Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (1101-1200)

 

Анатолій Балуценка

http://ab5tt.narod.ru

 

 

1101     ШТО БУДЗЕ?

 

Душу трывожыць першае спатканне,

Цудоўны, ды нялёгкi важны крок,

Прыйшло юнацтва, разам з iм каханне,

I трэба першы браць яго урок.

 

Ў душы i хваляванне, i турбота,

Шпаргалкi немагчыма напiсаць,

Пакажа што кантрольная работа?

Рашэнне як прыдатнае шукаць?

 

Багата дысцiплiн мы вывучалi,

Але адказ у iх шукаць дарма,

Нi кроплi пра каханне не сказалi,

Нiякiх ведаў ўвогуле няма.

 

Бо пра жыццё мы кнiгi не чыталi,

Ўсе пачынаюць з чыстага лiста,

Адразу непiсьменнымi ўраз сталi,

Таму чакае на шляху бяда.

 

Iду я ў рэчку, вельмi ў ёй глыбока,

Што будзе: мёду смак або палын,

Плынь моцная цi гразкая затока,

Цi рэчаiснасць, цi аб ёй ўспамiн?

 

26.09.1995

 

Home Page

 

1102     РАШУЧЫ КРОК

 

Рашучы крок. Зрабiць яго складана,

Але ён неабходны у жыццi,

Не сыплецца даўно ўжо з неба манна,

З iм толькi можна к поспеху дайсцi.

 

Не адмаўляцца ад яго нiколi,

Аб шанцу каб пасля не шкадаваць,

I не карыць сваёй няшчаснай долi,

Дарэмна каб душу не мардаваць.

 

Калi сваю мажлiвасць упускаеш,

Занадта горкi дасць жыццё урок,

Мог мець што-небудзь, ды пакуль не маеш,

Бо не зрабiў рашучы важны крок.

 

Душа каб толькi радасць адчувала,

I не знiшчала каб яе скруха,

Рашучых крокаў лепш ступiць нямала,

Знайсцi нявесту каб цi жанiха.

 

Бо лепей, вiдавочна, памылiцца,

Чым ўсё жыццё бязглузда шкадаваць,

Як ёсць намер, лепш крок зрабiць рашыцца.

Iнакш ў жыццi як лепшае шукаць?

 

27.09.1995

 

Home Page

 

1103     АСЕННI ВЕЦЕР

 

Асеннi вецер моцна зноў злуецца,

Нясе у сэрца холад i тугу,

Нiяк душой збалелай не сагрэцца,

Нiдзе знайсцi прытулку не магу.

 

Душу як растрывожыць удаецца?

Чаму няўмольны ад яе уплыў?

Асеннi вецер вые i смяецца,

I не сцiхае, мае многа сiл.

 

Душа у смутку i глухой трывозе,

Здаецца, выйсця добрага няма,

Лiст жоўты вецер гонiць па дарозе,

Спынiўся каб, прасiць яго дарма.

 

Хто мае сiлу, той заўжды нахабны,

Хоць быў раней ён для мяне кумiр,

Ласкавы быў, чароўны i прывабны,

Яшчэ як ветрык быў, як быў зефiр.

 

Сустрэць былога сябра вельмi рады,

Ў юнацтве весялун i хулiган,

Як дасягае чалавек улады,

Бязлiтасны ён, нiбы ураган.

 

28.09.1995

 

Home Page

 

1104     СУМНАЯ ПАРА

 

Прыемна, калi цiша i спакой,

Нiшто душу занадта не хвалюе,

Бо восенню, вядома, не вясной,

Кроў ў жылах вельмi моцна не вiруе.

 

Ды як пачуццям моцным вiраваць,

Як на вачах жывое памiрае,

Вясной заўжды прыемней назiраць,

Калi прырода радасна кахае.

 

Хоць залаты цуд восень прынясе,

Ды не на доўга: жоўты лiст спадае,

У прадсмяротнай восеньскай красе

Раслiн багата назаўжды знiкае.

 

Лiст залаты пад ногi упадзе,

I на душы ад смутку будзе стома,

Асенняя прырода у бядзе,

Свой настрой як палепшыць, невядома.

 

Бо восень – вельмі сумная пара,

I кожнага яна ў жыццi чакае,

На скронi кiне нiцi серабра,

А потым вецер рэквiем спявае.

 

29.09.1995

 

Home Page

 

1105     ЖЫЦЬ СПАКОЙНА

 

Каб горшае без страты перажыць,

Не ўразiлi душу каб моцна словы,

Да крыўды лепш падрыхтаваным быць,

Лягчэй, калi да горшага гатовы.

 

Жыццё не толькi радасць i спакой,

Як зменiцца жыццёвая дарога,

Душу напоўнiць сумам i журбой,

Бо вечнага няма ў жыццi нiчога.

 

Ды пройдзе час, i скончыцца бяда,

З душы спадзе i стома, i трывога,

Сплыве, нiбы вясенняя вада,

Ды трэба ведаць: гора будзе многа.

 

I лепшае нялёгка перажыць,

Як доля ўдосталь дасць багата спросiць,

Бо вiр уцех у змозе закружыць,

Не кожны спробу славаю выносiць.

 

Як пройдзе час, i лепшае збяжыць,

Каб не адчуць, што надышла навала,

Спакойна, безтурботна трэба жыць,

Як быццам змен нiколi не бывала.

 

29.09.1995

 

Home Page

 

1106     ПАЭТЫЧНАЯ ХВАЛЯ

 

На ўзнёслай паэтычнай хвалi

Трымаю я сваю душу,

Нярэдка музы мне спявалi,

Яны спяваюць, я пiшу.

 

Пiшу, не ведаю прымусу,

Мне невядома творчых мук,

З усмешкай сустракаю музу,

Калi пачую яе стук.

 

Мы з музай вершы пiшам разам,

Таму так лёгка мне пiсаць,

З сабой паперы няма часам,

I трэба верш запамiнаць.

 

Два разы запар не спявае,

Не стане словы паўтараць,

Што не запiшаш прападае,

Бо словы iншыя гучаць.

 

Ўжо музы розныя бывалi,

Пра разнастайнае пiшу,

На паэтычнай бурнай хвалi

Трымаць прыходзiцца душу.

 

30.09.1995

 

Home Page

 

1107     МАЛА ЦI МНОГА?

 

Цi мала трэба мець чаго, цi многа?

Усё залежыць колькi, як i дзе,

Здараецца, лепш не прыдбаць нiчога,

Бо, калi маеш, хутка быць бядзе.

 

Адразу нават цяжка разабрацца,

Мець цi не мець, «Так» гаварыць цi «Не»,

Бо невядома: з шчасцем сустракацца

Цi боль душы нiяк не абмiне.

 

Бо кажуць: «Што задужа, то не здрова»,

Палякi гэту формулу знайшлi,

Яна дапамагчы ў жыццi гатова,

Ў душу каб часы смутку не прыйшлi.

 

Ўсяго ў жыццi павiнна быць хоць трохi,

Каб залатую раўнавагу мець,

Лёс не дае наезджанай дарогi,

Няспынна каб душою зiхацець.

 

Але, калi спаткаецца навала,

Становiцца не вельмi добра жыць,

Заўжды хай гора будзе вельмі мала,

Упарта шлях да шчасця хай бяжыць.

 

1.10.1995

 

Home Page

 

1108     НЕ ЗАЎЖДЫ ПРЫЕМНА

 

Бясконца ў небе толькi шэрасць, знiкла просiнь,

Ў душу прыносяць смутак халады,

Занадта хутка набiрае хаду восень,

Нясе журбы багата i нуды.

 

Вясна ў душы каханнем светлым адгукнецца,

Адчуць уздым прыемна малады,

Асенняю парой душою не сагрэцца,

Ды восень для жыцця дае плады.

 

Дзiвосна кветкi ў час вясновы выглядаюць,

I шмат вясна нясе ў душу цяпла,

Ды толькi восень з нецярпеннем ўсе чакаюць,

Цудоўныя плады каб нам дала.

 

Вакол бясконца быць не можа ўсё прыемна,

Ўвесь час мы балансуем на мяжы,

Для цела трэба як што-небудзь неад'емна,

То не заўжды прыдатна для душы.

 

Каб што прыдбаць, патрэбна ў iншым адступiцца,

Не ў змозе толькi добра быць заўжды,

Ўсё роўна, прыйдзецца, хоць крыху, замачыцца,

Каб рыбку ўдала выцягнуць з вады.

 

2.10.1995

 

Home Page

 

1109     ВЯРТАЦЦА ДАДОМУ

 

Адзiная краiна ў свеце,

Дзе мовай грэбуюць сваёй,

Калi дарослыя i дзецi

Не хочуць гаварыць на ёй.

 

Чаму бяда магла здарыцца,

Дзе каранi яе ляжаць?

Нам мовай трэба ганарыцца,

Сябе маглi каб паважаць.

 

Няма у свеце лепей мовы,

Народам Богам што дана,

Гучаць, як песня, яе словы,

Як скрыпкi тонкая струна.

 

Ды мы ад мовы адцуралiсь,

Народ зрабiць спакусу змог:

Ў чужую мову закахалiсь.

Даруе цяжкi грэх нам Бог?

 

Ад грэху лепей пазбаўляцца,

Не трэба нам чужых дарог,

Хутчэй дадому лепш вяртацца,

Каб на бацькоўскi стаць парог.

 

3.10.1995

 

Home Page

 

1110     ЧАРОЎНАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё! Няхай канец яго суровы,

Але на свеце надта добра жыць!

Цi добрыя, цi кепскiя умовы,

Душы мажлiва радасць падарыць.

 

Тады душа смяецца i спявае,

Ў ёй вабныя агеньчыкi гараць,

Пяшчотна хтосьцi як цябе кахае,

I здатны сам калi ў адказ кахаць.

 

Ды, як няма нагоды закахацца,

Душа у цяжкiм смутку i балiць,

Бо цяжка у жыццi усталявацца,

Як вогнiшча кахання прагарыць.

 

Каханне людзям назаўжды даецца,

Яго патрэбна толькi зберагаць,

Як не збярог, то болем адгукнецца,

I шчасця больш зусiм не адшукаць.

 

Цудоўна жыць, калi душа кахае,

А як згасае палкая любоў,

Жыццё свой сэнс амаль зусiм страчае,

Чароўнасцi не будзе i слядоў.

 

4.10.1995

 

Home Page

 

1111     ПАПРАШУ ПРАБАЧЭННЯ

 

Як ў сэрцы радасцi няма,

А толькi цяжкi боль няспынна,

Напэўна, ў вынiку сама

У першую чаргу павiнна.

 

Душа ў пакутах i журбе,

Бо цяжка цiсне адзiнота,

Бясконца мару аб табе,

С табой пабачыцца ахвота.

 

Бо па табе душа балiць,

Але ёй гонар замiнае,

Не ведаю, далей як быць,

Бо сэрца трапятка кахае.

 

Не буду слухаць я душу,

Хай сэрца правiльна падкажа,

Я прабачэння папрашу,

На сэрца камень больш не ляжа.

 

I я пазнала смак бяды,

З табой сустрэнусь пры нагодзе,

Бо вельмi цяжка жыць заўжды,

Як сэрца i душа не ў згодзе.

 

4.10.1995

 

Home Page

 

1112     ВЫШЭЙШАЕ ШЧАСЦЕ

 

Гарачае сэрца нiколi не стыне,

Каханне ў iм палка гарыць,

Пачуцце нiколi яго не пакiне,

Пакуль лёсам дадзена жыць.

 

Цудоўна, як моцным каханне даецца,

Бяжыць час яму нiпачым,

Каханне над часам са здзекам смяецца

I слабнуць не бачыць прычын.

 

Яно разгарэлась, гарыць без супынкi,

Палае, не трэба гасiць,

Каб моцны агонь быў, не трэба замiнкi

Бясконца шчаслiвым каб быць.

 

Агонь у кастры аж гудзе, не змаўкае.

Чаго можна з часам чакаць?

Надзейнасць прыйшла, бо знайшлась душа тая,

Што здатна яго даглядаць.

 

Цудоўна касцёр даглядаць вабны разам,

Ён будзе бясконца палаць!

Не зменшыцца полымя моцнае з часам,

Вышэйшае шчасце кахаць!

 

5.10.1995

 

Home Page

 

1113     БЕРАГЧЫ САПРАЎДНАЕ

 

Нешта з вечара доўга не спiцца,

Намагаюсь заснуць, не магу,

Месяц поўны ў акно мне глядзiцца,

У душу навявае тугу.

 

Чаму месяц тугу выклiкае?

Ён, як сонейка, дорыць святло,

Ды сагрэць душу змогi не мае,

Я жадаю, каб сонца ўзышло.

 

I ў жыццi ўсё сапраўднае цэнна,

Берагчы таму трэба яго,

Ад адбiтку ў душы будзе дрэнна,

Бо падман ён, не болей таго.

 

Як каханне сапраўднае будзе,

То цяплом сагравае заўжды,

Як падман, то пячэ толькi грудзi,

Марна гiнуць ў адбiтку гады.

 

Прамень сонца зруйнуе нягоды,

I каханне сагрэе душу,

Я шчаслiвай чакаю нагоды,

Ззяе сонейка больш не тужу.

 

6.10.1995

 

Home Page

 

1114     ЗБЕРАГАЦЬ НАСТРОЙ

 

Як добры настрой, можна ссунуць горы,

Любая праца у руках гарыць,

Час хуткi падуладны i прастора,

I радасна на белым свеце жыць.

 

Ды настрой як зрабiць заўсёды добрым,

Як iм магчыма плённа кiраваць?

Пазбегнуць як ў жыццi памылак дробных,

Што здатны любы настрой разбураць?

 

Псуюць бясконца настрой толькi людзi,

Часцей людзей патрэбна пазбягаць,

Працяглым вельмi настрой добрым будзе,

I радасць глыбей можна адчуваць.

 

Але патрэбны зносiны заўсёды,

Заўваг няздатны людзi дараваць,

Таму, не нарабiць сабе каб шкоды,

Памылкi iх не трэба прымячаць.

 

Калi памылкi iншых прымячаеш,

Памылку робiш цяжкую заўжды,

Ад настрою слядоў зусiм не маеш,

Не трэба клiкаць для сябе бяды.

 

6.10.1995

 

Home Page

 

1115     СТАРАЯ, ЯК СВЕТ

 

Паэзiя, як белы свет, старая,

Прыгожым рытмам вабiла яна,

Яе крынiца бег не прыпыняе,

Не выцякчы нiколi ёй да дна.

 

Былое забываецца заўсёды,

Бо час другi – iнакшае жыццё,

Змяняюцца мараль, i смак, i моды,

Ранейшае iдзе у небыццё.

 

Таму, пакуль з нябёсаў ззяе сонца,

Паэты будуць, каб складаць вершы,

Як i жыццё, паэзiя бясконца,

Яна – як хлеб надзённы для душы.

 

Бо словы верша ў душах адгукнуцца

I музыкай чароўнай загучаць,

Ды ў песню цудадзейную сальюцца,

Каб добры настрой людзям дараваць.

 

Ва ўсе часы знаходзiлiсь паэты,

Яны для муз прыемныя сябры,

Бо вабiць моцна вiд мастацтва гэты,

Хаця ён, нiбы белы свет, стары.

 

7.10.1995

 

Home Page

 

1116     НЕ АБЫСЦI ДОЛI

 

Не ведаеш, што трапiцца ў жыццi,

Сустрэнецца абрыў дзе надта стромкi,

Прыгод сабе каб дрэнных не знайсцi,

То падаслаў бы пад сябе саломкi.

 

Ды невядомы нам жыццёвы шлях,

I дзе бяда няўмольная чакае,

Перад бядой не адчуваеш страх,

Душа прагноз нiколi не стварае.

 

Ўсе варыянты цяжка падлiчыць,

Здаецца, ўсё павiнна быць выдатна,

Ды доля можа кепскае зрабiць,

Бо варыянтаў больш знаходзiць здатна.

 

Як напаткалась цяжкая бяда,

Трываць патрэбна, калi не смяротна,

Ўсё пройдзе, як вясновая вада,

Хоць ў першы момант на душы маркотна.

 

Як не лiчы i як не выбiрай,

Ды нельга ўсё наперад знаць нiколi,

Здарылась нежаданае трывай,

Не абысцi нiяк уласнай долi.

 

8.10.1995

 

Home Page

 

1117     ПЕРШЫ КРОК

 

Запаланiлi душу маю мроi,

Ў сэрца прынеслi тугу,

Я зачакалась спаткання з табою,

Жыць без цябе не магу.

 

Вось i са мною каханне здарылась,

Бачыць цябе зноў хачу!

Я б да цябе, любы мой, прытулiлась,

Ды, як пабачу, маўчу.

 

Вось i мяне доля шчасця спаткала,

Шчасце сваё я цаню,

Крылы душа нечакана прыдбала,

Рвецца цяпер ўвышыню.

 

Доўга чароўнага стану чакала,

Ведала: прыйдзе ў душу,

Што не кахаю, мяне хвалявала,

Зараз па любым тужу.

 

Мроілась: радасць падорыць каханне,

Але ў душы толькi змрок,

Мне неабходна для шчасця спатканне,

Першы сама зраблю крок.

 

9.10.1995

 

Home Page

 

1118     СТАН ПАЛЁТУ

 

Прыемна i цудоўна! Так бывае

Хоць зрэдку, хаця крыху, хоць на час,

Калi душа ўвышыню ўзлятае,

Шчаслiым адчуваеш сябе ўраз.

 

Але заўжды змяняюцца умовы,

I стан палёту цяжка утрымаць,

Хай шчасце будзе толькi стан часовы,

Але яго прыемна адчуваць.

 

Знiкае хутка вабны стан адразу,

Як не лятай, пасадцы трэба быць,

Ды для жыцця ён лепшая украса,

I хочацца палёт зноў паўтарыць.

 

Але душа ў паветра не ўзлятае,

Прыемнасць i цудоўнасць каб здабыць,

Для гэтага знайсцiсь павiнна тая,

Што здатна хутка крылы адрасцiць.

 

Як адрастаюць ад кахання крылы,

Бясконца лёгка ўвышынi лятаць,

Каханне настрой надае i сiлы,

Каб лётаць, трэба толькi пакахаць.

 

10.10.1995

 

Home Page

 

1119     СЭНС БЫЦЦЯ

 

Няма чаго грашыць, каб гнявiць Бога,

Што людзям даў кароткае жыццё,

Яго прайсцi вялiкая дарога,

Хаця яна iдзе у небыццё.

 

Наперадзе шлях вабны бачны воку,

К сабе ён клiча, каб сагрэць душу,

Ды лёс не дадае к жыццю нi кроку,

Бо не адсунуць фiнiшу мяжу.

 

Жывёльны свет бязмерна разнастайны,

I кожны мае свой працяг жыцця,

Не ўсе свой шлях праходзяць аднастайна,

Бо розны маюць тэрмiн развiцця.

 

Без сэнсу нарадзiцца, каб памерцi?

Але у тым вялiкi сэнс быцця:

Адзiнку, як мурашку, можна сцерцi,

Не супынiць магутнасцi жыцця!

 

Яно наўкол, яно заўжды вiруе,

Ад часу сатварэння i павек,

Гадоў прасiць дарма, Бог не пачуе,

Жыве па Божай волi чалавек.

 

10.10.1995

 

Home Page

 

1120     НАЙЛЕПШЫ СТАН

 

Бясконца не бушуюць ў моры хвалi,

Сцiхае вецер, штыль пануе ўраз,

Бо хвалi ўжо сваё адбушавалi,

На свой круг ўсё вяртаецца праз час.

 

Бо стан любы працяглы, ды не вечны,

Спакой за бурай след заўжды чакаць,

Сканчаецца перыяд небяспечны,

Каб сiл на новы нацiск назбiраць.

 

Так i ў душы: пачуццi то вiруюць

Цi настае ўраз цiша i спакой,

То ў нагароду радасць падаруюць,

То адгукнуцца горкаю бядой.

 

Хвалюе радасць i хвалюе гора,

Душы спакою хочацца заўжды,

Жыццёвае бушуе вечна мора

I коцiць хвалi шчасця цi бяды.

 

Як прыйдзе штыль, душа адпачывае,

Бо для яе спакой найлепшы стан,

Ды не надоўга: вецер павявае,

Мацнее, пачынаецца ўраган.

 

10.10.1995

 

Home Page

 

1121     НЕ ЗРАЗУМЕЛI

 

Не проста людзям Бог сказаў пладзiцца,

Ён не казаў нiчога без падстаў,

Магла каб воля Боская адбыцца,

Для поспеху Ён сродак моцны даў.

 

Бог людзям падарыў агонь кахання,

Ды не на час, каб род свой прадаўжаць,

Як напаўняць Зямлю даваў заданне,

Зрабiў умовы, каб сям'ю ствараць.

 

Каб муж да жонкi моцна прыляпiўся,

Каб добра ўсiм было, задумаў Бог,

Але намер цудоўны не адбыўся,

Нiчога нават Бог зрабiць не змог.

 

Грашаць ад сатварэння свету людзi,

Грэх кiнуць i патоп не дапамог,

Грэх быў, грэх ёсць i далей, пэўна, будзе,

Бо Боскiх не трымаемся дарог.

 

Як i раней, не слухаемся Бога,

Як што адразу хуценька развод,

Не зразумелi Боскага нiчога,

Таму i маем шмат ў жыццi нягод.

 

10.10.1995

 

Home Page

 

1122     БАБIНА ЛЕТА

 

Мець лета добра восенню заўсёды,

Калi пранеслiсь птушкай халады,

Чароўны падарунак ад прыроды

Даецца позняй восенню заўжды.

 

Завецца лета бабiным чагосьцi,

Яно нiбы другая маладосць,

З'яўляецца на час кароткi ў госцi,

На восень трохi каб паменьшыць злосць.

 

Ды ноччу халады, хоць ўдзень i лета,

Кладзецца ранкам ў поплавах туман,

Але цяплом яшчэ душа сагрэта,

Хоць лета неапраўданы падман.

 

Да восенi хутчэй каб прывыкалi,

Хоць непагадзь дадасць душэўных ран,

Ды восень крочыць, бо яе чакалi,

I холад будзе, як звычайны стан.

 

Ўраз лета, сэрцу любае, праходзiць,

Цяпла у лета бабiна няма,

Хаця цяпло яно на час прыводзiць,

Няўмольна наблiжаецца зiма.

 

11.10.1995

 

Home Page

 

1123     Я ЧАРАЎНIК

 

Я чараўнiк, магу не вельмi многа,

Паклiкаць здатны радасць для душы,

Каб збераглась кахаць пяшчотна змога,

I пра каханне напiсаць вершы.

 

Ляцяць высока ў небе мае мары,

Ды не па сiлах iх ажыццявiць,

Ўсяго не дасягаюць мае чары,

Лёс неслухмяны цяжка пакарыць.

 

Я чараўнiк мясцовага значэння,

Бо мне па сiлах радасць атрымаць,

Любое явай не зраблю хаценне,

Ды большага не трэба i жадаць.

 

Мець радасць у жыццi занадта многа,

Прыемна мне ва ўсiм яе знайсцi,

Чароўная жыццёвая дарога,

Па ёй цудоўна з радасцю iсцi.

 

Я чараўнiк, бо радасць знайсцi здольны,

Ва ўсiм, чаго кранаюсь толькi я,

Бо Божы свет чароўны навакольны,

Такая фiласофiя мая.

 

12.10.1995

 

Home Page

 

1124     РОЗНЫЯ СЛОВЫ

 

Цудоўныя вельмi пяшчотныя словы,

Яны як дажджы для зямлi,

Прыемна i шчасна ад добрай размовы,

Як словы на сэрца ляглi.

 

Але ёсць паганыя кепскiя словы,

Што рэжуць, як брытваю, слых,

Яны толькi шкоду прыносiць гатовы,

Душа цяжка плача ад iх.

 

Ды могуць занадта прыемныя словы

Няветлiва так прагучаць,

Што цалкам зруйнуюць спакою умовы.

Мо лепей было б памаўчаць?

 

Здараецца, сказаны грубыя словы,

Ды радасць прыносяць ў душу,

Такiя магчымасцi розныя мовы,

Ад слоў цi смяюсь, цi тужу.

 

Каб шчасце дарыць, гаварыць трэба словы,

Ад iх каб не зведаць тугi,

Душа ляцiць ў неба ад добрай размовы,

Бо сэрцу спакой дарагi.

 

12.10.1995

 

Home Page

 

1125     ЗБЕРАГАЦЬ IСНАЕ

 

Ўсё пройдзе, але iншае пачнецца,

На iснае не трэба наракаць,

Магчыма, доля горка пасмяецца,

Час прыйдзе аб мiнулым шкадаваць.

 

Што ўсё мiнае, слабая уцеха,

Наступнае i горай можа быць,

Мiнулае гучыць, як шчасця рэха,

Яго больш немагчыма паўтарыць.

 

На жураўля не трэба спадзявацца,

У будучым вялiкага чакаць.

Мо за сiнiцу моцна лепш трымацца,

Чым жураўля настойлiва чакаць?

 

Лепш ад дабра шукаць дабра не трэба,

Бо стан надзеi ненадзейны стан,

Каб пад нагамi не хiсталась глеба,

Бо у надзеi тоiцца падман.

 

За паваротам доля невядома,

Не трэба змен крутых ў жыццi жадаць,

Каб не прыйшлi ў душу бяда i стома,

Што ёсць, патрэбна пiльна зберагаць.

 

14.10.1995

 

Home Page

 

1126     БУДУЦЬ ДОБРЫМI?

 

Прыемна вельмi, як ўсё скончылась дабром,

Прыхована бяда у формулу такую,

Хаця пранеслась навальнiца, i сцiх гром,

Душа з гарчынкай перамогу ўсё ж святкуе.

 

Ўсё добра скончылась, ды не прыйшоў спакой,

Бо крыўда моцна мне душу расхвалявала,

Душа з абразаю вядзе няшчадны бой,

Яна пранеслася, як чорная навала.

 

Цудоўна надта, як бясхмарным будзе шлях,

Бо для душы не толькi фiнiш нагарода,

Вясёлкай радасць калi свецiцца ў вачах,

Ад спадарожных не прыходзiць сэрцу шкода.

 

Хай добра кепскае сканчаецца заўжды,

Ды лепей з кепскiм у жыццi не сустракацца,

Ад болю ў сэрцы не засталiсь каб сляды,

На дастатковай лепш адлегласцi трымаца.

 

Чаму ёсць звычка у людзей другiх дурыць?

Дзе дзелiсь годныя цi iх ужо не будзе?

Навошта iншым замiнаць спакойна жыць?

Мо будуць добрымi калiсьцi з часам людзi?

 

14.10.1995

 

Home Page

 

1127     МАЯ КРЫНIЧКА

 

Стаў прад крынiчкай на каленi

I нахiлiўся, з прагай п'ю,

Гляджу няспынна ў захапленнi,

Кранае цуд душу маю.

 

Вада бяжыць i серабрыцца,

Ды на каменьчыках журчыць,

Прыемна, калi ёсць крынiца,

Каб часам прагу пагасiць.

 

Люблю крынiчкай мiлавацца,

I слухаць цiхi яе спеў,

Над ёй цудоўна нахiляцца,

Ў яе бясконца б я глядзеў.

 

Яна дае душы уцеху,

Натхненне здатна падарыць,

Прыемна вельмi чалавеку

З сваёй крынiчанькi папiць.

 

Чароўная мая крынiца!

Я ёй бясконца даражу,

Зусiм няма чаго журыцца,

Бо шчасце льецца мне ў душу.

 

14.10.1995

 

Home Page

 

1128     ВЯЛIКАЯ МЭТА

 

Як робiцца якая-небудзь справа,

Мець асалоду каб заўжды ў жыццi,

Прыемна завяршыць яе удала,

Да фiнiшу цудоўнага дайсцi.

 

Бяжым усё жыццё, бяжым кудысьцi,

А справы без супынку мiльгацяць,

I цэлы час знаходзiць трэба выйсце,

Каб засталося сiл фiнiшаваць.

 

Трымаюць на дыстанцыi нагоды,

Не скончыцца жыццёвы марафон,

Бясконцыя ўзнiкаюць перашкоды,

Бо гонар цалкам ставiцца на кон.

 

Як нават i складанае заданне,

I трэба немажлiвае зрабiць,

Сканцэнтраваць патрэбна намаганне,

На фiнiшы абавязкова быць.

 

Павiнна сустракаць ў жыццi удача,

Бо з ёй сябе мажлiва паважаць,

Калi няўдача, зноў душа заплача,

Вялiкая мэта фiнiшаваць.

 

15.10.1995

 

Home Page

 

1129     МУЗЫКА ПРЫРОДЫ

 

Як зачаруюць птушак галасы,

Ў душы зусiм не застаецца прозы,

Прыемна луг адведаць i лясы,

Паслухаць шэпт травы i плач бярозы.

 

Там музыка прыродная гучыць

I асалодай сэрца напаўняе,

Душы цудоўна: слухае, маўчыць

Або у такт чароўна падпявае.

 

Хоць музыка, стварыў што чалавек,

Гарачыя пачуццi выклiкае,

Ды лепей тая, што гучыць павек,

Яна зусiм нiколi не змаўкае.

 

Калi павее ветрык-музыкант,

Ў аркестр сальюцца разам моцна гукi,

I чутны бас, альт, тэнар i дыскант,

Чароўны вецер майстар на ўсе рукi.

 

Дае прыроды музыка цяпло,

Халодная душа ад нот адтае,

Тугi i суму нiбы не было,

Ад музыкi такой душа лятае.

 

16.10.1995

 

Home Page

 

1130     САПРАЎДНЫ РАЙ

 

Моцна вабiць жыццё, бо цудоўна так жыць,

Бо вышэйшай няма нагароды!

Ўсё адносна, хоць лепей заўжды можа быць,

Ды жыццё цуд вялiкi прыроды.

 

Ад пачатку тварэння пацiху бяжыць,

Ўсё iснуе па волi Гасподняй,

Колькi ў генах закладзена, можна пражыць,

Свой этап мы праходзiм з паходняй.

 

Цяжкi шлях або лёгкi, ды радасць ў душы

Ў вандраваннi бясконца не будзе,

Лепш ў дарозе цярпець, легчы чым пад крыжы,

Ў зямлi шчасця душа не набудзе.

 

Колькi думак аб вечным жыццi не стварай,

Ды не хочацца вельмi на плаху,

Бо жыццё толькi вабны i велiчны рай,

Станем прахам, бо створаны з праху.

 

Таму з радасцю трэба этап свой прайсцi,

Каб яскрава гарэла паходня,

Бо каштоўней жыцця не iснуе ў жыццi,

Рай сапраўдны хай песцiць сягоння.

 

16.10.1995

 

Home Page

 

1131     ВЫБРАЛА ДОЛЯ

 

Невядома, што доля гатуе,

I наступны якi будзе крок?

Будзе лiтасцiвай, пашкадуе

Цi дасць горкi жыццёвы урок?

 

Мы ад долi бясконца залежым,

А яна незалежна заўжды,

Яе дзею нiяк не абмежым,

I вядзе яна нас праз гады.

 

Часам радасна нам усмiхнецца,

Хоць не просiш, яна здатна даць,

Або горка над намi смяецца

I апошняе хоча забраць.

 

Нiкуды не схавацца ад долi,

Хоць здаецца магчымым падчас,

Выбiраць мы не здатны нiколi,

Бо раней доля выбрала нас.

 

Не патрэбна таму хвалявацца,

Бо iнакш немажлiва зрабiць,

Шукаць iншай не трэба старацца,

Неабходна сваю палюбiць.

 

16.10.1995

 

Home Page

 

1132     АДЧЫНIЦЬ НА СТУК?

 

Хоць стукаю, нiхто не адчыняе,

Яшчэ агонь надзеi не пагас.

Ды за дзвярамi мо душа глухая?

I сорам пячэ стукаць цэлы час.

 

Бо кепска, калi трэба дапамога,

Бясконца цяжка для душы прасiць,

Зрабiць насустрач крок амаль нiчога,

Ды прагу не жадаюць пагасiць.

 

Чаму занадта душы зачарствелi

I мiласэрнасць збегла, як вада?

Чаму яны з пагардаю глядзелi,

Як завiтала к iншаму бяда?

 

Хоць сказана: дастукацца магчыма,

Ды не патрэбна ўсiм турбот тваiх,

Праходзяць абыякава ўсе мiма,

Не тычацца няшчасцi iншых iх.

 

На стук заўжды хто дзверы адчыняе?

Душа каму чуллiвая дана,

Сваю душу дабром ён напаўняе,

Расчынiць iншым як яе да дна.

 

17.10.1995

 

Home Page

 

1133     ДЛЯ ПАЧАТКУ

 

Няўдала гiсторыя склалася ў нас,

Мы родную мову забылi,

Нарэшце, прыйшоў i да нас волi час,

Каб мову сваю аднавiлi.

 

З чаго сваю мову пачаць вывучаць,

Мо з песнi душы для народа?

Прыемна цудоўныя песнi спяваць,

Ад песнi ў душы асалода.

 

У мове славянскiя ўсе каранi,

Як лепш да яе прыглядзецца,

Шмат часу народ к чужой мове цягнi,

Ад роднай нiдзе не падзецца.

 

Мы матчыну мову павiнны кахаць,

Не трэба яе пераклады,

Пяшчотна сваю лепш заўжды калыхаць,

Народ толькi мовай багаты.

 

Шмат ў мове ласкавых i першасных слоў,

Каб нам не зрабіць з яе згадку,

Патрэбна вучыць мову родную зноў,

Лепш песнi спяваць для пачатку.

 

18.10.1995

 

Home Page

 

1134     ОСЕНЬ ЛЮБВИ

 

Зажгла свои пожары осень,

Но хмур и грустен небосвод,

Закрыли тучи в небе просинь,

И непрерывно дождь идёт.

 

Бьют капли, словно в бубен, в стёкла,

И неприметной стала даль,

Листва упавшая намокла,

В душе тревога и печаль.

 

Краса осенняя увяла,

И днём от туч свинцовых тьма,

Осталось дней дождливых мало,

Снег скоро высыпет зима.

 

Теперь я вспоминаю лето,

Ушла прекрасная пора,

Душа теплом была согрета,

Хотя не нравилась жара.

 

Нет в мире ничего дороже

Любви высокой и святой,

В любовь приходит осень тоже,

Лист опадает золотой.

 

18.10.1995

 

Home Page

 

1135     РОЗНЫ ШЛЯХ

 

Туман над поплавам, як вата,

Не бачны нават i стагi,

I на душы халаднавата,

Бо на яе лёг цень тугi.

 

Тугi ўжо аб мiнулым леце,

Бо хутка, ўраз яно прайшло,

Як добра, калi сонца свецiць,

Душы кранаецца цяпло.

 

Было дзён радасных багата,

Ды ўсё мiнае у жыццi,

Ёсць буднi, а не толькi свята,

Патрэбна розны шлях прайсцi.

 

На iм не раскiданы ружы,

Хоць яны здатны укалоць,

Але, калi душою дужы,

Нягоды вытрымае плоць.

 

Туман над поплавам, ды годзе,

Ў душу пускаць не трэба слёз,

Не выключыць, што пры нагодзе

Спаткае холад i мароз.

 

19.10.1995

 

Home Page

 

1136     ДЗIЎНЫ КАМЕРТОН

 

Не трэба, каб трывожылась душа,

Ёй дастаткова нават хвалявання,

I гэта небяспечная мяжа.

Мо хопiць толькi простага чакання?

 

Душы не уласцiвы дыскамфорт,

Ўсё кепскае няшчадна прыгнятае,

Жадае, каб бясконцым быў курорт,

Бо мець пачуццяў горкiх не жадае.

 

Ёй падыходзiць радасць больш заўжды,

Яна натхненнем шчодра напаўняе,

Душы прыемна, як няма нуды,

Яна ад шчасця весела спявае.

 

Як радасцi ў жыццi зусiм няма,

Няхай хоць абыякавасць ў iм будзе,

Вясна цудоўней значна, чым зiма,

Ды шчасце не заўжды душа набудзе.

 

Душа пачуццяў дзiўны камертон,

Яна, як скрыпка, тонка адчувае:

Залежна ёсць набытак цi урон,

Яна заплача або заспявае.

 

20.10.1995

 

Home Page

 

1137     БЯСХМАРНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Як чорнай хмарай доля накрывае,

Не бачна нават слабага святла,

Душа ад змроку плача i рыдае,

Жадае, хмара каб хутчэй прайшла.

 

А хмары ад жаданняў не залежаць,

Адна за воднай жудасна плывуць,

Душу няма сагрэць чым i уцешыць,

Прабiцца сонцу хмары не даюць.

 

Абрыдлi цэлы дзень на небе хмары,

Бо хочацца блакiту i цяпла,

Яны душу змяняюць, нiбы чары,

Не плакаць, а смяяцца каб магла.

 

З адносiнах блакiт мне да спадобы,

Ў душу пускаць я хмары не магу,

А хмары закрыць сонца робяць спробы

I выклiкаць нязваную тугу.

 

Душа у хмарах церпiць ад пакуты,

Мне хочацца бясхмарнага жыцця,

Каб доля не падносiла атруты,

Каб горкага пазбегнуць пачуцця.

 

21.10.1995

 

Home Page

 

1138     СУПЫНIЦЬ ЧАС

 

Бяжыць хуткi час, i яго не адчуць,

Таму што душа маладая,

Хоць старасцi к целу адзнакi iдуць,

Але час душы не змяняе.

 

Цудоўна i вабна узнёслы мець стан,

Не хоча юнацтва сканчацца,

Стан любы рэальнасць, не горкi падман,

Прыемна ў жыццё закахацца.

 

Чароўна ў душы маладосць адчуваць,

Дае яна творчыя крылы,

Люблю пра каханне я вершы складаць,

Бо буду кахаць да магiлы.

 

Агонь у душы ад пачатку не згас,

Жыццё хуткаплынна праходзiць,

Але для душы супыняецца час,

Хоць цела ён здатны пашкодзiць.

 

Не ведаю, дзе будзе плоцi мяжа,

Бо часу яна падуладна,

Але маладой павек будзе душа,

Бо час супынiць яна здатна.

 

21.10.1995

 

Home Page

 

1139     БЫЛI ЯЗЫЧНIКI

 

Хай будзе кепска, але лепей тут,

Нi пекла не iснуе, анi раю,

Прыдумалi каральны iнстытут,

Якi людзей ганебна пакарае.

 

Рэлiгii стваралi хiтруны,

Паставiць на каленi каб грамаду,

Багоў шукалi для людзй яны,

Бясконцую здабыць сабе каб ўладу.

 

Сцвярджаюць, што галоўны iхнi Бог,

Або к Яму iх лепшая дарога,

Рэлiгiю стварыць як хтосьцi змог,

Няма тады ў ёй боскага нiчога.

 

Дурманяць нас рэлiгii усе,

Дурыць людзей нi кроплi iм не шкода,

Прад намi Бог ва ўсёй сваёй красе,

Адзiны Бог Вялiкая Прырода.

 

На свет Прырода нарадзiла нас,

Раней усе язычнiкi мы былi,

Егова спрэчкi з iмi меў ўвесь час.

Чаму сваю рэлiгiю згубiлi?

 

22.10.1995

 

Home Page

 

1140     ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

 

Днi свят як быццам зорачкi на небе,

Ўпрыгожыць каб будзённае жыццё,

Ёсць неабходнасць у такой патрэбе,

Без свят было бы шэрае жыццё.

 

У кожнага дзён светлых небагата,

I мы заўжды чакаем вельмi iх,

Бо хораша, як завiтае свята,

Душы дасць шмат iмгненняў залатых.

 

Змяняюцца часы, знiкаюць святы,

Але адно нязменнае заўжды,

Дзень нараджэння свой сустрэць мы рады,

Ён, як зязюля, лiчыць нам гады.

 

Ды радасна, калi яшчэ iх мала,

I свята здатна шчасце дараваць,

Калi зязюля шмат накукавала,

Прыходзiцца i ў свята сумаваць.

 

Шмат розных свят iснуе ў белым свеце,

Дзень нараджэння ўсё ж мiлей для нас,

Ўсё роўна цi дарослыя, цi дзецi,

Чакаем сваё свята цэлы час.

 

23.10.1995

 

Home Page

 

1141    ЖЫЦЬ РАДАСНА

 

Такiя ж рэчкi, i такi ж лес будзе,

I ў небе знiчкi будуць уначы,

Ды прыйдуць жыць зусiм другiя людзi,

Бо назаўжды сябе не зберагчы.

 

Бясконца ўсё змяняецца у свеце,

Але жыццё нiколi не змянiць,

Таксама, як раней, смяюцца дзецi,

Ад ветрыку цудоўна лес шумiць.

 

Хоць ўсё мiнае, ды ўсё застаецца,

Бо кожны мае у жыццi мяжу,

Пераступiць яе не удаецца,

Не зберагчы нi цела, нi душу.

 

Сябе мы пакiдаем у нашчадках,

Працягвалась бясконца каб жыццё,

Жывем па устаноўленых парадках,

Пражыў сваё iдзi у небыццё.

 

Любую трэба скарыстаць нагоду,

Каб час свайго жыцця не марнаваць,

Каб атрымаць ад шчасця асалоду,

Жыць з радасцю i смерцi не чакаць.

 

24.10.1995

 

Home Page

 

1142     ЗАХАВАЦЬ ПАМЯЦЬ

 

Я ўспамiнаю аб нябожчыках, не плачу,

Яны жывыя для мяне заўжды,

Ў жыццi не кожны з маiх блiзкiх меў удачу,

Ды скончылiсь ўжо iхнiя гады.

 

Я з iмi часта на самоце размаўляю,

Ёсць ўражанне, што ўсе яны жывуць,

Пакуль ўспамiны аб iх памяць зберагае,

Нябожчыкi нiколi не памруць.

 

Свет вельмi жорсткi, i смерць кожнага чакае,

Бо доля свая кожнаму дана,

Хаця нябожчык, ды як памяць не знiкае,

Не выпiў кубак гора ён да дна.

 

Калi нябожчыка нярэдка ўспамiнаюць

I разважаюць, як бы ён зрабiў,

Хоць ён памёр, але яго кахаюць,

Нябожчык у жыццi шчаслiвы быў.

 

Калi жывеш, бясспрэчна, трэба намагацца,

Не рэчы непатрэбныя збiраць,

Патрэбна толькi ўсё сваё жыццё старацца,

Каб памяць ў iншых сэрцах захаваць.

 

24.10.1995

 

Home Page

 

1143     ВЫТОК ПРАБ'ЕЦЦА

 

Мне вершы пiсаць не складана,

Адкуль дар знайшоўся такi?

Мо добра, а можа пагана

Складаюцца словы ў радкi.

 

Iдуць вершаваныя думкi,

Ды iх немажлiва суняць,

Набралася вершаў паўсумкi,

Прыйшла пара iх друкаваць.

 

Але вельмi цяжкая справа,

Таму не друкую, пiшу,

Каб болю душа не пазнала,

Каб сум не пускаць у душу.

 

Ды так не бывае нiколi,

Выток каб прабiцца не змог,

Хоць клопату будзе даволi

I нават вялiкiх трывог.

 

Пiсаць вершы мне не складана,

Бо думкай ў нябёсах лячу,

Пакуль пiшу, позна цi рана

Iх плынь прынясе к чытачу.

 

24.10.1995

 

Home Page

 

1144     ПАВАЖАЦЬ IНШАГА

 

Каб адбылось, нарэшце, прымiрэнне,

Зрабiць павiнен нехта першы крок,

Ў душы каб панавала зiхаценне,

А не халодны i няўтульны змрок.

 

Чаму каханне цяжкае бывае?

Што замiнае радасна кахаць?

Бо кожны ад другога вымагае

Больш значна, чым той здатны яму даць.

 

Зрабiць як свой адбiтак намагацца,

Другога у сябе ператвараць,

З бядой вялiкай прыйдзецца спаткацца,

Ў адносiнах дарма дабра чакаць.

 

Было каб вельмi моцнае каханне,

Нiколi не трывожыла каб злосць,

Натхняла толькi шчасця адчуванне,

Кахаць такога трэба, якi ёсць.

 

Амаль не будзе спрэчак i абразы,

I можна лёгка радасна кахаць,

Адносiны сагрэюцца адразу,

Як iншага характар паважаць.

 

24.10.1995

 

Home Page

 

1145     ПРАЙШЛА МIМА

 

Адзiнокая нiбы трава пры дарозе,

Непрыемна, ды недзе прытулку шукаць,

Баранiць добра гонар асобы не ў змозе,

Кожны здатны, як хоча, яе растаптаць.

 

Бо адной на душы надзвычайна трывожна,

Час iдзе, сэрца хоча пяшчотна кахаць.

Дзе каханне сустрэць, дзе знайсцi яго можна,

Хто запалку запалiць, кастру каб палаць?

 

Днi мiнаюць бязглузда, турбуе чаканне,

Душа ў смутку, i сэрца бясконца балiць,

Завiтае як сiняю птушкай каханне,

Не пужаць яе трэба, а хутка лавiць.

 

Прылятала не раз, але я не пазвала,

Бо лiчыла, што будуць бясконца лятаць,

Пакуль лепшую з птушак сабе выбiрала,

Выпадкова i iншых прыйшлось адпужаць.

 

Засталася адна i сумую без пары,

Сэрца хоча кахання, жадае цяпла,

Бо цудоўна пазнаць яго тайны i чары,

Магла шчасце знайсцi, але мiма прайшла.

 

25.10.1995

 

Home Page

 

1146     ЗОРКI I НОЧ

 

Ноч чорнаю была, свяцiлi зоркi,

Здавалась, лепей ў свеце iх няма,

Як дзень прыйшоў, застаўся прысмак горкi,

Яскравым зоркам верылi дарма.

 

Бо ранкам зоркi вабныя не бачны,

Душу крануў бязлiтасны падман,

Хоць ноччу зоркi былi вельмi значны,

Прайшоў iх час, i сплылi, як туман.

 

Бо семдзесят гадоў вакол свяцiлi,

Лiчылi, што яны правадыры,

Таму, што самастойнасць мы згубiлi,

Яны былi для нас павадыры.

 

Чым ноч цямней, яскравей зоркi ў небе,

Ноч доўгая, ды золак надышоў,

Прайшла пара у зоркавай патрэбе,

Але народ iнакшую знайшоў.

 

Прайшла пара пустых аўтарытэтаў,

Ды не для ўсiх жыццё дало урок:

Жадаем зноў краiну мець саветаў,

У ноч да зорак робiм першы крок.

 

25.10.1995

 

Home Page

 

1147     ПЕРШЫЯ КРОПЛI

 

Упалi кроплi першыя дажджу,

I пачалась адразу навальнiца,

Расхвалявала мне яна душу,

Спакой заўжды ў жыццi нам толькi снiцца.

 

Нахабна загрымелi перуны,

Святло закрылi дажджавыя хмары,

Душу мне растрывожылi яны,

Разбiлi ўшчэнт аб блiзкiм шчасцi мары.

 

Падняўся вецер, дождж зямлю сячэ,

Гул моцны ў кронах дрэваў не сцiхае,

Ад суму сэрца ные i пячэ,

Бо навальнiцы вельмi не жадае.

 

Ў адносiнах здарыцца можа так,

Што муць дае i чыстая крынiца,

I першыя прыходзяць кроплi як,

З яе ўжо с асалодай не напiцца.

 

Заўжды каханне моцным каб было,

Вытокi каб яго ў душы не ссохлi,

Сачы, каб навальнiцы не прыйшло,

Абраз таму кiдаць не трэба кроплi.

 

25.10.1995

 

Home Page

 

1148     ЛЕПШ ПАМАЎЧАЦЬ

 

Спакой душы, якое дзiва!

Яго прыемна адчуваць,

Калi спакой душа набыла,

Яго не хочацца страчаць.

 

Бо з iм душа адпачывае

Ад хваляванняў i турбот,

Ад прыгажосцi заспявае,

Бо для яе няма нягод.

 

Душы мець стрэсаў не ахвота,

Бо дрэнна ёй ад барацьбы,

Прыемней нават адзiнота,

Не зведаць цяжкай каб журбы.

 

Дзе б не быў, ў транспарце цi краме,

I не паспееш зрабiць крок,

Цябе зняважаць, нiбы ў драме,

Нахабства правядуць урок.

 

Спакой душы каб забяспечыць,

Ў кантакты лепей не ўступаць,

Душу сваю каб не знявечыць,

Лепш памяркоўна памаўчаць.

 

27.10.1995

 

Home Page

 

1149     МИЛЫЙ МОЙ

 

В сердце девичьем боль и тревога,

Не даёт мне свободы судьба,

Нужно замуж идти за другого,

Совершенно его не любя.

 

А мой милый не хочет жениться,

Хоть его горячо я люблю,

Время быстро летит, словно птица,

И пора создавать мне семью.

 

Выбирать: иль любовь в старых девах,

Иль семья, но совсем без любви,

Отказать предложенью не смела,

Оттого и тревоги мои.

 

Хоть неправильно я поступаю,

И поэтому сердце болит,

Но ведь годы стремительно тают,

Исчерпал их девичий лимит.

 

Может, слюбимся, если сживёмся,

Но отказывать я не могу,

Мы с тобой, милый мой, расстаёмся,

Но любовь я к тебе сберегу.

 

27.10.1995

 

Home Page

 

1150     ЛЕПШЫ ВЕРШ

 

Мой лепшы верш мяне яшчэ чакае,

Яго абавязкова напiшу,

Пакуль мне муза кожны дзень спявае,

Каб нарадзiцца новаму вершу.

 

Яна дае i музыку, i словы,

I рытмiку змяняе цэлы час,

Складаюцца прыдатныя умовы,

Каб паэтычны дар душы не згас.

 

Свае заўсёды песнi напяваю,

Матывы вельмi розныя гучаць,

I цяжкасцей зусiм не адчуваю,

Бо нават ў цемры лёгка верш складаць.

 

Душа то засмяецца, то заплача,

I настрой у радок перанясе,

Верш лепшы выбраць цяжкая задача,

Здаюцца мне прыгожымi усе.

 

Душа бясконца песнi напявае

Пра радасць, шчасце, гора i тугу,

Няхай чытач верш лепшы выбiрае,

Бо цяжка мне, я выбраць не магу.

 

28.10.1995

 

Home Page

 

1151     РАДАСЦЬ

 

Прыемна, калi радасць ёсць ў душы,

Калi яе ва ўсiм знайсцi магчыма,

Бо з радасцю не свеце люба жыць,

Жыццё вiруе, не праходзiць мiма.

 

Але як радасць вабную ўтрымаць,

Была каб i нiколi не знiкала?

Жыццё па-фiласофску лепш ўспрымаць,

Лягчэй душы, як не гняце навала.

 

З прыродай любай справу лепей мець,

Яна у змозе даць душы натхненне,

Яе магчыма цалкам зразумець,

Даруе радасць кожнае iмгненне.

 

Як хораша прыроду назiраць!

Яна вакол, як казачнае дзiва,

Душа смяецца, хочацца спяваць,

Ў прыродзе разам прыгажосць i сiла.

 

Душы прыемны вабны шчасця стан,

Ён сталы, як з прыродай жыць у згодзе,

Ў душу не прыйдуць злоснасць i падман,

Як быць у адзiноце на прыродзе.

 

28.10.1995

 

Home Page

 

1152     ПЕСНI КАХАННЯ

 

Колькi песень каханню прапета!

Бо каханне у кожнай душы,

Няма нават такога паэта,

Каб не склаў аб каханнi вершы.

 

Пра каханне заўсёды пiсалi,

Бо прыемна душы ад красы,

Пра каханне ўжо вершы складалi

Ў дабiблейскiя нават часы.

 

А бiблейскiя песнi кахання

Песняй песняў завуць нездарма!

У паэтаў вастрэй адчуванне,

Без кахання паэта няма.

 

Пра каханне ўсе вершы складаюць,

I далей заўжды будуць складаць,

Пакуль людзi жывуць i кахаюць,

Будуць песнi кахання гучаць.

 

Няма новага ў свеце нiчога,

Ў душы кожны каханне нясе,

Бо адзiная к шчасцю дарога,

I праходзяць ў жыццi яе ўсе.

 

28.10.1995

 

Home Page

 

1153     ПАБАЧЫЦЬ КРАСУ

 

Глядзеў проста i нават будзённа,

У яе не адзначыў красы,

З ёй знаходзiўся побач штодзённа,

Ды змянiлiся раптам часы.

 

Замест будняў адчуў ў сэрцы свята,

Непаметна каханне прыйшло,

Прыгажосцi пабачыў багата

Там, раней дзе яе не было.

 

Рэчаiснасць каханне змяняе,

Прыгажосць можна ў ёй адшукаць,

Той не знойдзе, хто проста шукае,

Каб знайсцi, трэба толькi кахаць.

 

Бо каханне красу праяўляе,

Не кахаеш не бачна яна,

Яе бачыць, хто палка кахае,

Бо не целу краса аддана.

 

Прыгажсць у душы захавана,

Каб другую душу адчынiць,

Каб пабачыць яе, як з экрана,

Трэба толькi каханне дарыць.

 

28.10.1995

 

Home Page

 

1154     ЯК ПАКАХАЦЬ?

 

Я ў твае вочы з радасцю гляджу,

Пабачыць каб агеньчыкi кахання,

Ды абыякавасць напоўнiла душу,

Маё было дарэмным спадзяванне.

 

Цябе пабачыў, спадабалась ты,

Прыйшло каханне, нiбы гром, адразу,

Дажджу няма, гром вабны быў пусты,

Каханне засталося без адказу.

 

Няпроста пераносiць для душы

Замест кахання горкую абразу.

Як не кахаеш, ласкавей скажы,

Цi на размову не хапае часу?

 

Не ведаю, як будзе у жыццi,

Але жадаю стаць табе шчаслiвай,

Я мроiў i тваю любоў знайсцi,

Была б маёй галубкай шызакрылай.

 

Не адбылося, буду шкадаваць,

Падрэзала майму каханню крылы.

Як мне цяпер другую пакахаць,

Мо буду зноўку для яе нямiлы?

 

29.10.1995

 

Home Page

 

1155     НЕ АДКЛАДАЦЬ НА ПОТЫМ

 

Нiчога нельга адкладаць на потым,

Адразу трэба ўсё ў жыццi рабiць,

Не вельмi з часам дзейнiчаць ахвота,

Ды час бяжыць, яго не паўтарыць.

 

Час новы прынясе другiя справы,

Адкладзенае не ажыццявiць,

Таму намераў добрых ёсць нямала,

Каб шлях у пекла iмi замасцiць.

 

Ўсё адкладаюць: працу i каханне,

Ды час ужо нiколi не дагнаць,

Хаця пустое цешыць спадзяванне,

Не будзе час лянiвага чакаць.

 

Калi своечасова не вучыўся

I кнiг не змог карысных прачытаць,

Як час мiнуў, але не ажанiўся,

То вельмi цяжка потым даганяць.

 

Ўсяму свой час, i трэба мець уменне,

Дарэмна каб жыцця не марнаваць,

Калi прыйшла пара збiраць каменне,

Няма чаго iх шчодра раскiдаць.

 

29.10.1995

 

Home Page

 

1156     ЦI БУДУЦЬ ПАВАЖАЦЬ?

 

Саромiцца не трэба цела,

Бо нас стварыў такiмi Бог,

А вось душа каб зiхацела,

I Ён зрабiць нiяк не мог.

 

Упершыню стварыў Адама

I запавет даў: «Не грашы!»

Ды адбылася наша драма:

Чорт пасялiўся у душы.

 

Душы саромiцца патрэбна,

Што робiць iншым неспакой,

Паводзiм мы сябе ганебна.

Як можна жыць з душой такой?

 

Другiх людзей не паважаем,

Павагi вымагаць дарма,

Бясконца годнасць прынiжаем,

Як шчодрасцi ў душы няма.

 

За сябра д'ябла калi маеш,

Зусiм не след дабра чакаць,

Калi другiх не паважаеш,

Цябе не будуць паважаць.

 

30.10.1995

 

Home Page

 

1157     ЧАС УЗЛЁТУ

 

Прыемна цешыць любая работа,

Але пенсiйны ўзрост прыходзiць ўраз,

Яшчэ прыемней поўная свабода,

Калi, як птушка, вольны цэлы час.

 

Не след узросту сталага баяцца,

Чароўнае свабоды пачуццё!

Чым пажадаеш, можна тым займацца,

Пара пазнаць сапраўднае жыццё.

 

Ёсць вольны час зрабiць любую справу,

А можа талент знойдзецца якi?

Рабiць выдатна можна ўсё памалу,

Не трэба бегчы напераганкi.

 

Нiшто не параўняецца з свабодай!

Яе з дзяцiнства нават не было:

Дзетсад i школа, iнстытут, заводы,

Як ў моцнай плынi без вясла нясло.

 

I вось прыйшоў час плынi супынiцца,

Каб больш не браць крутыя вiражы,

З крынiцы шчасця радасцi напiцца,

Узлёту час для стомленай душы.

 

30.10.1995

 

Home Page

 

1158     СУМНЫЯ ВЕРШЫ

 

Складаю вершы сумныя упарта,

Бо у жыццi шмат гора i тугi,

Як боль ў душы, заўсёды не да жарта,

I не напiшаш нават верш другi.

 

Ў маёй душы чужы боль аддаецца,

Яго я чую i аб iм пiшу,

Але не толькi, як душа смяецца,

А смутак як прыходзiць мне ў душу.

 

Заўсёды радасць з горам ў раўнавазе,

Бо процiлегласцi ўтвараюць свет,

Таму трымаць павiнен на увазе

Такi стан рэчаў ў творчасцi паэт.

 

Ад чытачоў была каб не далёкай,

Распавядала аб турботах iх,

Паэзii не трэба аднабокай,

Пра ўсё сказаць хачу ў вершах сваiх.

 

Не выкiнеш нiколi з верша слова,

Як i з жыцця не выкiнеш тугу,

Таму аб сумным ў вершах маiх мова,

Сумленным толькi ў творах быць магу.

 

30.10.1995

 

Home Page

 

1159     ЗАЛАТОЕ I ЗЯЛЁНАЕ

 

Стаяць бярозкi залатыя,

Бо восень позняя прыйшла,

Часы ужо мiнулi тыя,

Зялёнай крона як была.

 

Жыццё магутна вiравала,

Ад буйнай маладой красы,

Ды восень позняя чакала,

Убрала ў золата лясы.

 

Прыгожыя, ды не жывыя

Увосень жоўтыя лiсты,

Бо лепш зялёныя, прастыя,

Лiст не жыццёвы залаты.

 

Так i ў жыццi, калi зялёны,

Нiколi золата няма,

Затое у жыццё ўлюбёны,

Жыццё без золата дарма.

 

А калi золата ўжо маеш,

Амаль няма жыццёвых сiл,

Зялёны час свой ўспамiнаеш,

Бо золата шлях да магiл.

 

30.10.1995

 

Home Page

 

1160     ЛЮБИТЬ ПРЕКРАСНО!

 

В сердце радость, ни капли печали,

Как приятно тебя видеть вновь!

Мы о встрече желанной мечтали,

Разгорелась чтоб в сердце любовь.

 

Сердце в неге, оно словно тает,

Ведь любовь может счастье дарить!

Наслажденье душа испытает,

Как настанет пора полюбить.

 

Ведь любовь никого не пропустит,

Она каждому Богом дана,

Кто её в своё сердце не пустит,

Счастья тот не познает сполна.

 

Любовь в сердце – вино молодое,

И она беспросыпно пьянит.

От любви пьяный – счастье какое!

По утрам голова не болит.

 

Счастье кто от любви испытает,

Наслажденья не сможет забыть,

Хорошо, коль любовь не растает.

Беззаветно прекрасно любить!

 

30.10.1995

 

Home Page

 

1161     АБАВЯЗКОВАЯ ЎМОВА

 

Асеннiя якiя краявiды!

Лiсты у кронах золатам гараць,

Ды кубак шчасця поўнасцю дапiты,

Пара прыйшла ўжо хутка памiраць.

 

Але цяпер яшчэ краса якая!

Ды ёй зусiм нядоўга зiхацець,

Бо вецер кроны хутка агаляе,

I цяжка мне на галiзну глядзець.

 

Аб лiтасцi прасiць не хочуць дрэвы,

Хоць выклiкаюць смутак у душы,

У кронах iх раней жыццё кiпела,

Цяпер яны на могiлках крыжы.

 

Увосень лiст пажоўклы ападае,

I надыходзiць час зiмовы сну,

Ды лiст сябе ў пупышках паўтарае,

Каб зелянець ў наступную вясну.

 

Жыццё бясконца замкнутае кола,

Жыццёвы шлях праз смерць заўжды ляжыць,

Бо смерць абавязковая умова,

Нашчадкi каб маглi жыццё здабыць.

 

1.11.1995

 

Home Page

 

1162     ЦЯГНУЦЬ СВОЙ КРЫЖ

 

Ад долi не схавацца, яна знойдзе,

Хоць прытаiсь i цiхенька маўчы,

Яна твая, i нiкуды не пойдзе,

I не прагнаць яе, i не ўцячы.

 

Хоць не заўсёды доля да спадобы,

I можа боль прынесцi для душы,

Яе не абысцi, пустыя спробы,

Усе ў жыццi нясуць свае крыжы.

 

Хто лёгка цягне крыж, а хто праз сiлу,

I не хапае часу адпачыць,

Цягнi яго цi пхай патроху з тылу,

Свой крыж не кiнеш, iншы не здабыць.

 

К сабе не прымярай чужыя долi,

Яны здаюцца лепшымi заўжды,

Бясхмарнасцi у iх няма нiколi,

У кожнай долi досыць ёсць бяды.

 

Таму цягнуць свой крыж спакойна трэба,

Нiколi iншай долi не жадаць,

Бо доля нам даецца толькi з неба,

Не трэба на чужую заглядаць.

 

1.11.1995

 

Home Page

 

1163     НЯЎЖО?

 

I вось, нарэшце, прада мной Радзiма,

Тут беларускасць знiшчана ушчэнт,

Свая, наогул, мова нелюбiма,

I грэбуе ёй нават прэзiдэнт.

 

Нiхто па-беларуску не гаворыць,

Адкiнулi чырвона-белы сцяг.

Няўжо народ гiсторыю паўторыць,

Савецкi пойдзе зноў яе працяг?

 

Пагоня за свабодай не ўдалася,

Адкiнулi зноў старажытны герб,

Не па душы свабода нам прыйшлася,

Зноў пажадалi молат мець i серп.

 

Няўжо чакае доля дыназаўраў

Адметны беларускi мой народ?

Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў,

Без волi нас чакае эшафот.

 

Так нашы продкi дамагалiсь волi!

Сваё жыццё паклалi ў барацьбе.

Няўжо не будзем вольнымi нiколi?

Чаму палон мы выбралi сабе?

 

1.11.1995

 

Home Page

 

1164     НЕ БАЯЦЦА СПРАВЫ

 

Лепшыя намеры

Не ажыццявяцца,

Як ў жыццi без меры

Усяго баяцца.

 

Трэба крочыць смела,

I любая справа,

Як рабiць умела,

Вынiк заўжды б дала.

 

Можна за ўсё брацца,

Як у справах годны,

Лепш i не старацца

Шлях шукаць абходны.

 

Бо не толькi богi

Робяць посуд хатнi,

Кожны нешта трохi

Сам змiкiцiць здатны.

 

Поспехi каб былi,

I часцей здаралiсь,

Смела каб рабiлi,

Справы не баялiсь.

 

1.11.1995

 

Home Page

 

1165     НЕ СПАКУШАЦЬ ДОЛЮ

 

Не трэба сваю долю спакушаць,

Мо лепей ёй даверыцца адразу?

Каб цяжкi боль душы не атрымаць,

I абыходзiць крыўду i абразу.

 

Бо доля той напрамак у жыццi,

Якi павiнен рэалiзавацца,

Па iм ўсё роўна прыйдзецца пайсцi,

Змяняць яго без сэнсу намагацца.

 

Як долю сваю трэба адшукаць,

Зрабiць падман яна не дазваляе,

На шлях адзiны трэба павяртаць,

Бо доля свой кiрунак не страчае.

 

Нязгода з доляй цяжка для душы,

Бязвольна апусцiцца могуць рукi,

Лепш рухацца, бясспрэчна, па шашы,

Пазбегнуць лiшняй каб душэўнай мукi.

 

Якая доля у жыццi дана,

З ёй трэба жыць цi ў радасцi, цi ў скрусе,

Не можа iншай быць нiяк яна,

Не трэба дазваляць прыйсцi спакусе.

 

1.11.1995

 

Home Page

 

1166     УЛАСНЫЯ КАРАБЛI

 

Жыццёвы карабель у бурным моры,

Калi плыве паўз скалы быць бядзе,

Як добры курс не знойдзены ў прасторы,

Як кепскi капiтан яго вядзе.

 

Каб карабель трагедыi не зведаў,

Не сесцi каб на рыфы цi на мель,

Павiнен капiтан мець шэраг ведаў,

Адсутнiчаць заўжды павiнен хмель.

 

Нiколi карабель не прыйдзе ў гавань,

Калi не той кiрунак яму дан,

Як ведаў ў навiгацыi замала

Або як будзе п'яны капiтан.

 

Але ў краiне з ўладаю саветаў

Кiраўнiкамi п'янiцы былi,

Сябе не марнавалi грузам ведаў,

Таму ў тупiк краiну завялi.

 

I карабель на дно пайшоў, не шкода,

Нiколi б ў сваю гавань не дайшлi.

Цi змогуць ўсе савецкiя народы

Уласныя цяпер мець караблi?

 

1.11.1995

 

Home Page

 

1167     ЧУЖАЯ МОВА

 

Нiводнага роднага слова,

Ўсе рускiя толькi гучаць,

Няма больш народа такога,

Каб мову жадаў пазычаць.

 

Ўсе мовай сваёй размаўляюць,

Было так ў любыя часы,

Ды роднай сваёй пазбягаюць

З пагардаю беларусы.

 

I песнi спяваем чужыя,

Амаль што не маем сваiх.

Чаму мы зрабiлiсь такiя?

Чаму гоман родны зацiх?

 

Нас рускiмi стаць прымушалi,

Быў царскi суровы загад,

Культуру народа тапталi,

Упарта цягнулi назад.

 

I вынiк цяпер добра бачны:

Не кажам даўно родных слоў,

Ды карнiкам нашым удзячны,

Да iх адчуваем любоў.

 

2.11.1995

 

Home Page

 

1168     ПАКАХАЕ Ў АДКАЗ

 

Не вельмi проста атрымаць адказ ў каханнi,

Мне iншую не хочацца кахаць,

Хай застаецца хоць малое спадзяванне,

Чым мары назаўсёды адлятаць.

 

Бясконца я на прыгажосць глядзець ахвочы,

Чакаю, можа зменяцца часы?

Мяне прыцягваюць, нiбы валошкi, вочы,

I залатыя вабяць валасы.

 

Даўно кахаю, не рашаюся прызнацца,

Бо шчасце можа разбурыцца ўраз,

Зрабiць прызнанне значна лепей, чым баяцца,

Ды можна горкi атрымаць адказ.

 

Пакуль кахаю сцiпла, радасна, аддана,

Пяшчотнасць мне напоўнiла душу,

Кахаць бясконца без адказу мне складана,

Час прыйдзе, аб каханнi ёй скажу.

 

Свой зорны час пакуль з надзеяю чакаю,

Хачу ў адказ каханне атрымаць,

Маўчу упарта, бо ўпрыглядку я кахаю.

Яна мо пажадае пакахаць?

 

3.11.1995

 

Home Page

 

1169     НЕ ЖАРТЫ

 

Цi марнасць духу, цi зусiм пустыя жарты,

I нельга лепей вызначыць жыццё,

Хоць кожны вельмi ў сваёй значнасцi упарты,

Ды з часам прыйдуць тлен i забыццё.

 

Хоць чалавек за ўсё жыццё i шмат набудзе,

Яно навошта, як ў труне ляжыць?

Чаму ўвесь час набыць дабро iмкнуцца людзi,

Мо лепей проста бестурботна жыць?

 

Зямлю не трэба палiваць салёным потам,

Не трэба на душу грахi складаць,

Зусiм набытак не спатрэбiцца на потым,

Нiколi смерць не ўдасца ашукаць.

 

Жыць лепей радасна, спакойна, бестурботна,

Грахоўнай не пераступаць мяжы,

Як будзе цалкам ад грахоў душа свабодна,

Вiруе радасць бурная ў душы.

 

Жыццё людзей скарб непаўторны бескаштоўны,

Але, калi сканчаецца жыццё,

Выдатна бачна, што былое нонсэнс поўны,

Ды не пустыя жарты небыццё.

 

3.11.1995

 

Home Page

 

1170     СПАТКАЛА БЯДУ

 

Мне пра каханне не кажы,

Табе я болей не паверу,

Бо вельмi цяжка на душы,

Бо давяралася не ў меру.

 

Гучаў пяшчотна голас твой,

Прыемныя кахання гукi!

Чужыя мы цяпер з табой,

Ў душы абразлiвыя мукi.

 

Цудоўна ў радасцi кахаць,

Была надзея: будзем разам

Сваё каханне калыхаць,

Ды спадзяванне знiкла з часам.

 

Каханне каб не разбурыць,

Не трэба вельмi давярацца,

Як у каханнi сцiплай быць,

Адной ў адчаi не застацца.

 

У адзiноце я тужу,

Бо цалкам, што магла, аддала,

Сваю не слухала душу,

Бяду сапраўдную спаткала.

 

5.11.1995

 

Home Page

 

1171     ПРЫЕМНЫ ЧАС

 

Бывае час, што муза не спявае,

Пегаса не ўдаецца асядлаць,

Бязлiтасна з сябе Пегас скiдае,

Верш сцiплы не ўдаецца напiсаць.

 

Калi вiруюць моцныя пачуццi,

У госцi музы завiтаюць ўраз,

Прыемна песнi дзiўныя пачуць iх,

I паслухмяным зноў стае Пегас.

 

Пачуццяў шмат, i песень будзе многа,

Але, як абыякавасць ў душы,

Ў Пегаса надта цяжкая дарога,

I словы не складаюцца ў вершы.

 

Як звык ў сядле пегасавым трымацца,

Iмчышся усяму наперакор,

Прыходзiцца занадта хвалявацца,

Калi змаўкае муз цудоўны хор.

 

Хачу, бясконца музы каб спявалi,

Бо для душы прыемны ўзнёслы час,

Цудоўна быць на паэтычнай хвалi,

Няхай нясе ўдалечыню Пегас.

 

7.11.1995

 

Home Page

 

1172     ЛIШНIЯ ЛЮДЗI

 

Нялёгка жыць, як гонар адчуваеш

I праўду хочаш вабную шукаць,

Як годнасць, нiбы вока, зберагаеш,

Цябе нiхто не стане паважаць.

 

Калi душою не бываеш зрэбны,

Пакласцi на яе не здольны грэх,

У зносiнах нiкому не патрэбны,

Твая мянтальнасць выклiкае смех.

 

Галодны сытага не зразумее,

Ды праведнiк не хоча мець грахоў,

Ён нi манiць, нi красцi не умее,

Не хоча грэшных мець сабе сяброў.

 

Хай будзе кепска, ды затое годна,

Не пераходзiць лепш граху мяжу,

Як цалкам ад грахоў душа свабодна,

Нялёгка iншым пакарыць душу.

 

Заўжды з душой свабоднай людзi былi,

Iм годнасць не жадалi дараваць,

За гонар iх занадта не любiлi

I лiшнiмi пачалi называць.

 

9.11.1995

 

Home Page

 

1173     ХАЙ ПРОЙДЗЕ ЗIМА

 

Зiма прынесла сцюжу i сумёты,

Спаткалiсь вельмi цяжкiя часы,

Не лепшыя часы жывой прыроды,

Ды радасна ад снежаньскай красы.

 

Мяцелiца пяе шмат калыханак,

Снег пухкi раскiдае па зямлi,

Як казачны, цудоўны зiмнi ранак,

Вакол абрусы белыя ляглi.

 

Прыгожа вельмi, ды лютуе сцюжа,

Як звар'яцелы, уначы мароз,

Старэнькая патрэскалася груша,

Пупышкi цалкам змерзлi у бяроз.

 

Прыгожа надта, ды не да спадобы.

Снег i марозы. Шкодзяць ўсiм яны,

Iх трэба перажыць, як час хваробы,

Краса, але чакаюць ўсе вясны.

 

Хоць прыгажосць ёсць, ды душа астыла,

I ў ёй цяпла нi кропелькi няма,

Аб шчасцi каб душа загаманiла,

Няхай мiне ў ёй лютая зiма.

 

9.11.1995

 

Home Page

 

1174     КНIГА ЖЫЦЦЯ

 

Псiхалагiчныя аспекты,

Заўсёды ёсць ў вершах маiх,

Яны нiбы цудоўны вектар,

Верш, нiбы сiрата, без iх.

 

Ў iх паўстаюць людскiя долi,

I толькi часам ёсць мая,

Не намагаюся нiколi

Распавядаць пра свой лёс я.

 

Бо радасць iншага ўспрымаю,

I боль людскi адчуць магу,

Аб шчасцi песнi я спяваю,

Не прамiнаю i тугу.

 

Мне прататыпаў не патрэбна,

Бо здольны ўсё абагульняць,

Што вельмi добра, што ганебна,

Верш пра жыццё люблю складаць.

 

Шкада, што вершы не друкую,

Працэс чакае развiцця,

Як кнiга выйдзе, кнiгу тую

Лiчыў бы кнiгаю жыцця.

 

9.11.1995

 

Home Page

 

1175     ПОРЫ ГОДА

 

Вельмi вабiць вока

Колер снегу белы,

Восень хоць далёка,

Ў марах колас спелы.

 

Золата i годзе,

Ў небе ззяе просiнь,

Пры любой пагодзе

Значна лепей восень.

 

Лес люблю зялёны,

Радасць для паэта,

Палка я ўлюбёны

Ў сонечнае лета.

 

Хоць пралескi часам

I зiмой бываюць,

Ды ўсе кветкi разам

Ўвесну расцвiтаюць.

 

Трэба развiтацца

Ўжо з зiмою злою,

Ў думках сустракацца

З радаснай вясною.

 

9.11.1995

 

Home Page

 

1176     ЧАРОЎНАЯ ЗIМА

 

Зiмовы лес, якое дзiва!

Бо непаўторны каларыт,

Ў акне змяняецца iмклiва

За краявiдам краявiд.

 

То сосны крочаць залатыя,

Ў iх шапкi снегу на галлi,

Пасля бярозкi маладыя,

Што лiст яшчэ не аддалi.

 

Снег белы, жоўты лiст бярозы

I зелень летняя сасны

Нiбы паўднёвыя мiмозы

Цi ў колерах вясёлкi сны.

 

Чароўны лес i хвоi слёзы,

Калi глядзець на iх праз шкло,

Як не гнятуць душу марозы,

I снегам як не замяло.

 

Чароўная зiма заўсёды,

Як ранкам праз акно гляджу,

Але яна наробiць шкоды,

Бо ахалоджвае душу.

 

9.11.1995

 

Home Page

 

1177     ЧАС ПРЫЙДЗЕ!

 

Бясконца быць не можа вельмi добра,

Калi прайсцi патрэбна доўгi шлях:

Або уджалiць ўраз знянацку кобра,

Цi заблукаеш часам у гарах.

 

Не можа быць, каб ўсё было цудоўна,

Дзе-небудзь, ды спаткае час бяды,

Чаму бываць, здараецца ўсё роўна,

Няшчасце ў нетрах тоiцца заўжды.

 

Жыццё каб толькi мёдам не здавалась,

Не трэба вельмi многага чакаць:

Каб сонейка за горы не схавалась,

Красуню каб ўдалося пакахаць.

 

Не можа ўсё ў жыццi ажыццяўляцца,

Што адбылося так павiнна быць,

Ды ад няўдач не трэба хвалявацца,

Заўсёды спробу можна паўтарыць.

 

Калi ў жыццi не вельмi шанцавала,

У змозе лёс змянiцца хутка ўраз,

Сканчаецца i цяжкая навала:

Абавязкова прыйдзе ўзнёслы час!

 

9.11.1995

 

Home Page

 

1178     БУДУЧАЕ I МIНУЛАЕ

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Аб будучыне лепей хвалявацца,

Яго вяршынi трэба штурмаваць

I цяжкасцей нiколi не баяцца.

 

Ваўкоў баяцца ў лес чаго хадзiць?

Ў мiнулым сваё шчасце не здабудзеш,

Хоць ў марах яго хочацца любiць,

Ды колькi iрэальнасць любiць будзеш?

 

Мiнулае знiкае назаўжды,

Яно не паўтараецца нiколi,

Бягуць наперад шпаркiя гады,

У будучыне iх яшчэ даволi.

 

У будучыню смела раблю крок,

Мiнулага ў жыццi зусiм не шкода,

Пускаюся у невядомы змрок,

Ды на душы пануе асалода.

 

У будучым цiкавае жыццё,

Як аб мiнулым толькi ўспамiнаеш,

Наперадзе чакае небыццё,

Хаця яшчэ жывы, ды памiраеш.

 

9.11.1995

 

Home Page

 

1179     НЕ ЗАРАСТАЦЬ БЫЛЛЁМ

 

Iду я сцежкамi ўспамiнаў у былое,

Яно заўжды, як шматсэрыйнае кiно,

Мiнулае маё для сэрца дарагое,

Не парасло яшчэ быллём ў душы яно.

 

Малюнкi многiя у памяцi страчаеш,

Але падзеi не галоўнае ў жыццi,

Душу ўспамiнам цёплым саграваеш,

Як збераглiсь з часоў далёкiх пачуццi.

 

Прыемна ўспамiнаць юнацтва i маленства,

Жыцця цудоўныя цiкавыя гады,

Ды часу хуткага няўмольнае шаленства

Ў нябыт адкiнула ужо iх назаўжды.

 

Гады дзяцiнства i юнацтва дарагiя,

Пасляваенны i ваенны цяжкi час,

Гады галодныя былi, гады благiя,

Ды ўспамiнаць аб iх запал ў душы не згас.

 

Таму хаджу у думках сцежкамi дзяцiнства,

Салодка вельмi мне юнацтва ўспамiнаць,

Бо у мiнулымi i у будучым адзiнства,

Быллём былое не павiнна зарастаць.

 

11.11.1995

 

Home Page

 

1180     ПРЫЗНАННЕ БЕЗ СЛОЎ

 

Мне радасна, калi я бачу вас,

Ад шчасця трапяткое сэрца млее,

Хачу ў каханнi прызнавацца ўраз,

Але язык чамусьцi камянее.

 

Як словы вам пяшчотныя скажу?

Хачу сказаць, пабачу i не смею,

Мо, калi сэрца трохi астужу,

Язык, наадварот, цяплом сагрэю?

 

Бо сцiплымi каханне робiць нас,

Хоць без кахання былi Дон-Жуаны,

Але прыходзiць незабыўны час,

Што ад кахання будзеш, нiбы п'яны.

 

З жанчынамi размовы весцi звык,

Але каханне мову забiрае,

Зусiм не пакараецца язык,

Хто сцiплы, той заўжды мацней кахае.

 

Хоць не кажу нiчога i маўчу,

Вiруе ў сэрцы палкае каханне,

Але без слоў я голасна крычу

Для вас сваё пяшчотнае прызнанне.

 

11.11.1995

 

Home Page

 

1181     СКАРБ ПАМЯЦI

 

Не будзе спрэс усё запамiнацца,

Хаця ў жыццi бывае шмат падзей:

Здарэнняў i жыццёвых сiтуацый,

Шмат новых сустракаеца людзей.

 

Што сэрцу люба, памяць выбiрае:

Падзея цi прыемны чалавек,

Каханых асаблiва адзначае,

Каханне, што было, ў душы павек.

 

Не зразумець нам памяцi прыроды,

Адных падзей не здатны сцерцi час,

Адно запамiнаеш назаўсёды,

Другое забываецца ураз.

 

Трымаецца у памяцi, хто мiлы,

Бо немажлiва любага забыць,

Аб iм не згасне памяць да магiлы,

Хоць i сустрэчу нельга паўтарыць.

 

Скарб памяцi вялiкая каштоўнасць,

Цудоўна успамiны захаваць,

У памяцi ёсць сталая гатоўнасць:

Згадаць i асалоду атрымаць.

 

11.11.1995

 

Home Page

 

1182    КРЫНIЦА КАХАННЯ

 

Як i раней, па выгляду крынiца,

Дзе прагу мог сваю гасiць заўжды,

Але з яе цяпер больш не напiцца:

Не засталось нi кропелькi вады.

 

Ўсё той жа зруб, вядро, ланцуг i ворат,

Так да спадобы мне была яна!

А як ваду стаў чэрпаць цэлы горад,

То паступова высахла да дна.

 

Здавалась ёй: даволi ўсiх напоiць,

Прасiла, каб напiлiся, сама,

А зараз ў душы прагу не загоiць,

Паiць няма чым, бо вады няма.

 

Так i ў жыццi здарацца часта можа,

Калi ў душы агонь кахання згас,

Ужо нiхто бядзе не дапаможа,

Хоць пiў раней з крынiчкi цэлы час.

 

З сваёй крынiчкi пiць заўжды цудоўна,

Ды не спаткала каб ў жыццi бяда,

Як iншы будзе пiць, то, безумоўна,

У ёй заўчасна скончыцца вада.

 

12.11.1995

 

Home Page

 

1183     КАХАЦЬ САЛДАТА

 

Не плач, спазнiлась, мне не трэба плачу,

Каханне ты сваё не зберагла,

Ў тваiх вачах агеньчыкаў не бачу,

Пара кахання, як вясна, прайшла.

 

Мне абяцала, што ты пачакаеш,

Пакуль служу, пакуль прыйду дамоў,

Ды час мiнуў, ты iншага кахаеш,

Не аднавiць цяпер кахання зноў.

 

Я ў чысцiне збярог сваё каханне,

Чаму слоў не стрымала, лепш скажы?

Не здейснiлась на шчасце спадзяванне,

I толькi цяжкi боль жыве ў душы.

 

Да пабачэння, недарэчы слёзы,

Як сталь, павiнна цвёрдым слова быць,

Каб здрады нават не было пагрозы,

Не проста хоць салдата палюбiць.

 

Каханне промень сонца для салдата,

Каб з лёгкасцю свой тэрмiн адслужыць,

Яго чакае радаснае свята,

Калi нявеста шчасцем даражыць.

 

12.11.1995

 

Home Page

 

1184     МОЦНЫ АРГУМЕНТ

 

Не пераб'е бiзун абух нiколi,

Хоць колькi намагацца яго бiць,

Не абысцi таксама сваёй долi,

Калi настаў час палка палюбiць.

 

Нявеста родным як не падыходзiць,

Каханне аргументы б'е ушчэнт,

Хоць вадаў шмат ў красунi хай знаходзяць,

Каханне самы моцны аргумент.

 

Нiколi не пагодзiцца каханне,

Калi яго жадаюць разбурыць,

Зусiм не трэба цешыць спадзяванне,

Вадой ўлюбёных нават не разлiць.

 

Як пакахаў, то радзiць надта позна,

Каханне па жыццю само вядзе,

Калi забаранiць каханне грозна,

Здараецца вялiкай быць бядзе.

 

Магутнай не iснуе ў свеце сiлы,

Што здатна нават кропельку змянiць,

Хто замiнае, будзе век нямiлы,

Бiзун абух не можа перабiць.

 

12.11.1995

 

Home Page

 

1185     ПАЎТАРАЦЬ ПРЫЗНАННЕ

 

Ты кажаш шмат пяшчотных слоў,

Я звыкла, жыць без iх не здатна,

Калi гарыць ў душы любоў,

Жыццё iдзе заўжды выдатна.

 

Бо без кахання цяжка жыць,

Дакладней, нельга жыць папросту,

Каханнем трэба даражыць,

Яно скарб для любога ўзросту.

 

Так збудаваны чалавек,

Няма мiлей ў жыццi нiчога,

Каханне атрымаў павек,

Як падарунак, ён ад Бога.

 

Цудоўна горача кахаць,

Прыемна, як цябе кахаюць,

Бо словы музыкай гучаць,

Калi прызненне паўтараюць.

 

Яно як шчасце для жанчын,

Iдуць пяшчоты словы ў душы,

Даўно вядома для мужчын,

Што шлях кахання цераз вушы.

 

12.11.1995

 

Home Page

 

1186     ЦУДОЎНЫЯ СЛОВЫ

 

Ўсяго сем нот, а музыкi без краю,

Наколькi ў кожнай мове болей слоў!

Аднолькавыя вершы не складаю,

Да старай тэмы як вяртаюсь зноў.

 

Бясконца думкi розныя раяцца,

Але для плынi знойдзецца выток,

Калi яны пачнуць фармiравацца,

Як хвалi, за радком бяжыць радок.

 

Цiкава назiраць працэс заўсёды,

Як думак плынь вiруе i бяжыць,

Як абыходiць лёгка перашкоды,

Каб логiку нiколi не згубiць.

 

Не раз здавалась: знiклi цалкам тэмы,

I болей не змагу складаць вершы,

Ды не iснуе i малой праблемы,

Бясконцы шэраг iх яшчэ ў душы.

 

Знаходзяцца аўтаматычна словы,

Дакладна каб жаданае сказаць,

Цудоўных слоў багата ёсць у мовы,

I безлiч вершаў можна з iх складаць.

 

13.11.1995

 

Home Page

 

1187     ДЗIЎНАЯ МЯЖА

 

Заўжды умовы ёсць для асалоды,

Знаходзiць толькi вельмi цяжка iх,

Каб не пазнаць зусім ў жыццi нягоды,

Ў намерах трэба сцiплым быць сваiх.

 

Здаволiцца, як маеш толькi жменю,

Лепш зайздрасць не пускаць сабе ў душу,

Не трэба iншым заглядць ў кiшэню,

Не перайсцi каб дзiўную мяжу.

 

За той мяжой зусiм не ззяе сонца,

Хоць будзе дзень, а цёмна, як ўначы,

Калi незадаволены бясконца,

Ужо нiчым нiяк не памагчы.

 

Нiколi болей радасцi не будзе,

Бо ў душах зайздрасць чорная i злосць,

Шчаслiвымi, бясспрэчна, будуць людзi,

Як маюць радасць ад таго, што ёсць.

 

Ўласцiвы вады для людской прыроды:

За дзiўнаю мяжой каб паблукаць,

Замест чароўнай вабнай асалоды

Душу бянтэжыць, гора ёй шукаць.

 

13.11.1995

 

Home Page

 

1188     СТВАРАЦЬ НОВАЕ

 

Як птушкi з клеткi, думкi рвуцца,

Ды сiлай iх не утрымаць,

Хто думкi мае, ўсе iмкнуцца,

Што-небудзь новае ствараць.

 

Цудоўна, калi ў справе першы,

Як да мэты iмкнуцца звык,

Хто прозу пiша, а хто вершы,

Хто пакарае грозны пiк.

 

Той, хто да новага ахвотнiк,

Хто ў невядомасць думкай ўлез,

Душой сваёю вынаходнiк,

Яго мэта ствараць прагрэс.

 

Прагрэс тэхнiчны i духоўны

Змяняў паволi твар Зямлi,

I вынiк творчасцi чароўны:

Багацце людзi набылi.

 

Цывiлiзацыю стварылi,

Зрабiлi явай шмат надзей,

Цудоўна, што заўсёды былi,

Як птушкi, думкi у людзей.

 

14.11.1995

 

Home Page

 

1189     ЛЮБОЎНЫЯ ПЕСНI

 

Я песнi складаю, i прыйдзе чарга,

Народ iх яшчэ заспявае,

У песнях каханне, журба i туга,

Пачуццямi iх напаўняю.

 

Пачуццi вiруюць, iх шмат у душы,

Адно сярод iх, як прадвесне,

Таму пра каханне складаю вершы,

Каб лiлiся лёгка, як песнi.

 

Бо рытмы музычныя ў песнях маiх,

Калi напiшу i чытаю,

Мне музы спяваюць, напеў iх не сцiх,

I я разам з iмi спяваю.

 

Тэм многа каханне дае, без мяжы,

Пiшу пра каханне заўсёды,

Каб водгук знайшоўся у кожнай душы,

Цi шчасце, цi горыч нягоды.

 

Я песнi складаю i буду складаць,

Пачнецца вясна за прадвеснем,

Бо людзi кахалi i будуць кахаць,

Iм трэба любоўныя песнi.

 

14.11.1995

 

Home Page

 

1190     ЦIКАВЫ СВЕТ

 

Цiкавы свет, бясконца ён здзiўляе,

У iм ўсё адпаведна падышло,

I думка нават цяжка уяўляе,

Зусiм каб чаго-небудзь не было.

 

Што нi бяры, яно няўмольна трэба,

Прагрэсу прыпынiлася б хада,

У першаю чаргу патрэбна глеба

I, каб радзiла, трэба ёй вада.

 

А каб прырода не стварыла дрэва,

З чаго б пачалi людзi будаваць?

Каб не агонь, вада б не закiпела.

Каб не метал, чым сталi б мы араць?

 

Каб не цэмент, з чаго б ўсё будавалi?

Без вокан жылi б, не было каб шкла,

Жывёльны свет i мы б не пакiдалi,

Цывiлiзацыя нiколi не прыйшла.

 

Што трэба людзям, дасць Зямля заўсёды,

Пластмасу цi паперу для газет,

Ўсё ёсць для чалавека у прыроды,

Цiкавы вельмi i чароўны свет.

 

14.11.1995

 

Home Page

 

1191     ЗБЕРАГАЦЬ ДАРМА

 

То ляжыць снег, то хуценька растане,

Ў надвор'i ўсё стабiльнасцi няма,

Душа таму ў нявызначаным стане,

Няхай хутчэй бы крочыла зiма.

 

Ды не iдзе яшчэ зiма, i восень

Нiяк не хоча уступiць мяжу,

Хоць сонейка няма, i знiкла просiнь,

Ды i марозы не гнятуць душу.

 

Скiдаюць лiсце жоўтае бярозы,

Хоць не зiма, цяпла больш не вярнуць,

Хай лепш пачнуцца лютыя марозы,

Каб стан незразумелы не цягнуць.

 

Зiма ў душу прыйдзе абавязкова,

Ў каханнi як нявызначаны стан,

Дапамагчы хоць восень i гатова,

Цяпла ў яе няма, адзiн падман.

 

Прайшла вясна, i скончылася лета,

Мiнае восень, хутка ўжо зiма,

Ды цяжка называць каханнем гэта,

I зберагаць яго зусiм дарма.

 

15.11.1995

 

Home Page

 

1192     ЧЫСЦIНЯ ДУШЫ

 

Душу сваю патрэбна шанаваць,

Заўжды яна каб толькi зiхацела,

У адпаведнай чысцiнi трымаць,

Ёй лазня болей трэба, чым для цела.

 

Цудоўна як душу такую мець!

Падобную зусiм душы дзiцячай,

Яна другога здатна зразумець,

I добрая, не можа быць iначай.

 

Яе бясконца вабiць прыгажосць

I без аглядкi iншым давярае,

Адсутнiчае зайздрасць ў ёй i злосць,

Жыццё яе цiкавасцю здзiўляе.

 

Душы бясконца iмiдж дарагi,

Ёй ад спакусы трэба адмаўляцца,

Не браць нiколi на сябе грахi,

Бо ў чысцiнi прыемна заставацца.

 

Жыццё цудоўным надта можа быць,

Душа як будзе чыстая заўсёды,

Каб радасцi i шчасця не згубiць,

Каб не пазнаць ў адносiнах нягоды.

 

16.11.1995

 

Home Page

 

1193     БРАЦЬ У СЯБРЫ

 

Не кожнага цiкавiць свет,

Не кожны дзiўнае адзначыць,

Але, як хто ў душы паэт,

Чароўнае ў прыродзе бачыць.

 

Куды нi глянь, яно вакол

Красою непаўторнай вабiць,

Каб апiсаць, не хопiць слоў

I лепшаму паэту, мабыць.

 

Чаруе свету прыгажосць,

Калi душа яе ўспрымае,

Ў душу прыйсцi не можа злосць,

Яе пяшчотнасць запаўняе,

 

Цiкавiць надта ўсё заўжды.

Каб ад жыцця мець асалоду,

Не беглi марна каб гады,

Браць трэба у сябры прыроду.

 

Яна дае душы спакой

I дорыць шчасця адчуванне,

Заўжды пад сiлу толькi ёй

Зрабiць цiкавым iснаванне.

 

16.11.1995

 

Home Page

 

1194     ПАРАДЫ

 

Здаровы глузд. Калi ён прыйдзе к нам,

Не поўнасцю хаця, няхай хоць крышку?

Калi жыццё спаўна пазнаеш сам,

Калi наб'еш сабе сiняк цi шышку.

 

Пакуль гаротных вынiкаў няма,

Парад нiхто нiколi не прымае,

Даваць парады гаварыць дарма,

Бо, што правы ён, кожны адчувае.

 

Але пачуццi дрэнны аргумент,

Правы заўжды жыццёвы толькi вопыт,

Ды ўсе парады разбураюць ўшчэнт,

На iх амаль адсутнiчае попыт.

 

Калi ў жыццi адказны робяць крок,

Як вопытны парады дае хтосьцi,

Не пойдзе на карысць жыцця урок –

Звычайны падыход у маладосцi.

 

Але, калi мiнае нейкi час,

На сiнякi калi, як князь, багаты,

Чамусьцi iншым пачынаеш ўраз

Даваць такiя ж самыя парады.

 

17.11.1995

 

Home Page

 

1195     СIНIЦА I ЖУРАВЕЛЬ

 

Уважлiвей у вочы паглядзi,

Адразу бачна: я цябе кахаю,

Праходзiш мiма да другой. Iдзi.

Яшчэ ёсць час, цябе я пачакаю.

 

Спачатку здатны ўсе перабiраць,

Бо не сiнiца, журавель iм трэба,

Ды жураўля не проста адшукаць,

Прыгожыя глядзяць бясконца ў неба.

 

Праносяцца няўмольныя гады,

I журавель радзей начамi снiцца,

У вырай адлятае ён заўжды,

I з часам падабаецца сiнiца.

 

Бо кожнай не хапае жураўлёў,

На iх не трэба нават спадзявацца,

Юнацтва час каб марна не прайшоў,

Мо лепей у сiнiцу закахацца?

 

Навошта шчасця марнага чакаць,

Мо лепей на надзейнае згадзiцца?

Заўсёды будзе дома зiмаваць

I шчасце дасць цудоўная сiнiца.

 

17.11.1995

 

Home Page

 

1196     ЛЮБЛЮ ВЯСНУ

 

Зiма iдзе, а хочацца вясны,

Цяпла, блакiту i травы зялёнай,

Мне веснавыя часта сняцца сны,

Бо у вясну я палка улюбёны.

 

Яшчэ снег добра не накрыў зямлю,

А я даўно сваю вясну чакаю,

Натхненне прынясе ў душу маю,

Вясной я бачна шчасце адчуваю.

 

Бо мне прыемна вельмi назiраць,

Калi жыццё вяртаецца ў прыроду,

Вясна заўсёды здатна сэрцу даць

Пяшчотнага кахання асалоду.

 

Калi чакаць чароўную вясну,

Хутчэй зiма марозная праходзiць,

Вясну сваю сустрэў ўжо не адну,

Але пакуль любоў к ёй не праходзiць.

 

Вясна мая даўнейшая любоў,

Чакаць яе цярплiва вельмi здатны,

Няхай яна хутчэй прыходзiць зноў,

Каб настрой быў натхнённы i выдатны.

 

17.11.1995

 

Home Page

 

1197     САПРАЎДНЫ ПАЭТ

 

Хто пiша вершы, кожнаму здаецца,

Што ён пакiне хоць маленькi след,

Ды часта доля горка пасмяецца,

Не кожны вершаплёт яшчэ паэт.

 

Ды не iдзе пра пачаткоўцаў мова,

Як прызнаных паэтаў пачытаць,

Не вельмi часта ўзнёсла гучыць слова,

Няёмкасць толькi будзеш адчуваць.

 

Бо сорамна бывае за паэта,

Як верш яго паэзiяй назваць?

Хоць i паэт, ды вершаплётства гэта,

Горш пачаткоўца, лепш i не пiсаць.

 

Каб чытачы паэзiю любiлi,

К сабе патрабавальным трэба быць,

Каб шлях ў краiну вершаў адчынiлi,

З паэзii не трэба жах рабiць.

 

Заўсёды ёсць надзейная прыкмета,

Паэт пакiнуў або не свой след:

Калi чытач бясконца ёсць ў паэта,

То сапраўды сапраўдны ён паэт.

 

18.11.1995

 

Home Page

 

1198     ВЫГЛЯД НЕБА

 

Аблокі на зямлю кідаюць цень

I утвараюць паступова хмары,

Ў душу прыносiць смутак такі дзень,

Хаця i ў смутку ёсць, бясспрэчна, чары.

 

Калi блакiт i сонейка гарыць,

Iх выгляд настрой добры утварае,

Бо радасна ў святле на свеце жыць,

Душа ад захаплення аж спявае.

 

А як збяруцца хмары, грымне гром,

Душа ў трывозе, цiшынi чакае,

Здаецца цiшыня тады дабром,

Душа ад буры ў ёй адпачывае.

 

Цi смутак, або радасць у душы

Заўсёды выклiкае выгляд неба,

Трывогу, сум або спакой ў цiшы,

Душы пачуццi ўсе занадта трэба.

 

Калi ў душы пачуццяў вельмi шмат,

У плынi iх без марнасцi жывецца,

Ды выгляд неба здатны даць зарад,

Душа ад сцюжы каб магла сагрэцца.

 

19.11.1995

 

Home Page

 

1199     ПАДМОГI НЕ БУДЗЕ

 

Дзе уцеху знайсцi, хто працягне руку,

Як здарыцца ў жыццi спатыкнуцца?

Хто супынiць бяду, хто падзелiць тугу,

Каб да лепшага зноўку вярнуцца?

 

Як бяда, хоць крычы, дапамогi няма,

I не чуюць цябе, як ў пустынi,

Дапамогi ў бядзе чакаць, пэўна, дарма,

Ратавальны круг хто шчыра кiне?

 

Калi добра усё, шмат заўсёды сяброў,

Як бяда нечакана застала,

Суцяшальных няма гаварыць каму слоў,

Бо сяброў ўраз становiцца мала.

 

Падабаецца ўсiм, як багаты, заўжды,

I нiчога пакуль што не трэба,

Ды адвернуцца, як стаў ахвярай бяды,

Калi просiць надзённага хлеба.

 

Так было, i так ёсць, будзе, пэўна, павек,

Што заможных сяброў любяць людзi,

А як бедным, няшчасным стаў той чалавек,

Чакаць марна падмогi не будзе.

 

19.11.1995

 

Home Page

 

1200     РОЗНЫЯ ВЕРШЫ

 

Зноў сумныя, лепей аб шчасцi вершы,

Ды шчасця ў жыццi вельмi мала.

А што чытаць тым, ў каго боль на душы,

Каго ў жыццi гора спаткала?

 

Таму заўжды сумныя вершы пiшу,

Мо сыплю яшчэ соль на рану?

Ды праўдай сагрэць хачу крыху душу,

Лепш словы казаць без падману.

 

Як толькi аб шчасцi ўсе вершы складаць,

Ад вершаў хто шчасце набудзе?

Пра долю сваю кожны хоча чытаць,

Бо розныя долi i людзi.

 

Як быў рэалiзм па-савецкi у нас,

Паэты амаль ўсе брахалi,

Але ад паэзii гэтай ураз

Шчаслiвымi людзi не сталi.

 

Таму пiшу ў вершах пра сум i тугу,

Знайшлi душы каб спадзяванне,

Але складаць iншыя вершы магу:

Пра радасць, пяшчоту, каханне.

 

19.11.1995

 

Home Page     Верш 1201

 

 

Hosted by uCoz