельмi вабяць,

Ды ўсе на iх паехаць не маглi,

Жыццё не хутка будзе лепей, мабыць,

Ды жыць прыемней на сваёй зямлi.

 

Хоць выйсця пакуль добрага не бачна,

Мо жабракамi будзем мы павек?

Хто едзе, тых карыць не трэба значна,

Бо лепшага шукае чалавек.

 

12.12.1995

 

Home Page

 

1260     ЖЫЦЦЁВЫЯ БУРЫ

 

О буры! Жыццёвыя буры!

Ад вас шмат вялiкай бяды,

I выгляд занадта пануры,

I настрой паганы заўжды.

 

Бясконца вы грозна шумiце,

Прыносiце сум у душу,

Шалёны напор сунiмiце,

Не рвiце мне сэрца, прашу.

 

Чаго вельмi вам намагацца?

Хай стомлены вецер спачне,

Як трэба к чамусьцi чапляцца,

То ветрык хай працу пачне.

 

Ён вее занадта ласкава,

Прыемней, чым нават ў цiшы,

Яго б мне даволi хапала,

Мне ветрык такi па душы.

 

Не трэба жыццёвай мне буры,

Нiколi б яе не было!

Каб вецер не пёк маёй скуры,

Каб ветрык даў сэрцу цяпло.

 

12.12.1995

 

Home Page

 

1261     ПАРВУ КАЙДАНЫ!

 

Душу знiшчаюць кайданы,

I не знайсцi супакаенне,

Няма спакою на iмгненне.

Навошта былi мне яны?

 

Ды вiнаватая сама,

Што замуж выйшла без кахання,

Мо прыйдзе, тлела спадзяванне,

Яго ж, як не было, няма.

 

У думках я заўжды з другiм,

Пяшчотна любага кахала,

Ды замуж вельмi пажадала,

Бясконца я тужу аб iм.

 

Таму такi няўдалы лёс,

Лiчыла, будзе ўсё iначай,

Мая душа нястрымна плача.

Наколькi хопiць горкiх слёз?

 

Для шчасця долi ўсiм даны,

Каб ад жыцця мець асалоду,

А я знайшла адну маркоту.

Парву, нарэшце, кайданы!

 

12.12.1995

 

Home Page

 

1262     ЖЫЦЦЁ ЯК МАЛIНА

 

Як радасць прыходзiць,

Душу не стрымаць,

Таму не зашкодзiць

Яе адшукаць.

 

Як шчасце спаткаеш,

Прыемна заўжды,

Бо зноў адчуваеш:

Не шкодзяць гады.

 

Душа маладая,

I сэрца гарыць,

Любоў не згасае,

I весела жыць.

 

Агеньчыкi свецяць

Бясконца ў вачах,

Нiяк не прыкмецiць,

Што з вадамi шлях.

 

Ад шчасця няспынна

Душой маладзей,

Жыццё як малiна,

Яшчэ саладзей.

 

12.12.1995

 

Home Page

 

1263     КАБ НЕ АБРАЗIЦЬ

 

Ты не клiч мяне, не клiч, я не вярнуся,

Бо цяпер цябе, галубку, не люблю,

Тваю здраду забываць ўвесь час iмкнуся,

Пакутую i начамi кепска сплю.

 

Ўспамiнаецца шчаслiвае каханне,

Марыў: шчасце назаўжды з табой знайду,

Стала моцным, нiбы сталь, перакананне,

Што к табе нiколi болей не прыйду.

 

Зразумець цябе пакуль што я не ў змозе,

Цяжка мне пазнаць жаночую душу,

Спадзяваўся: па адной iдзем дарозе,

Ад кахання пакутую i тужу.

 

Што разбiлася, не ўдасца сабраць разам,

Ўспамiнай цяпер, прыгожа як было.

Можа пройдзе боль нястрымна цяжкi з часам,

Каб занадта моцна сэрца не пякло?

 

Лепш няспешна i дакладна разабрацца,

Твой выбраннiк iдэал мужчын цi не?

А пасля на ўсё жыццё ўжо закахацца,

Не абразiць каб другога, як мяне.

 

12.12.1995

 

Home Page

 

1264     ЦУДОЎНЫМ ШЛЯХАМ

 

Знайшоў сваю я залатую жылу,

Бо пра каханне вельмi шмат пiшу,

Цудоўны вынiк ад яго уплыву:

Перапаўняе радасцю душу.

 

Бясконцую знайшоў, нарэшце, тэму

Пра ўзнёслы стан кахаючай душы,

I, безумоўна, вырашыў дылему:

Складаць мне або не складаць вершы?

 

I нiву паэтычную ўзнiмаю,

Складаць мне люба пра каханне верш,

У лiрыцы сваю я нiшу маю:

Даследваю пачуццi перш-наперш.

 

Я цераблю ў паэзii дарогу,

Якой раней праходзiлi усе,

Бо апiсаць пачуццi маю змогу

Ў гармонii цудоўнай i красе.

 

Пiшу пра ўзнёслы стан душы не першы,

Пра лепшае пачуцце у жыццi,

Складаю пра каханне свае вершы,

Цудоўным шляхам радасна iсцi.

 

12.12.1995

 

Home Page

 

1265     АДНАВIЦЬ У ПАМЯЦI

 

Прыемна, калi ёсць што ўспамiнаць,

Калi ў жыццi пазнаць шмат удаецца,

Iнакш гады няпроста адразняць,

Бо ўсё жыццё ў адзiны год складзецца.

 

Цудоўна разнастайнае жыццё,

Калi шмат адчуваў i многа бачыў,

Iнакш жывы пазнаеш небыццё,

Жыццё такое не назваць iначай.

 

Пачуццi скарб вялiкi для душы,

Яна забыць iх ўсё жыццё не можа,

Як на шляху сустрэлiсь вiражы,

Iх ва ўспамiнах аднавiць прыгожа.

 

Жыццё пражыць не поле перайсцi,

Здарэннi будуць, выпадкi, прыгоды,

Прыемна мець, згадаць што у жыццi,

Цудоўна з часам ўспамiнаць заўсёды.

 

Магчыма у жыццi шчаслiвым быць,

Як ў памяцi чаму ёсць аднавiцца,

Каб радасцi нiколi не згубiць,

Мiнулым каб бясконца ганарыцца.

 

12.12.1995

 

Home Page

 

1266     ХАЧУ КАХАЦЬ

 

Зiма прыгожая, але пякельны холад

Ўшчэнт вабную руйнуе прыгажосць,

Тым, хто душою вельмi моцны, нiбы волат,

Пакутаваць ад холаду прыйшлось.

 

Прыемна ўлетку бачыць сосны залатыя,

Зялёныя, як дзiўны цуд, ў бары,

Але зiмой яны становяцца другiя:

Ствол ў золаце i крона ў серабры.

 

Таму к сасне пяшчотна ўжо не прытулiцца,

Кара яе халодная, як лёд,

Хоць ў серабры на кронах сонейка iскрыцца,

Не раздзялiць з сасной сваiх нягод.

 

Чаруе прыгажосць, яна патрэбна людзям,

Ды хочацца, было каб i цяпло,

Калi халодная краса, цяпла не будзе,

Спаткаецца няпрошанае зло.

 

Калi душой, як лёд, халодная красуня,

Цяпла другой душы не здатна даць,

З гарачынёй ў душы, хаця не прыгажуня,

Ды за цяпло яе хачу кахаць.

 

13.12.1995

 

Home Page

 

1267     ЭТАЛОН СВЯДОМАСЦI

 

Любоў к Радзiме, як яе праверыць,

Цi ў сэрцы захавалася у нас?

Дзе эталон знайсцi яе памерыць,

Гарыць ў душы агонь або пагас?

 

Цi любiм мы сваёй Айчыны словы,

Што матчынымi цяжка ўжо назваць?

Бо так даўно амаль пазбылiсь мовы,

На iншай ўсе пачалi размаўляць.

 

Цi хочам для сябе мы мець свабоду,

Цi лепей нам пазбегнуць барацьбы?

Жадаем мець адзнакi мы народу

Цi будзем зноў адвечныя рабы?

 

Чаму мы абыякавасць прыдбалi,

Свядомымi зусiм не хочам быць?

Гiсторыю сваю пазабывалi,

Яе не хочам нанава тварыць.

 

Чэчэнцы аддаюць жыццё за волю,

Бо кожны з iх свядомы патрыёт.

Чаму няма у нашых душах болю,

Хоць мы знiшчаем самi свой народ?

 

13.12.1995

 

Home Page

 

1268     АСАЛОДА

 

У кожнага лёс надта адмысловы,

Пачуццi вельмi розныя ў душы:

Хто атрымае крылы, як анёлы,

Другiя цягнуць цяжкiя крыжы.

 

Чаму занадта непадобны долi?

Для шчасця людзi у жыццё прыйшлi,

Адным лёс шчасця дараваў даволi,

Дасюль яго другiя не знайшлi.

 

Заўжды для шчасця не хапае крыху,

Здаецца, ўдасца трошачкi прыдбаць,

Уласную каб задаволiць пыху,

Каб назаўжды ў жыццi шчаслiвым стаць.

 

Але, як толькi крыху атрымаеш,

То квапiшся, каб большае знайсцi,

Калi бясконца нечага жадаеш,

Няшчасным вечна будзеш у жыццi.

 

На крылах каб ўзлятаць высока ў неба,

Каб не прымусiў лёс цягнуць крыжы,

Што маеш, задаволiцца тым трэба,

Адчуць каб асалоду на душы.

 

14.12.1995

 

Home Page

 

1269     ДОБРЫ ЛЁС

 

То засмяецца доля, то заплача,

Чаму такi не вельмi сталы лёс?

Як птушка, можа паляцець удача,

I застаецца толькi мора слёз.

 

Як шчасце утрымаць, калi знайшлося,

Няшчасце хутка як перамагчы?

Калi сустрэць каханне удалося,

Яго як назаўсёды зберагчы?

 

Галоўны скарб пяшчотнае каханне,

Бо нельга без яго шчаслiвым быць,

На шчасце без падставы спадзяванне,

Калi каханне любае згубiць.

 

Ў жыццi не трэба iншага нiчога,

Адчуць каб шчасце цi яго шукаць,

Адзiная шчаслiвая дарога:

Пяшчотна сваю любую кахаць.

 

Бясконца каб ў душы квiтнелi ружы,

Нiколi каб не ведаць горкiх слёз,

Каб радаснымi толькi былi душы,

Шануй каханне, будзе добры лёс.

 

14.12.1995

 

Home Page

 

1270     ПАКIНУТАЯ

 

Сцiскаецца сэрца ад болю,

Душа ад пакуты гарыць,

Сабе не ўяўляла нiколi,

Як цяжка пакiнутай быць.

 

Душа атрымала абразу,

А ў сэрцы агонь не пагас,

Бо сэрца не здатна адразу

Каханне забыць ў той жа час.

 

Не ведала, горка як будзе,

Бязлiтаснай доля была,

Каханне хвалюе мне грудзi,

Нянавiсць яшчэ не прыйшла.

 

Мая чалавечая годнасць

Раздаўлена ўшчэнт назаўжды.

Як мне перажыць цяпер подласць,

Пазбавiцца як ад бяды?

 

Нянавiсць хай зменiць каханне,

Душой каб мацнейшаю стаць,

Лягчэй каб адчуць расставанне,

Пакiнутай цяжка кахаць.

 

15.12.1995

 

Home Page

 

1271     МЯЖА ПАЭЗII

 

Паэзiя! Ў ёй боль душы i радасць,

Каханне, здрада, мары, ява, сны,

Ў радках гучыць чароўны слоў парадак:

Мелодыяй аздоблены яны.

 

Расчулена гучаць або сурова,

Ў душы пачуццi здатны выклiкаць,

Бо доўжыцца ў iх з чытачом размова

Або яе наяўнасць адчуваць.

 

Кароткi верш, i слоў не так багата,

Але яны, як зорачкi, гараць,

I для душы прыемным будзе свята

Сапраўдную паэзiю чытаць.

 

Калi душа верш тонка адчувае,

Яна нiколi сцiпла не маўчыць,

Бо мiмаволi верш такi спявае,

Як песня, ён мелодыяй гучыць.

 

Крытэрыяў паэзii нямала,

Ды, калi верш ўплывае на душу,

Душа ўраз словы ўзнёсла заспявае,

Верш перайшоў паэзii мяжу.

 

15.12.1995

 

Home Page

 

1272     ЗАБЛУКАЛА

 

Мая доля заблыталась трохi,

Толькі дзе, зразумець не магу.

Мо нягодныя зроблены крокi,

I таму адчуваю тугу?

 

Мо iду не па лепшай дарозе,

Як напрамак прыдатны адчуць?

Але выбраць пакуль што не ў змозе,

Дзе i як, i куды павярнуць?

 

Я пытаюсь упарта у долi,

Дзе мэта i куды прывядзе?

Даць адказ не жадае нiколi,

I наперад упарта iдзе.

 

Ды чамусьцi паслухаць не хоча,

Бессэнсоўна ёй нават казаць,

Што яшчэ яна мне напрарочыць,

Што далей можна мне прычакаць?

 

Хай вядзе толькі к лепшаму доля,

Хай трымае ў сваiх руках руль,

Мо сагрэе калiсьцi патоля?

Хай сабе паблукае пакуль.

 

15.12.1995

 

Home Page

 

1273     ШТО РАБIЦЬ?

 

Я на цябе з пяшчотаю гляджу,

Глядзець гатовы ў любы твар бясконца,

Ўдыхнула ты каханне мне ў душу,

Ты для мяне цяпер другое сонца.

 

Табе я пра каханне не скажу,

Каханне ўпершыню мяне спаткала,

Я часта i сумую, i тужу,

Хачу, каб i мяне ты пакахала.

 

Пачуцце незнаёмае прыйшло,

I свет вакол цяпер такi прыгожы,

Хачу, каб водгук у цябе знайшло,

Прайсцi усё жыццё мы разам можам.

 

Бясконца я хачу з табою быць,

Каханне ты маё не памячаеш,

Мая душа, як вогнiшча гарыць.

Мо i мяне ты хутка пакахаеш?

 

Не ведаю я нават што рабiць?

Ў душу прыйшло мне першае каханне,

Напэўна, ўсё ж смялейшым трэба быць,

Рашыцца i зрабiць сваё прызнанне.

 

16.12.1995

 

Home Page

 

1274     НОВЫ 1995

 

Прайшоў яшчэ адзiн няўдалы год,

Дзесяты год пасля перабудовы,

Ды лепей жыць цяпер не стаў народ,

Не скiнуў з сябе цяжкiя аковы.

 

Краiна незалежная даўно,

Знайсцi не можам шлях свой разумнейшы,

Жывем мы, нiбы ў казцы ўсё раўно:

Наступны год становiцца страшнейшы.

 

Ў жыццi сустрэць прыйшлося шмат нягод,

Нялёгкае яно было вякамi,

I зноў цяпер няшчасны мой народ,

Амаль усiх зрабiлi жабракамi.

 

Прыходзiць дзевяноста шосты год,

Не бачна выйсця i няма надзеi,

Парабавалi ўласны свой народ

Саноўныя злачынцы i зладзеi.

 

Мiнула паўстагоддзя ад вайны,

Жывем мы зараз нiбы ў сорак пятым,

Няўжо з сябе не скiнем кайданы,

I далей будзе лёс для нас праклятым?

 

16.12.1995

 

Home Page

 

1275     ПРЫГАЖОСЦЬ ЦЕЛА ЦI ДУШЫ?

 

Што лепей: лысы муж або дурны?

Калiсьцi кожны чуў такую фразу.

«Хай будзе дурань» думалi адны,

Хоць вада непрыметная адразу.

 

Цудоўна вельмi добры вагляд мець,

На прыгажосць была заўсёды мода,

Але душу прыемней зразумець,

Ў адносiнах каб грэла асалода.

 

Цi трэба прыгажуню ў жонкi браць,

Каб патураць ўвесь час яе капрызам?

Ад прыгажунi можна ўсё чакаць,

I выбрыкам здзiўляцца, i сюрпрызам.

 

Як жонка непрыгожая, няхай,

Ды каб жыццё уладкаваць умела,

Абавязкова шчасце з ёй чакай,

Галоўнае, каханне каб гарэла.

 

Каханне ёсць, не трэба i красы,

Душою лепей быць заўжды прыгожым,

Хоць модна прыгажосць ва ўсе часы,

Сямейнаму жыццю не дапаможа.

 

16.12.1995

 

Home Page

 

1276     ВЕДАЦЬ КНIГУ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё пытаннi ставiць цэлы час

I вымагае слушнага адказу,

Памылка i бяда спаткае ўраз,

Душа набудзе цяжкую абразу.

 

А плынь пытанняў моцная заўжды,

Як справiцца з магутнаю ракою?

Нiхто не хоча мець ў жыццi бяды,

Але няма шпаргалкi пад рукою.

 

Абавязкова трэба веды мець,

Вучыць не толькi школьныя навукi,

Жыцця каб кнiгу добра зразумець,

Як веды ёсць, то хутка збочаць мукi.

 

Ў адносiнах людзей ўсё, як было:

Ад здрады горыч, радасць у каханнi,

Жыццё вялiкi надта шлях прайшло,

Ды не змянiлiсь нашы адчуваннi.

 

Адказ прыдатны для сябе каб даць,

Бяды вялiкай у жыццi не зведаць,

Патрэбна лёсы iншых вывучаць,

Каб кнiгу аб жыццi на памяць ведаць.

 

17.12.1995

 

Home Page

 

1277     САЛАДЗЕЙ МЁДУ

 

Пачуццяў колькi! Як iх палiчыць?

Зусiм не вельмi простае заданне,

Але адно ў душы, як гiмн, гучыць:

Вялiкае пяшчотнае каханне.

 

Яго няма з чым нават параўнаць,

Не зразумела i яго прырода,

Ды, як цудоўна палка пакахаць,

Душу бясконца грэе асалода.

 

Каханне здольна надта розным быць,

Прыемна вельмi, як душа кахае,

Прызнання словы хоча гаварыць,

I да нябёс ад радасцi ўзлятае.

 

Каханне для душы ў блакiт палёт,

I ад яго становiшся мацнейшы,

Салодкае каханне, нiбы мёд,

Ды з часам мёд цудоўны саладзейшы.

 

Каб вабны мёд ў жыццi бясконца пiць,

Каханне зберагаць упарта трэба,

Душы пяшчотна хочацца любiць,

Як целу кожны дзень патрэбна хлеба.

 

17.12.1995

 

Home Page

 

1278     АДЗIНЫ АДКАЗ

 

Не трэба свабода, навошта яна?

Хачу падуладнай я долi,

Бо зведаў прывабнасць свбоды спаўна,

Яна больш не трэба нiколi.

 

У сэрца, нарэшце, каханне прыйшло,

I страцiць яго вельмi шкода,

Раней ў жыццi волi даволi было,

Далей мне навошта свабода?

 

Каб шчасце сямейнае нам захаваць,

Ў палон табе сам я здаюся,

Свабоды нiколi не буду шукаць,

Без волi ў жыццi абыдуся.

 

Свой лёс асабiста магчыма рашаць:

Прывабней палон цi свабода?

Агульны адзiны адказ трэба даць,

Як справа аб волi народа:

 

Заўсёды свабода! Нiколi палон!

Свабода даецца ад Бога,

Навошта народам даваў волю Ён?

Не трэба ў няволi нiчога.

 

17.12.1995

 

Home Page

 

1279     ЗАБ'Е КРЫНIЦА

 

Неверагодна! Мову мы забылi.

Чаму? Цяпер шукаем шмат прычын,

Каб гордым мы заўжды народам былi,

Яе ганьбiць не стаў бы не адзiн.

 

Мы зараз толькi iншых вiнавацiм,

Што мову нам насаджвалi яны,

Ды толькi час бязглузда марна трацiм,

Ёсць прыклад вельмi добры: цыганы.

 

Жахлiвыя жыццёвыя умовы,

Нiколi не было цыганскiх школ,

Але не адцуралiся ад мовы,

Бо да яе ў народа ёсць любоў.

 

Нацыянальная свядомасць будзе,

Нiхто не кiне ў бруд бацькоўскiх слоў,

Без мовы, як сiроты, заўжды людзi.

Мо вывучым сваю мы мову зноў?

 

Бо нашай мовай можна ганарыцца,

Яна, як песня, хораша гучыць,

Заб'е няхай адвечная крынiца.

Давайце роднай мовай гаварыць!

 

18.12.1995

 

Home Page

 

1280     ЗДАРОВЫ СЭНС

 

Здаровы сэнс. Цi трэба ён заўсёды,

Каб не блукаць бясконца, як ўначы?

Каб ў справах не зазнаць нiколi шкоды,

Ў гульнi сваёй як свечкi зберагчы?

 

Здаровы сэнс. Як лепш яго знаходзiць,

Калi гульню захочацца згуляць?

Бо як здаровы сэнс навокал ходзiць,

Бязглузда свечкi цэлы час гараць.

 

Здаровы сэнс халодны толькi розум,

Пачуцця ў iм нi кропелькi няма,

Паэзii няма, ёсць толькi проза,

Чакаць каханне з iм заўжды дарма.

 

Хто па разлiку, хто заўжды сардэчна

Ў жыццi прымаць свае рашэннi звык,

Пачуццi для душы мiлей, бясспрэчна,

Нiколi шчасця не дае разлiк.

 

Гараць хай свечкi, шкадаваць не трэба!

Бязглузды для жыцця здаровы сэнс,

З iм ад кахання не ўзляцець у неба,

З iм можа быць адзiн халодны секс.

 

18.12.1995

 

Home Page

 

1281     ВЕЧНАЕ ЦВIЦЕННЕ

 

Пупышкi яблынi надзейна захаваны,

Зiмой такiя сцiплыя яны,

Але, калi прыходзiць час вясны,

Iх прыгажосцю надта свет зачараваны.

 

Заўсёды так, калi пара кахаць прыходзiць,

То кветкаю пупышка стане ўраз,

Натхнёны i чароўны светлы час,

Прырода строi ўсiм любоўныя знаходзiць.

 

Кахання ўзнёслы час для сэрца надта мiлы,

Каханне здольна ўраз жыццё змянiць,

Душы цвiценне яблынь падарыць,

Ды для палёту летуценняў моц i крылы.

 

Калi кахаеш, у ружовым ўсё тумане,

Ў душы цвiтуць вясновыя сады,

Чароўна свет змяняецца заўжды,

Прынцэсай нават папялушка хутка стане.

 

Бо вельмi шчодра прыгажосць дае каханне,

Хоць iншым непрыкметная яна,

Ў кахаючых ў душы пяе вясна,

I яблынь вечнага цвiцення адчуванне.

 

19.12.1995

 

Home Page

 

1282     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Мяне ўгары трымаюць два крылы:

Паэзiя i любая рыбалка,

Хоць попыт верша ў чытача малы,

I пераважна ловiцца маляўка.

 

Але лячу ўвесь час ў нябёсах я

I ад натхнення маю асалоду,

Перада мной раскiнулась зямля,

Люблю глядзець бясконца на прыроду.

 

Бо радасць адчуваю ад красы,

Як бачу плынi Прыпяцi i Пiны

Цi поплавы ля iх, або лясы,

Цi прыгажосць адметную жанчыны.

 

Стварыў цiкавы паэтычны свет

I свет рыбацкi дарагi i мiлы,

Хаця я не рыбак i не паэт,

Але натхненне памнажае сiлы.

 

Бясхмарныя сабе ствараю днi,

Лаўлю малявак, вершыкi складаю,

Лячу на крылах шчасця ўвышынi,

Хоць сапраўды ў нябёсах не лятаю.

 

20.12.1995

 

Home Page

 

1283     КРЫТЫЧНАЯ МАСА

 

Калi не дасягнуць крытычнай масы,

Працэс спантанна не пачнецца ўраз,

Асобныя няхай iмкнуцца асы,

Ды ўсё залежыць ад народных мас.

 

Ў загоне апынулась наша мова,

Як нам цяпер яе уратаваць?

Якая неабходная умова,

Каб ўсім па-беларуску размаўляць.

 

Калi адзiнкам толькi намагацца,

Занадта цяжка мову аднавiць,

За справу талакой патрэбна брацца,

Крытычнай масу каб хутчэй зрабiць.

 

Ў Чырвонай кнiзе каб не паявiцца,

Давесцi: беларускi ёсць народ,

Патрэбна роднай мове аднавiцца,

Хоць на шляху шмат цяжкiх перашкод.

 

Прыемная, найлепшая у свеце,

Ды лёс яе складаецца з нягод.

Крытычнай масай можа стануць дзецi,

Каб зберагчы адметны наш народ?

 

20.12.1995

 

Home Page

 

1284     НЕ БЫЦЬ ЛIШНIМ

 

Сябе жахлiва лiшнiм адчуваць,

Як пагадзiцца з доляю такою?

Свой шлях ў жыццi нялёгка адшукаць,

Душы здабыць жаданага спакою.

 

Чаму прыйшоў у лёс жахлiвы стан,

I дзе таяцца брудныя вытокi?

Бо сам пайшоў клiсьцi на падман,

Рабiў ў жыццi не ў тым напрамку крокi.

 

Як будучыняй вельмi даражыць

I не шукаць уцехi i прыгоды,

То з часам не прыходзiцца тужыць,

Патрэбным будзеш для людзей заўсёды.

 

Бо трэба талерантным толькi быць,

I не прыносiць iншым боль i слёзы,

Не толькi аднаго сябе любiць,

Пячы не будуць у душы марозы.

 

Як па-братэрску iншых паважаць,

I быць не толькi для сябе увiшным,

Любоў другіх удасца адшукаць,

Не быць нiколi безнадзейна лiшнiм.

 

20.12.1995

 

Home Page

 

1285     ЛЮБОВЬ СОЕДИНИЛА

 

И до сих пор я не пойму, и до сих пор я не пойму,

Какой подарок подарила судьба мне.

Как не во сне, а наяву, как не во сне, а наяву,

Я оказался вдруг с тобой наедине?

 

Твой поцелуй горячим был, твой поцелуй горячим был,

Мне он тогда, как угли, сердце обжигал,

Я обо всём совсем забыл, я обо всём совсем забыл,

И понял только, что свободу потерял.

 

Ты сразу в плен меня взяла, ты сразу в плен меня взяла,

И я не мог перед тобою устоять,

Любовь свою мне отдала, любовь свою мне отдала,

Не мог в мечтах такого даже ожидать.

 

Теперь навеки мы вдвоём, теперь навеки мы вдвоём,

Пускай любовь нас навсегда соединит,

За то шампанское мы пьём, за то шампанское мы пьём,

Свеча свободы до конца пускай горит.

 

Ты навсегда теперь моя, ты навсегда теперь моя,

«Люблю тебя» – как много значит пара слов,

Мы будем крепкая семья, мы будем крепкая семья,

Соединила нас горячая любовь.

 

20.12.1995

 

Home Page

 

1286     ПОСЛЕДНЯЯ ЛЮБОВЬ

 

Последняя любовь стоит уж у порога,

Постой, не уходи, побудь ещё со мной,

Молю, не уходи, останься ради Бога,

Теперь одна ты луч надежды доброй мой.

 

Душа моя вновь без огня любви остынет,

И не удастся мне её уже согреть.

Как дальше жить, когда любовь меня покинет,

Когда костёр в душе не будет уж гореть?

 

Любовь и жизнь. Они всегда неразделимы,

Жить без любви в душе – всегда существовать,

Жизнь без любви назвать, бесспорно, можно мнимой,

Ведь в небеса, когда не любишь, не взлетать.

 

Любить коль сердце и желает, и умеет,

Я на любовь мою откликнуться прошу,

Последняя любовь пока горит, не тлеет,

Возможно, не уйдёт, её я задержу.

 

Последняя любовь! Она прекрасней первой,

Она последний лебединый мой полёт,

Согреет душу пусть и пощекочет нервы,

Пускай любовь меня на крыльях унесёт.

 

20.12.1995

 

Home Page

 

1287     МИЛОСЕРДНАЯ ЛЮБОВЬ

 

Светло и радостно израненной душе,

Когда любовь её огнём согреет,

Коснётся пламенем – здоровая уже,

Никто лечить так души не умеет.

 

Ведь от любви в душе становится светло,

Во тьме любовь путь ярко освещает,

Она всегда поставит душу на крыло,

Душа с любовью в небесах летает.

 

Бывает часто в жизни очень тяжело,

Не лучшая в судьбе пойдёт дорога,

И в бурном море потеряется весло,

Пришла пора просить любви у Бога.

 

Нет в жизни помощи сильнее, чем любовь,

Когда невзгода крылья поломает,

Она всегда даст крылья новые, и вновь,

Как прежде, душа радостно летает.

 

Любовь изгладит в сердце раны и рубцы,

И радость жизни твёрдо обеспечит,

Всегда наносят раны в сердце подлецы,

Но милосердно их любовь излечит.

 

20.12.1995

 

Home Page

 

1288     ЦУДАДЗЕЙНЫ РЭЦЭПТ

 

Навала хутка наляцела,

Жахлiвы цяжкi час прыйшоў,

Падняўся вецер скажанела,

Галлё ламае у дубоў.

 

Лiсты пасыпалiсь з бярозы,

Парастрапалася кара,

I мiмаволi льюцца слёзы,

Не вельмi лёгкая пара.

 

I шум стаiць, i лямант чутны,

Не ўратавацца ад бяды,

Ад болю стогне дуб магутны,

Бярза плача, як заўжды.

 

I, незалежна, вiнавата

Цi толькi, як заўжды, права,

Ахвяр ў навалу небагата:

Пад ветрам хiлiцца трава.

 

Таксама i ў скандал сямейны,

Сябе каб цалкам захаваць,

Рэцэпт ёсць вельмi цудадзейны:

Заўсёды лепей памаўчаць.

 

21.12.1995

 

Home Page

 

1289     МЯЖА ДУШЭЎНАСЦI

 

Бяздушны, нечуллiвы i халодны,

Праходзiць дзе душэўнасцi мяжа?

Я, безумоўна, з вабнай думкай згодны:

Дзе ёсць пачуцце, ёсць заўжды душа.

 

Адзiная iснуе толькi схема,

Калi аб'ект свет здатны адчуваць:

Душа яго цэнтральная сiстэма,

Якая здатна дзеянне прымаць.

 

Што можа нарадзiцца i памерцi,

Каб жыць, павiнна мець заўжды душу,

Хоць верце у мадэль маю, не верце,

З упэўненасцю думку я кажу.

 

Раслiны i жывёлы – ўсё жывое,

Душа iм неабходны атрыбут,

Не толькi чалавек адзiн з душою,

Даецца ўсiм вялiкi боскi цуд.

 

Няма пачуццяў ў нежывой прыроды,

На тым пабудаваны погляд мой.

Жывое нежывое. Тут заўсёды

Мяжа: што без душы, а што з душой.

 

21.12.1995

 

Home Page

 

1290     ТРЭБА ДЛЯ ШЧАСЦЯ

 

Хвiлiны шчасця хутка прабягаюць,

Бязрадасным становiцца жыццё,

Але яны хаду сваю сцiшаюць,

Калi ў душы кахання пачуццё.

 

Жыццё каханне шчасцем напаўняе

I ўзнёслы сэнс яго дае адчуць,

Шчаслiвы той бясконца, хто кахае,

Бо крылы па жыццю яго нясуць.

 

Бо цяжка i маркотна быць бяскрылым,

I шчасця ў iншым чым-небудзь шукаць,

Чароўна быць каханым, любым, мiлым,

Сапраўднае каб шчасце адчуваць.

 

Другiя справы здатны даць натхненне,

I радасць ад iх можна атрымаць,

Ды радасць будзе толькi на iмгненне,

Калi душа не здатна узлятаць.

 

Бо звонку сэнс жыцця пазнаць бязглузда,

Галоўны сэнс каб шчасце адшукаць,

Яго не будзе, калi ў сэрцы пуста,

Для шчасця трэба горача кахаць.

 

22.12.1995

 

Home Page

 

1291     ГЛЯДЖУ НАВОКАЛ

 

Гляджу i наглядзецца не магу,

Якая прыгажосць ляжыць навокал!

У лузе можна ўтаймаваць тугу,

I дорыць радасць сэрцу лес далёкi.

 

Гляджу на рэчак сiнюю ваду,

I тут вiруе радасць, не змаўкае,

Я заўтра ранкам зноў сюды прыйду,

Бо прыгажосць душу маю ўздымае.

 

Непужаныя буслы ходзяць тут,

А хутка дваццаць першае стагоддзе,

Але збярогся гэты любы кут,

Прыходзiлася цяжка хоць прыродзе.

 

Бягуць ў блакiтным небе воблакi,

Знiкаюць у далёкiм сiнiм лесе,

Цудоўна, што iснуе край такi,

Iмя яго прыгожае Палессе.

 

Прыемна для душы краса Зямлi,

Гляджу навокал, шчасце адчуваю,

Шляхi жыцця сюды мае прыйшлi,

Даўно сустрэчы радаснай чакаю.

 

23.12.1995

 

Home Page

 

1292     ПАКУЛЬ МАЎЧЫЦЬ

 

Як хтосьцi пападзе у кут глухi,

З яго ён выйдзе, трапiцца нагода,

Бяда, калi спаткае лёс такi

Бадай што ўсiх, амаль ўсяго народа.

 

Чаму у нас такi ганебны стан,

Хоць маем незалежную дзяржаву?

На сэрцы у народа безлiч ран,

Як нам стварыць сваёй краiне славу?

 

Бо жабраком цяпер народ наш стаў,

Чаму бяда сустрэлась стала з намi?

Кiраўнiкi набылi капiтал,

Таварышы зрабiлiся панамi.

 

Пакралi ўсё народнае дабро,

I на народ надзелi зноўку путы,

Зла чыняць болей, чым палiтбюро,

Сабе багацце для людзей пакуты.

 

Няўжо павек застацца можа так?

Адказу адназначнага не маю,

Народ трывае, хоць амаль жабрак,

Пакуль маўчыць, трыванне не без краю.

 

23.12.2003

 

Home Page

 

1293     ТРЫМАЦЦА ЗА ЖЫЦЦЁ

 

Якое шчасце проста iснаваць!

Хоць доля мiласэрная, хоць злая,

Прыемна бачыць, чуць i адчуваць,

Бо далей цемра цэлы час глухая.

 

Ва ўсiх iстот нялёгкае жыццё,

Ды кожны да жыцця такi ахвочы!

Быць нечаканым можа небыццё,

Каб жыць, то з'есцi кожны нешта хоча.

 

Таму, хоць цяжка, ды прыемна жыць,

Бяда любая значна лепей смерцi,

Яе заўжды магчыма перажыць,

I з памяцi мажлiва цалкам сцерцi.

 

Каштоўней, чым жыццё, ў жыццi няма,

I за яго трымацца моцна трэба,

Чакаць рай потым можа i дарма:

Душа iдзе ў зямлю або на неба?

 

Бо ты пасля травiнкай можаш стаць

Або лiстком на дрэве калыхаца,

Жыццё патрэбна горача кахаць

I вельмi моцна за яго трымацца.

 

23.12.1995

 

Home Page

 

1294     ДАСКАНАЛЫ СВЕТ

 

Якi бясконца дасканалы свет!

Хаця незразумелага i многа,

Чароўных цэлы шэраг ёсць прымет,

Зусiм не паяснiць якiх без Бога.

 

Як iснаванне Бога абвяргаць,

Шукаць матэрыяльныя прычыны?

Адказаў слушных немажлiва даць,

Да Бога зноў звяртацца мы павiнны.

 

Адказы намагаемся шукаць,

Але пытанняў цяжкiх так багата!

Хоць на адно ўдалося б адказаць:

Хто рух адвечны даў у кожны атам?

 

А як ўражае велiччу сусвет!

Хто зоркам пракладае ў iм дарогу?

Хто утварыў шмат зорак i планет?

Вось факты, каб паверыць палка Богу.

 

Нiхто адказ на iх знайсцi не змог,

А як i змог, адказ той быў няўдалы,

Бо, безумоўна, Творца ўсяго Бог,

Таму i свет бясконца дасканалы.

 

24.12.1995

 

Home Page

 

1295     СПАКУСА I ДУША

 

На свет зачаравана я гляджу,

Жыццё дае мне радасць i натхненне,

Бо д'яблу не прадаў сваю душу,

Не страцiў годнасць i збярог сумленне.

 

Хаця ў жыццi вялiкi шлях прайшоў,

Але з душой дзiцячаю застаўся,

I да жыцця таму збярог любоў,

Што цалкам ад спакусы адцураўся.

 

Бо для душы спакуса як iржа,

Душу яна паволi разбурае,

Пагодзiшся i згублена душа,

Хоць будзе яна нават залатая.

 

Бо для душы прыемней чысцiня,

Яна каштоўней значнай нагароды,

Таму чароўнасць у душы штодня,

I ад жыцця п'ю радасць асалоды.

 

Як ад спакусы брудная душа,

Не знойдзецца ў ёй прымiрэння з светам,

Не прагучыць цудоўнага верша,

З душою чыстай можна стаць паэтам.

 

25.12.1995

 

Home Page

 

1296     АДЛIГА Ў ДУШЫ

 

Мароз лютуе, робiць безлiч лiха,

Бо цяжка пераносiць халады,

Але, як пачынаецца адлiга,

Лягчэй пражыць зiмою без бяды.

 

I птушка, i жывёла харч знаходзiць,

Хоць i зiма, ды добра iм цяпер,

Калi адлiга у лясы прыходзiць,

Трава даступнай стане, сытым звер.

 

Бо пройдзе сцюжа, як адлiга будзе,

Сярод зiмы адлiга як вясна,

Цяпло прыносiць хваляванне ў грудзi,

Хаця на час, ды прыйдзе хай яна!

 

Калi ў душы бясконцыя марозы,

I сцюжа, i завеi, як зiмой,

Ад болю i тугi збягаюць слёзы,

Адлiга для спакою трэба ёй.

 

Адлiга для душы круг ратавальны,

Другой душы цяпло каб ў холад даць,

Каб аднавiць звычайны стан нармальны,

Патрэбна iншым шчыра спачуваць.

 

25.12.1995

 

Home Page

 

1297     ШЧАСЛIВЫЯ IМГНЕННI

 

Так шчасця хоча кожны чалавек!

Ды не iдзе яно чамусьцi ў рукi,

Як прыйдзе вельмi малы яго век,

Часцей душу трывожаць боль i мукi.

 

Па твары ўсмешка зрэдку прабяжыць,

Калi крылом кране душу удача,

Ды ад няўдач мацней яна балiць,

Няўцешна часам надта горка плача.

 

Чаму так адбываецца заўжды,

Што радасцi ў жыццi задужа мала?

Чаму даволi гора i бяды,

А шчасце нават i не начавала?

 

I цягне кожны свой жыццвы воз,

Бо ён, як авто, не бяжыць нiколi,

Ў жыццi хапае гора, болю, слёз,

Зусiм бясхмарнай не iснуе долi.

 

Бо шчасце, нiбы сонейка з-за хмар,

Штодня не здатна дараваць праменнi,

Хоць часам хай цяплом сагрэе твар,

Здаралiсь каб шчаслiвыя iмгненнi.

 

26.12.1995

 

Home Page

 

1298     ПРАГА

 

Боль ў душы, i начамi не спiцца,

Горкай доля была не адна,

Замуцiлася шчасця крынiца,

Вада высахла з часам да дна.

 

I сумуе цяпер маладзiца,

Ў душы прага, i хочацца пiць,

Чысцiнёй струменiлась вадзiца,

Цяпер зруб недарэчны стаiць.

 

Звонку выгляд як быццам крынiца,

Ды гады жыцця ў празе iдуць,

Не памыцца з яе, нi напiцца,

Засталася на дне каламуць.

 

Як ў крынiцы вада красавала,

То здавалась: не хочацца пiць,

Ды як ссохла, пачалась навала,

I ад прагi аж сэрца гарыць.

 

Невядома, ваду дзе знаходзiць,

Мо другую крынiцу капаць?

Прага цяжкая з розуму зводзiць,

Пэўна, буду ваду пазычаць.

 

26.12.1995

 

Home Page

 

1299     УДАЧА

 

Ў жыццi удача кожнага чакае,

Але яе знайсцi не кожны змог,

Ды добра, калi лёс абярагае,

Вядзе ад перамог да перамог.

 

Няпроста адшукаць сваю удачу,

Занадта непрыкметная яна,

Ды правiльна калi рашыць задачу,

Жаданым стане хiсткi лёс спаўна.

 

Дае лёс часам поўную свабоду,

Але бясконца цяжкi той урок.

Цi знойдзеш шчасце, або толькi шкоду,

Як зробiш ў невядомасць першы крок?

 

Змянiць няпроста звыклы тэмп бягучы,

Пужае невядомасць у жыццi,

Не робяць да удачы крок рашучы,

Лепш старай каляiнаю прайсцi.

 

Ды вабiць невядомая дарога,

I на яе так хочацца ступiць!

Iначай i не зменiцца нiчога,

А пойдзеш мо удача там ляжыць?

 

27.12.1995

 

Home Page

 

1300     ПАКАХАЮ З ЧАСАМ

 

Хоць кажуць: з мiлым рай i ў шалашы,

Бравада гэта i пустыя словы,

Не будзе шчасця поўнага ў душы,

Як для кахання кепскiя умовы.

 

У шалашы зусiм няма умоў,

Ды iх не зробiш, хоць аддай шмат працы,

Спаткае вельмі моцная любоў,

Як любы сэрцу, ды яшчэ ў палацы.

 

У шалашы кахання не ўтрымаць,

Як нават вельмi моцна намагацца,

Нядрэнна толькі ночку пераспаць,

Як надакучыць прыгажосць палаца.

 

Таму бясконца цяжка выбiраць,

На крок апошнi боязна рашацца,

З кiм лёс свой лепей назаўжды звязаць:

Рай ў шалашы мець цi красу палаца?

 

Не стаў каб вельмi хутка пеклам рай,

Палац, а не шалаш я выбiраю,

Мне гаспадар нялюбы, i няхай,

Яго я палка з часам пакахаю.

 

28.12.1995

 

Home Page     Верш 1301

 

 

 

Hosted by uCoz