Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (1001-1100)

 

Анатолій Балуценка

http://ab5tt.narod.ru

 

 

1001     СЛУЖУ МУЗЕ

 

Радкi, нiбы з рогу дастатку, збягаюць,

I сыплюцца вершы на дол,

Дакладныя рыфмы упарта чакаюць,

Для верша заўжды досыць слоў.

 

I хутка, i лёгка складаюцца вершы,

З ахвотаю iх я пiшу,

Зусiм нечакана стварыўся верш першы,

Цяпер музе верна служу.

 

Пiсаць мне прыемна i вабна заўсёды,

Бо муза кранае струну,

Пад музыку дзiўную без перашкоды

Ўжо песню складаў не адну.

 

Бо рытму спантанна дакладна трымаюсь,

Бясконца гучыць ён ў душы,

Пявучасцi вершаў зусiм не цураюсь,

Таму, быццам песнi, вершы.

 

Хай сыплюцца песнi мне з рогу дастатку,

Пачую i ўраз запiшу,

Не можа быць iншага рэчаў парадку,

Бо музе аддана служу.

 

14.08.1995

 

Home Page

 

1002     ШЛЯХ РЭАЛЬНАСЦI

 

Жыццё я без прыкрас стараюсь паказаць,

Бо часта-густа губяць нас прыкрасы,

Як нават камплiмент прыходзiцца сказаць,

То крылы здатны вырасцi адразу.

 

Здаўна паэзiя прывыкла ўсё хвалiць,

Але рэальнасць даражэй пахвалы,

Лепш толькi праўду ў творах смела гаварыць,

Бо к.к.д. пахвал бясконца малы.

 

Не вельмi лёгкае рэальнае жыццё,

Пакут багата, месца будзе гору,

Для горкiх тэм ў вершах не трэба забыццё,

Не выключыць з агульнага iх хору.

 

Чытач ў вершах чытаць павiнен пра сябе,

Але ў жыццi i кепскага нямала,

Дабро i зло iснуюць ў вострай барацьбе,

Чытаць пра радасць толькi не цiкава.

 

Рэальнасць – крэда для мяне заўжды ў жыццi,

I як бы горка слова не гучала,

У шлях рэальнасцi павiнен я iсцi,

Характары рэальнасць гартавала.

 

14.08.1995

 

Home Page

 

1003     КОЛЕРЫ ХЛЕБА

 

Iснасцi крынiца

Ў жнiўнi вабiць вока:

Поле залацiцца,

Ўзняўся хлеб высока.

 

Поле было ворным,

Ды прыйшоў араты,

Апынулась чорным,

Каб рос хлеб багаты.

 

Восенню чырвонай

Поле зарунела,

Ды кiлiм зялёны

Снег ахутаў белы.

 

Зноў вясною жыта

З сонцам цалавалась,

I дажджом абмыта

Летам налiвалась.

 

К восенi жаўцела

Пад блакiтным небам,

I душа, i цела

Жывуць жытнiм хлебам.

 

14.08.1995

 

Home Page

 

1004     КРЫНIЦА ВЕДАЎ

 

Як песень тысячу другую наспяваю,

То кiну пяцiстрофныя вершы,

Я напiшу у iх, што сэрцам адчуваю,

А часам можа будзе крык душы.

 

Гляджу на дзiўны свет з вышынь майго узросту,

I бачу, што не бачна маладым,

Таму складаю свае вершы я папросту,

Даецца лёгкасць з вопытам маiм.

 

Ад творчасцi заўжды натхненне адчуваю,

Цiкава вельмi вершы мне складаць,

Ды ў глыбiнi душы з трывогаю чакаю,

Чытач што скажа, як пачне чытаць.

 

Звычайна, пройдзе час, i друкавацца трэба.

Цi ў чытача пакiне мой верш след?

Я не складаю верш, яго дае мне неба,

Не ведаю, таiцца ў чым сакрэт.

 

У творчасцi яшчэ я клопату не зведаў,

Зноў тысячу, напэўна, напiшу,

Для чытачоў мой сцiплы верш крынiца ведаў,

Бо з неба ён спадае мне ў душу.

 

14.08.1995

 

Home Page

 

1005     СУПЫНIЦЦА, АЗIРНУЦЦА

 

Заўжды бяжым, а сэнсу нi на грам,

Куды бясконца i чаму iмкнуцца?

Мо лепей супынiцца трэба нам,

З увагай паглядзець i азiрнуцца?

 

Якая клiча у жыццi мэта?

I што з ўсяго з'яўляецца галоўным?

Дзе шчасце, а дзе горкая бяда?

Дадатным будзе што, а што адмоўным?

 

Пытаннi узнiкаюць цэлы час,

Ды як знаходзiць слушныя адказы?

Нiколi не знайсцi рашэнне ўраз,

А спробы боль прыносяць i абразы.

 

Каб шчасце мець, не трэба шмат жадаць,

Туга ад беспадстаўнага жадання,

Душой узнёсласць лепей адчуваць,

Пазнаць сакрэты палкага кахання.

 

Не трэба нi пасад i нi чыноў,

Бязглузда шпарка к фiнiшу iмкнуцца,

Нарэшце, час шчаслiвы каб прыйшоў,

След супынiцца, пiльна азiрнуцца.

 

15.08.1995

 

Home Page

 

1006     ПАЭТЫЧНАЯ ДУША

 

Гасне дзень, апускаецца сонца,

Фарбы цьмянуць, ўсё шэра ўначы,

I душа пакутуе бясконца.

Як ад болю яе ўберагчы?

 

Як лягчэй перанесцi абразу?

Бо ў душу кожны плюнуць ахвоч,

Сонца шчасця заходзiць адразу,

Пачынаецца чорная ноч.

 

Цяжка жыць, як душа рэагуе,

Як чутлiвая вельмi душа,

Бо яна ўраз дакладна адчуе,

Дзе парушылась болю мяжа.

 

Мне такая душа да спадобы,

Бо танчэй можна ёй адчуваць,

Загрубiць рабiў ўпартыя спробы,

Ды пакуты ёй цяжка трываць.

 

Вельмi ўдзячны прыродзе за гэта,

Што дала мне такую душу,

Падыходзiць яна для паэта,

Бо дае нарадзiцца вершу.

 

15.08.1995

 

Home Page

 

1007     ПРЫЕМНАЯ ПАГОДА

 

Дождж iдзе, як з вядра, а мы шпарка бяжым,

Ад яго нам нiдзе не схавацца,

Хоць прамоклi да нiткi, ды тут пастаiм,

Каб не змерзнуць, давай прытуляцца.

 

Не было каб дажджу, згоды ты б не дала,

К шчасцю непагадзь можа здарацца,

Ты мяне за руку надта сцiпла ўзяла,

Час прыйшоў пад дажджом цалавацца.

 

Дождж iдзе ўсё спарней, мы не бачым яго,

Для мяне моцны дождж вынiк цуду!

Бо напрамак ён вызначыў лёсу майго,

Я нiколi яго не забуду.

 

Не заўжды i не ўсiм падабаецца стан,

Як дажджыць, iншым толькi маркота,

А для нас ў дождж пачаўся любоўны раман,

Дождж прыемная вельмi пагода.

 

Дождж прыносiць дабро, сябрам можа ён быць,

Ў дождж танчэй i чысцей адчуванне,

Моцны дождж, як з вядра, будзем верна любiць,

Падарыў ён нам лiвень кахання.

 

17.08.1995

 

Home Page

 

1008     ЗАХАВАЦЬ КРЫШТАЛЁВЫМ

 

Мiнулае прыемна ўспамiнаць,

Душу што да асновы хвалявала,

Хоць хораша пяшчотна пакахаць,

Здараецца каханне, як навала.

 

Прызнанне лепей хутка не казаць,

Балючае каханне без адказу,

Бязглузда шчасця сцiплага чакаць,

Няпроста зносiць горкую абразу.

 

Не скрыўдзiць цяжка каб сваю душу,

Не трэба прызнавацца у каханнi,

Бо вельмi лёгка перайсцi мяжу,

Дзе толькi кепскiм будзе адчуванне.

 

Прыемна i салодка радасць мець,

Калi каханне на крутым узлёце,

Бо, нiбы птушцы, хочацца ляцець,

Ў блакiтным небе лепей, чым ў балоце.

 

Каханне каб сваё не прызямлiць,

Павек каб захавалась крышталёвым,

Каханым лепш аб iм не гаварыць,

Каб лёс не стаў трывожным i суровым.

 

17.08.1995

 

Home Page

 

1009     АГУЛЬНАЯ МОВА

 

Сам кожны выбiрае стыль ў жыццi,

Бо розныя складаюцца умовы,

Таму агульны погляд не знайсцi,

Сэнс розны, хоць аднолькавыя словы.

 

Падобны адкрываецца прасцяг,

Мы розныя наяўная рэальнасць,

Iначай кожны быў бы, як прасцяк,

Але адметнасць iндывiдуальнасць.

 

Бясконца разнастайны белы свет,

Нiколi сталай тоеснасць не будзе,

Свой непаўторнасць пакiдае след,

Шмат характэрных рыс прыдбалi людзi.

 

Агульнай мовы i далей няма,

Наадварот, мацней неразуменне,

Ды на нязгодных крыўдзiцца дарма,

Бо рэзкая нязгода не здарэнне.

 

Чым болей разумее чалавек,

Тым ў зносiнах складаней перашкоды,

Трывае дыспрапорцыя павек,

Бо iнтэлект выток вялiкай шкоды.

 

18.08.1995

 

Home Page

 

1010     НАДЗЁННЫ ХЛЕБ

 

Жывецца добра, як ёсць хлеб надзённы,

Ён чорнаю iкрою можа быць,

Яе ўжываюць нават ў дзень будзённы,

Да свята могуць лепшага здабыць.

 

Для iншага хлеб чорная скарынка,

Ды i яе няпроста зарабiць,

Бясконца утвараецца замiнка,

З такiм надзённым хлебам цяжка жыць.

 

Хоць рознiцу заўсёды бачыць трэба,

Але несправядлiва дзелiць Бог,

I не дае аднолькавага хлеба,

Каб кожны атрымаць дастатак мог.

 

Хто лепшага ў жыццi, бясспрэчна, годны,

Такiм хлеб вельмi цяжка зарабляць,

Пранырлiвы нiколi не галодны,

Яму грахi зноў будуць адпускаць.

 

Нахабнiкi за лепшы стан заўсёды

Са сцiплымi ўступаюць ў барацьбу,

За кошт другiх каб iм пазбегнуць шкоды

I ў рай уехаць на чужым гарбу.

 

18.08.1995

 

Home Page

 

1011     КАБ БЫЛО ЦIКАВА

 

Калi няма аб чым больш размаўляць,

Адчужанасцi спее адчуванне,

I цяжка слова добрае сказаць,

Хоць разам, але скончылась каханне.

 

Каханне хутка ў гiблы стан прыйшло,

Бо, нiбы скарб, яго не зберагалi,

Было, ды, як вясновы цвет, прайшло,

Як быццам бы нiколi не кахалi.

 

А без кахання ў сем'ях цяжка жыць,

На прыкладзе не будзе выхавання,

Калi з дзяцiнства чуйнасць не прывiць,

Дзяцям не зберагчы свайго кахання.

 

Здаецца, што каштоўнасцей ёсць шмат,

Увагi на каханне не звяртаюць,

Ды, як пачне гусцi бяды набат,

Вiноўнiкаў не там заўжды шукаюць.

 

Нiхто каб долi цяжкай не зазнаў,

I каб ў сям'i было заўжды цiкава,

Патрэбна, каб аддана ён кахаў,

Пяшчотна каб яна яго кахала.

 

18.08.1995

 

Home Page

 

1012     ПРЫЕМНА ЖЫЦЬ

 

Шчасце недзе птушкай сiняй

Паляцела па лясах,

Назаўжды яно не згiне,

Заблукаўшы ў верасах.

 

Але як яго знаходзiць

I чаму яго няма?

Нешта доўга не прыходзiць,

Мо далей чакаць дарма?

 

Бо не зловiш птушкi гэтай,

Нават ўбачыш не заўжды,

Шчасце выдумка паэтаў,

Ў жыццi шэрыя гады.

 

Шчасце доўгiм быць не можа,

Птушка ў клетцы не сядзiць,

I нiшто не дапаможа,

Як спужаеш. Адляцiць.

 

Хоць здараюцца напасцi,

Не стрымаць ад крыўды слёз,

Жыць прыемна, калi шчасце

Падаруе шчодры лёс.

 

18.08.1995

 

Home Page

 

1013     НЕ РАСКIДАЦЬ КАХАННЕ

 

Цудоўны водар восенi наўкол,

Як малако, ранковыя туманы,

Даўно прайшла вясновая любоў

I летнiя нядоўгiя раманы.

 

Прырода ўжо гатуецца да сну,

Зiму каб перажыць, сябе рыхтуе,

Наступную каб сустракаць вясну,

Калi каханне зноў яна адчуе.

 

Прырода здатна цыкламi кахаць,

Па-iншаму зусiм кахаюць людзi,

Адзiнага стараюцца шукаць,

Няветлiвай iначай доля будзе.

 

Краса бясконца можа чараваць,

Каханне здатна заблукаць у пастках,

Адным яго прыемней аддаваць,

Чым многiм раздзяляць па дробных частках.

 

Чым больш адданасць тым мацней любоў,

Танчэй пяшчоты вабнай адчуванне,

Час радасцi каб назаўжды прыйшоў,

Не трэба раскiдаць сваё каханне.

 

19.08.1995

 

Home Page

 

1014     ЗОРКI

 

Заўсёды пры нагодзе зоркi рады

Сябе усебакова паказаць,

Каб iншым сваiм ззяннем даць парады,

Як добра i прыгожа выглядаць.

 

Бо зоркам падабаецца свяцiцца,

Бясконца красавацца на вiду,

А iншым да спадобы прытаiцца,

Каб не наклiкаць лiшнюю бяду.

 

Па-рознаму сябе паводзяць людзi,

У кожнага характар ўласны свой,

Нахабны з часам вельмi сцiплым будзе,

Калi ўжо развiтаецца з красой.

 

Ў час зорны зоркi любяць вызначацца,

Мiльгаць чароўна ззяннем залатым,

А iншым лепш ад мiтуснi схавацца,

Ды ў зорак знiкне прыгажосць, як дым.

 

Ўсе розныя, i быць iнакш не можа,

У стос вялiкi склалiся гады,

Але ад зорак на душы прыгожа,

Ад iх iмпэт у сэрцы малады.

 

19.08.1995

 

Home Page

 

1015     БЫЦЬ ГОДНЫМI

 

Такое у жыццi адбыцца можа,

Чаго нiколi не павiнна быць,

Уяўленне стварыць не дапаможа,

Што дзейснасць здатна свету падарыць.

 

Неверагоднасць нездарма iснуе,

Цiкавасцю сваёй каб захапляць,

Хто ўбачыць сам, а хто аб ёй пачуе,

I чуткi пачынаюць распускаць.

 

Iмклiва утвараюцца легенды,

Бо не праверыць, як i што было,

Хоць весткi не прыносяць дывiдэнды,

Але пачуў ад сэрца адлягло.

 

Бясконца да сенсацый людзi ласы,

Цiкавыя выпадкi вабяць iх,

Калi б прыгоды не здаралiсь часам,

Тэм не знайшлося б для размоў сваiх.

 

Прыемна, калi ёсць неверагоднасць,

Шляхамi плётак хочацца iсцi,

Дэманстраваць без ведаў можна годнасць,

Ўсiм годнымi быць хочацца ў жыццi.

 

19.08.1995

 

Home Page

 

1016     ЗВАРОТНЫ БОК

 

У прыцемках лятаюць кажаны,

Зусiм яшчэ не знiшчана прырода,

Там, дзе атрута, згiнулi яны,

Не толькi кажаноў, ўсiх iншых шкода.

 

За шмат гадоў iндустрыяльны час

Прынёс бяды прыродзе забагата,

Хоць многае i захапляе нас,

Ды сум няспынна замяняе свята.

 

Тэхнiчным называецца прагрэс,

Ды вынiк яго жорсткi i маркотны,

Раслiны гiнуць, птушкi, зверы, лес,

Бо ў медаля iснуе бок зваротны.

 

I з часам ўсё прыкметней горшы бок,

Бо «мiрны атам» не ўтрымалi людзi,

Калi трагiчны паўтарыцца крок,

Жывога ў наваколлi больш не будзе.

 

Хай лётаюць бясконца кажаны,

Як i раней, ўзнiмаюцца у неба,

Не бiлi каб прагрэсу перуны,

Бок медаля зваротны помнiць трэба.

 

20.08.1995

 

Home Page

 

1017     АБЛОКI

 

Туман над поплавам раскiнуўся шырока,

I толькi голавы прыкметны у стагоў,

Як быццам малаком, ахутана дарога,

Аблокi хутка падымаюцца з лугоў.

 

Я ў раннi час рукой аблокi мацаць здатны,

Iх нараджае ля мяне вада ракi,

Цiкава назiраць камяк бялявы ватны,

Бо не пабачыш кожны дзень працэс такi.

 

Святлом вясёлкi засвяцiлася далiна,

Бо сонца шчодра раскiдала прамянi,

Адразу скончылась чароўная карцiна,

Ад дзiва вабнага не засталось анi.

 

Як сонца гляне на зямлю, распусцiць косы,

Нiяк прыгожы не утворыцца туман,

I вельмi часта так ў жыццi складуцца лёсы,

Што i цудоўнае прымаюць за падман.

 

Туман павiс вакол, ды лепшага не трэба,

Бо мае права на жыццё працэс такi,

Заўжды блакiтнае абрыдне з часам неба,

Хачу, аблокi каб краналiся рукi.

 

20.08.1995

 

Home Page

 

1018     ЛЕПШАЯ ПАДСТАВА

 

Няспынна нас здзiўляе белы свет,

Бо немажлiва не здзiўляцца свету,

Як пiльна углядацца у сусвет,

Глядзець вакол на родную планету.

 

Пытанняў цэлы шэраг паўстае,

Хоць хочацца iх вырашыць адразу,

Прырода таямнiц не аддае,

Не хоча даць дакладнага адказу.

 

На неба ноччу трэба паглядзець,

На месячную у вадзе дарогу,

Каб канчаткова добра зразумець,

Што сатварэнне ўсё ж належыць Богу.

 

Пытанняў беспадстаўных больш няма,

Дыскусii праводзiць часу шкода,

Нябачнага Тварца шукаць дарма,

Бо Бог сама Вялiкая Прырода.

 

Яна жыццё стварыла i Зямлю,

Ды россып зорак кiнула на неба,

Глядзець ў далёкi космас я люблю,

Для боскай сiлы лепш падстаў не трэба.

 

21.08.1995

 

Home Page

 

1019     ПАЭЗIЯ БЯЗМЕЖНА

 

Пра тое ж вершы, ды калi пачуццi

Узнёслыя ўзнiкаюць у душы,

Прыемна пачытаць або пачуць iх,

Цiкавымi становяцца вершы.

 

Такiя вершы як вясёлка ў небе,

Бо разнастайных колераў ў iх шмат,

Чытаць аб шчасцi весялей i лепей,

Ды часта б'е ў жыццi бяды набат.

 

Абмежаванасць тэм была заўсёды,

Але няма для роспачы прычын,

Мастак нiколi не мiне нагоды

Адлюстраваць прываблiвасць жанчын.

 

Ў пачуццi кожным вельмi шмат адценняў,

Хоць тэма разрабляецца адна,

Калi ёсць нават моцнае хаценне,

Не вычарпаць яе нiяк да дна.

 

Складаюцца таму бясконца вершы,

Iх ўплыў на чытача не паўтарыць,

Паэзiя бязмежна, верш не першы,

Ды звока, як капёж вясной, гучыць.

 

22.08.1995

 

Home Page

 

1020     УМОВЫ ЖЫЦЦЯ

 

Пячэ гарачыня, дажджу нi кроплi,

Не вытрымала нават лебяда,

Ды iншых шмат раслiн ужо засохлi,

Бо там жыццё, дзе вiльгаць i вада.

 

Нязначнае адхiленнне ад нормы

Нязваная з'яўляецца бяда,

Як дождж не пойдзе, не унiкнуць прорвы,

Ўсё ссохне, а не толькi лебяда.

 

Жыццё iснуе на Зямлi спрадвеку,

Але, калi змянiць умовы ўраз,

То фауне, ў тым лiку чалавеку,

Ўжо не пражыць у iх працяглы час.

 

Цiкавая прыродная загадка:

Як падтрымаць стабiльнасць ўсiх умоў?

Даўно б ўжо ад жыцця засталась згадка,

Каб iх Зямля не аднаўляла зноў.

 

Адказ на феномен шукаюць людзi,

Але яго дагэтуль не знайшлi,

Зямля ствараць жыццю умовы будзе,

Багата таямнiц ёсць у Зямлi.

 

22.08.1995

 

Home Page

 

1021     КАХАЦЬ У СТАЛАСЦI

 

Як хораша, што я цябе спаткаў!

Яшчэ цудоўней, што мы не рассталiсь,

Аддана i пяшчотна пакахаў,

Хоць цяжкасцi кахання сустракалiсь.

 

Кахання кубак праз гады пранёс,

Ён поўны, бо нiдзе не разлiваўся,

Хоць часам i здаралась мора слёз,

Ды кубак толькi для адной дастаўся.

 

Пранёс сваё каханне праз жыццё,

I ад юнацкiх год яно не згасла,

Не канула iмгненна ў небыццё,

Хоць часам падлiвалi ў агонь масла.

 

Яшчэ прыемней ў сталасцi кахаць,

Хоць быць адданым ўсё жыццё няпроста,

Ды маладосць мажлiва зберагаць,

Бо не залежаць страсцi ад узросту.

 

Цудоўна жыць i радасць адчуваць,

Душа пяе i цела маладое,

З каханнем, пэўна, будзем сустракаць

Мы праз гады вяселле залатое.

 

23.08.1995

 

Home Page

 

1022     ДВУХБАКОВАВОСТРЫ МЕЧ

 

Прыемна вельмi бачыць прыгажосць,

Яшчэ цудоўней ёю карыстацца,

Калi з красой сустрэцца не прыйшлось,

Абавязкова трэба закахацца.

 

Бо прыгажосць каханай вабны дар,

Яна нi з чым не можа параўнацца,

Каб шчасце атрымаць ад светлых мар,

Каханню трэба рэалiзавацца.

 

Ўзаемнае каханне як вiно,

Хмель моцны ад яго бяжыць па жылах,

Мажлiвасцi дае заўжды яно,

Якiя без кахання не па сiлах.

 

Калi адказу вабнага няма,

Уплыў пачуцця для душы нязгасны,

Ды радаснай пары чакаць дарма,

Бо ад кахання, як iзгой, няшчасны.

 

Краса каханай лепшая з украс,

Але кахаць працэс не вельмi просты.

Наперадзе якi чакае час?

Кахаць красунь меч двухбаковавостры.

 

24.08.1995

 

Home Page

 

1023     РАНЕЙ I ЦЯПЕР

 

Лясы, лясы i пералескi,

Спакойная у рэчак плынь,

Як цуд, прыгожы край палескi,

Тут Прыпяць, Ясельда, Гарынь.

 

Вядомыя на ўсю краiну,

Яны Дняпру ваду даюць,

Сваю багатую данiну,

Як Колас напiсаў, нясуць.

 

Людзей тут буслы не баяцца,

Жадаюць людзi iм дабра,

I над сядзiбамi гняздзяцца,

Як дзетак гадаваць пара.

 

Раней было тут вельмi цiха,

Край непалоханых звяроў,

Цяпер яго спаткала лiха,

Бо «мiрны» атам ён знайшоў.

 

Край беларускi, край палескi,

Ты шматпакутны цяпер стаў,

Ў бядзе лясы i пералескi,

Нiхто такога не чакаў.

 

24.08.1995

 

Home Page

 

1024     КАХАЦЬ ЖЫЦЦЁ

 

Сонца ззяе, ў душы свята,

Добры дзень прайшоў,

Дзён наперадзе багата,

Заўтра будзе зноў.

 

Напачатку iх не лiчаць,

Бо няма турбот,

Каб прыйшлi, апошнiх клiчуць,

Кожны дзень, як год.

 

Днi каштоўней на зыходзе,

Хоць такiя ж днi,

Шлях к канцу жыццё знаходзiць,

Сохнуць каранi.

 

Толькi быў прыгожы ранак

З чыстаю расой,

Прабяжыць шмат дзён-маланак,

Прыйдзе смерць з касой.

 

Трэба днi свае бясконца

Шчасцем напаўняць,

Спакваля садзiцца сонца,

Як жыццё кахаць.

 

24.08.1995

 

Home Page

 

1025     НЕ ПРЫЧЫНА

 

Прыгожая, але цыгарка ў роце,

Такую як пяшчотнаю назваць?

Няўжо паганай, хоць агульнай модзе,

Красу юнацтва трэба аддаваць?

 

Тытунь дадаць не здатны прыгажосцi,

Бязглузда ад яго дабра чакаць,

Калi такую пакахае хтосьцi,

Тытунь на вуснах будзе цалаваць.

 

Бо антыпод жаноцкасцi цыгарка,

Парфумай нiкацiну не схаваць,

Краса ад тытуню мiнае шпарка.

А непрыгожых будзе хто кахаць?

 

Неверагодна, што такая мода,

Сустрэне свет народжаных курцоў,

Ды немаўлят невiнаватых шкода.

Няўжо атрута матчына любоў?

 

Прыемна, як прыгожая жанчына,

Краса натхненне здольна дараваць,

Ды прыгажосць, вядома, не прычына,

Цыгарку каб без сораму смактаць.

 

24.08.1995

 

Home Page

 

1026     ЖЫЦЬ З НАТХНЕННЕМ

 

Дзень пачаўся, i радасць да краю

Мне напоўнiла хутка душу,

Толькi сцiплага шчасця чакаю

I спакоем заўжды даражу.

 

Недаступнага я не жадаю,

Ў наваколле з натхненнем гляджу,

Ад жыцця здавальненне прымаю,

Зла сабе не пускаю ў душу.

 

Я натхненне бяру у прыроды,

Мне дае яна радасць ў жыццi,

I бясконца шукаю нагоды,

Каб у лес цi на рэчку пайсцi.

 

Мне для цела багата не трэба,

Бо я iншым ў жыццi даражу:

Сонца яркае, сiняе неба

Мне цяплом саграваюць душу.

 

Бо цудоўна, як сонейка свецiць,

I жыццё нiбы песня гучыць,

Жыць з натхненнем прыемна на свеце,

Як аддана прыроду любiць.

 

25.08.1995

 

Home Page

 

1027     ШЧАСЦЕ

 

Атрымлiваю радасць ад жыцця,

I сэрца супакоiць немагчыма,

Цiкавая хада майго быцця,

Бо поруч зноў любiмая Радзiма.

 

Па поплаву квяцiстаму iду,

Мая душа у радасцi няспынна,

Гляджу з натхненнем ў сiняю ваду,

Бо побач Прыпяць, Ясельда i Пiна.

 

Прыемны стан цяпер маёй душы,

I лепшага я болей не жадаю,

Пiшу далей пявучыя вершы,

Палескую прыроду назiраю.

 

Спаткалiся натхненне i спакой,

Такой нагоды доўгi час чакаю,

Цудоўны стан душы, нарэшце, мой,

Яго чароўным шчасцем называю.

 

Няпроста сваё шчасце адшукаць,

Яно прыходзiць позна або рана,

Ў чужых краях цiкава паблукаць,

Ды шчасце у сваёй зямлi схавана.

 

25.08.1995

 

Home Page

 

1028     САПРАЎДНАЕ

 

На ўсё заўсёды ёсць свая прычына,

Нiчога не здарыцца без прычын,

Як ветлiва ўсмiхнулася жанчына,

На ёй сышоўся белы свет на клiн.

 

Без стомы удзяляецца увага,

Усмешкi б'юць маланкамi затым,

Калi пячэ душу кахання прага,

Ўсё наваколле стане залатым.

 

Калi вiруе моцнае жаданне,

Пяшчотным можна быць працяглы час,

Але, як возьме у палон каханне,

Знаходзiцца нагода для абраз.

 

Усмешцы трэба верыць не заўсёды,

Лагоднасць ад яе часовы стан,

Наперадзе чакае боль ад шкоды,

Усмешка белазубая падман.

 

Ўзнiкаюць нечакана перашкоды,

Усмешка больш не ззяе шчыра так,

Здараюцца i спрэчкi, i разводы.

Сапраўднае у душах зведаць як?

 

25.08.1995

 

Home Page

 

1029     РАШАЦЬ САМОЙ

 

«Кахаць табе, дачушка, не пара,

Кахаць табе яшчэ занадта рана!»

Рашыць няпроста, на плячах гара,

Цi стаць, цi не жаданай i каханай?

 

Ўжо не адзiн касцёр кахання згас,

Пачуўшы матчын вокрык вельмi грозны,

Ў нябыт збягае прыгажосцi час,

Бо мiльгацяць ўраз, нiбы сарны, вёсны.

 

Аб вабным шанцы каб не шкадаваць,

Бязглузда гнаць з сваёй душы каханне,

Душою немагчыма кiраваць,

Занадта непасiльнае заданне.

 

Нялёгка жыць з каханнем у душы,

Якому перашкодзiла быць мацi,

Бо ў снах або ва ўяве мiражы,

Усё жыццё яны няспынна ў хаце.

 

Сама павiнна кожная рашаць,

Калi здарыцца слушная нагода:

Кахаць цi лепей трохi пачакаць,

Каб потым ўсё жыццё не грызла шкода.

 

26.08.1995

 

Home Page

 

1030     НЕ ЗАБЫВАЦЬ БОГА

 

Калi няма чаго чакаць ў жыццi,

Бо кепска, i патрэбна дапамога,

Ды некуды зусiм за ёй iсцi,

Звяртаюцца у горкi час да Бога.

 

Калi ў жыццi шмат пройдзена дарог,

Ды цяжкая сустрэлася дарога,

Iсцi па ёй нiхто не засцярог,

То помачы прасiць патрэбна ў Бога.

 

Калi пакуты i цяжар ў душы,

Не вабiць ў свеце больш зусiм нiчога,

I смерць з касой чакае на мяжы,

Дапамагчы заўсёды просяць Бога.

 

Калi жыццёвых сiл амаль няма,

Бо гора перажыць прыйшлося многа,

Душа падкажа ў час лiхi сама,

Што ратаванне след чакаць ад Бога.

 

Бо Бог спакой душы у змозе даць,

Хаця Яго не бачылi Самога,

Не будзе у бядзе Ён пакiдаць,

Не трэба забываць нiколi Бога.

 

26.08.1995

 

Home Page

 

1031     ЧАС СТАЛАСЦI

 

Ужо апошнi скончыўся урок,

Жыццё другое будзе пачынацца,

Наш развiтальны празвiнеў званок:

«Да пабачэння, любае юнацтва!»

 

Наперадзе жыцця вялiкi шлях,

Суровае выпрабаванне долi,

Расчуленасцi слёзы у вачах,

Час развiтання не забыць нiколi.

 

Нам па семнаццаць, светлая пара,

Калi амаль адно дабро вядома,

Калi ў вачах агеньчыкi гараць,

Ў душу яшчэ не завiтвла стома.

 

Час сталасцi цудоўны ўзнёслы дар,

Калi жыве на шчасце спадзяванне,

Час летуценняў i чароўных мар,

Час расквiту сапраўднага кахання.

 

Пайшлi ў нябыт юнацкiя гады,

У сталасцi што доля нам гатуе?

Мы школу пакiдаем назаўжды,

Цяпер хто ад памылак нас ўратуе?

 

28.08.1995

 

Home Page

 

1032     ЖАНОЧАЯ КРАСА

 

Спакою не дае i даць не можа

Маёй душы адметная краса,

Люблю глядзець, калi вакол прыгожа:

На белы грыб ў квяцiстых верасах,

 

На лес сасновы i на яблынь кроны,

Калi на iх, як снег, бялюткi цвет,

На сенажаць, дыван яе зялёны,

Чаруе прыгажосцю Боскi свет.

 

Люблю глядзець на месяц i на сонца,

На плынь ракi i вабнасць берагоў,

Душу у змозе хваляваць бясконца

Блакiт i купкi белых аблакоў.

 

Натхняе залатое поле ў жнiўнi

I чырвань лiстападаўскiх лясоў,

I чэрвеньскiя радасныя лiўнi,

Хачу красу зямлi пабачыць зноў.

 

Душа быць абыякавай не можа,

Як ззяе дыяментамi раса,

Бясспрэчна, у прыроды ўсё прыгожа,

Ды мне мiлей жаночая краса.

 

29.09.1995

 

Home Page

 

1033     ЦАНА ВЕРШАМ

 

Паэту жыць бясконца трэба,

Бо немажлiва памiраць,

Калi душа адыдзе ў неба,

Пачнуць паэта праслаўляць.

 

Яму навошта потым мiласць?

Хай праўда горкая гучыць,

Але вакол адна лiслiвасць.

Чаму нябожчыка ганьбiць?

 

У меру трэба выдаць мёду,

Паэт вялiкi цi малы,

Не нарабiць каб праўдзе шкоду,

Як мёду шмат, то ён гнiлы.

 

Сумленным лепей быць заўсёды,

Ў разлiк не трэба браць бяду,

I адмаўляцца ад нагоды

Казаць салодкую лухту.

 

Пакуль жывы, а не нябожчык,

Паэт сябе ацэнiць сам,

Ён на сваiм Пегасе возчык

I ведае цану вершам.

 

29.08.1995

 

Home Page

 

1034     РАЗАМ З НАРОДАМ

 

Ў чым сiла паэта? Што люба ў жыццi?

Што творчасцi дорыць натхненне?

Я разам з народам жадаю iсцi,

Служыць яму маю iмкненне.

 

Ды розныя пiшуць паэты вершы,

Хвалебны, як ўладай прыгрэты,

Праўдзiвы складаецца ў чыстай душы,

Бо iншага складу паэты.

 

Пашана, пасады i доступ у друк,

Паэт як для ўлады кiшэнны,

Другiм друкаванне круг дантэвых мук,

Яны цiск адчуюць страшэнны.

 

Ад вершаў ў душы стан бясконцай журбы,

Хоць моцным спяваецца слава,

За праўду у творах няма барацьбы,

Хлуснi для паэзii мала.

 

Як болем народа паэты жывуць,

У iх галасах зямлi сiла,

З народам заўжды яны разам iдуць,

Ды слова iх ўладам нямiла.

 

29.08.1995

 

Home Page

 

1035     ЯК ДРУГIЯ

 

Дзе каханне маё? Не прыходзiць яно,

Я стамiлась зусiм ад жадання,

Толькi попел халодны у сэрцы даўно

Замест зыркай паходнi кахання.

 

I не ведаю, дзе для трывання мяжа,

Доля шчасця жадае пазбавiць,

Нiбы птушка у клетцы, ў пакутах душа,

Без кахання нiшто не цiкавiць.

 

Без яго немагчыма на свеце пражыць,

Не знайсцi нават сцiплай патолi,

Вельмi цяжка надзею на шчасце згубiць,

Ўзлёт цудоўны не зведаць нiколi.

 

Мне складаныя цяжка задачы рашаць,

Пакахаю цi не невядома,

Хоць мяне i жадаюць пяшчотна кахаць,

Ды ў душы маёй сцюжа i стома.

 

Нежаданы зрабiць i мне прыдзецца крок:

Мае мары былi залатыя,

Без кахання не выйду давала зарок,

Ды пайду, як выходзяць другiя.

 

29.08.1995

 

Home Page

 

1036     ДАПАМОГА

 

Такога не прыпомню нават стану,

Каб ў жнiўнi зжоўкла кволая трава,

Напiлася зямля вады жаданай,

Ды позна, смерць сваё ужо ўзяла.

 

Шкада глядзець на жоўтыя газоны,

Бо вiльгацi не мелi каранi,

Заплакалi ад болю лiпы кроны,

Спякотныя iм сталi карай днi.

 

Чаго не прадугледзела прырода?

Чаму знiшчае засухай сябе?

I дрэў, i кволых траў бясконца шкода,

Не выстаялi ў цяжкай барацьбе.

 

Дождж залiўны стараецца бязглузда,

Ужо не дапаможа мярцвякам,

Без зелянiны на газонах пуста,

Занадта цяжка клёнам i дубкам.

 

Калi ад сэрца прыдзе дапамога,

Своечасовай ёй патрэбна быць,

Як позняя, не трэба ўжо нiчога,

Бо над магiлай вецер будзе выць.

 

31.08.1995

 

Home Page

 

1037     ЛЮБIМАЯ

 

Жыццё невыказна цудоўна,

Тужыць зусiм няма падстаў,

Але для шчасця, безумоўна,

Мець трэба шмат цiкавых спраў.

 

Калi па сэрцу маеш справу,

Натхненне спее у душы,

Цi косiш ў поплаве атаву,

Цi пiшаш ўзнёслыя вершы.

 

Як справа горай, чым атрута,

Жыццё не стане залатым,

Ў душы трывога i пакута,

Знiкае радасць, нiбы дым.

 

Заззяе як натхнення зорка,

Яе кранаешся рукой,

Цудоўна ладзiцца гаворка,

Ў душы лагоднасць i спакой.

 

Прыемна, калi жыць цiкава,

Але, штодня каб радасць мець,

Любiмая патрэбна справа,

Каб ад натхнення зiхацець.

 

1.09.1995

 

Home Page

 

1038     ПЕСНI АБ РАДАСЦI

 

Шчасце ў марах нашу, як яго мне здабыць?

Дзесьцi ў лесе яно заблукала,

Час працяглы прашу мне любоў падарыць,

Можа дрэнна я шчасце шукала?

 

Я малiла аб шчасцi на ўсе галасы,

А яно не гаворыць нi гуку,

Вочы змоклi ад слёз, як трава ад расы,

Адчуваю сардэчную муку.

 

Я чакаю i клiчу, каб шчасце прыйшло,

Завiтаць нават ў госцi не хоча,

Хоць жадаю, каб сонца ў душы узышло,

Ды ў ёй холад, як зiмняю ноччу.

 

Без кахання нiчым не сагрэеш душу,

Аб каханнi бясконца я мару,

Ды дарэмна сумую i цяжка тужу,

Бо знайсцi вымагае час пару.

 

Я кахання, як хлеба, жадаю даўно,

Каб шчаслiвай сябе адчувала.

Мо, нарэшце, i мне адгукнецца яно,

Каб аб радасцi песнi спявала?

 

1.09.1995

 

Home Page

 

1039     Я КАХАЮ

 

Я кахаю даўно, не саромлюсь зусiм

Табе ў палкiм каханнi прызнацца,

Ты мяне пакарыў добрым словам сваiм

I падставу мне даў закахацца.

 

Я кахаю, узнёслае шчасце прыйшло,

Вольнай птушкай сябе адчуваю,

Што ўзнялася з гнязда ўпершыню на крыло,

У блакiтных нябёсах лятаю.

 

Я кахаю, надзейна i ўтульна з табой,

Адкрываюцца светлыя далi,

Мне бяспечна, я як за каменнай сцяной,

Мы каханне для шчасця спаткалi.

 

Я кахаю, мне сонейка ззяе ў жыццi,

Знiклi сум i трывога iмклiва,

Шлях кахання з табой хачу цалкам прайсцi

I пазнаць радасць вабнага дзiва.

 

Я кахаю, хачу цяпер вечна кахаць,

Бо iначай жыцця не ўяўляю,

Будзем шчасце упарта сваё будаваць,

Ёсць падмурак: я палка кахаю.

 

1.09.1995

 

Home Page

 

1040     ДУБ

 

Вецер дрэвы схiляе дадолу,

Не згiнаюцца толькi дубы,

Яны з ветрам ўступаюць ў размову,

Не пускаюць у сэрца журбы.

 

Мо прасцей перад ветрам схiляцца?

Але дуб, нiбы волат, стаiць,

Бо ў характары супрацiўляцца,

Толькi крона журботна шумiць.

 

Вецер дрэвам рабiць здатны шкоду,

Ў буру можа дайсцi да бяды,

Дуб заўсёды баронiць свабоду,

Цi стары ён або малады.

 

Хаця цяжка стаяць супраць сiлы,

Ды трываюць нягоду дубы,

I таму яны ветру нямiлы,

Бо жадаюць заўжды барацьбы.

 

Моцны вецер нясе сум i холад,

Дрэвы хiляцца, цяжка трываць,

Дуб адзiны стаiць, нiбы волат,

Бо камусьцi патрэбна стаяць.

 

1.09.1995

 

Home Page

 

1041     НАТХНЕННЕ АД ДАРОГI

 

Прысады змейкай ўюцца ля пуцi

I цягнуцца ўздоўж цягнiка няспынна,

Багата можна дрэў у iх знайсцi,

Ды вабiць вока спелая рабiна.

 

Як зоркi, гронкi спелыя вiсяць,

Зялёны аксамiт iх аздабляе,

I чырванню бясконца зiхацяць,

Душу рабiна шчасцем напаўняе.

 

Гляджу ўвесь час ў вагоннае акно,

Натхняюсь ад рабiнавага цуду,

Бо бачу каляровае кiно,

Рабiны спелай гронак не забуду.

 

Стаяць рабiны стройныя у рад,

I сэрца шчодра поўняць дабратою,

Цудоўны выгляд восеньскiх прысад

З лiстотаю прыгожай залатою.

 

Натхненне запаўняе мне душу,

З акна вагона бачна вельмi многа,

Як часам ад маркоты затужу,

Зноў радасць здатна падарыць дарога.

 

1.09.1995

 

Home Page

 

1042   ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ДОЛI

 

Гарадоў у краiне нямала,

Як на дрэве магутным галля,

Доля розныя мне выбiрала,

Ды бацькоўская лепей зямля.

 

Мне казала зязюля у лесе,

Хоць цудоўны i ветлiвы Львоў,

Але выбраць патрэбна Палессе,

Каб сустрэцца з Радзiмаю зноў.

 

У паэтаў мацнее тут голас,

Адбываецца так нездарма,

Пра Палессе пiсаў ўзнёсла Колас,

Лепш зямлi для натхнення няма.

 

Бо чаруе лясоў пазалота,

Прыпяць з Пiнай злiваюцца тут,

Вабяць вока i луг, i балота,

Сагравае душу родны кут.

 

Доля ўрэшце у Пiнск завiтала,

Сюды сцежкi жыцця прывялi,

Мяне зноўку Радзiма спаткала,

Жыць прыемна на роднай зямлi.

 

1.09.1995

 

Home Page

 

1043     СЛОЎ НЕ ТРЭБА

 

Як тваёю мяне стаць малiў,

То казаў: «Я цябе не пакiну!»

Дык чаму ж смак малiны згубiў,

На губах толькi горыч палыну?

 

Хутка светлыя беглi гады,

Пакаралi мы ўсе перашкоды,

I, здавалась, не стрэнем бяды,

Бо кахаеш мяне назаўсёды.

 

Ды каханне растала, як дым,

Цеплыня паступова знiкала,

Хоць не вельмi ты быў маладым,

Спакваля насувалась навала.

 

I каханне спаткаў згубны час,

Не змаглi мы ў юнацтве застацца,

Паступова агонь цалкам згас.

Як ты ў iншую мог закахацца?

 

Шчыра верыла iснасцi слоў,

Давяраць iм не трэба нiколi,

Як кахання агонь не прашоў,

Слоў не трэба: кахання даволi.

 

2.09.1995

 

Home Page

 

1044     ЗНАЙСЦI ВIНАВАТАГА

 

Падзей i спраў здараецца нямала

Нядобрых i паганых у жыццi,

I хочацца, лягчэй каб трохi стала,

Заўсёды вiнаватага знайсцi.

 

Сам вiнаваты, ваду проста бачыць,

Але к прызнанню цяжка падысцi,

Ды, калi вынiк трохi перайначыць,

То можна вiнаватага знайсцi.

 

Хоць самi недарэчнасцi ствараем,

Хоць вiнаваты, як тут не круцi,

Але кагосьцi iншага шукаем,

Прыемней вiнаватага знайсцi.

 

Чаму няiк не хочацца прызнацца

Ў памылках, што прыйшлося дапусцiць?

А хочацца ў драбнiцах калупацца,

Каб iншых вiнаватымi зрабiць.

 

Спакой заўсёды запануе ў хатах,

Калi самакрытычней трохi быць,

I не рабiць з бязвiнных вiнаватых,

А за памылкi лепш сябе карыць.

 

2.09.1995

 

Home Page

 

1045     СЕЗОНЫ КАХАННЯ

 

Зноў на двары няпрошаная восень,

Iдуць дажджы, i сцюжа на душы,

У небе шэрасць, ў думках толькi просiнь,

Ўзнiкаюць ў марах лета мiражы.

 

Заплакала ад шэрасцi прырода,

Бо ёй прыемней сонца i цяпло,

Часоў чароўных летнiх вельмi шкода,

Ды лета хутка, як цягнiк, прайшло.

 

Калi праменi даравала сонца,

Кiдалi кветкi цвет на дываны,

Здавалась, будзе ўзнёслы стан бясконца,

Ды прыйдзецца чакаць другой вясны.

 

Не трэба сумаваць, хоць i благая

Пара прыносiць смутак у душу,

Бо будзе яшчэ восень залатая,

Яна сваю не перайшла мяжу.

 

Хоць холаду трываць душа не ў змозе,

Ды лепш вясны чароўнай не чакаць,

Зiма з бялюткiм снегам на дарозе,

Цудоўна i ў любы сезон кахаць.

 

3.09.1995

 

Home Page

 

1046     ЧАРОМХА АДЦВIЦЕ

 

Iдзе вясна, а холад чарамховы

Няшчадна болем уразiў душу,

I не iснуе ад яго аховы,

Я па цяплу мiнуламу тужу.

 

Пялёсткi з кветак, нiбы снег, спадаюць,

Бялюткiя ўтвараюць дываны,

Траву сабой прыгожа аздабляюць,

Бо халады, як ўзiмку, у вясны.

 

Натхненне грэла, калi сонца ззяла,

Праменi неслi радасць i цяпло,

Здарылась нечаканая навала,

Халодныя сумёты намяло.

 

Калi каханне ўзнёслае палае,

Магчыма нават сцюжу адагнаць,

Той радасную восень сустракае,

Хто здатны цяжкi час перачакаць.

 

Не будзе месца крыўдам i абразам,

Калi давер ўпэўнена расце,

Бо халады заўжды праходяць з часам,

Калiсьцi i чаромха адцвiце.

 

4.09.1995

 

Home Page

 

1047     ВЕЛАСIПЕД

 

Iмчыць стралою мой веласiпед,

Наперадзе спакуслiвыя далi,

Гляджу, не трапiць часам каб ў кювет,

Бо моцна нацiскаю на педалi.

 

Прыемна i цiкава назiраць,

Бясконца як бягуць веласiпеды,

Двухколы транспарт трэба паважаць,

Экалагiчна чысты для планеты.

 

Бясспрэчна, што камфортней мерседэс,

Але веласiпед не выйшаў з моды,

На iм па сцежцы завiтаеш ў лес,

I вельмi лёгка пройдзеш праз балоты.

 

Вакол мяне веласiпедны свет,

Бо для яго ёсць добрыя умовы,

Зусiм малы або паважны дзед,

Усе iмкнуцца сесцi на два колы.

 

Ляцiць, як птушка, мой веласiпед,

Кучары толькi развiвае вецер,

Заўжды веласiпедам ехаць след,

Бо гэта самы лепшы транспарт ў свеце.

 

4.09.1995

 

Home Page

 

1048     НЯМА ЛЕПЕЙ ЧАСУ

 

Час дзяцiнства. Няма лепей часу,

Ўзнёслы час пазнавання жыцця,

Прабягае iмклiва адразу,

Стае ўласнасцю для забыцця.

 

Час маленства. Няма лепей часу,

Безтурботнасць i радасць дае,

Адчуваеш яго, як украсу,

Калi ўжо ён мiнулым стае.

 

Час юнацтва. Няма лепей часу,

Бо душа ад кахання гарыць,

Ўзнёсласць ён прынясе i абразу,

Немагчыма яго паўтарыць.

 

Час даросласцi. Лепш няма часу,

Без даволу ўсё можна рабiць,

Асалоды у змозе даць масу,

Ды i ён вельмi хутка бяжыць.

 

Старасць прыйдзе. Няма лепей часу,

Бо свабодны, як птушка, заўжды,

Шкадаваць не патрэбна нi разу:

Ўсе цудоўныя вельмi гады.

 

5.09.1995

 

Home Page

 

1049     IЛЖЭСВЕДЧАННЕ

 

Не трэба мець грэх лiшнi на душы,

Бо назбiралась iх i так нямала,

Заўсёды толькi без маны кажы,

З табой каб праўда толькi сябравала.

 

Не пераходзь грахоўную мяжу,

Бо доля за ёй горкая чакае,

I да асновы кожную душу

Грахоўнасць паступова разбурае.

 

Чаму такi грахоўны чалавек,

I дзе ляжыць выток такога стану?

Прычына ў тым, бо склалася павек,

Што людзi жыць не могуць без падману.

 

Прыемна ў цяжкi час сумленным быць,

Свой iдэал нiколi не парушу,

Цудоўна толькi праўду гаварыць,

Бо толькi праўдай уратуеш душу.

 

Таму лжэсведчыць крэда не маё,

Яго заўжды рашуча адхiляю,

Ды крэда ёсць у кожнага сваё:

Падману немiнучага чакаю.

 

5.05.1995

 

Home Page

 

1050     ВЫТОКI ТВОРЧАСЦI

 

Дакладна скрыпка музыканта паўтарае,

Стан, што пануе у яго душы,

Паэт радкi ў вершах узнёслыя складае,

Цi сумныя з'яўляюцца вершы.

 

Адна душа упарта творчасцю кiруе,

Нiшто яе не ў змозе замянiць,

Душа ад радасцi пяе цi пакутуе,

Твор цi заплача, цi зазiхацiць.

 

Ў душы хаваюцца ад творчасцi вытокi,

I мастака турбуе яе стан,

Як ад жыцця i ад пачуццяў верш далёкi,

Ў прыгожым тэксце тоiцца падман.

 

Душэўны стан i думкi твораў адэкватны,

Iнакш праўдзiвым твор не можа быць,

Каб твор заўжды быў светлы, радасны, выдатны,

Для творцы настрой важна не згубiць.

 

Якая музыка, такiмi будуць танцы,

След пiльна добры настрой зберагаць,

Нiколi ў творчасцi каб не знiкалi шанцы,

Каб верш мог ўзнёслай музыкай гучаць.

 

6.09.1995

 

Home Page

 

1051     АДНА ДАРОГА

 

Што-небудзь мець заўжды лепш, чым нiчога,

Каб атрымаць надзейна штосьцi мог,

Патрэбна да мэты адна дарога,

Зусiм не трэба шэрагу дарог.

 

Па ўсiх шляхах бяссэнсава туляцца,

Каб дачакацца гучных перамог,

Напрамку лепей аднаго трымацца,

На каменi расце на месцы мох.

 

Самому шчасця не дагнаць нiколi,

Хоць на шляху чакае шмат трывог,

Бо невядомы адрас шчаснай долi,

Якая здатна даць дастатку рог.

 

Шукаць бязглузда долi iдэальнай,

Такой няма, i шкода страчаць час,

Лепш сябраваць са сцiплай, ды рэальнай,

Iмпэт жыццёвы цалкам каб не згас.

 

Каб не зазнаў бязлiтаснага болю,

Ад пошукаў трывалых не знямог

I атрымаў душэўную патолю,

Патрэбна крочыць па адной з дарог.

 

6.09.1995

 

Home Page

 

1052     ТОНКАЯ ДУША

 

Як крыўда расхвалюе цi абраза,

Смуткуе цяжка тонкая душа,

Бо стан яе змяняецца адразу,

Як скончыцца трываласцi мяжа.

 

Чаму душа чутлiвая такая?

Чаму не дазваляе абражаць?

Але душа быць можа i другая,

Яна сябе дазволiць растаптаць.

 

Адна душа асобу утварае,

А цела вельмi розным можа быць,

Як тонкая – абраз не дазваляе,

Як грубая пакорлiва змаўчыць.

 

Таму на свеце цяжка жыць заўсёды,

Ў каго, як скрыпка, тонкая душа,

Нiякай не даруе яна шкоды,

Хоць шкода не каштуе i граша.

 

Ўсё кепскае праз час ў жыццi праходзiць,

Сканчаюцца крутыя вiражы,

I тонкая душа спакой знаходзiць,

Свет прыгажэйшы ад такой душы.

 

6.09.1995

 

Home Page

 

1053     ТЭМЫ ВЕРШАЎ

 

Ў адну раку два разы не ўвайсцi,

Бо iншаю была вада ў раз першы,

Не вельмi многа можна тэм знайсцi,

Ды розныя паэты пiшуць вершы.

 

Бо вершы як вясёлка памiж хмар,

Хаця яна не ў першы раз паўстала,

Падобны вельмi дзiўны яе твар,

Але ўсё роўна назiраць цiкава.

 

Калi да тэм былых вяртаюсь зноў,

Пiсаць цi не? Не мучаюць дылемы,

Бо ёсць бясконцасць рытмаў, рыфм i слоў,

Аздобiць каб аднолькавыя тэмы.

 

Хаця ў жыццi аднолькавыя днi,

Шчаслiва як пражыць iх ёсць уменне,

Ў вачах заззяюць радасцi агнi,

Ў душы вiруе ўзнёсласць i натхненне.

 

Таму ствараць не трэба нейкiх схем,

Нiколi тэмы каб не паўтаралiсь,

Аднолькавых не пазбягаю тэм,

Галоўнае, каб вершы падабалiсь.

 

7.09.1995

 

Home Page

 

1054     ПРЫСЛУХОЎВАЦЦА К ДРУГIМ

 

Нягледзячы на розум i на веды,

Памылкi адбываюцца заўжды,

А потым цяжка дапякаюць беды,

Не ў помач i пражытыя гады.

 

Хадоў знайсцi не можам аптымальных,

Iмклiва мроi у тупiк вядуць,

Не ведаем мажлiвасцей рэальных,

Ды поспехi спакою не даюць.

 

Даём сабе вышэйшую ацэнку,

Хоць здольнасцей такiх няма у нас,

Ўспрымаем праўду, як гарох аб сценку,

Гавораць яе iншыя падчас.

 

Памылкi выклікаюць безлiч шкоды,

Бо кожны, калi нават ён прафан,

Разумным вельмi хоча быць заўсёды,

Звычайна, ў сваiх мроях кожны пан.

 

Каб ў справах значна меней памыляцца,

Не трэба да парады быць глухiм,

Настане час, i прыйдзецца прызнацца,

Што трэба прыслухоўвацца к другiм.

 

7.09.1995

 

Home Page

 

1055     СВАБОДА

 

Дасталося дзяцiнства нявабнае мне,

Быў разуты, раздзеты, галодны,

Ўсiм нялёгка прыйшлося ў Айчыннай вайне.

Ды якi быў уздым ўсенародны!

 

Ўсе змагалiсь, народ выбiваўся iз сiл,

Ды разбiлi фашыстскага звера,

Засталось вельмi шмат невядомых магiл,

Ды палала у лепшае вера.

 

Але лепей не стала, мiнаў хуткi час,

Хаця партыя шмат абяцала,

Паступова агонь спадзявання пагас,

Веры ў лепшае як не бывала.

 

З часам партыя ўсё ж зруйнавала Саюз,

I свабоды цяжар лёг на плечы,

Ды застаўся няшчасны, як быў, беларус,

Яшчэ болей з'явiлась галечы.

 

Мо паскудны такi дан ад Бога нам лёс?

Як жывуць у Еўропе народы!

Калькi трэба пралiць нам яшчэ горкiх слёз,

Дамагчысь каб сапраўднай свабоды?

 

7.09.1995

 

Home Page

 

1056     НЕПАГАДЗЬ

 

Сонца ззяе, ўрачыстасць прыроды,

I спявае ад шчасця душа,

Цешыць радасць ад вабнай пагоды,

Ды нядрэнна, як сее iмжа.

 

Назву «непагадзь» мае умоўна,

Бо прыгожае неба ад хмар,

На душы ад пачуццяў чароўна,

Калi дожджык спадае на твар.

 

Няхай вецер магутны павее,

Дрэвы гнуцца, i вецце рыпiць,

Ўзнёслай музыкай сэрца сагрэе,

Няма сiл стан такi не любiць.

 

Калi кружыць снягi завiруха,

I пушынкi павольна ляцяць,

Не спадае ў душу з неба скруха,

Ноткi радасцi толькi гучаць.

 

Без дажджу i без ветру сумую,

Хай збягаюць патокi вады,

Паважаю пагоду любую,

Па душы мне надвор'е заўжды.

 

8.09.1995

 

Home Page

 

1057     ФАРБЫ ВОСЕНI

 

Колькi радасцi, колькi натхнення,

Калi фарбы змяняе сезон!

Без агню ўраз пачнецца гарэнне,

Як наўкол кiне золата ён.

 

Гаспадарыць упэўнена восень,

Пачынаюць цвiсцi верасы,

Нiбы ў небе, у лесе iх просiнь,

I не меней, чым ўлетку, красы!

 

Летнi колер, усюды зялёны,

Восень хутка iмкнецца змяняць,

Жоўты лiст, залаты цi чырвоны

Здатна, нiбы мастак, маляваць.

 

Як рубiн, ззяюць гронкi рабiны,

Вабiць чырвань асеннiх пладоў,

Быццам ўвесну, пачалi раслiны

Расцвiтаць дзiўным колерам зноў.

 

Калi сталая восень прыходзiць,

Пачынае красой аздабляць,

Яна лепшыя фарбы знаходзiць,

I здзiўленне ад iх не суняць.

 

8.09.1995

 

Home Page

 

1058     БУДЗЕ ЦIКАВА

 

Не скончыцца нiяк маiм вершам,

Здаецца, напiсаў ўсё да астатку,

Ды зноўку адкрываецца Сезам,

Бясконца дае вершы рог дастатку.

 

Захочаш часам нешта напiсаць,

Ды скласцi верш нiяк не удаецца,

Калi радкi душою адчуваць,

Сам хутка на пареру верш кладзецца.

 

Ў юнацтве нават вершаў не складаў,

Заўжды быў ад паэзii далёкi,

У сталым ўзросце талент свой спаткаў,

Адкрылiся паэзii вытокi.

 

Вытокi б'юць, i пiшуцца вершы,

Не высахае моцная крынiца,

Спадаюць кожны дзень яны з душы,

След толькi прад крынiчанькай схiлiцца.

 

Не ведаю сам як, але пiшу,

Пакуль такая здольнасць не прапала,

Я творчасцю парадую душу,

Ды iншым будзе пачытаць цiкава.

 

8.09.1995

 

Home Page

 

1059     ЧАРОЎНЫ САЮЗ

 

Не ведаю, калi зноў прыйдзе муза,

Ды як адчую музыку ў душы,

Упэўнены: ад нашага саюза

Народзяцца пявучыя вершы.

 

Складаю iх, амаль не выпраўляю,

Лiчыць не трэба колькасцi складоў,

Душою рытмы тонка адчуваю,

I для радка хапае слушных слоў.

 

Выразна я радок адзiны чую,

Паслухаю адразу запiшу,

Нiколi рыфму не бяру другую,

А толькi тую, што прышла ў душу.

 

Дакладна змест наперад невядомы,

Як скончу верш, то назву яму дам,

Мне цяжкасцей няма, пiшу без стомы,

Складаю вершы i здзiўляюсь сам.

 

Упэўнены: дапамагае муза,

Быў дылетант ў паэзii заўжды,

Ў тым больш чароўнасць нашага саюза:

Радкі збягаюць, нібы плынь вады.

 

8.09.1995

 

Home Page

 

1060     НАСТОЙЛIВАСЦЬ

 

Надзейней што: настойлiвасць цi сiла,

Хутчэй каб дасянуць сваёй мэты?

Каб барацьба занадта не стамiла,

Моц сiлы эфектыўней не заўжды.

 

Пазнаў, напэўна, кожны не аднойчы,

Калi стаяла летняя пара,

Перавышае сiлу больш, чым двойчы,

Настойлiвасць малога камара.

 

Ён сотнi раз упарта падлятае,

Рукамi трэба цэлы час махаць,

Заморышся праз час, i ён кусае,

Свайго дамогся, будзе пiраваць.

 

Калi стаяць вялiкiя задачы,

Каб хутка дасягнуць сваёй мэты,

Настойлiвасць патрэбна, бо iначай

Ад сiлы дачакаешся бяды.

 

Пацiху кропля камень прадзяўбае,

Паток вялiкi камень аднясе,

Заўсёды эфектыўнасць вымагае

Настойлiвасць пазнаць ў яе красе.

 

8.09.1995

 

Home Page

 

1061     ДАБРО ЦI ЗЛО?

 

Дабро i зло. Мяжа у iх размыта:

Што сёння добра, заўтра будзе злом,

Мяжа мiж iмi непаметна скрыта,

Час пройдзе зло становiцца дабром.

 

Адразу не адкажаш без замiнкi,

Як дзеяне цi думку ацанiць?

Зусiм не ясна, добрыя учынкi

Цi кепскiя прыходзiцца рабiць.

 

Калi мiнае дастаткова часу,

На месца расстаўляе ўсё жыццё,

Здавалася, смяротную абразу

Не паглыне нiколi забыццё.

 

Бягуць гады, змяняюцца ацэнкi,

Бо зло з дабром, як спарышы, iдуць,

У трыццаць сёмым ставiлi да сценкi,

А час мiнуў героямi завуць.

 

Таму не трэба ў дзеях сумнявацца,

Калi падчас рабiць патрэбна зло,

Бо з часам можа крута ўсё змяняцца,

Каб зло ў дабро, нарэшце, перайшло.

 

8.09.1995

 

Home Page

 

1062     ЗНАЙДУ ЛЕПШАЕ

 

На падыходзе дзевяноста шосты,

Яго прыходу невыказна рад,

Бо для мяне ён не будзённа-просты:

Мне ў дзевяноста шостым шэсцьдзесят.

 

Усё жыццё ў нялёгкiм марафоне,

Але iмкнуўся к лепшаму дарма,

У вынiку бязлiтаснай пагонi

На фiнiшы прывабнага няма.

 

Ды я ў жыццёвым моры не згубiўся,

Не стану аб мiнулым шкадаваць,

Шырокi выбар прада мной адкрыўся,

I часу досыць лепшае шукаць.

 

Наперадзе адкрыты мой рахунак,

Знiмай з яго разважлiва гады,

Калi ад лёсу будзе падарунак,

I ў шэсцьдзесят, як ў трыццаць, малады.

 

Таму па лёсу з радасным натхненнем

I творчымi намерамi iду,

Чакаю год адметны з нецярпеннем,

Абавязкова лепшае знайду.

 

9.09.1995

 

Home Page

 

1063     ЧАМУ КЕПСКА?

 

Распавядаў мне дзед, як пры цары

Зусiм някепска у сялянстве жылi,

Ён лепшага не бачыў з той пары,

Не дачакаўся i ляжыць ў магiле.

 

Казаў мне бацька: цяжка жыць было,

Ды лепшы час быў пры вяртаннi НЭПа,

Жыццё ў чаканнi лепшага прайшло,

Часамi не было кавалка хлеба.

 

Мы зведалi савецкiя часы,

Усё жыццё былi спрэс недахопы,

За выняткам асобнай каўбасы,

Жыць лепей цэлы час рабiлi спробы.

 

Чаму мы кепска ўсё жыццё жылi?

Чаму цярпець прыходзiлася мукi?

Ў Еўропе ўсе дастатак набылi,

Як нашы дзецi будуць жыць i ўнукi?

 

Мы марна знемагалi ў барацьбе,

Далей ідзем, час сустракае горшы,

Бо не здабылi волi мы сабе,

Бо не развiлi перамогу Оршы.

 

9.09.1995

 

Home Page

 

1064     ВЯСНА ЗАЎЖДЫ

 

Цудоўна, калi восень на двары,

Але ў душу вясновы час прыходзiць,

Памылкi могуць быць ў календары,

Калi каханне шлях сабе знаходзiць.

 

Ўсё роўна, будзе восень цi зiма,

Або спякотай пагражае лета,

Вясна ў душы, хаця яе няма,

Каханню трэба дзякаваць за гэта.

 

Бо здольна пераблытаць календар,

Яно з сабой заўжды вясну прыносiць,

Ад шчасця расцвiтае кветкай твар,

Пяшчоты сэрца, як вясною, просiць.

 

Каханне здатна час ператвараць,

Любы сезон зрабiць заўжды вясною,

Не трэба календар перагартаць,

Спаткацца каб з парою залатою.

 

Як сцюжа доўгi час гняце душу,

Але вясну яшчэ не дачакацца,

Прысунуць каб хутчэй яе мяжу,

Патрэбна толькi палка закахацца.

 

9.09.1995

 

Home Page

 

1065     СТАН ПАТОЛI

 

Дажджы працяглыя ўвесь час,

Зямля напiлася даволi,

Агонь няшчаднай прагi згас,

Прыемны дзiўны стан патолi.

 

Ярчэй заззялi колеры,

Галосней птушкi заспявалi,

Хоць хмары шэрыя ўгары,

Ды колькi шчасця яны далi!

 

Калi праз меру ёсць чаго,

Здаецца, што яно благое,

Як мала лепей усяго,

Бо стане нiбы залатое.

 

Належна трэба ацанiць

Усё, што у дастатку маеш,

Што згубiш, цяжка зноў набыць,

Хоць вельмi моцна пажадаеш.

 

Як ёсць каханне беражы,

Каб болю не пазнаць нiколi,

Каб ззяла сонека ў душы,

Каб грэў бясконцы стан патолi.

 

10.09.1995

 

Home Page

 

1066     ПРЫГОЖАЯ КАЗКА

 

Калi шчаслiвы i агонь ў душы гарыць,

Ды хочацца ляцець высока ў неба,

Бясконца радасна на белым свеце жыць,

Няхай гарыць, гасiць яго не трэба.

 

Ды дзiўны вельмi у душы шчаслiвай стан,

Даступнага для шчасця не хапае,

Заўжды здаецца, дзесьцi тоiцца падман,

Душа сабе больш ўзнёслага шукае.

 

Калi пакрыўдзiць цяжка тонкую душу,

Яна рэагаваць пачне iначай,

Як надта перайсцi трываласцi мяжу,

Душа ў пакутах цiха горка плача.

 

Душа свавольнiца не пакарыцца мне,

Яна сваiм жыццём жыве заўсёды,

Адказ дакладны даць нiяк не прамiне,

Як часам хтосьцi ёй наробiць шкоды.

 

Прыемна вельмi жыць, калi душа пяе,

Прыгожая хай вабiць яе казка,

Зусiм багацця не патрэбна для яе,

Пяшчота трэба сталая i ласка.

 

11.09.1995

 

Home Page

 

1067     НЕ ТРЭБА ЗЛА

 

Нiчога хай не будзе у мяне,

Злом доля за прыдбанае заплацiць,

Прыемней не знаходзiць удвайне,

Чым вабнае пасля бязглузда страцiць.

 

Калi няма i сэрца не балiць,

Нiшто не парушае стан спакою,

I ад пакут душа не стане ныць,

Нiхто яе рабiць не будзе злою.

 

Адданых цяжка набываць сяброў,

Калi былi падводзiлi заўсёды,

I новыя сябры чамусьцi зноў

Рабiлi досыць нежаданай шкоды.

 

Цi ёсць надзейны хоць адзiн са ста?

Заўжды сябры адданымi не былi:

Апосталы пакiнулi Хрыста

I зло за дабрыню Яму чынiлi.

 

Расчаравання болей не хачу,

Хоць хочацца сяброўства, нiбы хлеба,

Ў самотнасцi я лепей памаўчу,

Бо зла ад горкiх слоў душы не трэба.

 

11.09.1995

 

Home Page

 

1068     МIНУЛАЕ

 

Усё праходзiць, часам i слядоў

Нi ў рэчах, нi ў душы не пакiдае,

Збягае, нiбы плынi ручаёў,

Дым вогнiшча або сляза святая.

 

Тэхнiчны насуваецца прагрэс,

Зусiм нядаўна былi фаэтоны,

Ды новага магутны цiсне прэс,

Бягуць метро цудоўныя вагоны.

 

Але шкада ўсё ж пройдзеных дарог,

Хоць не асфальт быў, а прасёлак глейкi,

Не чутны ранкам ўжо пастушы рог,

Не чуў нiхто больш голасу жалейкi.

 

Усё прайшло, мiнулага шкада,

Ды ўспамiнаць яго прыемна часам,

Хаця ў прагрэса хуткая хада,

З мiнулым мы калiсьцi былi разам.

 

Мiнулае дае душы цяпло,

У памяцi яго мы зберагаем,

Бо звыклым вельмi доўгi час было,

Таму i настальгiю адчуваем.

 

12.09.1995

 

Home Page

 

1069     ЛЕТНI ДЗЕНЬ

 

Радасны i светлы дзень

Зранку разгараўся,

Смелы сонечны прамень

У пакой ўварваўся.

 

Кажа, што пара ўставаць,

Сонейка ўжо ўстала,

Сёння можна пагуляць,

Бура мiнавала.

 

Вельмi сонейка люблю,

Бо ласкава свецiць.

Мама! Хутка я ўстаю,

На двары ўжо дзецi.

 

Пабягу i я гуляць,

Як наемся кашы,

Мяне могуць пачакаць

Трошкi дзецi нашы.

 

Чмель над кветкамi гудзе,

Матылькоў лаўлю я,

Лета звонкае iдзе,

Радасць нам даруе.

 

12.09.1995

 

Home Page

 

1070     ЛЕПШЫ ХОД

 

Жыццё пражыць што ў шахматы згуляць,

Яно задач няспынна безлiч ставiць,

Няўхiльна iх прыходзiцца рашаць.

Якi ход гонар дасць, якi зняславiць?

 

Хаця альтэрнацiва ёсць заўжды,

Ды невядома лепшая дарога,

Лягчэй, калi абмежаны хады.

А як рашаць, калi iх вельмi многа?

 

Адзiны самы лепшы варыянт,

Карыць зусiм не трэба сваёй долi,

Хады з iмпэтам робiш, нiбы франт,

I нават не памылiшся нiколi.

 

Усё бясконца ясна ў жыццi,

Рашэнне надта простае, на дзiва,

Не трэба мук, каб добры ход знайсцi,

I не гняце душу альтэрнацiва.

 

Як шмат хадоў ўсе кепскiя хады,

I наракаць прыходзiцца на долю,

Бо на шляху жыццёвым шмат бяды.

Як ход знайсцi, якi вядзе ў патолю?

 

12.09.1995

 

Home Page

 

1071     НАГАДАЛА МУЗЫКА

 

Растрывожыла музыка душу маю,

I мiнулае ўраз ўспамiналась,

Як пяшчотна трымаўся за руку тваю,

I як радасна ты усмiхалась.

 

Дазваляецца ў танцы, што нельга ў жыццi,

Толькi ў мроях мажлiва iмкнуцца,

Для душы можна ў танцы уцеху знайсцi,

Выпадкова грудзей дакрануцца.

 

Бо прыемна партнёрку заўжды адчуваць,

Цуд дазволяць зрабiць толькi танцы,

Можна выбраць, якую прыемней кахаць,

Пазнаёмiцца добрыя шанцы.

 

Закружыла у танцы пад музыку нас,

Пачынаецца з танцаў каханне,

Быў прыгожым чароўны i радасны вальс,

Час пяшчоты i час мiлавання.

 

Мне прыемна юнацтва цяпер ўспамiнаць,

Як мелодыя вальса гучала,

Мы каханне у танцы змаглi адшукаць,

Радасць музыка мне нагадала.

 

13.09.1995

 

Home Page

 

1072     ЗАЎЖДЫ ЧАЛАВЕК

 

Мяне красой хвалюе моцна лес,

I жыта рунь, i сонейка ўзыходы,

Не можа быць, што продак з дрэва злез,

Мой продак чалавекам быў заўсёды.

 

Iснуе ў свеце безлiч ўсiх iстот,

Чаго няма ў скарбонках у прыроды!

Што нашы продкi малпы анекдот,

Якi прыносiць надта многа шкоды.

 

У кожнага жывога ёсць душа,

Яна пачуццяў дзiўны свет стварае,

Мiж душамi трывалая мяжа,

Нiхто душы павек не памяняе.

 

Душа чужая нiбы цёмны лес,

Але сказаць упэўнена ўсё ж мушу,

Каб чалавек калiсьцi з дрэва злез,

Такую ж, як у малпы, меў бы душу.

 

А чалавек заўжды быў чалавек,

Таму душою чутка адчуваем,

Пачуццi мелi тонкiя павек,

Таму i ненавiдзiм, i кахаем.

 

13.09.1995

 

Home Page

 

1073     ЛЕБЁДКА

 

Улетают птицы на рассвете

В тёплые далёкие края,

Вспоминая о прошедшем лете,

Зимовать один останусь я.

 

Я кричал, болит от крика глотка,

Спрашивал знакомых лебедей,

Но пропала милая лебёдка,

Видно, пострадала от людей.

 

Может, ей болит от пули рана,

И она взмывать не может ввысь,

Хотя завтра утром очень рано

Улетать на юг все собрались.

 

Но не откликается подруга,

Я стремлюсь её искать везде,

Не страшит меня мороз и вьюга.

Как бросать любимую в беде?

 

Улетает стая на рассвете,

Ей желаю доброго пути,

Без любимой не прожить на свете,

Не лечу, хочу её найти.

 

13.09.1995

 

Home Page

 

1074     ВЫНIК

 

Закласцi ураджай калi умееш,

Не прыйдзецца занадта шкадаваць,

Бо ведаеш: вясною што пасееш,

Прыйдзецца толькi тое ўвосень жаць.

 

Калi вясною не ўдалось пасеяць,

Спазнiўся ураджай чакаць дарма,

Адну мякiну з сумам бедзеш веяць,

Бо зерня ў каласах зусiм няма.

 

Ўсяму свой час павiнен быць заўсёды,

Калi яго няўрокам упусцiць,

Чакаюць толькi цяжкiя нягоды,

I вельмi позна горкi стан змянiць.

 

Як не прышчэпiш дрэва будзе дзiчка,

I шкадаваць прыйдзецца горка зноў,

Дасць каламуць прыгожая крынiчка,

Як праглядзець дачок або сыноў.

 

Што выхаваеш вынiк такi будзе,

Цi добрыя уродзяцца плады?

Высокародныя з iх будуць людзi

Цi застануцца дзiчкамi заўжды?

 

13.09.1995

 

Home Page

 

1075     БАЧНА З ЧАСАМ

 

Жыццё бяжыць, i бачыцца выразна,

Што там, дзе хмарна доўгi час было,

З нябёс заззяла сонца надта ясна,

У непагадзi не таiлась зло.

 

Адразу немажлiва разабрацца,

Душу гняце нявызначаны стан,

Дзе прыйдзецца са шчасцем сустракацца,

А дзе хлусня чакае i падман.

 

Жыццё упарта кропкi расстаўляе,

Што адбылось назад больш не вярнуць,

Цi добрая часiна, цi благая,

Праз час дакладна толькi пазнаюць.

 

Але на долю наракаць не варта,

Яна i значна горшай магла быць,

Падзеi крочаць цi бягуць упарта,

Нiколi iншай долi не здабыць.

 

Але цiкава назiраць заўсёды,

Калi настане iншая пара,

Прыносiць доля значна болей шкоды

Цi ў вынiку падорыць больш дабра.

 

13.09.1995

 

Home Page

 

1076     СВЕТ ДУШЫ

 

Ў душы у чалавека цэлы свет,

Душа i утварае чалавека,

Бо без душы няма людскiх прыкмет,

Жыццё ператварыцца ў шэраг здзекаў.

 

Раслiннае амаль жыццё iдзе,

Хоць выгляд чалавека у iстоты,

Не ведае, чаму i дзе жыве,

Жыць без душы бясконцыя маркоты.

 

Душа якая чалавек такi:

Даць здатна яму крылы для палёту

Або вужом паўзе ва ўсе бакi,

I ад яго чакаць магчыма шкоду.

 

Таму душу, якую Бог дае,

Рашуча не змяняе выхаванне,

Устойлiвы iмунiтэт яе,

Яго парушыць толькi спадзяванне.

 

На выгляд мы аднолькаывя ўсе,

Ды розны свет душы прыдбалi людзi,

Каму дасць Бог душу ва ўсёй красе,

А у каго душа шчарбатай будзе.

 

13.09.1995

 

Home Page

 

1077     ТРЭБА ПАСТАРАЦЦА

 

Мне хочацца зрабiць табе дабро,

Душа твая каб толькi весялiлась,

I кепскае, як дым кастра, прайшло,

Нiколi больш бяда не паўтарылась.

 

Прыемна, калi злагада у нас,

Лагодна усмiхнуцца ёсць нагода,

Жаданы вельмi i шчаслiвы час,

Калi кранае ласкай асалода.

 

Як непатрэбных цяжкасцей няма,

Цудоўнага спаткаецца нямала,

Хачу, каб не прыйшла ў душу зiма,

Аб шчасцi каб вясна заўжды спявала.

 

Не трэба штучна цяжкасцi ствараць,

Хоць памяркоўнасць цяжкае заданне,

Лепш радасць i пяшчоту дараваць,

Чым боль душы, бо цяжкае каханне.

 

Жыцця хвiлiны трэба шкадаваць,

Яны бягуць, i больш не паўтарацца,

Пяшчотнасць лепей стала вылучаць,

Прынамсi, трэба вельмi пастарацца.

 

14.09.1995

 

Home Page

 

1078     АПТЫМАЛЬНАСЦЬ

 

Бясконца аптымальная прырода,

Яна не зробiць нежаданы ход,

А людзям, як здараецца нагода,

Пазбегнуць вельмi цяжка ўплыву мод.

 

Прыроды свет iснуе па законах,

Нязменныя яны мiльёны год,

Ды людзi забываюць аб мiльёнах,

Жадаюць існаваць без перашкод.

 

Iмкнемся пакарыць сабе прыроду,

У згодзе з ёю стала лепей жыць,

Але бясконца робiм толькi шкоду,

Дабром яе не можам даражыць.

 

Ды падыход пакуль не аптымальны,

Ад гвалту што у вынiку чакаць?

Адказ, вядома, просты i банальны:

Час прыгавор падпiша памiраць.

 

Шмат сiл яшчэ у матухны-прыроды,

Ды шпарка шлях у небыццё бяжыць,

Патрэбна аптымальнасць мець заўсёды,

Бо без яе на свеце не пражыць.

 

14.09.1995

 

Home Page

 

1079     ШЛЯХЕТНЫЯ КОЛЕРЫ

 

Ужо пазалацiла восень клёны,

Ды чырванi пакуль яшчэ няма,

Пераважае лiст зусiм зялёны,

Хаця не за гарамi i зiма.

 

Але, калi асеннi час прыходзiць,

Сканчае дрэва цыкл чарговы свой,

Убор святочны для сябе знаходiць,

Сустрэцца ў прыгажосцi каб з зiмой.

 

Людзей, хаця не золатам чырвоным,

Ды аздабляе восень ўсё ж дабром,

Не сыпле рассып золата, як клёнам,

А пасыпае скронi серабром.

 

Па колерам шляхетным бачна восень

I у раслiн цудоўных, i ў людзей,

Ў вачах i ў небе блякне хутка просiнь,

Як восень нежаданая iдзе.

 

Iдзе яна, i нiкуды не дзецца,

Ў жыццё прыходзiць позняя пара,

Каб хораша ў журботны час глядзецца,

Цi золата дае, цi серабра.

 

14.09.1995

 

Home Page

 

1080     ДА МЭТЫ

 

Надзея клiча, ды пакуль без толку,

Ажыццявiць яе яшчэ не змог,

Шлях да мэты шукаю, як iголку,

Што ўпала выпадкова ў сена стог.

 

Таму i да мэты не падбяруся,

Хоць многа крокаў да яе зрабiў,

Не удаецца, ды далей iмкнуся,

Не адступлюсь, пакуль хапае сiл.

 

Няхай не пакараюцца вяршынi,

Але якi прывабны шлях да iх!

Надзея будзе вечна жыць, не згiне,

Цiкава быць з надзеяю ўдваiх.

 

З надзеяй значна весялей жывецца,

Бо свецяцца агеньчыкi ў вачах,

Хаця мэту здабыць не удаецца,

Ды да яе якi натхненны шлях!

 

Раней хацеў, i буду намагацца,

Каб пакарыць хаця б адну з вяршынь,

Мне шэсцьдзесят, i трэба намагацца,

Пакуль не прагучаў жыцця «Амiнь!».

 

15.09.1995

 

Home Page

 

1081     НЕ ЖАДАЮ ЦIШЫ

 

Якая цiшыня! Нiшто не парушае

Цудоўны загадковы стан такi,

I нават плынь ракi на кроплю не гайдае

Застыўшыя ў чаканнi паплаўкi.

 

Трывае доўгі час чароўная прырода,

За цiшай невядома што iдзе.

Мо будзе зноўку вельмi добрая пагода

Цi ураган адчынiць шлях бядзе?

 

Як чалавек заўжды адкрыта размаўляе,

Намеры ўсе вядомыя яго,

А як маўчыць працягла, цiша утамляе,

Заўсёды невядомасць горш ўсяго.

 

Нiколi цiшы невядомай не жадаю,

Яе цяжар маю душу гняце,

Ад спеву птушак радасць ў сэрцы адчуваю,

Люблю, як чмель прыветлiва гудзе.

 

Прыемна слухаць, як смяюцца шчыра дзецi,

Святлей ад слоў каханых на душы.

Прыроды гукi! Яны лепшыя у свеце,

Няхай гучаць, бо цяжка у цiшы.

 

15.09.1995

 

Home Page

 

1082     АСЕННЯЯ ПАРА

 

Туман павiс, у небе ходзяць хмары,

Да восенi прырода робiць крок,

Гараць вакол асеннiя пажары,

Iх здатны кожны запалiць лiсток.

 

Ад лета засталiся успамiны,

Але аб iм не трэба шкадаваць,

I восень ў сэрцы добры след пакiне,

Бо шчасце яна здатна дараваць.

 

Павее вецер, хмары разыдуцца,

I сонейка засвецiць шчодра зноў,

Хаця не лета, ды яшчэ знайдуцца,

I восенню пяшчота i любоў.

 

Не лета восень, ды цяплом сагрэе,

Бо халадоў пакуль яшчэ няма,

Як лета, восень лашчыцца умее,

Не лета восень, ды i не зiма.

 

Не трэба вельмi шкадаваць нiколi,

Калi пара асенняя прыйшла,

Бо восень шчасця дасць яшчэ даволi,

Як летняя пара ужо дала.

 

16.09.1995

 

Home Page

 

1083     УПЛЫЎ ПРЫРОДЫ

 

Б'юць кроплi ў шыбы, восень за акном,

I у душы збалелай горкi смутак,

Бо кропелькi бясконцы метраном,

Трывожаць сэрца гулам болей сутак.

 

Асфальт блiшчыць, бо мокрая шаша,

I хмары насуваюцца бясконца,

Як сумны дождж, заплакала душа,

Працяглы час ў яе не свецiць сонца.

 

Халодны дождж душу гняце няхай,

Хаця яна без сонейка сумуе,

Ачысцiцца ад хмары неба край,

Душа зноў радасць светлую адчуе.

 

Калi б нiколi смутку не было,

I радасцi нiколi б не пазналi.

Пачуццяў колькi праз душу прайшло!

Прыродныя iх з'явы утваралi.

 

Магутны ўплыў надвор'я на душу,

Душа дакладны камертон прыроды,

Не церпiць дождж асеннi ды iмжу,

Ад сонейка вясёлая заўсёды.

 

17.09.1995

 

Home Page

 

1084     ВОСЕНЬ У КАХАННI

 

Вецер кроны расчэсвае, вые, як звер,

На рацэ звар'яцелыя хвалi.

Восень. Непагадзь доўжыцца будзе цяпер,

Хутка летнiя днi мiнавалi.

 

Дождж халодны. Па ранках кладзецца туман,

На душы i трывога, i стома,

Ўжо прынесла ў душу непагода шмат ран,

Колькi будзе яшчэ, невядома.

 

I здаецца, зусiм не бывала цяпла,

Толькi боль i душэўныя мукi.

А якая калiсьцi пагода была:

Палкасць сэрца, пяшчотныя рукi.

 

Як ў каханне халодная восень iдзе,

Душа цяжка сумуе i плача,

Восень насцеж адчынiць вароты бядзе,

Пакiдае iмгненна удача.

 

Пройдзе восень, вясновы зноў вернецца час,

Калi восень ў каханне прыходзiць,

Як душэўны агонь прагарэў i пагас,

Зноўку вогнiшча цяжка разводзiць.

 

17.09.1995

 

Home Page

 

1085     ПОСЛЕДНИЙ ДИАЛОГ

 

– Не грусти и не плачь, всё проходит всегда,

Иногда забывается даже.

Продолжается жизнь, а ты так молода!

Жениха для себя найдёшь краше.

 

– Не желаю других, ведь тебя я люблю,

Ни за что мне другого не надо.

Будь моим, я тебя неустанно молю!

В моей жизни одна ты отрада.

 

– Ты красива, стройна и собой хороша!

В тебе нет никакого изъяна,

Почему-то осталась холодной душа,

А ей надо любовь без обмана.

 

– Что ж мне делать, ведь я полюбила тебя?

Тяжелы мне любовные муки!

Жизнь прекрасна, живёшь коль другого любя,

Я не вынесу этой разлуки.

 

– Я хотел полюбить, но любовь не пришла,

Сердцу страстно любить не прикажешь!

Зажечь факел любви ты в душе не смогла,

О любви всё другому расскажешь.

 

18.09.1995

 

Home Page

 

1086     АСЕННIЯ ДАЖДЖЫ

 

Нялёгка на душы ад адзiноты,

Не растрывожыць сэрца каб бядзе,

Не трэба адмаўляцца ад нагоды

Паслухаць, як асеннi дождж iдзе.

 

I пройдуць нечаканыя маркоты,

Уважлiва як слухаць кропель стук,

Ў мелодыю складацца будуць ноты,

Бо ў музыцы дарэчны кожны гук.

 

Чароўна кроплi шамацяць па лiсцях,

I надта звонка ў шыбы вокан б'юць,

Заўсёды з адзiноты будзе выйсце,

Калi паслухаць, як дажджы пяюць.

 

Асеннiя дажджы! Iх вельмi многа,

I здатны ўзапар шмат гадзiн iсцi,

Ды ў радасцi жыццёвая дарога,

Ў дажджы як можаш музыку знайсцi.

 

Няхай iдзе асеннi дождж паволi,

Калi ад кропель музыка гучыць,

Не прыйдзе скруха цяжкая нiколi,

Дождж здольны радасць сэрцу падарыць.

 

18.09.1995

 

Home Page

 

1087     РАДАСЦЬ I ТУГА

 

Лепей радасць дарыць, чым прыносiць тугу,

Ад тугi сэрца стогне i плача,

Заспакоiць яго я нiяк не магу,

Ды пакуль не бывае iначай.

 

Калi радасць ў душы, весялей значна жыць,

Не гнятуць моцна нават нягоды,

Як ад скрухi душа пачынае тужыць,

Усё стане нялюбым заўсёды.

 

Душа з радасцю ў небе, як птушка, ляцiць,

У яе паяўляюцца крылы,

Калi ў болю, ёй цяжка па долу хадзiць,

Белы свет будзе цалкам нямiлы.

 

Разам з радасцю шчасця ў душы – цераз край,

Усё вабна наўкол i прыгожа,

А без радасцi шчасце шукай, не шукай.

Ды знайсцi яго хто дапаможа?

 

Як шчаслiвы, пяе звонка песнi душа,

Муза любiць прыходзiць у госцi,

Ад тугi на душы не напiшаш верша,

Слоў i рыфм не знаходзiцца штосьцi.

 

18.09.1995

 

Home Page

 

1088     ХАЧУ БАЧЫЦЬ ЗОРКI

 

Зоркi ў небе. Даўно iх не бачна,

Толькi хмары iдуць чарадой,

Я заўсёды iм вельмi удзячны,

Калi ззяюць яны над зямлёй.

 

Бо люблю вераснёвае неба,

Зоркi ярка на iм зiхацяць,

Для душы лепей шчасця не трэба,

Iх бясконца магу назiраць.

 

Як надоўга яны захавалiсь,

Пачынаю заўжды сумаваць,

I хачу, каб хутчэй загаралiсь,

Маё сэрца маглi мiлаваць.

 

Любы мне вераснёвыя ночы,

Як ў палатцы ляжу над ракой,

Ў бездань неба глядзець я ахвочы,

На душы ад натхнення спакой.

 

Прыгажосць здатна радасць прыносiць,

Хоць гляджу ў неба досыць гадоў,

Ды душа вабнай радасцi просiць,

Таму зоркi хачу бачыць зноў.

 

18.09.1995

 

Home Page

 

1089     УСПАМIНЫ

 

Успамiнаць цудоўна i прыемна,

Мiнулыя, як вiшань цвет, гады,

Бо звязаны ўспамiны неад'емна

З часамi, як быў надта малады.

 

Бясконца памяць робiць падарункi,

Дабро шукае, прапускае зло,

I бачацца чароўныя малюнкi

Таго, што у нябыт даўно пайшло.

 

Ў жыццi не толькi добрае здаралась,

Бо непрыемных шмат было часiн,

Ды праз гады ўсё кепскае змянялась,

Прыемны пра мiнулае ўспамiн.

 

Калi былое варушыць няспынна,

То сённяшняга больш ў жыццi няма,

Адзiныя як ў думках успамiны,

То маладосць, як цвет садоў, прайшла.

 

Калi душу не мучаюць ўспамiны,

Ў скарбонку хоць узрост паклаў гады,

То не пара для песнi лебядзiнай,

Для успамiнаў надта малады.

 

19.09.1995

 

Home Page

 

1090     ЗБЕРАГАЦЬ КАХАННЕ

 

Калi каханне у мiнулым,

Больш нават шчасця не чакай,

Набат трывожны страшным гулам

Душу напоўнiць цераз край.

 

Засохне радасцi крынiца,

I пеклам стане вабны рай,

Каханне будзе толькi снiцца,

Таму каханне зберагай.

 

Не толькi радасць дасць каханне,

Яно даруе i бяду,

Ды ў час прыемны мiлавання

Забудзеш боль i гаркату.

 

Пакуль жадаеш i кахаеш,

Цудоўна i цiкава жыць,

Пачуццяў шэраг адчуваеш,

Хаця няроўны шлях бяжыць.

 

Калi ў каханнi ёсць нягоды,

I чорна будзе на душы,

Прыходзяць цяжкасцi заўсёды,

Няма надвор'я без iмжы.

 

19.09.1995

 

Home Page

 

1091     ПЕРАМОГА

 

Як толькi дакрануўся да мэты,

Наперадзе чакае асалода,

Ад перамогi радасна заўжды,

На поспех не мінае з часам мода.

 

Iмпэту дадаецца больш i сiл,

Каб пакарыць хутчэй мэту другую,

Але каб боль душу не варушыў,

Не трэба выбiраць мэту благую.

 

Калi недасягальная мэта,

Яна не падаруе асалоды,

Ад спроб няўдалых толькi гарката

Для сэрца i душы наробiць шкоды.

 

Каб поспех мець i радасць адчуваць,

Не след жадаць у мроях надта многа,

Мэту такую трэба выбiраць,

На фiнiшы каб ззяла перамога.

 

Калi бясконца вабяць мiражы,

Не прыйдзе перамогi адчування,

Журба i боль саўюць гняздо ў душы,

Не будзе шчасця нават ад кахання.

 

20.09.1995

 

Home Page

 

1092     ВЕДЫ

 

Душа непрадказальная заўжды,

Што зробiць iншым крокам – невядома:

Цi падаруе добрыя плады,

Цi будзе ад яе жадання стома.

 

Звычайна, ёсць агульны алгарытм,

I дзеяннi, як два браты, падобны,

Ды асабiсты непаўторны рытм,

Як ў невядомасць робiцца крок пробны.

 

Пашырыцца вядомага мяжа,

Няхай крок першы будзе вельмi малы,

Нiяк не супакоiцца душа,

Бо хочацца, каб вынiк быў удалы.

 

Калi душа нястомная дана,

Яна увышыню бясконца рвецца,

Але мэту ажыццявiць спаўна

Адразу вельмi рэдка удаецца.

 

У невядомасць вельмi цяжкi шлях,

Ды попыту амаль не маюць веды,

Але расце няспынна ведаў гмах,

Хоць творцаў на шляху чакаюць беды.

 

20.09.1995

 

Home Page

 

1093     КАБ СМЯЯЛАСЬ ДУША

 

Душа цi засмяецца, цi заплача,

Цi ў роспачы, цi ў радасцi яна,

Гарачыня у ёй, калi удача,

Цi прамярзае ад бяды да дна.

 

Душэўны стан дакладна паўтарае,

Як камертон, здарэннi у жыццi,

Душа выдатна дзейснасць адчувае,

Чуллiвей iнсрумента не знайсцi.

 

Як хораша, калi душа спявае!

Умовы трэба добрыя ствараць,

Прыемна, як нiхто не абражае,

Самому не патрэбна крыўдаваць.

 

Нiшто душу так моцна не ўражае,

Як здрада i абразлiвы падман,

Душа ад болю ў прыцемках блукае,

Адносiны вядуць ў нязносны стан.

 

Душа смяялась толькi каб заўсёды,

Пазбегнуць непрыемных каб падзей,

Шукаць натхненне лепей у прыроды,

Прыходзiць шкода толькi ад людзей.

 

20.09.1995

 

Home Page

 

1094     У ЧЫМ ШЧАСЦЕ?

 

Ў чым шчасце? Толькi жыць заўжды ў сталiцы?

Цi хутка вабных дамагчысь чыноў?

Ды шчасце будзе толькi часам снiцца,

Як шлях жаданы у жыццi прайшоў.

 

Цi мець дастатак добры i багацце,

Шмат розных рэчаў, грошай не злiчыць?

Ды радасцi яшчэ не будзе ў хаце,

Як удаецца рэчы ўсе набыць.

 

Для шчасця вельмі гэтага замала,

Душа яго не будзе адчуваць,

Бо шчасце, каб душа не гаравала,

Дастатак поўны не у стане даць.

 

Адзiн хай будзе толькi хлеб надзённы,

Але каханне як душу кране,

Абавязкова вынiк будзе плённы,

Нiколi шчасце бокам не мiне.

 

Вядома, для жыцця ўсе рэчы трэба,

Але не ў змозе шчасця яны даць,

Душа на крылах узлятае ў неба,

Як ёсць каго i песцiць, i кахаць.

 

22.09.1995

 

Home Page

 

1095     УСПАМIНЫ ПРА ВЯСНУ

 

Хоць восень вельмi добрая пара,

Але бягуць бясконца ў небе хмары,

Не бачна, дагарае як зара,

I на усходзе не гараць пажары.

 

Лунаюць успамiны пра вясну,

Яна гасцюе ўсё часцей у мары,

Ад ўсёй душы люблю яе адну,

За прыгажосць, цяпло, дабро i чары.

 

Бясконца люба для душы вясна,

Яна даруе шчодра асалоду,

Бо ад вясны як хмельны без вiна,

Бо дасць напiцца травеньскага мёду.

 

Для радасцi ёсць вельмi шмат прычын,

Ды не адна нiколi не адсуне

Жаданы i чароўны успамiн:

Ў душы маёй жыве вясна-красуня.

 

Наперадзе суровая зiма,

Мне сумна без вясны, як без жанчыны,

Нiколi без зiмы вясны няма,

Хай пра вясну сагрэюць успамiны.

 

23.09.1995

 

Home Page

 

1096     ДАВОЛI  ВОСЕНI

 

Як малако, над поплавам туман,

I восень ужо нават не ў дарозе,

Прырода набыла асеннi стан,

Як гаспадыня, восень на парозе.

 

Хоць лета вабiць, восень ўсё ж прыйшла,

I будзе непадзельна гаспадарыць,

Сумёты з жоўтых лiсцяў намяла,

Марозiк першы хутка ўжо ударыць.

 

Мiж летам i зiмою на мяжы

Хаду спынiла восень залатая,

Хаця туга пануе у душы,

Як вецер з дрэў ў гразь золата скiдае.

 

Але тугу ў душу пускаць дарма,

Хоць восень залатая не заўсёды,

Наперадзе суровая зiма,

Яна падорыць значна болей шкоды.

 

Як вельмi кепскi час сустрэў ў жыццi,

Не трэба надта сумаваць нiколi,

Бо можа яшчэ горшы ўраз прыйсцi,

Зiмы не трэба, восенi даволi.

 

24.09.1995

 

Home Page

 

1097     АСЕННЯЯ РАДАСЦЬ

 

Павольна, нiбы нехаця, ўзыходзiць сонца,

Праз хмары не праходзяць прамянi,

Густы туман кладзецца ранкамi бясконца,

Асеннiя ужо насталi днi.

 

Калi i свецiць сонца, вельмi не сагрэе,

Становiцца халодна, як ўначы,

Ад халадоў ў душы турбота хутка спее,

Але цяпло прыемна зберагчы.

 

Душы зусiм тугi не трэба i турботы,

Заўжды бывае восень залатой,

Хай горкi час мiне, i скончацца маркоты,

Папесцiць суцяшэнне i спакой.

 

Ласкавей значна ў небе сонейка засвецiць,

Дыван пад ногi ляжа залаты,

I стане, як вясной, цудоўна жыць на свеце,

Як ў светлыя юнацкiя гады.

 

Умовы зменяцца, душа да iх звыкае,

Ды пачакаць патрэбна пэўны час,

Яшчэ даць радасць ў змозе восень залатая,

Заўчасна толькi каб запал не згас.

 

24.09.1995

 

Home Page

 

1098     ГIСТОРЫЯ НАРОДАЎ

 

Свет жорсткi, i няма куды падзецца,

Бо альтруiзм як казка для людзей,

Калi да справы пiльна прыглядзецца,

Жыццё ланцуг жахлiвейшых падзей.

 

Ў жывёльным свеце кожная жывёла

Для iншай толькi смачная яда.

Якая аб гармонii тут мова:

Адным харч добры, а другiм бяда.

 

I чалавек без жалю душы губiць,

Жывым без ежы немагчыма жыць,

Хоць кажа: братоў меншых палка любiць

I кожным надта моцна даражыць.

 

Рыбалка да спадобы, паляванне,

Без жорскасцi на свеце не пражыць,

Ды знойдзецца забойцам апраўданне,

Мы створаны бязлiтаснасць тварыць.

 

У кожным сэрцы жорсткасць ёсць заўсёды,

Пад прыкрыццём жаданняў ды iдэй

Вайну вялi бясконца ўсе народы,

Гiсторыя ланцуг благiх падзей.

 

24.09.1995

 

Home Page

 

1099     ХОРАША РАЗАМ!

 

Самотна чалавеку аднаму,

Хоць шлях да iншых мае перашкоды,

Добраахвтна выбiраць турму

Не след, да зносiн лепш шукаць нагоды.

 

Iснуе разнастайнае жыццё,

Бо розныя iстоты у прыроды,

Ды так пайшло спачатку развiццё,

Што людзi жылi грамадой заўсёды.

 

Нудзiцца у самоце чалавек,

Не можа жыць, як воўк, адзiн нiколi,

Бо адзiнота, як жахлiвы здзек,

У сэрца болю прынясе даволi.

 

Хоць шкоды шмат бывае ад людзей,

Ды адзiнота значна больш нягожа,

Як разам, шмат i добрых ёсць падзей,

Усё вакол чароўна i прыгожа.

 

Турбуе адзiнота мне душу,

Хоць воўкам вый, бывае нават часам,

На тых, хто разам, з зайздрасцю гляджу,

Бо хораша душы з душой быць разам!

 

25.09.1995

 

Home Page

 

1100     ТОЛЬКI АПТЫМIЗМ

 

Ад радасцi узвышаныя песнi,

Ад гора сталы смутак на душы,

Вясна не прыйдзе, доўжыцца прадвесне,

Складуцца невясёлыя вершы.

 

Душу не абысцi i не аб'ехаць,

Яна заўжды пакажа нораў свой,

Ураз на iснасць адгукнецца рэхам,

Бывае часам добрай або злой.

 

На рэчаiснасць бурна рэагуе:

Або ад гневу голасна крычыць,

Ад радасцi ў ёй шчасце завiруе,

Ад болю цiха плача i маўчыць.

 

Адчуць жыццё душа дакладна здатна,

Сапраўдны здольна стан адлюстраваць,

Пачуцце ў творы перадасць выдатна,

I толькi праўду будзе дыктаваць.

 

Хачу, каб вершы радаснымi былi,

Не трэба для паэзii трагiзм,

Каб iншым душам радасць падарылi

I выклiкалi ўзнёслы аптымiзм.

 

26.09.1995

 

Home Page     Верш 1101

 

 

Hosted by uCoz