Анатолій Балуценка
1501 ДОБРАЕ
НАДВОР'Е
Надоўга пахавалiся сузор'i,
Блакiту ў небе ўдзень няма нiдзе,
Прырода пераблытала надвор'е,
Бясконца толькi нудны дождж iдзе.
Павiнна лета быць, пачаўся жнiвень,
А сыпле дождж, канца яму няма,
То мукасей, а то няшчадны лiвень,
Хаця пагода трэба для жнiва.
Надвор'е нiбы над людзьмi смяецца,
Хоць лета, ды чамусьцi халады,
Цяпла няма, i нават не сагрэцца,
Так летам адбываецца заўжды.
Амаль так i ў жыццi праходзiць лета,
Бо халады паблытаюць мяжу,
Таму каханню песня не дапета,
Магчымасцi няма сагрэць душу.
А хочацца мець добрае надвор'е,
Хай нават часам нудны дождж iдзе,
Але, ўначы каб бачылiсь сузор'i,
I сонейка свяцiла кожны дзень.
7.08.1996
1502 ЛЕПШАЯ
ДАРОГА
Навука незалежная заўжды,
Ўсё добра растлумачыць мае змогу,
Але, калi у ёй правёў гады,
У вынiку ўсё роўна прыйдзеш к Богу.
Хоць атэiзм пашырыўся, на жаль,
Ды добрага у iм няма нiчога,
Ў тэорыыi заўсёды ёсць «амаль»,
Не паяснiць якое нам без Бога.
Уладу як ўзялi бальшавiкi,
Яны да смерцi Бога прысудзiлi.
Ды вынiк ад судзiлiшча якi:
Грамадства бездухоўнае стварылi.
Калi забыты безпадстаўна Бог,
Нiколi згоды ў грамадзе не будзе,
Бо кiраваць Ён грамадою мог,
Не здатны дамагчысь парадку людзi.
Каб добра i заможна ў мiры жыць,
Знайсцi патрэбна лепшую дарогу:
Не Ленiна-нябожчыка любiць,
К жывому лепей прыхiнуцца Богу.
7.08.1996
1503 ШКАДУЮ
АБ СТРАЧАНЫМ
Я не збярог сваё каханне, не збярог,
Здавалась, лепшых ёсць вакол нямала,
Не разумею, як забыць былое мог,
Яно надзейна у жыццi трымала.
Меў шчасця ўдасталь i было цудоўна жыць,
Але адкуль бралiсь абразы словы?
Прыемна духам, нiбы волат, моцным быць,
Але цяпер я стаў, як хворы, кволы.
Як грэе вогнiшча сямейнае, заўжды
Каля яго набрацца можна сiлы,
Бо згасне вогнiшча, чакае час бяды,
Душа зусiм не разгартае крылы.
Мужчына мужны і шчаслівы чалавек,
Калi ў душы кахання б'е крынiца,
З вытокаў Богам прадугледжана: павек
Павiнен ён да жонкi прыляпiцца.
Але чамусьцi выбраў горшую з дарог,
I як я выбраць мог сабе такую?
Ды не збярог сваё каханне, не збярог,
Аб страчаным шкадую i сумую.
8.08.1996
1504 ТРЭБА
ПРЫМIРЫЦЦА
Заўсёды з горкi у лагчыну
Бяжыць iмклiвы ручаёк,
Хаця знаходзiць ён прычыну,
Каб крута павярнуць убок.
Упарта коцiцца да рэчкi,
Нясе празрыстую ваду,
Хоць з берагамi чынiць спрэчкi,
Змяняе радасць на бяду.
Але змянiць не здатны плынi,
Каб зноў пабегчы на гару,
Хоць часам рэчышча пакiне
Плынь у вясновую пару.
Ручай бяжыць праз лес i поле
Цi робiць ў поплаве луку,
Даўжэй жадае быць на воле,
Але ўпадае у раку.
Колькi вяровачцы не вiцца,
Жыццё адлiчыць як гады,
З прысудам трэба прымiрыцца,
Канец павiнен быць заўжды.
10.08.1996
1505 НIБЫ
КАВАЛЕРЫ
Мы розныя, а трэба разам быць,
Адны – з рабра, другiя толькi з глiны,
Таму i цяжка парытэт здабыць
Ў адносiнах жанчыны i мужчыны.
Каханне надта цяжка зберагаць,
Адрозненне яму прыносiць шкоду,
Калi нi ў чым нiколi не ўступаць,
Любая пара прыплыве к разводу.
Як кепска – прага iншую
шукаць,
Здаецца, значна лепей будзе тая,
Ды мiражы не здатны явай стаць,
Прырода у жанчын не залатая.
Мужчынам iснасць лепей зразумець,
Каб бруду яшчэ болей не напiцца:
Зусiм не трэба iншай жонкi мець,
А змогу знайсцi з першай прымiрыцца.
Каханне вельмi цяжка зберагаць,
Ды надзвычайнай не патрэбна меры,
Адзiную пяшчотна каб кахаць:
Паводзьце сябе, нiбы кавалеры.
12.08.1996
1506 ЛЁС
ПАЭТА
Як спраў няма, i вольны час,
Пабавiцца заклiчуць музы,
Каб працягнуць шлях на Парнас,
Каб мацавалiсь з iмi вузы.
Гасцююць музы па чарзе,
Спяваюць песень мне багата,
Яны цудоўныя усе,
Ды для мяне мiлей Эрата.
Спявае муза – я пiшу,
I чую музыку пры гэтым,
Рытм прыдае яна вершу,
Не вельмi цяжка быць паэтам.
Бо за радком бяжыць радок,
I на паперу верш кладзецца,
Верш кожны – да Парнаса крок,
Ды вось дайцi не удаецца.
Але настойлiва iду,
Бо радзяць музы, клiча мэта,
Спакойна жыў, ды на бяду
Мяне прывабiў лёс паэта.
13.08.1996
1507 СЕЗОНЫ
ЖЫЦЦЯ
Яшчэ i лета не было,
Ды восень стукае у дзверы,
Што сэрцу вабнае цяпло
Так хутка скончыцца, не верыў.
Цяпер бяжыць жыццё з гары:
Вясна дзяцiнства, лета сталасць,
Ўжо восень крочыць па двары,
Наперадзе чакае старасць.
Ды восень здатна доўгай быць,
Спяшацца да зiмы не трэба,
Бо спакайней увосень жыць,
Надзённага хапае хлеба.
Хоць летняй радасцi няма,
Але жадаць не трэба многа,
Ўдалечынi пакуль зiма,
Чакае ў вечнасць там дарога.
Стралой iмчыцца вабны час,
Змяняюцца жыцця сезоны,
Прыйшоў на свет – i цiха згас,
Такiя у жыцця законы.
14.08.1996
1508 КОЖНЫ
САМ
Жыццё бяжыць iмклiва i бясконца,
Але як настрой добры зберагчы,
Калi адным няспынна ззяе сонца,
А iншым толькi зорачкi ўначы?
Жывуць па-людску многiя народы,
Чаму дагэтуль гнецца беларус?
Чаму не хоча дармавой свабоды?
Чаму жаданы для яго саюз?
Чаму iмкнецца зруйнаваць гранiцы,
Каб зноў прыйшлi застойныя часы?
Чаму дагэтуль вельмi часта снiцца
Кавалак папяровай каўбасы?
Чаму чужы для сэрца гоман мiлы,
Ды занядбалi мову мы сваю?
I распрастаць чаму не хочам крылы?
Пытанняў шмат, адказаў не даю.
Хай кожны сам дакладна разбярэцца
I дасць адказ: увойдзем як ў хаўрус,
Цi з часам у краiне застанецца
Хаця б адзiн сапраўдны беларус?
14.08.1996
1509 ДОЎГI
ШЛЯХ
Дзе каротка – там
iрвецца,
I нiяк не утрымаць,
Трэба, доля хоць смяецца,
Ўсё, як любае, ўспрымаць.
Што здарылась – так i
будзе,
Аптымальны варыянт.
Ды шкадуюць часта людзi,
А дзе лепшага гарант?
Вельмi хочацца любому
Карацейшы шлях прайсцi,
Хоць кароткi дае стому
I шмат кепскага ў жыццi.
Каб не жыць пад грозным страхам,
Нервы не псаваць свае,
Трэба крочыць доўгiм шляхам,
Вынiк лепшы ён дае.
Дзе каротка – там
iрвецца,
Толькi так павiнна стаць:
Ад жыцця цяплом каб грэцца,
Трэба доўгi шлях шукаць.
14.08.1996
1510 АДЗIНЫ
СУДДЗЯ
Нiдзе не схавацца ад Бога,
Нi ў думках, нi ў дзеях, нi ў сне,
Як грэшная надта дарога,
Суд боскi нiяк не мiне.
Бясконца грахi спакушаюць,
I робiм багата мы iх,
Ды грэх ад граху адразняюць:
Адных грэх – не грэх для
другiх.
Бо розныя вельмi умовы,
Хоць зроблена дзея адна,
Адных вялi боскiя словы,
Другiх вёў на грэх сатана.
I нельга вязаць ў адну гронку
Грахi адной назвы заўжды,
Хаця i падобныя звонку,
Ў адны нельга ставiць рады.
Цi грэшным, цi не ўчынак будзе,
Нiхто ведаць добра не мог,
Не здатны судзiць iншых людзi,
Адзiны суддзя – толькi
Бог.
14.08.1996
1511 САМЫ
ЛЕПШЫ
Ёсць жанiхi, багата надта iх,
Каханне сэрца да каго адчуе?
Напэўна, самы лепшы той жанiх,
Што хутка замуж выйсцi прапануе.
Заклiкалi як сталыя гады,
Але ў каханнi не знайшлося згоды,
Было вяселле, ды амаль заўжды
Чакаюць нечаканыя разводы.
Бо да вяселля ёсць адзiны шлях:
Пяшчотнае i моцнае каханне,
Як полымя ў душы, агонь ў вачах,
I палкае ўзаемнае прызнанне.
Для шчасця поўнага патрэбна мець сям'ю,
Ў жыццi каб не сустрэлася напасце,
Ды долю лепш не разбураць сваю:
Замужжа без кахання – не на шчасце.
Нявест заўжды знаходзяць жанiхi,
Але, каб не прыходзiў боль у грудзi,
Жыццёвай не сустрэлася скрухi,
За выбар сэрца хай адказным будзе.
15.08.1996
1512 ДЗЯВОЧЫ
ГОНАР
Вельмi смела глядзяць на мужчын,
Сцiпла ўбок не адводзячы вочы,
Хцiвы позiрк дарослых жанчын.
Дзе падзеўся iх сорам дзявочы?
Надта спрошчаны iх дыялог,
Нiбы стрэл з вельмi моцнай гарматы,
Як падумаць калiсьцi хто мог,
Што ўжываць мат захочуць дзяўчаты.
Цыгарэта ў дзявочых губах,
Як магчыма з такой цалавацца?
А ў душы к ёй i лiтасць, i жах,
Бо знявечана брудам юнацтва.
Пахiснулася моцна мараль,
Крок да горшага зроблен нямалы,
Ўсе адхiленнi разам, на жаль,
Не даюць нi павагi, нi славы.
Што у будучым можна чакаць?
Пагуляць ў такой кожны ахвочы,
Але ў жонкi наўрад будзе браць.
Дзе падзўся iх гонар дзявочы?
15.08.1996
1513
ЗЛАЧЫННАЯ ДАРОГА
Нiбы людзi – паводзяць, як
зверы,
Забiваюць дргiх. Сэнс якi?
Мо таму, што няма ў сэрцы веры?
Можа код генетычны такi?
Паклаў Каiн пачатак злачынны,
Забiваюць цяпер. Божа, крый!
Хаця запаведзь ведаць павiнны
Або чулi яе: «Не убiй!»
На скрыжалях запiсана Богам,
Ды не здатны ёй ўсе даражыць,
Бо ў душы iх нi кроплi святога.
Як з грахом цяжкiм далей iм жыць?
Тэрарысты вакол i салдаты,
I бандытаў бяссорамных шмат,
Забiваюць у войнах гарматы
Цi ад кiлерскiх гiнуць гранат.
Людзi! Хопiць! Пабойцеся Бога!
Клiч дарэмны, зноў чыняць грахi,
Бо злачынная вабiць дарога,
Пакутуе душа ад скрухi.
16.08.1996
1514 НЕ
МОЖАМ РАЗВIТАЦЦА
Зоркi ў небе i зоркi ў вадзе,
Ноч кахання забыць немажлiва,
Салавей сваю песню вядзе,
Ды ляцiць час цудоўны iмклiва.
Як люстэрка, у рэчцы вада,
Ветрык спiць, дзьмуць зусiм не бярэцца,
Цiшыня хваль не хоча гайдаць,
Гулка сэрца ўлюбёнае б'ецца.
Першы раз я яе цалаваў,
Вакол цiша, ў душы хваляванне,
Па-сапраўднаму, ўрэшце, пазнаў,
Што зрабiць з людзьмi здатна каханне.
Я кахаю, кахае яна,
Нас каханне па беразе водзiць,
Зоркi ў рэчку спусцiлiсь да дна,
Ноч мiнула, i ранак прыходзiць.
Зоркi ў небе пагаслi зусiм,
Сонца кiнула чырвань прыгожа,
Крочыць ранак, а мы ўсё стаiм
I нiяк развiтацца не можам.
16.08.1996
1515 КРЫНIЦА
НАТХНЕННЯ
Я гляджу на зямлю, i на неба гляджу,
I нiяк не магу наглядзецца,
Бо любоў да прыроды у сэрцы нашу,
З ёй я здатны душою сагрэцца.
Мне сяброўка рака, да спадобы лясы,
I лугi я люблю ўсёй душою,
Гараджанiн даўно, ды ў любыя часы
Я iмкнуўся бываць часта з ёю.
Бо прыемна сустрэць на прыродзе людзей,
Ў лесе, ў лузе або над ракою,
Заўжды гутарка з iмi цiкава iдзе,
Гэта людзi з адкрытай душою.
Бо прырода, як лекар, змягчае душу,
I яна не бывае благою,
Знiме жорсткасць i змые з яе ўсю iржу,
Жыць прыемна з душою такою.
Хто сябруе з прыродай, знаходзiць спакой,
Бо прырода – натхнення
крынiца,
I няма ў свеце лепш яе сiлы такой,
Каб душой кожны мог адрадзiцца.
17.08.1996
1516 НЕ
ШКАДАВАЦЬ ПЯШЧОТНАСЦЬ
Калi сям'ю жадана зберагчы,
Не трэба руйнаваць мужчыны годнасць,
Яму патрэбна ўдзень i уначы
Пяшчотнасць, цэлы час адна пяшчотнасць.
Гняце нахабства, нават незнарок,
Не атрымаць больш любасцi падаркi,
Абраза – першы недарэчны
крок,
Якi вядзе каханага да чаркi.
I хутка гаснуць iскаркi ў вачах,
Зусiм пагаснуць – трэба
развiтацца,
Штуршок няўдалы быў на хiбны шлях,
Каб назаўсёды без сям'i застацца.
Як шанаваць мужчыну i любiць,
Не пагражае для сям'i маркота,
Як з ласкай – не захоча
чарку пiць,
Пяшчота трэба, цэлы час пяшчота.
Калi ёсць змога, можна выбiраць:
Цi зберагаць без мужа сваю годнасць,
Цi ўсё жыццё выбраннiка кахаць?
Не трэба шкадаваць сваю пяшчотнасць.
17.08.1996
1517 БЕЛАЕ I
ЧОРНАЕ
Чым можна моцна закрануць душу,
Не чорную, а белую часцiну?
Ў жаночыя як вочы пагляджу,
Ўзнiкаюць мроi светлыя няспынна.
Калi цудоўны настрой у жыццi,
Iснуе i бясспрэчная прычына:
Павiнна ў сэрца ў дзiўны час прыйсцi
Адзiная жаданая жанчына.
Таiцца шмат пачуццяў у душы,
Больш, чым зярнятак у калоссях спелых,
Каханне з iх – на першым
рубяжы,
Найлепшае з усiх пачуццяў белых.
Гор ланцугi прыемныя заўжды,
Але iснуе вабная вяршыня,
Цi сталы, або надта малады,
У кожнага ў душы свая багiня.
Каханне здатна адбялiць душу,
Каб цалкам чарната у ёй прапала,
Бо ссоўвае у белы бок мяжу,
Калi красуня палка пакахала.
17.08.1996
1518
ЦIКАВАСЦЬ
За звыклы гарызонт пайсцi цiкава,
Каб новы краявiд пабачыць там,
Што бачым стала, нам даволi мала,
Iмкнемся к незнаёмым берагам.
Калi глядзiш з цiкавасцю на ножкi,
Ёсць сэнс яшчэ убачыць шэраг змен:
Каб карацей была спаднiца трошкi,
Яна хай будзе не нiжэй кален.
Калi на пляжы тыя ж ножкi бачыш,
На поўную, аж болей, даўжыню,
Цiкавасцi цудоўнай не адзначыш,
Павiнна быць разыначка ў меню.
Ў жанчыне вабiць пэўная загадка,
Бо без сакрэту спакушаць дарма,
З цiкавасцi былой лунае згадка,
Бо гарызонта новага няма.
За звыклы гарызонт пайсцi цiкава,
Ды, каб было каханне на гады,
Цiкавасць моцна, як ланцуг, трымала,
Жанчыне новай трэба быць заўжды.
17.08.1996
1519
УСПАМIНЫ ЛЕТА
Як час жыццёвы скронi пабялiў,
Наяве вiдавочная прыкмета:
Ён восень нечакана падарыў,
I бабiна ўжо за плячыма лета.
Наперадзе халодная зiма,
I нельга ад яе нiдзе падзецца,
Але пакуль снягоў яшчэ няма,
Цяплом асеннiм хочацца сагрэцца.
Ды восенню – не летняе цяпло,
Калi бывала часам нават спёка,
Былое ва ўспамiны адышло,
Пара цяпла адсунулась далёка.
Пагодным днём патрэбна даражыць,
Ён здатны нагадаць былое лета,
Хоць дзень цудоўны хутка прабяжыць,
Ды восенi удзячны i за гэта.
Хай скронi, нiбы iней, ў серабры,
Ды часта сваё лета ўспамiнаем,
Асенняй дачакалiся пары,
Але яшчэ па-летняму кахаем.
17.08.1996
1520
БЯСКОНЦАСЦЬ ПАЭЗII
Хоць новых рыфм амаль зусiм няма,
Ўсё роўна сэнс паэзii высокi,
Што прыйдзе яе смерць, чакаць дарма,
Бясконцыя паэзii вытокi.
Хоць мала рыфм у верша – не бяды,
Цiкавая матэрыii будова:
Пратоны з электронамi заўжды,
А разнастайнасць болей, чым у слова!
Як падбярэцца iншы шэраг слоў,
То варыянтаў будзе забагата,
Залежыць моцна рыфма ад умоў,
Таксама, як ад электронаў атам.
Адна хоць рыфма, ды другi радок,
Ён цi смяецца, або горка плача,
I не загнаць паэзiю ў куток,
Такая непасiльная задача.
Хай мала рыфм, але багата слоў,
I не знайсцi гранiцы варыянтам,
Таму паэты пiшуць зноў i зноў,
Канца няма вялiкiм фалiянтам.
17.08.1996
1521 ЗАЛАТАЯ
ПАРА
Серабро пакрыла скронi,
Назбiралiся гады,
Як далонь ляжыць ў далонi,
Для кахання не бяды.
Чым старэй – мацней каханне,
Нiбы старае вiно,
Бо прайшло выпрабаванне,
Не зруйнуецца яно.
Ў маладых гадах, бывала,
I цягнулась цецiва,
Каб з атрутай вылятала
З лука горычы страла.
Ды цяпер Амур, нарэшце,
Свае стрэлы захаваў,
«Вы сваiм каханнем цешцесь» –
Нам аднойчы зашаптаў.
Серабро пакрыла скронi,
Але сталаю парой
I далей далонь ў далонi:
Пара стала залатой.
18.08.1996
1522
ПРАСАВАЦЬ ГАДЫ
Iдзе ў жыццi за годам год,
Так хутка, як знiкаюць росы,
Гадоў нястрымны карагод
Збiраецца няспынна ў стосы.
Не адразнiць ад года год,
Ўсе разам: добрыя, благiя,
Гады журбы, гады нягод,
Гады бясконца дарагiя.
Не разабраць, дзе быў якi,
I цi было сапраўды гэта?
Iдуць, як i раней, дзянькi,
Пакуль ўся песня не прапета.
Не адшукаць, дзе лепшы год,
Усе яны ў хаўрусе разам,
Хоць кружыць шпаркi карагод,
Але супынiцца ён з часам.
Няма чаго i ўспамiнаць,
Калi ўжо дзень апошнi будзе,
Бо здольны час свой прасаваць
Амаль ў адну хвiлiну людзi.
18.08.1996
1523
САПРАЎДНАЕ ШЧАСЦЕ
Сапраўднае шчасце. Якое яно?
Сказаць вельмi цяжка, якое:
Калi яшчэ п'еш маладое вiно
Або як смакуеш старое?
Хто бачыў яго, сустракаўся хто з iм?
А мо хто не бачыў нiколi?
Нярэдка ад шчасця свайго мы бяжым,
Бо лiчым: яго не даволi.
Цi трэба яго толькi поруч шукаць,
Хаця здалёк лепшым здаецца?
Калi шчасце штучна сабе выбiраць,
Лёс горка заўжды пасмяецца.
Яго за марамi, лясамi няма,
Надзею такую хоць маем,
Але спадзявацца на ўдачу дарма,
Не там сваё шчасце шукаем.
Хоць нават за шчасцем праз сiлу бяжы
Цi нават звяртайся да неба,
Не будзе яго. Месца шчасцю ў душы,
Самому ствараць яго трэба.
18.08.1996
1524 ФАНТОМ
Хоць назву iншую насiла,
Бо нiбы быў саюз краiн,
Ўсё тая ж царская Расiя,
I будаваў яе грузiн.
I ў сне такое не прыснiцца,
Каго, спытацца, абдурыў?
Ды дзеля ўлады i амбiцый
Расiю рускi разбурыў.
Цяпер жадаюць ўсiм славянам
Пабудаваць агульны дом,
Зноў кажуць, што яны браты нам,
Ў былое клiча iх фантом.
Не ўсiм прыемны густ свабоды,
Iрвуцца у былы саюз,
Каб нарабiць ганебнай шкоды,
Ў ярмо жадае беларус.
Гiсторыя ганьбы не змые,
Калi саюз зноў аднавiць,
Няхай жыве сабе Расiя,
Мы незалежна будзем жыць.
18.08.1996
1525 ХАЛОДНЫ
ПОПЕЛ
Час павольна, нябачна збягае,
Быў нядаўна яшчэ маладым,
Мой цудоўны касцёр дагарае,
Дроў няма – паднiмаецца дым.
Застаецца вуголле i прысак,
Ды не здатны цяпло даць яны,
Пачынаем свой шлях ад калысак,
Ды упарта iдзем да труны.
Што пражыта, амаль непрыкметна,
Зруйнавў яго ўшчэнт вечны час,
Бо ад дыму зусiм неадметна,
Так жыццё прагарае у нас.
Круцiць час свае вечныя колы
I варушыць бясконца кастры,
Каб ствараць для гарэння умовы,
Каб паспелi згарэць да пары.
Час павольна, нябачна збягае,
Ў дым нястрымна руйнуе гады,
Замест дроў у кастры пакiдае
Толькi попел халодны заўжды.
18.08.1996
1526 УСЁ
НЯЗНАЧНА
Жыццё напоўнiла планету,
Хоць шмат здараецца падзей,
Яны нязначны для сусвету,
А значны толькi для людзей.
Цi землятрус або цунамi,
Цi мiж народамi вайна,
Перажываецца ўсё намi,
Душа планеце не дана.
Цi вiд жыцця якi iснуе,
Або загiнуў ўжо даўно,
Зямля нiколi не адчуе,
Ёй, пэўна, сэрца не дано.
Для чалавека звышкаштоўна
Яго бясцэннае жыццё,
А для Зямлi заўжды ўсё роўна:
Iдзе жыццё цi небыццё.
Так i саму Зямлю-планету
Няўмольны час праз час
кране,
Не вельмi значна для сусвету:
Яна iснуе або не.
18.08.1996
1527 НЕ БЕЛЫ
ВАЛЬС
Кружымся ў вальсе з табой,
Хоць гэты вальс i не белы,
Нешта здарылась са мной,
Я запрасiць захацела.
Можа, каханне прыйшло?
Смелаю вельмi я стала,
Сорамна трошкi было,
Як я сама запрашала.
Мы пазнаёмiлiсь ўраз,
Будзем цяпер сустракацца,
Мне дапамог вельмi вальс,
Ёсць у каго закахацца.
Кружымся ў вальсе ўвесь час,
Каб ён зусiм не сканчаўся,
Хочацца, каб яшчэ раз,
Бы незнарок прыцiскаўся.
Станеш каханы ты мой,
Шчасце таму, хто быў смелы,
Кружымся ў вальсе з табой,
Хоць гэты вальс i не белы.
19.08.1996
1528 СIМВАЛ
КРАСЫ
Лебедзi плаваюць ў паркавым возеры
Ў цiхай вадзе,
З iмi ў няволi сустрэнешся позiркам,
Болей нiдзе.
Птушка прыгожая, любая, годная,
I не дарма,
Птушка магутная, высокародная,
Лепей няма.
З чым параўнаць вас: з пшанiцаю спелаю
Ў кроплях расы?
Чорныя лебедзi, лебедзi белыя –
Сiмвал красы.
Сiмвал красы i вялiкай магутнасцi,
Як у арлоў,
I разгарыцца ад вашай прысутнасцi
Ў сэрцы любоў.
Зрэдку пабачыш вас, лебедзi, дзе-небудзь
Ў нашы часы,
Лебедзi чорныя, белыя лебедзi –
Сiмвал красы.
19.08.1996
1529 НОВЫЯ
СЛОВЫ
Сталая мова заўсёды, але
Ў ёй няма догмы прыкметы:
Лiрыка новыя словы дае,
Мову ствараюць паэты.
Мова жывая i вечна жыве,
Як для жыцця ёсць умовы,
Бо з паэтычнай крынiцы плыве
Плынь яе – новыя словы.
Правiлы трэба выконваць усiм,
Ды не заўжды дзейсна вета,
Правiла можна змяняць i
другiм,
Як пісаць – справа паэта.
Каб тварыць, меж у паэтаў няма,
Словы для iх – нiбы
глiна,
Глiну стрымаць ў сталай форме дарма,
Змену даюць ёй няспынна.
Каб зусiм сэнс новых слоў не прапаў,
Словы былi не горш першых,
Трэба, як глiне, рабiць iм абпал:
Выкарыстоўваць у вершах.
19.08.1996
1530
МАШЫНIСТЫ
Машынiсты, машынiсты,
Кожны дзень чакае пуць,
Па душы яны турысты,
Хаця едуць, не iдуць.
Машынiсты, машынiсты,
Зайздрю вельмi вам даўно,
Звiняць рэйкi, як манiсты,
За акном iдзе кiно.
Машынiсты, машынiсты,
З годнасцю на вас гляджу,
Позiрк маеце iскрысты
I прыгожую душу.
Заўжды маеце нагоду
Зарадзiць сябе дабром,
Хаця позiрк на прыроду
Падзяляецца акном.
На чыгунцы як бываю,
Цеплавоза чую свiст,
Паздароўкацца жадае
Добры чулы машынiст.
19.08.1996
1531 ЯК
ПАДНЯЦЦА?
Упасцi лёгка, але як падняцца,
Калi гарэлка клiча, як любоў?
Даць слова разлюбiць, пасля зрывацца,
На хiбны шлях упарта крочыць зноў.
Гарэлка – як наркоцiкi,
бясспрэчна,
I калi нехта пачынае пiць,
Жыццё праходзiць вельмi недарэчна,
Сябе яму нялёгка баранiць.
А заклiкае пiць людзей дзяржава,
Бюджэт каб захаваўся ад пагроз,
Бо сродкаў у яе занадта мала,
Ды у жанчын багата вельмi слёз.
I п'янiцы гадуюцца бясконца,
Псуецца iхнi генетычны код,
Для iх нашчадкаў не засвецiць сонца,
I люмпенам становiцца народ.
Упасцi лёгка, ды вось як падняцца?
Народ каб ў багне п'янства не угруз,
Кiраўнiкам за розум трэба брацца,
Каб годным быў мужчынам беларус.
19.08.1996
1532
ГАНАРУСЬ МАЛАДОСЦЮ
Час маладосцi крочыць ад мяне,
Але яшчэ не адчуваю гэта,
Пакуль агонь у сэрцы не мiне,
Пакуль каханню песня не прапета.
Лiчыць сябе старым няма прычын,
Па выгляду хаця i скажа хтосьцi,
З натхненнем пазiраю на жанчын,
Таксама, як здаралась ў маладосцi.
Яны хвалююць моцна i заўжды,
Мужчынскую прыроду адчуваю,
Хоць маладосцi скончылiсь гады,
Але пяшчотна я яшчэ кахаю.
I пра каханне пiшуцца вершы,
Эротыка занадта часта снiцца,
Дае каханне радасць для душы,
Каханне – любай творчасцi
крынiца.
Няма тугi, што ўжо за шэсцьдзесят,
Бо адчуваю я сябе на трыццаць,
Хаця гады i не iдуць назад,
Ды маладосцю здатны ганарыцца.
19.08.1996
1533 РАЗЛУКI
I СПАТКАННI
Радасна мне, што я зноўку з табой,
Хоць не працяглаю была разлука,
Але упарта стралу за стралой
Добры Амур выпускаў ў сэрца з лука.
I на адлегласцi добра кахаць,
Бо цуд дзiвосны мець ў сэрцы каханне,
Хоць ў адзiноце нялёгка чакаць,
Але прыемней хвiлiны спаткання.
Дзеюць ў каханнi законы свае,
Як вельмi доўга заўсёды быць разам,
Яно нягожыя збоi дае,
Можа таму i спрачаемся часам.
Сварка малая няхай, не бяды,
Ды не згрызае душу адзiнота,
Разам жадаю з табой быць заўжды,
Зведаць разлуку не вельмi ахвота.
Ды, калi трэба, паеду я зноў,
Выканаць здатны любое заданне,
Бо надта цёпла на сэрцы ад слоў,
Што любы сэрцу пры кожным спатканнi.
19.08.1996
1534
НЕТАПТАНАЯ ДАРОГА
Нетаптанаю дарогай
Цяжка кожнаму iсцi,
Бо калдобiн надта многа,
Нiбы шпалаў на пуцi.
Як направа пойдзеш – яма,
Злева – гразкая дрыгва,
Калi схочаш iсцi прама,
Там шляху зусiм няма.
Хоць шляхоў даволi многа,
Кожным я пайсцi бы рад,
Але вольная дарога
Для мяне заўжды назад.
Я iмкнусь упарта ў неба,
Без калдобiн там шляхi,
Ды мне кажуць, што не трэба,
Бо пайшоў ужо другi.
Нетаптанаю дарогай
Крочу доўгiя гады,
Не дамогся я нiчога,
Так здараецца заўжды.
19.08.1996
1535 КАБ НЕ
ГАРАВАЦЬ
Справы розныя бываюць:
Вельмi важныя цi не,
Але цалкам сэнс страчаюць,
Як каханне прамiне.
Улагоджана як справа,
Добра поспех адчуваць,
Ды натхненне каб спаткала,
Трэба горача кахаць.
Вабiць у сям'i каханне
Ды пяшчотнасць добрых слоў,
Бо iнакш сям'я – як зданi,
Карабель без ветразёў.
Дзе каханне – там i
справы
Будуць лепшымi заўжды,
Сям'я любай i трывалай
На працяглыя гады.
Таму справам перавагу
Не патрэбна аддаваць,
А каханню – ўсю увагу,
Каб ў сям'i не гараваць.
20.08.1996
1536 ЛАМАЦЬ – НЕ БУДАВАЦЬ
Ламаць – не будаваць,
такая думка
Пранесена фальклорам праз вякi
I цягнецца дагэтуль, нiбы гумка,
Бо зразумелы сэнс яе такi.
Ламаем лёгка сем'i i дзяржавы,
Але не навучылiсь будаваць,
Такi набытак не прыносiць славы,
Ды славы не жадаем мы чакаць.
Ламаем ўсё, што пападзе пад рукi,
Або псуем, як цяжка паламаць,
Бацькi ламаюць, дзецi i унукi,
Без працы рукi моцныя гараць.
Нас у Еўропе варварамi звалi,
I зразумела без праблем, чаму:
Бо ўсё бясконца з радасцю ламалi,
Канец ад нас прыходзiў усяму.
Будаўнiкамi камунiзму былi,
Пра вынiкi няма чаго сказаць:
Усё раскралi або разбурылi.
Калi ж пачнем, нарэшце, будаваць?
20.08.1996
1537 НА
ПОЭТИЧЕСКОЙ ВОЛНЕ
На поэтической волне
Всегда приятно находиться,
Диктуется в эфире мне,
Что неспособно и присниться.
Нет ни сомнений, ни проблем,
Уверенно я строки слышу,
Касаюсь интересных тем,
Которых даже не предвижу.
Слова заполнили эфир,
Звучат они без перерыва,
Открылся мне чудесный мир,
Волна проносится игриво.
Вещает дивные стихи
И про любовь, и про разлуку,
Про праведность и про грехи,
Про радость сердца и про муку.
Настроюсь на волну, пишу,
Слова разносятся в эфире,
Строку записывать спешу,
Играет муза раз на лире.
20.08.1996
1538 ЛЮБIЦЬ
АД ДУШЫ
Як ад суму на сэрцы трывога,
Выйсце хочацца хутка знайсцi,
Ў цяжкi час ўспамiнаем пра Бога,
Боскiм шляхам каб далей iсцi.
Недарэчна любiць, калi трэба,
Несапраўдная гэта любоў,
Хоць звяртаюцца людзi да неба,
Але холадам вее ад слоў.
Не з бядой як прыйшоў к свайму Богу,
I калi у жыццi не грашыў,
Вельмi добрую выбраў дарогу,
Бо прыйшоў да Яго ад душы.
Бог – Любоў, ды к Яму – толькi з горам
I з турботамi ўсiмi ў жыццi,
Пра любоў да Яго не гаворым,
К Богу з радасцю лепей iсцi.
Шанаваць i любiць трэба Бога,
I нiчога сабе не прасiць,
Лепш Яму даць любвi, хоць нямнога,
За падачкi нягожа любiць.
20.08.1996
1539 КЛIЧА
ДАРОГА
Зноў далёкая дарога,
Рэек гулкi перастук,
Ад яе натхнення многа,
Хоць даволi цяжкiх мук.
Але радасць на аблiччы,
Вандраваць заўжды хачу,
Нiбы цуд, дарога клiча,
Як на крылах, я лячу.
Зноў прыгожыя малюнкi
Назiраю праз акно
I гляджу ва ўсе кiрункi,
А вакол iдзе кiно:
Гарады i рэчак нiткi,
Луг, азёры i лясы,
Цi пейзаж зусiм някiдкi,
Або эталон красы.
Вандраваў даволi многа,
Маю сталыя гады,
Калi клiча ў цуд дарога,
Зноў душою малады.
20.08.1996
1540 СТАЯЦЬ
АБЕЛIСКI
Як на могiлкi прыйдзеш, там зоркi гараць,
Спачываюць спакойна салдаты,
Многа год тут бязвусыя хлопцы ляжаць,
Гэта нашы афганскiя страты.
Каля зорак пасадкi з дубоў i бяроз,
Галаву нахiлiла рабiна,
Час iдзе, ды не высушыў матчыных слёз,
Ёй i горка, i цяжка без сына.
I навошта народу такая вайна?
Сэрцы многiя зараз у скрусе,
Зорак могiлкам шчодра прынесла яна,
Спяць салдаты па ўсёй Беларусi.
Нам зусiм не патрэбны далёкi Афган,
Але гiнулi нашы салдаты,
Подласць толькi была i ганебны падман.
Так хацелась вярнуцца дахаты!
Iм бы жыць, усмiхацца, дзяцей гадаваць,
Радасць мець ля дзiцячай калыскi,
Iм бы жонак кахаць, цалаваць, абдымаць,
Ды над iмi стаяць абелiскi.
20.08.1996
1541
ПАБУДАВАЦЬ НОВАЕ
Што мiне, тым душой не сагрэцца,
Нi каханнем, нi словам сябороў,
На кавалкi калi разаб'ецца,
Не адновiш суцэльнага зноў.
I не трэба зусiм намагацца,
Аднаўляць значна горай заўжды,
Што разбiлась, не будзе трымацца,
Не вярнуць больш былыя гады.
Хаця быць надта шчырым з сябрамi,
I кахане сваё зберагаць,
Шторм вялiкi народзiць цунамi,
Бескарысна абломкi збiраць.
Каб цяпло мець i ласку ад долi,
Трэба iншых спакой паважаць,
I не стане пытанне нiколi,
Каб разбiтае разам збiраць.
Што разбiлась, таму быць разбiтым,
I не след аб былым шкадаваць,
Хай зусiм застаецца забытым,
Лепей новае пабудаваць.
20.08.1996
1542 ЦI
ВАРУШЫЦЦА?
Вядома, можна крыху варушыцца,
Ды мы не здатны уплываць на лёс,
Бясспрэчна з тым патрэбна пагадзiцца,
Цi добрае, цi кепскае прынёс.
Здарылась што, павiнна адбывацца,
У барацьбу зусiм не след ўступаць,
Бо лёс мацней, i прыйдзецца зламацца,
Калi надзея ёсць яго змяняць.
Крок лёсу успрымаць спакойна трэба,
Бо ад турбот чакае шмат бяды,
Надзённага не даць лёс можа хлеба,
Як быць нахабным вельмi з iм заўжды.
Якi Бог даў, такiм няхай лёс будзе,
Бо лбом нiколi не прабiць сцяну,
I толькi лiшнi боль знявечыць грудзi,
Не след плацiць высокую цану.
Таму не трэба нават варушыцца,
А пагадзiцца, як мага, хутчэй,
Што адбылось, не здатна ўжо змянiцца,
Бо лёс ад Бога, а не ад людзей.
21.08.1996
1543 ЦЯЖКА
Бясконца невядомае цiкава,
Яго дакладна хочацца пазнаць,
Але першапраходцаў вельмi мала,
Крок цяжка ў невядомасць скiраваць.
Людзей хоць мала, думак рой багаты,
Наперад думкi новыя бягуць,
Ды мудрым цяжка, бо яны – салдаты,
Ў атаку толькi першымi iдуць.
Першапраходзец ў думках сваiх вольны,
Спiну не стане прад чужымi гнуць,
Другiя iх ўспрымаць не вельмi здольны,
Таму шляхоў тым думкам не даюць.
Заўжды разумным – сталая
абраза,
Iх розум iншым замiнае жыць,
Праб'юцца iх iдэi, пэўна, з часам,
Ды аўтараў жадаюць ўсе забыць.
Разумных ад сiвых часоў знiшчалi,
Бо кожны з iх ў жыццё чужое лез,
Хоць цяжка, ды разумныя стваралi
Так неабходны для людзей прагрэс.
21.08.1996
1544 АХВОТА
ПАБАЧЫЦЬ
Глядзiш на аблiччы жанчын i заўжды
Без клопату долi чытаеш,
Якая шчаслiвай была ўсе гады,
Не часта сабе адзначаеш.
Чаму вельмi горкая доля жанчын,
Мо самi яны вiнаваты?
Але вельмi многа iснуе прычын,
Што лёс iм сустрэўся пракляты.
Чаму у дзяўчат у вачах весялосць,
Ды сум i журба у жанчыны,
А часам амаль непрыкрытая злосць?
Вiноўнiкi, пэўна, мужчыны.
На сталых жанчын часам цяжка глядзець,
Iх шчасце трымалася квола,
Ад радасцi iм бы заўжды зiхацець,
Ды круцiцца вечнае кола.
Усмешак на твары нiколi няма,
Бясконца журба i турбота,
Табе яна часам ўсмiхнецца сама,
Пабачыць твар светлы ахвота.
21.08.1996
1545 ШЧАСЦЕ
ПРЫЙШЛО
Шчасце прыйшло,
Мы заўсёды цяпер будзем разам,
Каб так было,
Пакахаю цябе мацней з часам.
Шчасце кахаць,
Хай каханне у нас будзе годным,
Сэрцы гараць,
Для мяне ты становiшся родным.
Буду заўжды
Я табою цяпер ганарыцца,
Каб праз гады
Мне нiколi з табой не сварыцца.
Станем сябры,
Для мяне ты – найлепшы
на свеце,
Каб у пары
Нарадзiлiсь шчаслiвыя дзецi.
Шчасце прыйшло,
Светлы час нi за што не забуду,
Што б не было,
Iм нi з кiм я дзялiцца не буду.
21.08.1996
1546
СТРЫЖАНЬ ЖЫЦЦЯ
Як цудоўна пяшчотна кахаць!
Калi ёсць для душы нехта мiлы,
У нябёсах прыемна лунаць,
Бо каханне вырошчвае крылы.
Як каханне прайшло цi няма,
Засумуе бясконца iстота,
Бо жыццё прабягае дарма,
I нiчога рабiць не ахвота.
Каб прайсцi небяспекi мяжу,
Трэба пару знайсцi пастарацца,
Каб пяшчота вярнулась ў душу,
Трэба палка яшчэ закахацца.
Бо каханне на радасць дано,
Бо народзяцца любыя дзецi,
Бо жыцця стрыжань моцны яно,
Няма лепей пачуцця на свеце.
I таму не патрэбна чакаць,
Не кахаць – для сваёй душы
здрада,
Радасць мець, калi верна кахаць,
Быць пад вабнай Эрота уладай.
21.08.1996
1547 ДЗЯКУЮ
МУЗУ
Верш цяжка напiсаць адзiн хаця,
Расставiць трэба словы па парадку,
Паэзiя – краса майго
жыцця,
Збягаюць вершы, як з рагоў дастатку.
Бясконца вершы розныя пiшу
I цяжкасцей зусiм не адчуваю,
Яны прыносяць шчасце мне ў душу,
Бо з радасцю верш новы сустракаю.
Дыктуюцца, злачынства – не пiсаць,
Калi радок знiкае, вельмi шкода,
Хачу вершу належнае аддаць,
Як з'явiцца хоць малая нагода.
Цяпер стаю на значным рубяжы,
Шмат наскладаў, пiшу я надта хутка,
Але не публiкуюцца вершы,
I нават не iдзе аб друку чутка.
Пiсаць вершы складанасцей няма,
Пiшу, але яшчэ не стаў паэтам,
Прыходзiць муза да мяне сама,
Яе я вельмi дзякую за гэта.
21.08.1996
1548
ПОЎДЗЕНЬ
Ноч паўднёвая – як сажа,
Зоркi свецяцца ўгары,
Ў штыль адбiтак ў мора ляжа,
Як бiльярдныя шары.
Цi ласкава хваля б'ецца,
Як струна, пяе прыбой,
Шчасце, калi удаецца
Ноч пабачыць вось такой.
Прасыпае хто ўсе ночы,
Любай не пазнаць красы,
Зоркi бачыць я ахвочы,
Як цяпер, ва ўсе часы.
Зоркi, рокат мора, хвалi,
Але хутка шлях дамой,
Лес i луг расхвалявалi,
Яшяэ болей, чым прыбой.
Бо не горай нашы зоры,
Трэба родны край любiць,
Але часам i на моры
Для натхнення добра быць.
21.08.1996
1549
ДЗЯЎЧАТЫ Ў СТРАЮ
Цяжка хоць iсцi ў салдаты,
Ды служыць лягчэй тады,
Як каханыя дзяўчаты
Пачакаюць два гады.
Два гады у восемнаццаць –
Нiбы цэлае жыццё,
Вельмi вабна закахацца,
Моцна ранiць забыццё.
Як каханая далёка,
Ды iдуць яе лiсты,
Адчуваецца палёгка,
Хоць салдат i малады.
Стараслужачым салдатам
Лiст цяжар здымае з плеч,
Хутка iм iсцi дахаты,
З любай хочацца сустрэч.
Без кахання цяжка часам
Службу выканаць сваю,
Не адзiн салдат, бо разам
I дзяўчаты у страю.
21.08.1996
1550
ДЗЯЛIЦЦА РАДАСЦЮ
Чаму як шчасце – толькi для
сябе,
Самому мёду хочацца напiцца,
А як няшчасце – могуць
даць табе,
Бо з iншым ёсць патрэба падзялiцца.
Аб радасцi не скажа вам нiхто,
Душа яго пяшчотаю сагрэта,
Калi душа сумуе вельмi, то
Iмкнецца iншым расказаць пра гэта.
I сум чужы, i цяжкая журба,
Якую выпадкова слухаць мушу,
Хоць спосабаў дапамагчы няма,
Сцякае колкiм болем ў маю душу.
Свой боль не здатны хто утаймаваць,
Яго другому перадаць гатовы,
Але не часта прыйдзецца чуваць
Ад iншых надта радасныя словы.
Лепш радасцю дзялiцца, не бядой,
У кожнага свая шкрабе за душу,
Бо вельмi некарэктна робiць той,
Чыю бяду дзялiць ў размове мушу.
22.08.1996
1551 КАХАННЕ
I БОЛЬ
Не трэба цяжкага кахання,
Хай будзе лёгкае яно,
Прайшоў каб боль расчаравання,
Каб грэла моцна, як вiно.
Ад спрэчак не патрэбна болю,
Пяшчота толькi будзе хай,
Для сэрца лепей мець патолю,
Каб радасць бiла цераз край.
Каханне з болем недарэчна,
Мёд ад кахання трэба пiць,
Але не кожны дзень, бясспрэчна,
Салодка вельмi можа быць.
Каханне з болем крочыць разам,
Дазволь памучыць, не дазволь,
Калi каханне пройдзе з часам,
Мiнае ад яго i боль.
Мець лепей лёгкае каханне,
Ды вучаць доўгiя гады,
Яно – мiраж, надзеi,
зданi,
Каханню з болем быць заўжды.
22.08.1996
1552 ЖЁЛУДЬ
Плыл спелый жёлудь в тихом ручейке,
Недавно дуб могучий он покинул,
Дождь хлынул, понесло его к реке,
Попал на незнакомую чужбину.
Дуб на горе высокой рос всегда,
И жёлудь мог смотреть в ручей спокойный,
Теперь вокруг холодная вода,
И рядом плывёт мусор непристойный.
И вспомнил жёлудь, как он жил вчера,
Но не ценил дубравные законы,
Ему совсем не нравилась гора,
Не знал, зачем нужны крутые склоны.
Хоть над рекой такой же был туман,
Несло его в неведомые дали,
И, наконец, попал он в океан,
Его собратья дома прорастали.
Дубки из них проклюнулись весной,
А жёлудь путь преодолел немалый,
Поднялась буря, и его прибой
Без сожаленья выбросил на скалы.
22.08.1996
1553 ВЫТОК
НАТХНЕННЯ
Зоркi глядзяць у акно,
Бачыць iх вельмi ахвочы,
Iх назiраю даўно,
Зоркi – як Боскiя вочы.
Пiльна глядзяць на Зямлю,
Позiрк бясконца трывае,
Цешаць уяву маю,
Радасць ад iх адчуваю.
Вельмi прыгожы сусвет,
Ён зразумець дае змогу,
Што дзiўны зоркавы свет
Цалкам скараецца Богу.
Кроплi сумнення нямае
Бачна няўзброеным вокам,
Зоркi глядзяць нездарма,
Зоркi з'яўляюцца Богам.
Зоркi глядзяцца ў акно,
Радасць даюць без сумнення,
Як на экране кiно,
Вечны выток для натхнення.
25.08.1996
1554 РОЗНЫЯ
ДУШЫ
Вершаў хоць колькi пiшы
Або раманаў цудоўных,
Ўсё, што жыве у душы,
Не адлюструеш ўсё роўна.
Наша душа – як сусвет,
Мае пачуццяў багата,
Невычарпальны ў ёй свет,
Цалкам бяздонны, як атам.
Чорных пачуццяў ёсць шмат,
Белых пачуццяў – крынiца,
Можа, i чорным хто рад,
Белымi лепш ганарыцца.
Прорва – мiж iмi мяжа,
Колер душа розны мае:
Белая вабiць душа,
Шэрая часам бывае.
Або адна чарната,
Ноч пасяляецца ў грудзi,
Радасць ў душы цi бяда,
Розныя душы i людзi.
25.08.1996
1555 ХУТКА
ЗГАРАЕ
Куртатае шчасце чакае жанчын,
Знiшчае iх гонар дзявочы,
Ў жыццi вельмi многа сур'ёзных прычын,
Каб згаслi бязрадасна вочы.
Як лёс пойдзе шляхам занадта крутым,
Няшчасцем запоўнiцца хата,
Кахання, якое было залатым,
Зусім засталось небагата.
Сям'ю немажлiва нiяк збудаваць,
Як стануць з кахання агаркi,
Як свечкi кахання амаль не гараць,
Заўжды пачынаюцца сваркi.
Каханне даруе i радасць, i смех,
Ў сям'i – пажаданыя дзецi,
Знiкае каханне – i цягне на
грэх.
Як жыць без кахання на свеце?
Чаму ў жанчын шчасце, як ў зайцаў хвасты?
Працяглым яно не бывае,
Бо просты адказ: месца там для бяды,
Каханне дзе хутка згарае.
26.08.1996
1556 МЕЦЬ
СЛУХАЧОЎ
Пiсаць пра тое не жадаю,
Што бачу, я свае вершы
Пiшу пра ўсё, што адчуваю,
Што не навокал, а ў душы.
Пазнаць душу чужую мушу,
Душа людзей – напрамак
мой,
Наросхрыст раскрывае душу
Лiтаратурны мой герой.
Узрост любы я адчуваю
I нават адчуваю пол,
Ад iх iмя свой верш складаю,
Бо вопыт да мяне прыйшоў.
Ды з друкам не магу даць рады,
А можа я пiшу дарма?
Ўжо вершаў поўныя шуфляды,
Зваротнай сувязi няма.
Вядомасць можа не набуду
Нiколi я у чытачоў,
Чытаць свае я вершы буду,
Каб мець жаданых слухачоў.
26.08.1996
1557 КАБ НЕ
ПАГАСЛА СВЕЧКА
Пара юнацтва, час той мiлы,
Калi ў душы агонь гарыць,
Надзея распрастае крылы,
Цудоўна вельмi з iмi жыць.
Пара юнацтва залатая,
Цяжар зусiм не цiсне плеч,
А радасць кожны дзень чакае,
Пара кахання i сустрэч.
Кахаць i ў сталасцi цiкава,
Як i ў юнацкiя гады.
Зрабiць як, каб каханне стала
Гаспадаром душы заўжды?
Не ў модзе чыстае каханне,
У юнакоў ў пашане секс,
Ды, калi прыйдзе час прызнання,
Каханне страцiць пэўны сэнс.
Жыццё без сэнсу – як загана,
Але, калi раней пачаў,
Сказаць прыйдзецца вельмi рана:
«Пагасла свечка, скончан бал».
26.08.1996
1558 ЧАРОЎНЫ
ВАЛЬС
Вальс чароўны гучыць у душы,
Я выразна мелодыю чую,
Ты кажы пра каханне, кажы,
Мы з табою яшчэ патанцуем!
Сваю радасць не ў сiлах суняць,
Ты бясконца мне любы i мiлы.
Як цудоўна ўзаемна кахаць!
Адрастаюць анёльскiя крылы.
Як прыгожа з каханнем мне жыць!
Хутка стану ўжо жонкай законнай,
Вальс павольны няспынна гучыць,
Лепей вальса ўсё ж марш Мэндельсона.
Мы з табою цяпер назаўжды,
Ты кахаеш, i я пакахала,
Ды хачу, каб далей, праз гады
Мне мелодыя вальса гучала.
Як чароўна спявае душа!
Ноты спеву не сталi каб фальшам,
Так хачу, каб мiж намi мяжа
Ўсё жыццё руйнавалася вальсам!
26.08.1996
1559 ПРАЗ
УСЁ ЖЫЦЦЁ
Паспрабаваў ў жыццi хто каньяку,
Не стане захапляцца самагонкай,
Патрапiла як iншым пад руку,
Не будзе ўжо нiколi добрай жонкай.
Не часта ўдасца спрабаваць каньяк,
Хоць ад яго душы прыемна дужа,
Ўспамiнаў вабных не забыць нiяк,
Бо хлебны квас прыходзiцца пiць з мужам.
Цудоўны секс, i вабiць ён заўжды,
Магутнаму прыемны да магiлы,
Юнацтва хутка прабягуць гады,
Калi не толькi сексам людзi жывы.
Ды здавальнення ў сексе больш няма,
Калi зрабiць з мiнулым параўнанне,
Ўсе намаганнi прападуць дарма,
Каб зберагчы пяшчотнае каханне.
Як не прыходзiў хмель ад каньяку,
То да спадобы будзе кубак з квасам,
Каханага трымаць каб пад руку,
Праз ўсё жыццё прайсцi з каханнем разам.
26.08.1996
1560
НАРКАМАНIЯ НЯВОЛI
Час бяжыць, як вясновыя воды,
За гадамi збягаюць гады,
Мы згубiлi патрэбу свабоды,
Быць рабамi жадаем заўжды.
Дзвесцi год нас старанна вучылi,
Каб забылiся, што мы народ,
I, на жаль, сiндром цяжкi набылi,
Наркаманы ужо дзвесцi год.
Быць рабамi для нас ўжо патрэба,
Наркаманы няволi мы ўсе,
Бо залежнасцi хочам, як хлеба,
Рэферэндум яе прынясе.
Пра свабоду казаць раблю спробы,
Ды прыхiльнiкаў нешта няма,
Бо залежнасць – прыкмета
хваробы,
Бо свабода для ўсiх, як чума.
Хто не хворы, такiх вельмi мала,
Зразумелы iм цяжкi падман,
Пагражае няволi навала,
Амаль кожны яе наркаман.
27.08.1996
1561 ЗЕЛЛЕ
НАГАВОРНАЕ
Даўно любага кахаю,
Ды доля не зорная,
Пабягу i пашукаю
Зелле нагаворнае.
Я малюсь, а ён не чуе
I не хоча пакахаць.
Можа зелле прычаруе,
Пажадае цалаваць?
Ад кахання сэрца сохне,
Доля горкая мая,
Яго ўбачу – сэрца ёкне.
Можа зелле знайду я?
Ды не ведаю, якое,
Чым яго прываражыць?
Што знайшоў ва мне благое?
Ад мяне чаму бяжыць?
Ад кахання знемагаю,
Без адказу як кахаць?
Зелле, пэўна, адшукаю,
Каб яго прычараваць.
27.08.1996
1562 ПЕРШЫ
ЎРОК
Я за ёй назiраю здалёк,
Заўжды гордая, нiбы царыца,
Ды насустрач зрабiць толькi крок
Не магу я пакуль што рашыцца.
У адным вырасталi двары,
Разам ў розныя гульнi гулялi,
А цяпер дачакаўся пары,
Што амаль незнаёмымi сталi.
На яе я бясконца гляджу,
I пяшчоту ў душы адчуваю,
Як я ёй аб каханнi скажу,
Нават ў думках яшчэ не ўяўляю.
Якi цуд нарабiла вясна!
Кроў у скронях ўсхвалёвана б'ецца,
Можа буру адчуе яна,
I на позiрк ласкава ўсмiхнецца?
Самы першы ў каханнi урок,
У душы ўзнёслы ўздым адчуваю,
Вельмi цяжкi, але зраблю крок
I прызнаюсь: «Пяшчотна кахаю!»
28.08.1996
1563 БУДЗЕШ
КАХАЦЬ
Ты красой мяне здзiвiла,
Сэрца я не змог стрымаць,
Такi позiрк падарыла,
Што не змог не пакахаць.
Ты цяпер мая жар-птушка,
Але як цябе злавiць?
Закахаўся ў цябе дужа,
Сэрца полымем гарыць.
Ды высока ты лятаеш,
I на перьi тваiм жар,
Мо таму не адчуваеш
У маёй душы пажар?
Лепей я лавiць не буду,
Бо магчымасцi няма,
Я чакаю палка цуду:
Побач сядзеш ты сама.
I каханне прыйдзе з часам,
Толькi трэба пачакаць,
Назаўсёды будзем разам,
Будзеш ты мяне кахаць.
28.08.1996
1564 ДА
СПАДОБЫ АДНА
Зорку сваю мне прыемна пабачыць,
Ззяе святлом у акне,
Я сярод iншых яе змог адзначыць,
Бачу яе часта ў сне.
Зорак багата, адну прымячаю,
Вабная зорка мая!
Можа ёсць лепей, ды я не шукаю,
Бо задаволены я.
Зорка мая для душы дае слодыч,
Лепей яе не знайсцi!
Я адчуваю чароўную побач,
Лепшую зорку ў жыццi.
З ёю не страцiш нiколi кiрунак,
Лёгкi i радасны шлях,
Зорка мая – для душы
паратунак,
Радасць цяплiцца ў вачах.
Зорка мая! Як цябе я шаную!
Бачу цяпер не з акна,
Ў сэрцы каханне магутнае чую,
Ты да спадобы адна.
29.08.1996
1565 ДВА
СЛОВЫ
Слоў добрых i кепскiх багата у мовы,
Iх ў радасцi кажуць, ў журбе,
Але гучаць музыкай толькi два словы:
Кахаю! Кахаю цябе!
Калi словы ўзнёслыя сэрца хвалююць
I радасць даруюць заўжды,
То згода i шчасце у сэрцы пануюць,
Падставы няма для бяды.
Калi загучаць зусiм iншыя словы,
Цудоўнае шчасце прайшло,
Не знойдзецца слоў для прыемнай размовы,
Каханне з вадою сплыло.
Хаця iншых слоў ў мове вельмi багата,
Але шукаць ўзнёслых дарма,
Нiколi душы не сустрэнецца свята,
Як слоў пра каханне няма.
Шмат слоў, ды заўжды, як надзённага хлеба,
Як зерня раллi пры сяўбе,
Два словы пачуць для душы толькi трэба:
Кахаю! Кахаю цябе!
30.08.1996
1566 ЛЕПЕЙ
ПОТ
Адзiн пралье крывавы пот,
Як-небудзь каб жыццё трывала,
А iншы дурань, нiбы бот,
Багацце у яго i слава.
Жыццё – таемны негатыў,
Як быццам у бiблейскiм вершы:
Ў вучэннi хто апошнiм быў,
Становiцца ў жыццi той першы.
Убок ссуваецца мараль:
Як маеш нейкую загану,
То будзеш кiраўнiк, на жаль,
Але не стаць iм без падману.
Сумленне мае хто, заўжды
Дурыць не набываў ахвоту,
Праз ўсе жыццёвыя гады
Пралiў той ў працы мора поту.
Але хай будзе лепей пот,
Хай дурасць баль ў жыццi спраўляе,
Таму што генетычны код
Падлюгай быць не дазваляе.
30.08.1996
1567
ПА-БЕЛАРУСКУ
Багата год пражыў у Львовi,
Там рускай мовы не гнятуць,
Ды перавагу роднай мове
З натхненнем людзi аддаюць.
Навокал ўсё па-украiнску,
Пяшчотна мову берагуць,
А вось цявер жыву у Пiнску,
Ды роднай мовы тут не чуць.
Чужую мову палюбiлi,
Свая цяпер для нас – як бруд,
Амаль усе сваю забылi,
Сабе накiнулi хамут.
Забудзем мову – i народу,
Лiчы, няма зусiм тады,
Без зброi аддадзiм свабоду,
А горш не можа быць бяды.
Трагедыi не разумеем
I мовай грэбуем сваёй,
Па-белареску не умеем,
Гаворым кепска на чужой.
31.08.1996
1568 ШЧАСЦЕ ЦI БЯДА?
Складаю вершы я чатыры лета,
Ў сталiцу еду, трэба паспытаць:
Нарэшце, стану хоць малым паэтам
Цi буду творы для сябе складаць?
Паэтаў, пэўна, вельмi многа стала,
Што нельга нават верш надрукаваць,
Не змог бы стаць вядомым i Купала,
Каб яго творы не маглi чытаць.
Пiшы цудоўна – ўсё
дарэмна гэта,
Хай будзе паэтычных шмат удач,
Нiколi не удасца стаць паэтам:
Паэтаў здатны нараджаць чытач.
Мне верш складаць прыемна i цiкава,
Ды колькi можна для сябе пiсаць?
Каб творчае натхненне не прапала,
То трэба часам верш надрукаваць.
Не ведаю, сустрэну што ў сталiцы,
Пад камень не цячэ сама вада.
Таму патрэбна трохi варушыцца,
Чакае шчасце там цi зноў бяда?
1.09.1996
1569 ЧАС
СМЯЕЦЦА
Зноўку золата ў лiсцях бярозы,
I над поплавам ранкам туман,
Хутка першыя прыйдуць марозы,
У прыроды асеннi ўжо стан.
Зменiць выгляд свой ўсё дакарэнна,
Бо працэсу нiяк не стрымаць,
А наперадзе рэзкая змена,
Ўжо былое не ўдасца пазнаць.
Надта жорсткi закон у прыроды:
Вельмi ўзнёсла жыццё пачынаць,
Час няўмольны падарыць шмат шкоды,
Што ўраз рэквiем сумны спяваць.
Так i старасць спынiць немажлiва,
Не пазнаць, што красуня была,
Восень выгляд змяняе iмклiва,
Калi нават зiма не прыйшла.
Над красой час нахабна смяецца
I бязрадасным робiць жыццё,
Але трэба к яму прыцярпецца:
Старасць лепш, чым хада ў небыццё.
1.09.1996
1570 ВОСЕНЬ
У СЭРЦЫ
На палях засталась толькi пожня,
Дагарае агонь у рабiн,
Залаты лiст спадае апошнi,
На душы кепска, бо я адзiн.
Разбурылась няшчадна каханне,
Сум нястрымны бушуе ў душы
I асенняй пары адчуванне,
Вельмi шкода вясны без мяжы.
Збажына паднялась i рунела,
Напаўнялась надзеяй зямля,
I каханне ў душы зiхацела,
Ты сказала, што будзеш мая.
А цяпер недарэчным ўсё стала,
Быццам любай вясны не было,
Толькi пожнi ў каханнi мне мала,
Хоць калоссе нядрэнным расло.
Час iдзе, ўсё няшчадна руйнуе,
Так кахаць мне хацелась адну!
Восень ў сэрцы. Калi ўжо адчую
Я другога кахання вясну?
3.09.1996
1571 ГУСТ I
СМАК
У кожнага свой ўласны густ i смак,
Пустымi будуць ў аб'яднаннi спробы,
Адзiн як згодны – iншаму не
так,
Што-небудзь, ды заўжды не да спадобы.
Чаго няма – жадана, каб было,
Як нешта ёсць – таго зусiм
не трэба,
Калi у птушкi ранена крыло,
З другою разам не узняцца ў неба.
Як ў мудрай байцы: лебедзь, рак, шчупак,
Бязглузда рабiць справу намагацца,
Бо розныя бясконца густ i смак,
Лепш кожнаму асобна ёй займацца.
Не выпадзе нiколi вабны туз,
Найлепшы вынiк можа быць – шасцёрка,
Але хутчэй спаткаецца канфуз,
I на душы збалелай стане горка.
Выдатны вынiк стрэнецца заўжды,
Як толькi густ i смак адзiным будзе,
У агульных справах не прыйдзе бяды,
А толькi атрымаюць радасць людзi.
3.09.1996
1572 БОЛЕЙ
НЕ ЯЗДОК
Сталiца вабiла мяне,
Як жураўля блакiт i неба,
Здавалась, дапамогуць мне,
Хутчэй ў сталiцу ехаць трэба.
Сюды я болей не яздок,
Кажу аб вынiку не першы,
Мiраж убачыўся здалёк,
Здавалась, будуць трэба вершы.
Як цяжка верш надрукаваць!
Жадаў, каб стрэнулась прадвесне,
Каб вершы пачалi гучаць
Ў цудоўнай беларускай песнi.
Ды спадзяваўся я дарма,
Бо непрыдатная там глеба,
Павагi к аўтарам няма,
Нiякiх вершаў iм не трэба.
Ў сталiцу больш не еду я!
Навошта горыч мне такая?
Няхай паэзiя мая
Свой зорны час яшчэ чакае!
4.09.1996
1573
АБАВЯЗКОВА БУДЗЕ
Што лепей шчасця можа быць ў жыццi?
Вядома ўсiм – няма амаль
нiчога,
Але нялёгка да яго дайсцi,
Да шчасця вельмi цяжкая дарога.
Ды шчасце з часам свой змяняе стан,
Ўсё, што калiсьцi сэрца хвалявала,
Праз нейкi час здаецца, як падман,
Цi нават непрыемная навала.
Бо iншае цiкавiць праз гады
I прымушае палка хвалявацца,
Змяняе шчасце выгляд свой заўжды,
Ды хочацца ўвесь час яго кранацца.
Але дзе шчасце вабнае шукаць,
Ляжыць яго дзе залатая жыла?
Бясконца цяжка шчасце атрымаць,
Цыганка нават так наваражыла.
За шчасцем ўсе жадаюць паляваць,
Але памылкi часта робяць людзi,
Пяшчотна толькi трэба пакахаць,
Ў жыццi абавязкова шчасце будзе.
5.09.1996
1574
ГАНАРУСЯ СМЕЛЫМI
Вользе i Сашу
На грудзях маленькi сцяг
Бел-чырвона-белы,
Носяць iх, хто здолеў страх,
Хто заўсёды смелы.
Хто не хоча у саюз
Са сваёй дзяржавы,
Хто сапраўдны беларус,
Хоць яшчэ i малы.
Прыклад iншым могуць даць,
Што ў нас незаконны,
Хоць яго вакол вiдаць,
Сцяг стары зялёны.
Як такiя дзецi ёсць
У часы рэпрэсiй,
Боль мiне, бяда i злосць,
I прыйдзе прадвесне.
Ёсць маленькiя сябры
Вольнай Беларусi,
Сцяг пабачыў, з той пары
Iмi ганаруся.
5.09.1996
1575 ЦУД
НАТХНЕННЯ
Iснуе ў мове многазначнасць слоў:
Калi вершамi дакучае аўтар,
Раней казалi проста: «Вон пайшоў!»
Цяпер гавораць ўсiм: «Прыходзьце заўтра».
Малой павагi да цябе няма,
I намаганнi скончацца без толку,
Для песнi верш прапанаваць дарма,
Адказ гучыць: «Прышлiце мне паштоўку».
Хоць цяжка i чакаць, i даганяць,
Але прасiць яшчэ горш, мо ў два разы,
Жадаў свой верш не на бяду складаць,
Але п'ю кубак болю i абразы.
Страчаць не буду сiлы ў барацьбе,
Бо па зубах нахабна б'юць адразу,
Пiсаць i далей буду для сябе,
Каб для свайго жыцця здабыць украсу.
Мае благiя вершы або не,
Паэзiю цi смецце я складаю?
Але пакуль iду па цалiне,
Дзiвосны цуд натхнення адчуваю.
5.09.1996
1576
ПАТРЭБНА ВЫВУЧЫЦЬ
Чаму i горка, i трывожна мне?
Душа народа вельмi нездарова.
Мо беларускасць назаўжды мiне?
Нiдзе не чутна нашых продкаў слова.
Урбанiзацыя прынесла зло,
Стварыла мове кепскiя умовы,
Але гаворыць рускай i сяло.
Чаму мы адцуралiся ад мовы?
Пяшчотней, прыгажэй яе няма,
Яна гучыць цудоўна, нiбы песня,
Чужая нам дана замест ярма.
Няўжо свая нiколi не ўваскрэсне?
Як нават хто гаворыць, цяжка iм,
Бо слоў бясконца ў запасе мала,
Сячэм ўсе сук мы, на якiм сядзiм,
Для нас замежнай наша мова стала.
Без роднай мовы зберажэм народ?
Не ведаць мовы – для людзей
ганебна,
Нашчадкi не пазналi каб нягод,
Народу мову вывучыць патрэбна.
7.09.1996
1577 ПIШАЦЦА
«Не пiшацца» – так кажуць
нам паэты,
А я нястрымна цэлы час пiшу,
Надзей надрукаваць няма пры гэтым,
Ды радасць напаўняе мне душу.
Як намагаюсь верш даслаць да друку
Або яго, як тэкст для песнi, даць,
Ад спробы адчуваю боль i муку,
Знiкае настрой, каб далей складаць.
Верш надрукуюць, што з таго набуду?
Iх тысячу пяцьсот ўжо маю я,
Больш намагацца ў друк даваць не буду,
Хай будзе доля светлаю мая.
Хай не друкуюць, я такi не першы,
Паэтам надта цяжка верш пiсаць,
Мне пiшуцца заўжды бясконца вершы,
Далей я буду безлiч iх складаць.
Не сохне мая творчая крынiца,
Але з яе адзiн я слодыч п'ю,
Хачу, каб ўсе з яе маглi напiцца,
Ды не жадаюць, хаця я даю.
7.09.1996
1578 IНАКШ
НЕ МОЖА БЫЦЬ
Калi трох спраў ў тваiм жыццi няма:
Жыццё даць свайму сыну, дрэву, дому,
Напэўна, i на свеце жыў дарма,
Бо адчуваеш боль ў душы i стому.
Сын вырас у мяне, i вырас сад,
I дрэў я насадзiў ў жыццi без меры,
I дом пабудаваць заўжды б быў рад,
Ды жыў ўвесь час у гарадской кватэры.
Здавалась, ўсё зрабiў, што трэба мне,
Але не задатны адчуваць патолi,
I стан маёй турботы не мiне,
Бо здольны я зрабiць багата болей.
Ў навуцы браў вяршынi вiражы,
Ды дасягнуць не далi мне да неба,
Цяпер пiшу прыгожыя вершы,
Ды здольнасцi мае зусiм не трэба.
Мо нарадзiўся я ў нядобры час
Ў краiне камунiстаў i саветаў?
Таму мой талент не расцвёў i згас,
Iнакш не можа быць ў краiне гэтай.
7.09.1996
1579 АСЕННЯЕ
ШЧАСЦЕ
Перагарнуў жыццёвую старонку,
Бо восень залатая ўжо прыйшла,
Хаця яна ўсё памяняла звонку,
Але журбу ў душу не прывяла.
Сабрана цалкам збожжа залатое,
Прынеслi ураджай мае сады,
Сваю я восень дзякую за тое,
Што маю ўсё, як меў i малады.
Хоць дзень кароткi, сонца ходзiць нiзка,
Бо маладыя скончылiсь гады,
Але зiма яшчэ не вельмi блiзка,
I радасць маю ад жыцця заўжды.
I што, як жоўтым стаў ўжо лiст зялёны?
Час пройдзе, яшчэ чырвань прынясе,
Ў жыццё таксама, як вясной, ўлюбёны,
Шмат добрага i ў восеньскай красе.
Хоць ведаю, зiма настане з часам,
Чырвоны лiст пад ногi упадзе,
Мы па жыццю iдзем з каханай разам,
Таму да шчасця восень нас вядзе.
8.09.1996
1580 АСЕННI
ДОЖДЖ
Моцны дождж сячэ па шыбах,
На душы маркота,
Дождж прыемны, толькi хiба,
Як стаiць спякота.
Калi восень залатая
Ўжо за паваротам,
Музыка дажджу благая,
Слухаць не ахвота.
Кроплi стукаюць бясконца,
Грукат трываць мушу,
Нудна, бо схавалась сонца,
Дождж тывожыць душу.
Хмары чорныя густыя
Насувае восень,
Мяне вабяць часы тыя,
Калi ў небе просiнь.
Зараз неба ў цьмяных хмарах,
Нiкуды не дзецца,
I магчыма толькi ў марах
Сонейкам сагрэцца.
8.09.1996
1581 ЧАС I
СПРАВЫ
Не трэба намагацца, як не час,
Рабiць ў сваiм жыццi любую справу,
Заўчасна каб запал душы не згас,
Заўжды рабiць патрэбна ўсё памалу.
Каб на шляху ад стрэсаў не знямог,
Каб радасць атрымаць заўжды мець змогу,
Няўмольны час з бязмежнасцi дарог
Дасць здатнасць выбраць лепшую дарогу.
Спяшацца у жыццi няма прычын,
Жыццё рэальней, чым здаецца ў марах,
Заўчасна ў справах як зрабiць пачын,
Душа пачне блукаць у чорных хмарах.
Таму цярпення безлiч трэба мець
I справу прыспяшаць не намагацца,
Адразу мудрасць цяжка зразумець,
I з часам толькi можна разабрацца.
Як час iдзе, а руху ўсё няма,
Хоць горка плач, звяртайся хоць да неба,
Ў паспеху справа зроблена дарма,
Жаданай справы ўвогуле не трэба.
9.09.1996
1582 НОВАЕ
ЛЕТА
Так мiнулага лета шкада!
Восень золата кiнула ў кроны,
А ў душы i журба, i бяда,
Да спадобы мне больш лiст зялёны.
Хутка звонкае лета прайшло,
I хоць восень стаiць залатая,
Адчування цяпла не было,
Моцны вецер лiст жоўты зрывае.
I сумуе аб леце душа,
Ў небе часам з'яўляецца просiнь,
Але пройдзена лета мяжа,
I наперадзе нудная восень.
Звыкнуць цяжка да новых умоў,
Холад нiшчыць натхненне паэта,
Таму ў сэрцы палае любоў
Да чароўнага любага лета.
Яшчэ лета пайшло назаўжды,
Хоць прыемнасць душа ўспамiнае,
Пройдзе час i журбы, i бяды,
Душа новага лета чакае.
9.09.1996
1583 ШЛЯХ К
ПАРНАСУ
Iмчусь упарта па шашы
Да паэтычнага Парнаса,
Прыгожыя пiшу вершы,
Ад друку стрэнулась абраза.
Нясе ўдалечыню Пегас,
У вершнiка ёсць вопыт, веды.
Але, цi будзе такi час,
Каб дасягнуць жаданай мэты?
Пакуль бясконца я пiшу,
Паэта славы не чакаю,
Праходзяць словы праз душу,
Радкi выразна адчуваю.
I наскладаў iх цэлы воз,
Нялёгка бегчы ўжо Пегасу,
Жадаю, каб хутчэй прывёз
Мяне к цудоўнаму Парнасу.
Парнас не бачу праз туман,
Што блiзка толькi, мне здаецца.
Мо шлях к Парнасу быў падман,
I горка лёс з мяне смяецца?
9.09.1996
1584 ВОДАР
КАХАННЯ
Нясмелыя спробы раблю
Хаця б за руку яе ўзяцца,
Сябе зноў на думцы лаўлю:
Нядрэнна б ў яе закахацца.
Чароўная вельмi каса,
Прыгожыя сiнiя вочы,
Любоў выклiкае краса,
Заўжды да яе я ахвочы.
Ў палоне кахання ўжо я,
Яе вельмi бачыць жадаю,
Цудоўная радасць мая,
Красуню цяпер называю.
Каханне прыйшло, моц яго
Адчуў i сустрэчы чакаю,
Шалёны ад шчасця свайго
У марах яе абдымаю.
Кахаю i веру: яна
Таксама мяне пакахае,
Мы вып'ем каханне да дна,
Я водар яго адчуваю.
9.09.1996
1585 ВЫПЬЕМ
ДО ДНА
Так устроена природа:
Я к тебе приду, ты жди,
Для меня ты слаще мёда,
Нет белей твоей груди.
Твои губы – словно розы,
Нежно их люблю ласкать,
А заплачешь, твои слёзы
Мне приятно целовать.
Ты дыханием горячим
Любишь согревать меня,
Не могу теперь иначе,
Ты мой свет и радость дня.
И души моей отрада,
Верно я тебя люблю,
Мне другой любви не надо,
Быть моей всегда молю.
Пролетают быстро годы,
У меня ты лишь одна,
Ведь любовь – закон природы,
Выпьем мы её до дна.
9.09.1996
1586
ПРЫГОЖАЕ ПIСЬМЕНСТВА
Гучыць як хораша: «Прыгожае пiсьменства!»
Схiляецца к яму мая душа,
Я недалюблiваў паэзiю, з маленства
Не напiсаў нiводнага верша.
Такi цягнуўся час, за пяцьдзесят як стала,
То расчынiўся мой дастатку рог:
З яго пасыпалiсь радкi, прыйшла навала,
Якую супынiць ужо не змог.
I з тых часоў пiшу, пiсаць мне вельмi проста,
Няма ў пiсьменстве i малых праблем,
Пiшу пяшчотна, часам рэзка, часам востра,
Не выбiраю штучна пэўных тэм.
Пiсаць цiкава, ўзнёсла, радасна, прыемна,
Але як можна верш надрукаваць?
Заўжды прыгожае пiсьменства неад'емна
Ад чытача: павiнен ён чытаць.
Нiколi вершаў не сладаў сваiх з маленства,
Ды іх цяпер пiшу бясконца я,
Краса паэзii – прыгожае
пiсьменства,
I справа сэрцу любая мая.
9.09.1996
1587 ВЕЧНАЕ
КОЛА
Жывое прыйшло з небыцця,
Матыль або кветка рамонку,
Гартаецца кнiга жыцця,
Старонка змяняе старонку.
Нязменны няўрымслiвы час,
А iншае ўсё ён змяняе,
Жыццё нараджаецца ўраз,
I з часам бясследна знiкае.
Вясной зелянела ралля,
Жыццё набiралася сiлы,
Ды восенню – горыч былля,
Бясконцыя поруч магiлы.
Для кожнага – кнiга
свая,
Хто год, а хто сто пражывае,
Жывое гадуе зямля,
Умовы i ежу стварае.
Так вечнае кола бяжыць,
Старонкi жыцця адгартае,
Хоць мала прыходзiцца жыць,
Але жыццё вечна трывае.
11.09.1996
1588 ЧАГО
НЯМА
Чаго няма, таго ужо няма,
Як не было, так i далей не будзе,
I намагацца некалькiм дарма,
Як iншага зусiм жадаюць людзi.
Навошта дэмакратыя для нас?
Працяглы тэрмiн мы рабамi былi,
Быць вольнымi нагоду даў нам час,
Ды рабства надта палка палюбiлi.
Дзяржаву сваю цяжка збудаваць,
Бо не iмкнецца наш народ да волi,
На iншых хочам ўсё жыццё араць,
I вольнымi не будзем мы нiколi.
Бо годнасцi няма i не было,
I мець яе не бачыцца жаданне,
Жыццё iдзе так кепска, як iшло,
Палепшыць яго – марнае
чаканне.
Чаго няма, таго ўжо не здабыць,
З душы не выцiскаюць рабства людзi,
Як i раней, заўжды павiнна быць,
Бо вольнымi не надта хутка будзем.
11.09.1996
1589 НОВЫ
1997
Новы дзевяноста сёмы
Над Зямлёй лунае,
Ды народ жыве у стоме,
Долю праклiнае.
Чаму цяжка зноў народу,
I няма надзеi?
Бо не выбраў ён свабоду,
Нiбы не умее.
Ўсё цяжэй жыць з кожным годам,
Колькi кепска будзе?
Чыняць здзекi над народам,
Чаму церпяць людзi?
Калi так трываць бясконца,
Будзе горш i далей,
Не заззяе ярка сонца,
Колькi б не трывалi.
Не рабiць сабе каб шкоду,
Каб мець ўдосталь хлеба,
Трэба не трываць народу,
Годнасць здабыць трэба.
11.09.1996
1590 ШТО
ДАПАМОЖА?
Мы упарта працавалi,
Але вынiк ёсць якi?
Нас усiх абрабавалi,
Амаль ўсе мы жабракi.
Адным аўта iншамаркi
I жыццё – як у катоў,
А другi не бачыць скваркi,
Есцi поснае гатоў.
Нi дабра, нi дабрабыту,
Як жывёльнае, жыццё,
Хто пыхаты – вельмi сыты,
Шлях другiх – у небыццё.
Каго звалi раней злодзей,
Бiзнесмен ужо цяпер,
Красцi зараз стала ў модзе,
Кожны кожнаму стаў звер.
Хто працуе, той не можа
Канцы звецi мiж сабой.
Што цяпер нам дапаможа?
Трэба злодзеям даць бой.
11.09.1996
1591
РУКАПIСЫ НЕ ГАРАЦЬ
Хаця не браў удзел у барацьбе,
Ураду не казаў благiя словы,
Цяпер, як забарона КДБ,
Гнятуць эканамiчныя умовы.
Няма паэта, як не пойдзе ў друк,
Публiкавацца – творчай
працы частка,
Ды колькi нацярпецца трэба мук,
Куды нi кiнь – стаiць
паўсюдна пастка.
Надрукавацца ўжо жадаў не раз,
Дагэтуль не знайшлось такой нагоды,
Я творчы шлях пачаў ў нядобры час,
Хоць ёсць заўжды паэту перешкоды.
Вядома, рукапiсы не гараць
I без слядоў нiколi не знiкаюць,
Ды цяжка творчы настрой зберагаць,
Як вершы друку ўсё жыццё чакаюць.
Чакаю я, бо уладар ўсiх лiр,
Сярод паэтаў – першы
апрыёры,
Вялiкi генiй Уiльям Шэкспiр
Не бачыў ў друку пры жыццi ўсе творы.
11.09.1996
1592 ХОЧАЦЦА
КАХАЦЬ
Чаму такое хуткае каханне,
Чаму яно ламаецца заўжды?
Было, ды засталіся толькi
зданi,
Не хоча зберагацца на гады.
Спачатку яго травеньская ружа
Пялёсткi пачынае адкiдаць,
Спадзе апошнi – i няма
больш мужа.
Як новае каханне адшукаць?
Каханне – вельмi тонкая
iстота,
Як знiкне – не дурманiць
галавы,
Каб не прыйшла замест яго маркота,
Заўсёды з iм патрэбна быць на «Вы».
Калi, як ружу, даглядаць каханне,
Яно не звяне, будзе доўга жыць,
Ў адносiнах павiнна быць трыванне,
Бо след сваiм каханым даражыць.
Нядобра, як жанчына – нiбы ружа,
Ды трэба па жыццю адной iсцi,
Балюча сэрцу быць без ласкi мужа,
Бо ружы ярка хочацца цвiсцi.
11.09.1996
1593 ЖАНОЧАЯ
ПАЭЗIЯ
Жаночая паэзiя. Аб шчасцi
Жанчынам зрэдку пiшуцца вершы,
Але, калi каханне ў iх украсцi,
Як жоўты лiст, спадае боль з душы.
Шчаслiвая жанчына. Ёй не трэба
Сваю душу на часткi разрываць.
Няшчасныя. Iм хочацца, як хлеба,
Кахання цi аб iм паўспамiнаць.
Душа жанчын – як тонкiя
бярозы,
Бо трэба iм, каб дуб iх баранiў,
Але нярэдка льюць жанчыны слёзы,
Бо пакахаў i хутка разлюбiў.
Шчаслiвыя не выдаюць сакрэты,
Кахаюць, як прыйшла пара кахаць,
Няшчасныя жанчыны ўсе паэты,
Iм пра журбу прыходзiцца спяваць.
Жаночая паэзiя прыгожа,
Але ў радках гучыць нястрымны сум,
Бо дараваць душа жанчын не можа,
Як над каханнем чыняць жорсткi глум.
11.09.1996
1594
СПАТКАЦЬ ШЧАСЦЕ
Сплыло каханне хутка, як вада,
I не знайсцi нiяк нiдзе спакою,
Душу знiшчае боль, туга, бяда,
З каханнем доля не была такою.
Жыве каханне у душы пакуль,
Няспынна цешаць радасць i натхненне,
Бо без кахання чалавек – як нуль,
Не клiча больш нiякае iмкненне.
Каханне – скарб душэўны
дарагi,
Якога нельга нi за што цурацца,
Каб не спаткаўся лёс ў жыццi благi,
Патрэбна моцна за яго трымацца.
Як карабель, што ветразi згубiў,
Не здатны к сваёй гаванi дабрацца,
I без кахання чалавек без крыл:
Не здатны ў марах ў неба паднiмацца.
Няма кахання – радасцi
няма,
I шчасце не сустрэнецца нiколi,
За шчасцем нават паляваць дарма,
Шукаць яго – як ветру ў чыстым
полi.
11.09.1996
1595 АФГАНЦЫ
I ЧЭЧЭНЦЫ
Зусiм няма злачынцам спраў,
Што iншым робяць безлiч шкоды,
Каму сумлення Бог не даў –
Знiшчаюць вольныя народы.
Саюз манiў бясконца нас,
Што ён за мiр на цэлым свеце,
А сам вёў войны доўгi час.
Якой яны служылi мэце?
Працяглым вельмi быў падман,
Народ трымалi ў лiхаманцы,
Ўвялi салдат ў Афганiстан,
Iх сталi называць «афганцы».
Цяпер Расiя – у Чэчнi,
Былыя не прайшлi замашкi,
I чорныя пачалiсь днi,
Лёс у народа надта цяжкi.
Жыццё зноў страцiла цану,
Адных другiя нiшчаць людзi,
Злачынец там вядзе вайну.
Названы мо «чэчэнцам» будзе?
12.09.1996
1596 ЦЁМНЫ
ЛЕС?
Жыццё чужое – цёмны лес,
Адразу толькi так здаецца,
Ў душу хто падрабязна ўлез,
Абавязкова разбярэцца.
Што новага цяпер прыйшло?
Ўвесь час аднолькавыя людзi,
Ўсё ёсць, што i раней было,
Нiчога iншага не будзе.
Складаным хоць здаецца лёс,
Вядомы таямнiцы свету,
Ён цемры ў думкi не прынёс,
Дакладна бачна ўсё паэту.
Таму пiшу свае вершы
Бясконца пра чужыя долi,
Мне стан пачуццяў у душы
Не цяжка апiсаць нiколi.
Хоць цёмны лес жыццё другiх,
Душу людскую адчуваю,
Таму свае радкi пра iх
Я з задаволеннем складаю.
15.09.1996
1597 АДЗIН У
ПОЛI НЕ ВОIН
Хоць часам i адзiн у полi воiн,
Але ў жыццi здараецца не так,
Бо непрыемных будзе шмат прабоiн
Ад ворагаў i шквалу iх атак.
Мо ў полi – так, але ў жыццi – нiколi,
I ў прымаўках хаваецца падман,
Бо загадзя падзелены ўсе ролi,
I сэрца забалiць ад цяжкiх ран.
Бо аднаму няма шляху наперад,
Хай воiн будзе доблесным заўжды,
Бяссорамна лёс расстаўляе нерат,
Хоць смелым i здаюцца гарады.
Нiколi месца не дадуць пад сонцам,
Не трэба нават дзiўны цуд чакаць,
Ад паражэнняў боль грызе бясконца,
I з часам зброю прыйдзецца складаць.
Калi ад аднаго залежыць справа,
Як воiн – прыйдзе свята
перамог,
Як ад людзей, хоць здольнасцей нямала,
Ды не адзiн у барацьбе знямог.
15.09.1996
1598
НЕДАТЫКА
Недатыкаю была,
Ды цяпер шкадую,
Ў пару замуж не пайшла
I адна сумую.
Адмаўляла сто разоў
Хлопцам закаханым,
Зараз згодна на любоў
Хоць з якiм паганым.
Куды мне цяпер пайсцi
I куды падацца,
Каб каханага знайсцi,
Не адной туляцца?
Недатыкай люба быць?
Вучыць час – не дужа,
Бо няма каго любiць,
Бо не маю мужа.
Каб жыццё зноў пачала,
То ужо б нiколi
Нiзавошта не была
Недатыкай болей.
15.09.1996
1599 КАБ
РАЗАМ
Не вельмi проста без кахання жыць,
Бадай усё ёсць – ды для
душы замала,
Мой час прыйшоў, нарэшце, палюбiць,
Прыйшло каханне, ды лягчэй не стала.
Нялёгка, як ўзаемнасцi няма,
Бо ад пакуты болей сэрцу болю,
Прыйшло каханне вабнае дарма,
Не атрымала любую патолю.
З каханнем цяжкiм горш, чым без яго,
У кайданах яно мяне трымае,
Не чуе сэрца розуму майго,
Хоць без адказу – горача
кахае.
Стамiлася ад роспачы душа,
Я часта ноччу у падушку плачу,
Няхай трыванню скончыцца мяжа,
I сэрца хай застукае iначай.
Жадаю, каб мой мiлы пакахаў,
Каб шчасце да мяне прыйшло паволi,
I за руку мяне пяшчотна ўзяў,
Каб крочыць разам па жыццёвым полi.
16.09.1996
1600 ТЫСЯЧА
ШЭСЦIСОТЫ
Нараджэння дзень – светлае свята,
Людзi лiчаць упарта гады,
Я пiшу вершаў вельмi багата,
Адзначаю iх сотнi заўжды.
Ў другой тысячы ўжо шасцiсоты,
Сам не веру, што так можа быць,
А яны – як пчалiныя соты,
Куды мёд пчолам трэба насiць.
Вершы мёдам i я напаўняю,
Цi салодкi, цi з горыччу мёд,
Вельмi розныя вершы складаю:
Грэе полымя цi студзiць лёд.
Заўтра ў новую крочу дарогу,
Сотня iншая вабiць мяне,
I падзяку сваю кажу Богу,
Што Ён здольнасць такую дае.
Пяцiстрофныя вершы складаю,
Да двух тысяч iх буду пiсаць,
Да мэты я дайду, адчуваю,
Каб працягласць верша скарачаць.
16.09.1996