8. Вершы аб лёсе і долі

 

Анатолій Балуценка

http://ab5tt.narod.ru

 

 

1075     БАЧНА З ЧАСАМ

 

Жыццё бяжыць, i бачыцца выразна,

Што там, дзе хмарна доўгi час было,

З нябёс заззяла сонца надта ясна,

У непагадзi не таiлась зло.

 

Адразу немажлiва разабрацца,

Душу гняце нявызначаны стан,

Дзе прыйдзецца са шчасцем сустракацца,

А дзе хлусня чакае i падман.

 

Жыццё упарта кропкi расстаўляе,

Што адбылось – назад больш не вярнуць,

Цi добрая часiна, цi благая,

Праз час дакладна толькi пазнаюць.

 

Але на долю наракаць не варта,

Яна i значна горшай магла быць,

Падзеi крочаць цi бягуць упарта,

Нiколi iншай долi не здабыць.

 

Але цiкава назiраць заўсёды,

Калi настане iншая пара,

Прыносiць доля значна болей шкоды

Цi ў вынiку падорыць больш дабра.

 

13.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1116     НЕ АБЫСЦI ДОЛI

 

Не ведаеш, што трапiцца ў жыццi,

Сустрэнецца абрыў дзе надта стромкi,

Прыгод сабе каб дрэнных не знайсцi,

То падаслаў бы пад сябе саломкi.

 

Ды невядомы нам жыццёвы шлях,

I дзе бяда няўмольная чакае,

Перад бядой не адчуваеш страх,

Душа прагноз нiколi не стварае.

 

Ўсе варыянты цяжка падлiчыць,

Здаецца, ўсё павiнна быць выдатна,

Ды доля можа кепскае зрабiць,

Бо варыянтаў больш знаходзiць здатна.

 

Як напаткалась цяжкая бяда,

Трываць патрэбна, калi не смяротна,

Ўсё пройдзе, як вясновая вада,

Хоць ў першы момант на душы маркотна.

 

Як не лiчы i як не выбiрай,

Ды нельга ўсё наперад знаць нiколi,

Здарылась нежаданае – трывай,

Не абысцi нiяк уласнай долi.

 

8.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1131     ВЫБРАЛА ДОЛЯ

 

Невядома, што доля гатуе,

I наступны якi будзе крок?

Будзе лiтасцiвай, пашкадуе

Цi дасць горкi жыццёвы урок?

 

Мы ад долi бясконца залежым,

А яна незалежна заўжды,

Яе дзею нiяк не абмежым,

I вядзе яна нас праз гады.

 

Часам радасна нам усмiхнецца,

Хоць не просiш, яна здатна даць,

Або горка над намi смяецца

I апошняе хоча забраць.

 

Нiкуды не схавацца ад долi,

Хоць здаецца магчымым падчас,

Выбiраць мы не здатны нiколi,

Бо раней доля выбрала нас.

 

Не патрэбна таму хвалявацца,

Бо iнакш немажлiва зрабiць,

Шукаць iншай не трэба старацца,

Неабходна сваю палюбiць.

 

16.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1162     ЦЯГНУЦЬ СВОЙ КРЫЖ

 

Ад долi не схавацца, яна знойдзе,

Хоць прытаiсь i цiхенька маўчы,

Яна твая, i нiкуды не пойдзе,

I не прагнаць яе, i не ўцячы.

 

Хоць не заўсёды доля да спадобы,

I можа боль прынесцi для душы,

Яе не абысцi, пустыя спробы,

Усе ў жыццi нясуць свае крыжы.

 

Хто лёгка цягне крыж, а хто праз сiлу,

I не хапае часу адпачыць,

Цягнi яго цi пхай патроху з тылу,

Свой крыж не кiнеш, iншы не здабыць.

 

К сабе не прымярай чужыя долi,

Яны здаюцца лепшымi заўжды,

Бясхмарнасцi у iх няма нiколi,

У кожнай долi досыць ёсць бяды.

 

Таму цягнуць свой крыж спакойна трэба,

Нiколi iншай долi не жадаць,

Бо доля нам даецца толькi з неба,

Не трэба на чужую заглядаць.

 

1.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1165     НЕ СПАКУШАЦЬ ДОЛЮ

 

Не трэба сваю долю спакушаць,

Мо лепей ёй даверыцца адразу?

Каб цяжкi боль душы не атрымаць,

I абыходзiць крыўду i абразу.

 

Бо доля – той напрамак у жыццi,

Якi павiнен рэалiзавацца,

Па iм ўсё роўна прыйдзецца пайсцi,

Змяняць яго без сэнсу намагацца.

 

Як долю сваю трэба адшукаць,

Зрабiць падман яна не дазваляе,

На шлях адзiны трэба павяртаць,

Бо доля свой кiрунак не страчае.

 

Нязгода з доляй цяжка для душы,

Бязвольна апусцiцца могуць рукi,

Лепш рухацца, бясспрэчна, па шашы,

Пазбегнуць лiшняй каб душэўнай мукi.

 

Якая доля у жыццi дана,

З ёй трэба жыць цi ў радасцi, цi ў скрусе,

Не можа iншай быць нiяк яна,

Не трэба дазваляць прыйсцi спакусе.

 

1.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1204     ДЗЕЛIЦЬ СЛУШНА

 

Здаецца выпадковым ўсё ў жыццi,

Не будзе выпадковасцей нiколi,

Павiнна немiнучае прыйсцi,

Бо кожны пад уладай сваёй долi.

 

А долю вызначае толькi Бог,

Яна ў жыццi – адзiная дарога,

Змянiць яе яшчэ нiхто не змог,

Не зменiцца нiколi, што ад Бога.

 

Бог долю вызначае назаўжды,

I больш яе нiколi не змяняе,

Дае Ён ў меру шчасця i бяды,

Таму жыццё нас рознае чакае.

 

Бясконца Бога просяць болей даць,

Нiколi меней не жадаюць людзi,

Малiтвы бескарысна прамаўляць,

К таму, што ёсць, дадатку ўжо не будзе.

 

Нiчога выпадковага няма,

Заўсёды воля Бога непарушна,

Прасiць не трэба многа, ўсё дарма,

Бо долi Бог адразу дзелiць слушна.

 

20.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1211     ТОЛЬКI ВОЛI

 

Нiколi не здараецца ў жыццi,

Уласная каб доля падабалась,

Каб шлях жыццёвы радасна прайсцi

I горкага асадку не засталась.

 

Бо, незалежна, стан якi прыйдзе,

Каштоўнасцей якiх i колькi маеш,

Спакою не знаходзiцца нiдзе,

Бясконца шчасця лепшага шукаеш.

 

Ды лепшага нiяк не дасягнуць,

Хаця iмкнуцца да яго бясконца,

Калi турботы цяжкiя гнятуць,

Душу сагрэць не ў змозе нават сонца.

 

Сваю каб долю горка не карыць,

Не трэба зайздрыць iншаму нiколi,

Каб радасна жыццё сваё пражыць,

Iмкнуцца лепей да душэўнай волi.

 

Душы, як птушцы, вабна вольнай быць,

Стаць незалежным трэба намагацца,

Нiколi ўсiх багаццяў не здабыць,

Ды доля будзе шчыра усмiхацца.

 

23.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1227     ШЫРОКАЯ ПЛЫНЬ

 

Аб тым я не шкадую, што здарылась,

Бо доля – плынь, а я па ёй плыву,

Чаму належыць, тое i адбылась.

Што попел пасыпаць на галаву?

 

Мiнулае змянiць не ў стане сiла,

Бо плынь жыцця нiяк не павярнуць,

Ў вiрах яна магутна закруцiла,

Змагацца з ёй – бясспрэчна, патануць.

 

У рэчышча жыцця ёсць павароты,

I плынь не будзе цэлы час круцiць,

Абавязкова скончацца маркоты,

I зноўку плынь шырокай можа быць.

 

На шчасце стала трэба спадзявацца,

Бо рэкi выгiбаюцца заўжды,

I прыйдзе час не плакаць, а смяяцца,

Бо стане з чыстай рэчанька вады.

 

Не будзе болей гора i ў памiне,

Захоча радасць доля дараваць,

Лепш пачакаць сваёй шырокай плынi,

Не трэба аб мiнулым шкадаваць.

 

29.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1233    АРЫГIНАЛЬНАСЦЬ ДОЛI

 

Ўсе людзi розныя, iнакшыя iх долi,

У кожнага уласная, свая,

Не паўтараюцца яны нi ў кiм нiколi,

Ды iмi напаўняецца Зямля.

 

Жыццё такiм, як ёсць, было i далей будзе,

Ды долi вельмi розныя заўжды,

Бо адразнялiсь мiж сабою моцна людзi:

Хто быў стары, хто надта малады,

 

Хто жыў на поўначы, а хто на цёплым поўднi,

I адразняў людзей заўсёды пол,

Хто непрыножы надта быў, а хто чароўны,

Халодны хто, каго пякла любоў.

 

Хоць доля розная, але усе адзнакi,

З якiх складаецца у еднасцi яна,

Заўсёды здатны паўтарыць ў жыццi ўсялякi,

Вядомы кожны элемент здаўна.

 

Сум i тугу, боль, шчасце, радасць i маркоты –

Ўсё можа доля кожная набыць,

Шмат розных дзiўных рыс, яны – ў матыве ноты,

Арыгiнальнай доля здатна быць.

 

30.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1256     ШЧАСЛIВЫ ЛЁС

 

Мне шчасця даволi,

Шчаслiвы заўжды,

Бо месца нiколi

Няма для бяды.

 

Бяда не кранае,

Мiнуў неспакой,

Мая дарагая

Заўсёды са мной.

 

Хай вецер злуецца,

Лютуе зiма,

Ды ёсць дзе сагрэцца,

I гора няма.

 

Гарачае сэрца

Ды радасць ў вачах,

Жыццё удаецца,

Бо лёгкi мой шлях.

 

Бясконца хай будзе

Шчаслiвым мой лёс,

Бяды не набудзе,

Маркоты i слёз.

 

10.12.2003

 

Home Page     Змест

 

1268     АСАЛОДА

 

У кожнага лёс надта адмысловы,

Пачуццi вельмi розныя ў душы:

Хто атрымае крылы, як анёлы,

Другiя цягнуць цяжкiя крыжы.

 

Чаму занадта непадобны долi?

Для шчасця людзi у жыццё прыйшлi,

Адным лёс шчасця дараваў даволi,

Дасюль яго другiя не знайшлi.

 

Заўжды для шчасця не хапае крыху,

Здаецца, ўдасца трошачкi прыдбаць,

Уласную каб задаволiць пыху,

Каб назаўжды ў жыццi шчаслiвым стаць.

 

Але, як толькi крыху атрымаеш,

То квапiшся, каб большае знайсцi,

Калi бясконца нечага жадаеш,

Няшчасным вечна будзеш у жыццi.

 

На крылах каб ўзлятаць высока ў неба,

Каб не прымусiў лёс цягнуць крыжы,

Што маеш, задаволiцца тым трэба,

Адчуць каб асалоду на душы.

 

14.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1269     ДОБРЫ ЛЁС

 

То засмяецца доля, то заплача,

Чаму такi не вельмi сталы лёс?

Як птушка, можа паляцець удача,

I застаецца толькi мора слёз.

 

Як шчасце утрымаць, калi знайшлося,

Няшчасце хутка як перамагчы?

Калi сустрэць каханне удалося,

Яго як назаўсёды зберагчы?

 

Галоўны скарб – пяшчотнае каханне,

Бо нельга без яго шчаслiвым быць,

На шчасце без падставы спадзяванне,

Калi каханне любае згубiць.

 

Ў жыццi не трэба iншага нiчога,

Адчуць каб шчасце цi яго шукаць,

Адзiная шчаслiвая дарога:

Пяшчотна сваю любую кахаць.

 

Бясконца каб ў душы квiтнелi ружы,

Нiколi каб не ведаць горкiх слёз,

Каб радаснымi толькi былi душы,

Шануй каханне, будзе добры лёс.

 

14.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1272     ЗАБЛУКАЛА

 

Мая доля заблыталась трохi,

Толькі дзе, зразумець не магу.

Мо нягодныя зроблены крокi,

I таму адчуваю тугу?

 

Мо iду не па лепшай дарозе,

Як напрамак прыдатны адчуць?

Але выбраць пакуль што не ў змозе,

Дзе i як, i куды павярнуць?

 

Я пытаюсь упарта у долi,

Дзе мэта i куды прывядзе?

Даць адказ не жадае нiколi,

I наперад упарта iдзе.

 

Ды чамусьцi паслухаць не хоча,

Бессэнсоўна ёй нават казаць,

Што яшчэ яна мне напрарочыць,

Што далей можна мне прычакаць?

 

Хай вядзе толькі к лепшаму доля,

Хай трымае ў сваiх руках руль,

Мо сагрэе калiсьцi патоля?

Хай сабе паблукае пакуль.

 

15.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1298     ПРАГА

 

Боль ў душы, i начамi не спiцца,

Горкай доля была не адна,

Замуцiлася шчасця крынiца,

Вада высахла з часам да дна.

 

I сумуе цяпер маладзiца,

Ў душы прага, i хочацца пiць,

Чысцiнёй струменiлась вадзiца,

Цяпер зруб недарэчны стаiць.

 

Звонку выгляд – як быццам крынiца,

Ды гады жыцця ў празе iдуць,

Не памыцца з яе, нi напiцца,

Засталася на дне каламуць.

 

Як ў крынiцы вада красавала,

То здавалась: не хочацца пiць,

Ды як ссохла, пачалась навала,

I ад прагi аж сэрца гарыць.

 

Невядома, ваду дзе знаходзiць,

Мо другую крынiцу капаць?

Прага цяжкая з розуму зводзiць,

Пэўна, буду ваду пазычаць.

 

26.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1301     АСОБНЫ ЛЁС

 

Якая безлiч у жыццi дарог!

Якую выбраць, па якой падацца?

Было б так добра, калi б ведаць мог,

Дзе можна з лепшай доляю спаткацца.

 

Ды загадзя не ведаеш свой лёс,

I выбраць цяжка правiльна дарогу,

Вакол iснуе вельмi шмат пагроз,

Вядомы шлях наперад толькі Богу.

 

Для кожнага лёс ў будучыне – змрок,

Дакладна не пазнаць яго нiколi,

Наступны невядомы нават крок,

Ў залежнасцi знаходзiшся ад долi.

 

Таму хай долi плынь заўжды нясе,

Абмежаная моцна берагамi,

Плыць па жыццю патрэбна, як усе,

Iсцi працераблённымi шляхамi.

 

Не трэба намагаца i шукаць

Свой лёс, агульнай плынi не падобны,

Лёс здатны варыянты выбiраць,

Сустрэне толькi зрэдку лёс асобны.

 

30.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1311     ЖЫЦЦЁВЫЯ ДАРОГI

 

Бяжыць ўдалечыню жыццёвы шлях,

I невядома, што на iм чакае.

Здарыцца што калi, i дзе, i як,

Цi доля будзе добрая, цi злая?

 

Спаткаю сваё шчасце у жыццi,

Цi будзе яго мала або многа,

Хутчэй як долю любую знайсцi?

Наперад не пазнаць зусiм нiчога.

 

Таму жыццёвы шлях няхай бяжыць,

Пазнаць куды, не трэба намагацца,

Сягонняшнiм патрэбна толькi жыць,

Было яно каб светлае, старацца.

 

Бо невядомы долi паварот,

Цi шчасце дасць, цi ад яго адсуне,

Цi радасць прынясе, цi шмат маркот?

З капрызам доля, як усе красунi.

 

На долю бескарысна наракаць,

Яна ўсяго дае ў жыццi хоць трохi,

Даруе шчасце, гора здатна даць,

Няроўныя жыццёвыя дарогi.

 

3.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1337     МОЖНА ЗВЫКНУЦЬ

 

На лёс не трэба скардзiцца нiколi,

Мажлiва звыкнуць да любой бяды,

Каб цэлы час ўсяго было даволi,

Лепш памяркоўнасць набываць заўжды.

 

Не след на долю iншых заглядацца

I зайздрасцю марыць сваю душу,

Ад лiшняга рашуча адмаўляцца

I адчуваць рэальнасцi мяжу.

 

Бясконца кожны быць шчаслiвым можа,

Калi ў жыццi здаволiцца малым,

Навокал выглядае ўсё прыгожа,

Не трэба лёсам грэбаваць сваiм.

 

Незадаволенасць – пустая справа,

Не карты лёс, не будзе лепш ад слёз,

Бо ён – непадуладны, як навала,

Таму не трэба наракаць на лёс.

 

Аднолькавым не будзе лёс нiколi,

Ёсць цьмяныя i светлыя гады,

На рану не патрэбна сыпаць солi,

Бо можна звыкнуць да любой бяды.

 

18.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1396     ВУЗКI ШЛЯХ

 

Таго пяшчотна доля пашкадуе,

Хто мае на сваёй душы грахi,

Спакусу дасць яна, ад бед ўратуе,

Прад грэшнiкам шырокiя шляхi.

 

Для праведнiка добрай няма долi,

Бо ён iдзе вузейшаю з дарог,

Шырокаю не крочыць ён нiколi,

Хаця заўжды пайсцi таксама мог.

 

I доля у яго таму благая,

Бо сцежку выбiрае ён сабе,

I ўсё жыццё яе не пакiдае,

Хоць з доляю ў бясконцай барацьбе.

 

Хай ў барацьбе, ды iншай не жадае,

Не удаецца дасягнуць мэты,

Бо доля на абочыну скiдае,

Бо вабiць толькi вузкi шлях заўжды.

 

Зусiм не трэба наракаць на долю,

Хоць на шляху i гора, i бяда,

Не трэба спадзявацца на патолю,

Патолi не было i у Хрыста.

 

12.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1420     ВIНАВАЦIЦЬ ЖАНЧЫН

 

Нада мной доля горка смяецца,

Час прыйшоў, таму замуж iду,

Без кахання душой не сагрэцца,

Але дзе ж я каханне знайду?

 

На душы i трывога, i стома,

Хоць адной надакучыла жыць,

Ды дакладна яшчэ невядома,

Шчасцю быць, цi нiколi не быць?

 

Хоць кахання даўно я чакаю,

Нешта лёс не дае яго мне,

Ён кахае, а я не кахаю,

Але замуж бярэ ўсё ж мяне.

 

Я не ведаю, што будзе далей:

Шчасце прыйдзе цi шэраг нягод?

Лепей шчасце ў сям'i каб спаткалi,

Мо чакае маркотны развод?

 

Лёс над намi стварае абразу,

Ды шукаць не патрэбна прычын,

Яны ўраз вiдавочны адразу:

Кепскi лёс вiнавацiць жанчын.

 

20.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1445     ДЗЯВОЧЫ ЛЁС

 

Бягу за шчасцем, ды яно знiкае,

Хоць ходзiць побач дзесьцi, нiбы цень,

Вясна iдзе, я любага шукаю,

I пакутуе сэрца кожны дзень.

 

А ноччу слёзы напаўняюць вочы,

Бо цяжка шчасце вабнае шукаць,

Такi не вельмi лёгкi лёс дзявочы,

Вясною нават цяжка пакахаць.

 

Хачу, каб у мяне быў сэрцу мiлы,

Ды не магу яго прываражыць,

Падрэзаны калi ў каханнi крылы,

Без радасцi на свеце трэба жыць.

 

Вясна. Пара кахання, шчасця, мары,

Але дзiвосны цуд не для мяне,

Бяда, туга i роспач, я без пары,

Яшчэ вясна без радасцi мiне.

 

Не ведаю, як быць, куды дзявацца,

Ад роспачы стрымаць не ў сiлах слёз,

Каханне не iдзе. Як закахацца?

Чаму няшчасны мой дзявочы лёс?

 

16.03.1996

 

Home Page     Змест

 

1446     СУДЬБА

 

В неизвестность идут корабли,

Но стремятся к намеченной цели,

Рядом волны и волны вдали

Песню грозную радостно пели.

 

А вокруг голубая вода,

И на берег нет даже намёка.

Грядёт счастье или же беда,

Цель близка или слишком далёко?

 

Со стихией опасна борьба,

Хоть она, несомненно, прекрасна,

Словно путь, неизвестна судьба,

Впереди её сущность неясна.

 

Будут гавань и пристань встречать,

Чтобы сердце томила услада,

Или путь к цели снова начать,

Ведь свой берег достичь всё же надо.

 

А пока нет желанной любви,

Вокруг тучи, не видно лазури,

По судьбе плыву, как корабли,

Поднялись снова волны от бури.

 

16.03.1996

 

Home Page     Змест

 

1470     ЛЁС ПРАВЫ

 

Калi здарылась што, яно павiнна быць,

Ад лёсу нiкуды нiяк не дзецца,

Але, калi душа ад суму забалiць,

То не смяротна, можна прыцярпецца.

 

Як вельмi хочацца, не будзе так заўжды,

Бо сваiм шляхам лёс вядзе упарта,

Не згодны з лёсам – атрымаеш больш бяды,

Не церпiць лес нiколi з сабой жартаў.

 

Здаецца часам, што гатуе пастку лёс,

I не адсунуць ўбок яго пагрозу,

У роспачы душа, i не стрымаць ёй слёз,

Хоць цяжка, пакарыцца трэба лёсу.

 

Як за плячыма надта сталыя гады,

I вопыт назбiраецца нямалы,

То, безумоўна, вiдавочна ўсё тады:

Бясконца лёс свавольны толькi правы.

 

Як цяжка на душы, бо вельмi жорсткi лёс,

Але вядома пра яго прыроду,

Цягнi пакорлiва, як конь, жыццёвы воз,

I не шукай змянiць свой лёс нагоду.

 

12.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1542     ЦI ВАРУШЫЦЦА?

 

Вядома, можна крыху варушыцца,

Ды мы не здатны уплываць на лёс,

Бясспрэчна з тым патрэбна пагадзiцца,

Цi добрае, цi кепскае прынёс.

 

Здарылась што, павiнна адбывацца,

У барацьбу зусiм не след ўступаць,

Бо лёс мацней, i прыйдзецца зламацца,

Калi надзея ёсць яго змяняць.

 

Крок лёсу успрымаць спакойна трэба,

Бо ад турбот чакае шмат бяды,

Надзённага не даць лёс можа хлеба,

Як быць нахабным вельмi з iм заўжды.

 

Якi Бог даў, такiм няхай лёс будзе,

Бо лбом нiколi не прабiць сцяну,

I толькi лiшнi боль знявечыць грудзi,

Не след плацiць высокую цану.

 

Таму не трэба нават варушыцца,

А пагадзiцца, як мага, хутчэй,

Што адбылось, не здатна ўжо змянiцца,

Бо лёс ад Бога, а не ад людзей.

 

21.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1544     АХВОТА ПАБАЧЫЦЬ

 

Глядзiш на аблiччы жанчын i заўжды

Без клопату долi чытаеш,

Якая шчаслiвай была ўсе гады,

Не часта сабе адзначаеш.

 

Чаму вельмi горкая доля жанчын,

Мо самi яны вiнаваты?

Але вельмi многа iснуе прычын,

Што лёс iм сустрэўся пракляты.

 

Чаму у дзяўчат у вачах весялосць,

Ды сум i журба у жанчыны,

А часам амаль непрыкрытая злосць?

Вiноўнiкi, пэўна, мужчыны.

 

На сталых жанчын часам цяжка глядзець,

Iх шчасце трымалася квола,

Ад радасцi iм бы заўжды зiхацець,

Ды круцiцца вечнае кола.

 

Усмешак на твары нiколi няма,

Бясконца журба i турбота,

Табе яна часам ўсмiхнецца сама,

Пабачыць твар светлы ахвота.

 

21.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1596     ЦЁМНЫ ЛЕС?

 

Жыццё чужое – цёмны лес,

Адразу толькi так здаецца,

Ў душу хто падрабязна ўлез,

Абавязкова разбярэцца.

 

Што новага цяпер прыйшло?

Ўвесь час аднолькавыя людзi,

Ўсё ёсць, што i раней было,

Нiчога iншага не будзе.

 

Складаным хоць здаецца лёс,

Вядомы таямнiцы свету,

Ён цемры ў думкi не прынёс,

Дакладна бачна ўсё паэту.

 

Таму пiшу свае вершы

Бясконца пра чужыя долi,

Мне стан пачуццяў у душы

Не цяжка апiсаць нiколi.

 

Хоць цёмны лес жыццё другiх,

Душу людскую адчуваю,

Таму свае радкi пра iх

Я з задаволеннем складаю.

 

15.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1670     ДАЙДУ ДА ФIНIШУ?

 

Калi мэта далёка, то не шкода

Нi часу, нi сваiх жыццёвых сiл,

Як ззаду застаецца перашкода,

То бачна: лёс ганебна абдурыў.

 

Пераканаў лёс лёгка, як малога:

Не трэба было бегчы да мэты,

Бо не дамогся ў вынiку нiчога,

I паўтаралась так са мной заўжды.

 

Чаму бясконца лёс такi нахабны?

Як клiкаў ў шлях, такiм цудоўным быў!

Малюнак маляваў такi прывабны,

Як i раней, зноў жорстка абдурыў.

 

Мой любы лёс! Няма ў мяне другога,

Хай дурыць, права, пэўна, мае ён,

Яшчэ ў жыццi вялiкая дарога,

Мо стану я калiсьцi чэмпiён.

 

Вядзе так лёс, як для яго патрэбна,

Дае бясконца новую мэту.

Мо не абдурыць зноў мяне ганебна,

Нарэшце, i да фiнiшу дайду.

 

6.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1676     ЗIГЗАГI ЛЁСУ

 

Калi ў жыццi iдзе зiгзагам лёс,

То невядома, што за паваротам:

Цi шчасце прынясе, цi мора слёз,

Цi радасць апануе, цi маркота.

 

Прыемна, калi роўна лёс бяжыць,

Наперад амаль цалкам ўсё вядома:

Цi радасна, цi не на свеце жыць,

Ад хвалявання ўжо не прыйдзе стома.

 

Як павароты робiць лёс ўвесь час,

Унiз кiдае або на узлёты,

То трэба упiкнуць яго не раз,

Бо ад яго i крыўда, i нягоды.

 

I невядома, дзе чакаць зiгзаг,

Каб загадзя падслаць сабе саломы,

Бо выклiкае невядомасць жах,

Цудоўна, як шляхi жыцця вядомы.

 

Чаруе лёс, як роўная шаша,

За паварот глядзiш з таемным страхам,

Спакойнай каб заўжды была душа,

Не трэба, каб праходзiў лёс зiгзагам.

 

7.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1685     НЕ ТРЫВАЦЬ

 

Як нахабна мяне доля

Захапiла ў абцугi!

Не падумаў бы нiколi

Моцны будзе цiск якi!

 

Вырываўся, не ўдаецца,

Болей спробы не раблю,

Доля цiсне i смяецца,

Я трываю i цярплю.

 

Намагаюсь асцярожна

Ссунуць абцугi убок.

Цiснуць моцна, колькi можна?

Боль трываю кожны крок.

 

Абцугi зусiм скiдаю,

Не жадаю цярпець здзек!

Перамогу адчуваю,

Я – свабодны чалавек.

 

Калi ёсць нахабства ў долi,

Робiць здзекi над табой,

Трэба не трываць нiколi,

А даваць няшчадны бой!

 

9.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1716     БУДЕТ НАГРАДА?

 

Я от судьбы неистово бегу

И укротить хочу её затеи,

Но ничего поделать не могу,

Она нахальней, я так не умею.

 

Хочу весь ход событий изменить,

Она тверда, и мне не позволяет,

Пытаюсь я её умнее быть,

Она меня на место возвращает.

 

Хочу сойти с дороги лишь на шаг,

И это мне никак не удаётся,

Мне говорит, что делаю не так

И надо мной бессовестно смеётся.

 

Такую заимел себе судьбу,

Что не даёт она душе согреться,

Всегда меня толкает на борьбу,

Но смог покорно к ней я притерпеться.

 

Я от неё немногого хочу,

Хотя всегда чего-то всё же надо.

А, может, я свободу получу?

И это будет от судьбы награда.

 

15.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1728     НЕВЯДОМАЯ ДОЛЯ

 

Што наперадзе доля гатуе,

Невядома нiколi заўжды.

Мора шчасця яна прапануе

Або возера горкай бяды?

 

Ў сiнiм небе янтарнае сонца

Або чорнае марыва ў хмар?

Цi заззяе усмешка бясконца,

Цi туга ляжа ценем на твар?

 

Мы не ведаем, што нас чакае,

I шляхi мае кожны свае,

Тую долю заўжды сустракае,

Бог якую яму выдае.

 

Добра, што невядомая доля,

Бо як зналi б, што будзе ў жыццi,

Назаўжды маглi б страцiць патолю,

Не змаглi б i спакою знайсцi.

 

Будзе доля няхай невядома,

Спадзяемся, што шчасце прыйдзе,

Долю ведаць – душэўная стома,

Адчынiць цяжка фортку бядзе.

 

17.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1745     ПА IНШЫ БОК

 

Ад гора будзе зноў душу пячы,

Заўсёды радасць мець няма нагоды,

Мне цяжкасцi таксама па плячы,

Пераадольваць трэба перашкоды.

 

Не след занадта моцна гараваць,

Бо з часам цалкам боль душы праходзiць,

I ў кепскiм можна добрае шукаць,

Уменне трэба, каб яго знаходзiць.

 

Хоць роспач залiвае грудзi ўраз,

Лепш не дазволiць, каб стварылась мора,

Цудоўны лекар болю – толькi час,

Ён вылечыць любое можа гора.

 

Ў жыццi задужа часты госць бяда,

Уплыў яе на настрой надта значны,

Праз тэрмiн боль сцякае, як вада,

Я плынi ачышчаючай удзячны.

 

Хоць кепска часам будзе на душы,

Не трэба праклiнаць нiколi долю,

Бо можна стаць па iншы бок мяжы,

Каб шчасце атрымаць i мець патолю.

 

22.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1760     ГОРКI ЖАРТ

 

Доля жанчын часам вельмi нялёгкая,

Горай яе не знайсцi,

Таму нярэдка ў жанчын вочы вогкiя,

Цяжка гаротным ў жыццi.

 

Долi псуюць iм не людзi паганыя,

Нават не крыўда ад слоў,

Долi без жалю руйнуюць каханыя,

Лёс разбурае любоў.

 

Як загарыцца каханне нязгаснае,

Але адказу няма,

Горкая доля жанчын i няшчасная,

Хоць вiнавата сама.

 

Цела аддаць лёс прымусiў нямiламу,

Бо вымушаюць гады,

Сэрца балiць па свайму шызакрыламу,

Так у галубак заўжды.

 

Сэрца павек ў аднаго закахалася,

Але другi мужам стаў,

Цяжкая доля жанчыне спаткалася,

Лёс з ёй жарт горкi згуляў.

 

27.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1778     ЗАЛАТАЯ ДОЛЯ

 

Душа, як птушка раненая, рвецца,

Туга гняце, спакой забыў мяне,

Ў свой час каханнем не прыйшлось сагрэцца,

Цяпер я бачу шчасце толькi ў сне.

 

Няма нiчога лепш кахання ў свеце,

Яно цвiце ў душы букетам руж.

Але, як быць? Яшчэ малыя дзецi,

I нелюбiмы мой няшчасны муж.

 

Я пакутую ад майго кахання,

Яно – як кара, горш, чым кайданы,

Не ведала раней, што адчуваннi

Душы такiя моцныя даны.

 

Няхай бы я пачуцця не пазнала,

Ды без кахання як на свеце жыць?

Бо без яго ў сям'i так шчасця мала,

Няхай яно ў душы маёй гарыць.

 

Нi радасцi, нi шчасця, нi спакою

Не здатна ўжо цяпер я адшукаць,

Была каб доля толькi залатою,

Iсцi каб замуж, трэба пакахаць.

 

1.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1787     НЕ СПАКУШАЦЬ ДОЛЮ

 

Не слушна гайку цэлы час цягнуць,

Не выйдзе, i не трэба намагацца,

Бо можна нават моцны ключ сагнуць,

Як шрубаваць, разьбе не грэх сарвацца.

 

Iснуе небяспечная мяжа,

I лепей да яе не падыходзiць,

Як не стрывае нацiску душа,

Больш злагаду не прыйдзецца знаходзiць.

 

Ў адносiнах не трэба крута браць,

Як нацiскаць – занадта асцярожна,

Душу, як i разьбу, лепш не зрываць,

Бо назаўжды уплыў свой страцiць можна.

 

Бясконца каб пяшчотнасць збераглась,

Выкарыстоўваць не патрэбна сiлы,

Каб цемра у душы не пачалась,

I не складалiсь радасныя крылы.

 

Калi зайсцi за болевы парог,

Пакуты не адчуецца ад болю,

Каб ад бяды душою не знямог,

Не трэба спакушаць нiколi долю.

 

3.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1794     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Мне цяжка перад выбарам стаяць,

Бо хочацца, сустрэлась каб удача,

Але не вельмi проста шанц спаткаць,

Амаль невырашальная задача.

 

А мо не мы свой выбiраем лёс,

Што робiм выбар, толькi так здаецца?

Прымаем сцiпла ўсё, што ён прынёс,

Але удача ў рукi не даецца.

 

Прыемней, калi выбару няма,

Наперадзе бяжыць адна дарога,

Карыць сябе не прыйдзецца дарма,

Што кепскага на ёй сустрэлась многа.

 

Як выбраў з многiх памылковы шлях,

I склалася жыццё зусiм пагана,

Жыве бясконца роспач у вачах,

Нiяк не загаiцца ў сэрцы рана.

 

Занадта цяжка выбар свой зрабiць,

Такi, каб не сустрэўся лёс ганебны,

Жыццёвыя каб сiлы не згубiць,

Няпроста выбраць шлях сабе патрэбны.

 

5.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1798     ДЗЯВОЧЫ ЛЁС

 

Бяда, як цень, бясконца поруч крочыць,

Каханне каб ганебна разбурыць,

Заўсёды вельмi цяжкi лёс дзявочы,

Нялёгка раны ў сэрцы загаiць.

 

Не ўраз згасае палкае каханне,

Ды шмат патрэбна перажыць абраз,

Пасля гняце балючае чаканне,

Для сэрца лепшы лекар – толькi час.

 

Збягае час, яго занадта шкода,

Бо без кахання шэра на душы.

Калi яшчэ кахаць прыйдзе нагода?

А ў сэрцы сум i роспач без мяжы.

 

Гняце душу бясконцая трывога,

I боль – як заганяюць ў яе цвiк.

Што дасць ў каханнi новая дарога,

А, можа, зноў вядзе яна ў тупiк?

 

Хаця красуня, але ў смутку вочы,

Ў iх радасны агеньчык не гарыць,

Заўсёды вельмi цяжкi лёс дзявочы.

А як яго да лепшага змянiць?

 

6.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1818     ЗМЯНIЎСЯ ЛЁС

 

Маладая жарабiца,

Шыя выгнута дугой,

Скура золатам iскрыцца,

Ў вачах радасць i спакой.

 

Калi час свой адгуляе,

Зменiцца карэнна лёс,

Бо хамут ужо чакае

I занадта цяжкi воз.

 

Лёс становiцца паганы,

Больш няма ў жыццi украс,

Хамут робiць шыi раны,

Бiзун сцёбаў крыж не раз.

 

Жарабю гуляць – час малы,

Быць ў аглоблях – лёс такi,

Праца не даруе славы,

Толькi збруя трэ бакi.

 

Жарабiцай калi была,

Не чакалася бяды,

Цягне цяжкi воз кабыла,

Час у мроях залаты.

 

13.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1819     ПЛЫНЬ ЖЫЦЦЯ

 

Плынь жыцця – шырокая, як мора,

Куды хочаш – здатны вольна плыць,

Шлях пачнецца – нi бяды, нi гора,

Ў душы толькi радасць зiхацiць.

 

Рэчышча як пройдзе – невядома,

Бо мажлiвы рэзкi паварот,

А за паваротам стрэне стома,

Нечаканых тысячы маркот.

 

На шляху – жахлiвыя парогi

Альбо вельмi мелкая вада,

I праплыць няма нiякай змогi,

Човен можа напаткаць бяда.

 

Цi зусiм перасыхае рэчка,

Па калена курыцы вады,

Злагады няма, а толькi спрэчка

Цяжкая, балючая заўжды.

 

Плынь жыцця. Якая яна будзе,

I як прабяжыць жыццёвы шлях:

Цяжкiм болем перапоўнiць грудзi

Або ззяннем радасцi ў вачах?

 

14.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1822     БЯГУЦЬ ГАДЫ

 

Мне чамусьцi не шанцуе,

Колькi ўжо пралiла слёз!

Нiхто болей не цалуе,

Нешта мой няўдалы лёс.

 

Спадзявалась на каханне,

Выяўляецца – дарма:

Пройдзе першае спатканне,

I надзей амаль няма.

 

Мо таму, што недатыка

Я бывала кожны раз?

Нарабiла сабе лiха,

П'ю тугу адна ўвесь час.

 

Бо такiя кавалеры,

Не стрымаеш iхнiх рук,

I сур'ёзныя намеры

Для iх толькi кволы гук.

 

З шчасцем хочацца спаткацца,

Ў мроях – рыцар малады.

Як сапраўды закахацца,

Бо бягуць, як плынь, гады?

 

14.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1831     УМЕННЕ ЖЫЦЬ

 

Чаму адным – бясконцая удача?

Чаму да iх заўжды прыхiльны лёс?

Чаму другi бясконца з гора плача,

Навошта яму мора горкiх слёз?

 

Чаму камусьцi – сталая увага,

Чаму яны – як тлустыя каты?

Пячэ душу у iншых толькi прага,

Так ёсць цяпер, i так было заўжды.

 

Чаму закрыла вочы справядлiвасць?

Наогул, мо зусiм яе няма?

Чаму адным ад лёсу толькi мiласць,

Другiм – нягоды, боль або турма?

 

I ад якiх прычын залежыць гэта?

Дзе корань значнай рознiцы ляжыць?

Чаму адным заўжды па сiлах мэта?

Другiм яна здалёк пазiхацiць.

 

Ў чым добра жыць складаецца уменне?

Адказ дакладны вельмi цяжка даць,

Але, здаецца, як няма сумлення,

Усё, што трэба, можна атрымаць.

 

17.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1874     РАЗБИЛАСЬ СУДЬБА

 

Долго не будет уже небо синее,

Чёрные тучи на нём,

Грусть навевают они и уныние,

Так неуютно кругом.

 

Холодно, дождь моросит основательно,

Скользко и трудно идти,

Нужно шагать всё равно обязательно,

Не выбирают пути.

 

Если тяжёлая доля встречается,

Ей не поставишь заслон.

Всю жизнь приходится горестно маяться,

Что судьбе слёзы и стон?

 

Осень в душе навсегда поселяется,

Лучше б был снег и мороз,

Что-то любовь на пути не встречается,

Ветер надежды унёс.

 

Осенью трудно на счастье надеяться,

Будут зима и весна,

Грустно, разбилась судьба и не склеится:

Ведь до сих пор я одна.

 

6.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1889     НЕВЯДОМЫЯ ШЛЯХI

 

Наперад невядомыя шляхi,

Iх па жыццю бяжыць занадта многа,

Ды выбраць з iх найлепш ўсяго якi,

Каб ўсё ўлiчыць, не прапусцiць нiчога?

 

Пытанне вельмi цяжкае стаiць,

I кожны слушны сам адказ шукае,

Хоць выбар зроблен, ды душа балiць:

Не кожны шлях найлепшы выбiрае.

 

Здаецца, добры роўны шлях iдзе,

Але знянацку можа стаць ён стромкi,

Каб кожны ведаў, дзе ён упадзе,

Абавязкова б падаслаў саломкi.

 

Мы крочым па жыццёваму шляху,

Не ведаем наперад сваёй долi:

Сустрэнем сабе гора i тугу

Цi радасць толькi будзе ад патолi?

 

А можа лепш мець невядомы шлях?

Хай ён – мiраж, ды выклiкае мрою,

Як ведаць, што чакае ў лёсе страх,

Нiколi б не знайшоў душы спакою.

 

13.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1926     РОЗНЫЯ ДОЛI

 

Праз жыццё прайсцi – не цераз поле,

Шмат разоў стане лёс спакушаць,

Лепей будзе хай цяжкаю доля,

Чым сумленне за шэлег прадаць.

 

Чаму цягне душу на спакусу,

I на грэх яна згодна сама?

Не патрэбна нi кроплi прымусу,

Ад граху абароны няма.

 

Ды не кожны граху паддаецца,

Хаця цяжка прад iм устаяць,

Душы моцнай заўжды удаецца

Ад спакус сваё цела суняць.

 

Нас спакуса штодзённа чакае,

Барацьба з ёй трывае гады,

Адзiн ласкі спакусы жадае,

А другi непадкупны заўжды.

 

Людзi маюць адметныя долi,

Цяжка лепшую долю здабыць,

Перайсцi праз жыццёвае поле

Трэба так, каб душу не згубiць.

 

30.12.1996

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz