2. Вершы аб думках, разважаннях, парадах

 

Анатолій Балуценка

http://ab5tt.narod.ru

 

 

1009     АГУЛЬНАЯ МОВА

 

Сам кожны выбiрае стыль ў жыццi,

Бо розныя складаюцца умовы,

Таму агульны погляд не знайсцi,

Сэнс розны, хоць аднолькавыя словы.

 

Падобны адкрываецца прасцяг,

Мы розныя – наяўная рэальнасць,

Iначай кожны быў бы, як прасцяк,

Але адметнасць – iндывiдуальнасць.

 

Бясконца разнастайны белы свет,

Нiколi сталай тоеснасць не будзе,

Свой непаўторнасць пакiдае след,

Шмат характэрных рыс прыдбалi людзi.

 

Агульнай мовы i далей няма,

Наадварот, мацней неразуменне,

Ды на нязгодных крыўдзiцца дарма,

Бо рэзкая нязгода – не здарэнне.

 

Чым болей разумее чалавек,

Тым ў зносiнах складаней перашкоды,

Трывае дыспрапорцыя павек,

Бо iнтэлект – выток вялiкай шкоды.

 

18.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1016     ЗВАРОТНЫ БОК

 

У прыцемках лятаюць кажаны,

Зусiм яшчэ не знiшчана прырода,

Там, дзе атрута, згiнулi яны,

Не толькi кажаноў, ўсiх iншых шкода.

 

За шмат гадоў iндустрыяльны час

Прынёс бяды прыродзе забагата,

Хоць многае i захапляе нас,

Ды сум няспынна замяняе свята.

 

Тэхнiчным называецца прагрэс,

Ды вынiк яго жорсткi i маркотны,

Раслiны гiнуць, птушкi, зверы, лес,

Бо ў медаля iснуе бок зваротны.

 

I з часам ўсё прыкметней горшы бок,

Бо «мiрны атам» не ўтрымалi людзi,

Калi трагiчны паўтарыцца крок,

Жывога ў наваколлi больш не будзе.

 

Хай лётаюць бясконца кажаны,

Як i раней, ўзнiмаюцца у неба,

Не бiлi каб прагрэсу перуны,

Бок медаля зваротны помнiць трэба.

 

20.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1018     ЛЕПШАЯ ПАДСТАВА

 

Няспынна нас здзiўляе белы свет,

Бо немажлiва не здзiўляцца свету,

Як пiльна углядацца у сусвет,

Глядзець вакол на родную планету.

 

Пытанняў цэлы шэраг паўстае,

Хоць хочацца iх вырашыць адразу,

Прырода таямнiц не аддае,

Не хоча даць дакладнага адказу.

 

На неба ноччу трэба паглядзець,

На месячную у вадзе дарогу,

Каб канчаткова добра зразумець,

Што сатварэнне ўсё ж належыць Богу.

 

Пытанняў беспадстаўных больш няма,

Дыскусii праводзiць – часу шкода,

Нябачнага Тварца шукаць дарма,

Бо Бог – сама Вялiкая Прырода.

 

Яна жыццё стварыла i Зямлю,

Ды россып зорак кiнула на неба,

Глядзець ў далёкi космас я люблю,

Для боскай сiлы лепш падстаў не трэба.

 

21.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1028     САПРАЎДНАЕ

 

На ўсё заўсёды ёсць свая прычына,

Нiчога не здарыцца без прычын,

Як ветлiва ўсмiхнулася жанчына,

На ёй сышоўся белы свет на клiн.

 

Без стомы удзяляецца увага,

Усмешкi б'юць маланкамi затым,

Калi пячэ душу кахання прага,

Ўсё наваколле стане залатым.

 

Калi вiруе моцнае жаданне,

Пяшчотным можна быць працяглы час,

Але, як возьме у палон каханне,

Знаходзiцца нагода для абраз.

 

Усмешцы трэба верыць не заўсёды,

Лагоднасць ад яе – часовы стан,

Наперадзе чакае боль ад шкоды,

Усмешка белазубая – падман.

 

Ўзнiкаюць нечакана перашкоды,

Усмешка больш не ззяе шчыра так,

Здараюцца i спрэчкi, i разводы.

Сапраўднае у душах зведаць як?

 

25.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1030     НЕ ЗАБЫВАЦЬ БОГА

 

Калi няма чаго чакаць ў жыццi,

Бо кепска, i патрэбна дапамога,

Ды некуды зусiм за ёй iсцi,

Звяртаюцца у горкi час да Бога.

 

Калi ў жыццi шмат пройдзена дарог,

Ды цяжкая сустрэлася дарога,

Iсцi па ёй нiхто не засцярог,

То помачы прасiць патрэбна ў Бога.

 

Калi пакуты i цяжар ў душы,

Не вабiць ў свеце больш зусiм нiчога,

I смерць з касой чакае на мяжы,

Дапамагчы заўсёды просяць Бога.

 

Калi жыццёвых сiл амаль няма,

Бо гора перажыць прыйшлося многа,

Душа падкажа ў час лiхi сама,

Што ратаванне след чакаць ад Бога.

 

Бо Бог спакой душы у змозе даць,

Хаця Яго не бачылi Самога,

Не будзе у бядзе Ён пакiдаць,

Не трэба забываць нiколi Бога.

 

26.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1048     НЯМА ЛЕПЕЙ ЧАСУ

 

Час дзяцiнства. Няма лепей часу,

Ўзнёслы час пазнавання жыцця,

Прабягае iмклiва адразу,

Стае ўласнасцю для забыцця.

 

Час маленства. Няма лепей часу,

Безтурботнасць i радасць дае,

Адчуваеш яго, як украсу,

Калi ўжо ён мiнулым стае.

 

Час юнацтва. Няма лепей часу,

Бо душа ад кахання гарыць,

Ўзнёсласць ён прынясе i абразу,

Немагчыма яго паўтарыць.

 

Час даросласцi. Лепш няма часу,

Без даволу ўсё можна рабiць,

Асалоды у змозе даць масу,

Ды i ён вельмi хутка бяжыць.

 

Старасць прыйдзе. Няма лепей часу,

Бо свабодны, як птушка, заўжды,

Шкадаваць не патрэбна нi разу:

Ўсе цудоўныя вельмi гады.

 

5.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1051     АДНА ДАРОГА

 

Што-небудзь мець заўжды лепш, чым нiчога,

Каб атрымаць надзейна штосьцi мог,

Патрэбна да мэты адна дарога,

Зусiм не трэба шэрагу дарог.

 

Па ўсiх шляхах бяссэнсава туляцца,

Каб дачакацца гучных перамог,

Напрамку лепей аднаго трымацца,

На каменi расце на месцы мох.

 

Самому шчасця не дагнаць нiколi,

Хоць на шляху чакае шмат трывог,

Бо невядомы адрас шчаснай долi,

Якая здатна даць дастатку рог.

 

Шукаць бязглузда долi iдэальнай,

Такой няма, i шкода страчаць час,

Лепш сябраваць са сцiплай, ды рэальнай,

Iмпэт жыццёвы цалкам каб не згас.

 

Каб не зазнаў бязлiтаснага болю,

Ад пошукаў трывалых не знямог

I атрымаў душэўную патолю,

Патрэбна крочыць па адной з дарог.

 

6.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1054     ПРЫСЛУХОЎВАЦЦА К ДРУГIМ

 

Нягледзячы на розум i на веды,

Памылкi адбываюцца заўжды,

А потым цяжка дапякаюць беды,

Не ў помач i пражытыя гады.

 

Хадоў знайсцi не можам аптымальных,

Iмклiва мроi у тупiк вядуць,

Не ведаем мажлiвасцей рэальных,

Ды поспехi спакою не даюць.

 

Даём сабе вышэйшую ацэнку,

Хоць здольнасцей такiх няма у нас,

Ўспрымаем праўду, як гарох аб сценку,

Гавораць яе iншыя падчас.

 

Памылкi выклікаюць безлiч шкоды,

Бо кожны, калi нават ён прафан,

Разумным вельмi хоча быць заўсёды,

Звычайна, ў сваiх мроях кожны пан.

 

Каб ў справах значна меней памыляцца,

Не трэба да парады быць глухiм,

Настане час, i прыйдзецца прызнацца,

Што трэба прыслухоўвацца к другiм.

 

7.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1060     НАСТОЙЛIВАСЦЬ

 

Надзейней што: настойлiвасць цi сiла,

Хутчэй каб дасянуць сваёй мэты?

Каб барацьба занадта не стамiла,

Моц сiлы эфектыўней не заўжды.

 

Пазнаў, напэўна, кожны не аднойчы,

Калi стаяла летняя пара,

Перавышае сiлу больш, чым двойчы,

Настойлiвасць малога камара.

 

Ён сотнi раз упарта падлятае,

Рукамi трэба цэлы час махаць,

Заморышся праз час, i ён кусае,

Свайго дамогся, будзе пiраваць.

 

Калi стаяць вялiкiя задачы,

Каб хутка дасягнуць сваёй мэты,

Настойлiвасць патрэбна, бо iначай

Ад сiлы дачакаешся бяды.

 

Пацiху кропля камень прадзяўбае,

Паток вялiкi камень аднясе,

Заўсёды эфектыўнасць вымагае

Настойлiвасць пазнаць ў яе красе.

 

8.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1061     ДАБРО ЦI ЗЛО?

 

Дабро i зло. Мяжа у iх размыта:

Што сёння добра, заўтра будзе злом,

Мяжа мiж iмi непаметна скрыта,

Час пройдзе – зло становiцца дабром.

 

Адразу не адкажаш без замiнкi,

Як дзеяне цi думку ацанiць?

Зусiм не ясна, добрыя учынкi

Цi кепскiя прыходзiцца рабiць.

 

Калi мiнае дастаткова часу,

На месца расстаўляе ўсё жыццё,

Здавалася, смяротную абразу

Не паглыне нiколi забыццё.

 

Бягуць гады, змяняюцца ацэнкi,

Бо зло з дабром, як спарышы, iдуць,

У трыццаць сёмым ставiлi да сценкi,

А час мiнуў – героямi завуць.

 

Таму не трэба ў дзеях сумнявацца,

Калi падчас рабiць патрэбна зло,

Бо з часам можа крута ўсё змяняцца,

Каб зло ў дабро, нарэшце, перайшло.

 

8.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1065     СТАН ПАТОЛI

 

Дажджы працяглыя ўвесь час,

Зямля напiлася даволi,

Агонь няшчаднай прагi згас,

Прыемны дзiўны стан патолi.

 

Ярчэй заззялi колеры,

Галосней птушкi заспявалi,

Хоць хмары шэрыя ўгары,

Ды колькi шчасця яны далi!

 

Калi праз меру ёсць чаго,

Здаецца, што яно благое,

Як мала – лепей усяго,

Бо стане – нiбы залатое.

 

Належна трэба ацанiць

Усё, што у дастатку маеш,

Што згубiш, цяжка зноў набыць,

Хоць вельмi моцна пажадаеш.

 

Як ёсць каханне – беражы,

Каб болю не пазнаць нiколi,

Каб ззяла сонека ў душы,

Каб грэў бясконцы стан патолi.

 

10.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1070     ЛЕПШЫ ХОД

 

Жыццё пражыць – што ў шахматы згуляць,

Яно задач няспынна безлiч ставiць,

Няўхiльна iх прыходзiцца рашаць.

Якi ход гонар дасць, якi зняславiць?

 

Хаця альтэрнацiва ёсць заўжды,

Ды невядома лепшая дарога,

Лягчэй, калi абмежаны хады.

А як рашаць, калi iх вельмi многа?

 

Адзiны – самы лепшы варыянт,

Карыць зусiм не трэба сваёй долi,

Хады з iмпэтам робiш, нiбы франт,

I нават не памылiшся нiколi.

 

Усё бясконца ясна ў жыццi,

Рашэнне надта простае, на дзiва,

Не трэба мук, каб добры ход знайсцi,

I не гняце душу альтэрнацiва.

 

Як шмат хадоў – ўсе кепскiя хады,

I наракаць прыходзiцца на долю,

Бо на шляху жыццёвым шмат бяды.

Як ход знайсцi, якi вядзе ў патолю?

 

12.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1074     ВЫНIК

 

Закласцi ураджай калi умееш,

Не прыйдзецца занадта шкадаваць,

Бо ведаеш: вясною што пасееш,

Прыйдзецца толькi тое ўвосень жаць.

 

Калi вясною не ўдалось пасеяць,

Спазнiўся – ураджай чакаць дарма,

Адну мякiну з сумам бедзеш веяць,

Бо зерня ў каласах зусiм няма.

 

Ўсяму свой час павiнен быць заўсёды,

Калi яго няўрокам упусцiць,

Чакаюць толькi цяжкiя нягоды,

I вельмi позна горкi стан змянiць.

 

Як не прышчэпiш дрэва – будзе дзiчка,

I шкадаваць прыйдзецца горка зноў,

Дасць каламуць прыгожая крынiчка,

Як праглядзець дачок або сыноў.

 

Што выхаваеш – вынiк такi будзе,

Цi добрыя уродзяцца плады?

Высокародныя з iх будуць людзi

Цi застануцца дзiчкамi заўжды?

 

13.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1091     ПЕРАМОГА

 

Як толькi дакрануўся да мэты,

Наперадзе чакае асалода,

Ад перамогi радасна заўжды,

На поспех не мінае з часам мода.

 

Iмпэту дадаецца больш i сiл,

Каб пакарыць хутчэй мэту другую,

Але каб боль душу не варушыў,

Не трэба выбiраць мэту благую.

 

Калi недасягальная мэта,

Яна не падаруе асалоды,

Ад спроб няўдалых толькi гарката

Для сэрца i душы наробiць шкоды.

 

Каб поспех мець i радасць адчуваць,

Не след жадаць у мроях надта многа,

Мэту такую трэба выбiраць,

На фiнiшы каб ззяла перамога.

 

Калi бясконца вабяць мiражы,

Не прыйдзе перамогi адчування,

Журба i боль саўюць гняздо ў душы,

Не будзе шчасця нават ад кахання.

 

20.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1098     ГIСТОРЫЯ НАРОДАЎ

 

Свет жорсткi, i няма куды падзецца,

Бо альтруiзм – як казка для людзей,

Калi да справы пiльна прыглядзецца,

Жыццё – ланцуг жахлiвейшых падзей.

 

Ў жывёльным свеце кожная жывёла

Для iншай – толькi смачная яда.

Якая аб гармонii тут мова:

Адным харч добры, а другiм – бяда.

 

I чалавек без жалю душы губiць,

Жывым без ежы немагчыма жыць,

Хоць кажа: братоў меншых палка любiць

I кожным надта моцна даражыць.

 

Рыбалка да спадобы, паляванне,

Без жорскасцi на свеце не пражыць,

Ды знойдзецца забойцам апраўданне,

Мы створаны бязлiтаснасць тварыць.

 

У кожным сэрцы жорсткасць ёсць заўсёды,

Пад прыкрыццём жаданняў ды iдэй

Вайну вялi бясконца ўсе народы,

Гiсторыя – ланцуг благiх падзей.

 

24.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1099     ХОРАША РАЗАМ!

 

Самотна чалавеку аднаму,

Хоць шлях да iншых мае перашкоды,

Добраахвтна выбiраць турму

Не след, да зносiн лепш шукаць нагоды.

 

Iснуе разнастайнае жыццё,

Бо розныя iстоты у прыроды,

Ды так пайшло спачатку развiццё,

Што людзi жылi грамадой заўсёды.

 

Нудзiцца у самоце чалавек,

Не можа жыць, як воўк, адзiн нiколi,

Бо адзiнота, як жахлiвы здзек,

У сэрца болю прынясе даволi.

 

Хоць шкоды шмат бывае ад людзей,

Ды адзiнота значна больш нягожа,

Як разам, шмат i добрых ёсць падзей,

Усё вакол чароўна i прыгожа.

 

Турбуе адзiнота мне душу,

Хоць воўкам вый, бывае нават часам,

На тых, хто разам, з зайздрасцю гляджу,

Бо хораша душы з душой быць разам!

 

25.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1102     РАШУЧЫ КРОК

 

Рашучы крок. Зрабiць яго складана,

Але ён неабходны у жыццi,

Не сыплецца даўно ўжо з неба манна,

З iм толькi можна к поспеху дайсцi.

 

Не адмаўляцца ад яго нiколi,

Аб шанцу каб пасля не шкадаваць,

I не карыць сваёй няшчаснай долi,

Дарэмна каб душу не мардаваць.

 

Калi сваю мажлiвасць упускаеш,

Занадта горкi дасць жыццё урок,

Мог мець што-небудзь, ды пакуль не маеш,

Бо не зрабiў рашучы важны крок.

 

Душа каб толькi радасць адчувала,

I не знiшчала каб яе скруха,

Рашучых крокаў лепш ступiць нямала,

Знайсцi нявесту каб цi жанiха.

 

Бо лепей, вiдавочна, памылiцца,

Чым ўсё жыццё бязглузда шкадаваць,

Як ёсць намер, лепш крок зрабiць рашыцца.

Iнакш ў жыццi як лепшае шукаць?

 

27.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1103     АСЕННI ВЕЦЕР

 

Асеннi вецер моцна зноў злуецца,

Нясе у сэрца холад i тугу,

Нiяк душой збалелай не сагрэцца,

Нiдзе знайсцi прытулку не магу.

 

Душу як растрывожыць удаецца?

Чаму няўмольны ад яе уплыў?

Асеннi вецер вые i смяецца,

I не сцiхае, мае многа сiл.

 

Душа у смутку i глухой трывозе,

Здаецца, выйсця добрага няма,

Лiст жоўты вецер гонiць па дарозе,

Спынiўся каб, прасiць яго дарма.

 

Хто мае сiлу, той заўжды нахабны,

Хоць быў раней ён для мяне кумiр,

Ласкавы быў, чароўны i прывабны,

Яшчэ як ветрык быў, як быў зефiр.

 

Сустрэць былога сябра вельмi рады,

Ў юнацтве – весялун i хулiган,

Як дасягае чалавек улады,

Бязлiтасны ён, нiбы ураган.

 

28.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1125     ЗБЕРАГАЦЬ IСНАЕ

 

Ўсё пройдзе, але iншае пачнецца,

На iснае не трэба наракаць,

Магчыма, доля горка пасмяецца,

Час прыйдзе аб мiнулым шкадаваць.

 

Што ўсё мiнае, слабая уцеха,

Наступнае i горай можа быць,

Мiнулае гучыць, як шчасця рэха,

Яго больш немагчыма паўтарыць.

 

На жураўля не трэба спадзявацца,

У будучым вялiкага чакаць.

Мо за сiнiцу моцна лепш трымацца,

Чым жураўля настойлiва чакаць?

 

Лепш ад дабра шукаць дабра не трэба,

Бо стан надзеi – ненадзейны стан,

Каб пад нагамi не хiсталась глеба,

Бо у надзеi тоiцца падман.

 

За паваротам доля невядома,

Не трэба змен крутых ў жыццi жадаць,

Каб не прыйшлi ў душу бяда i стома,

Што ёсць, патрэбна пiльна зберагаць.

 

14.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1142     ЗАХАВАЦЬ ПАМЯЦЬ

 

Я ўспамiнаю аб нябожчыках, не плачу,

Яны жывыя для мяне заўжды,

Ў жыццi не кожны з маiх блiзкiх меў удачу,

Ды скончылiсь ўжо iхнiя гады.

 

Я з iмi часта на самоце размаўляю,

Ёсць ўражанне, што ўсе яны жывуць,

Пакуль ўспамiны аб iх памяць зберагае,

Нябожчыкi нiколi не памруць.

 

Свет вельмi жорсткi, i смерць кожнага чакае,

Бо доля свая кожнаму дана,

Хаця нябожчык, ды як памяць не знiкае,

Не выпiў кубак гора ён да дна.

 

Калi нябожчыка нярэдка ўспамiнаюць

I разважаюць, як бы ён зрабiў,

Хоць ён памёр, але яго кахаюць,

Нябожчык у жыццi шчаслiвы быў.

 

Калi жывеш, бясспрэчна, трэба намагацца,

Не рэчы непатрэбныя збiраць,

Патрэбна толькi ўсё сваё жыццё старацца,

Каб памяць ў iншых сэрцах захаваць.

 

24.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1148     ЛЕПШ ПАМАЎЧАЦЬ

 

Спакой душы, якое дзiва!

Яго прыемна адчуваць,

Калi спакой душа набыла,

Яго не хочацца страчаць.

 

Бо з iм душа адпачывае

Ад хваляванняў i турбот,

Ад прыгажосцi заспявае,

Бо для яе няма нягод.

 

Душы мець стрэсаў не ахвота,

Бо дрэнна ёй ад барацьбы,

Прыемней нават адзiнота,

Не зведаць цяжкай каб журбы.

 

Дзе б не быў, ў транспарце цi краме,

I не паспееш зрабiць крок,

Цябе зняважаць, нiбы ў драме,

Нахабства правядуць урок.

 

Спакой душы каб забяспечыць,

Ў кантакты лепей не ўступаць,

Душу сваю каб не знявечыць,

Лепш памяркоўна памаўчаць.

 

27.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1156     ЦI БУДУЦЬ ПАВАЖАЦЬ?

 

Саромiцца не трэба цела,

Бо нас стварыў такiмi Бог,

А вось душа каб зiхацела,

I Ён зрабiць нiяк не мог.

 

Упершыню стварыў Адама

I запавет даў: «Не грашы!»

Ды адбылася наша драма:

Чорт пасялiўся у душы.

 

Душы саромiцца патрэбна,

Што робiць iншым неспакой,

Паводзiм мы сябе ганебна.

Як можна жыць з душой такой?

 

Другiх людзей не паважаем,

Павагi вымагаць дарма,

Бясконца годнасць прынiжаем,

Як шчодрасцi ў душы няма.

 

За сябра д'ябла калi маеш,

Зусiм не след дабра чакаць,

Калi другiх не паважаеш,

Цябе не будуць паважаць.

 

30.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1164     НЕ БАЯЦЦА СПРАВЫ

 

Лепшыя намеры

Не ажыццявяцца,

Як ў жыццi без меры

Усяго баяцца.

 

Трэба крочыць смела,

I любая справа,

Як рабiць умела,

Вынiк заўжды б дала.

 

Можна за ўсё брацца,

Як у справах годны,

Лепш i не старацца

Шлях шукаць абходны.

 

Бо не толькi богi

Робяць посуд хатнi,

Кожны нешта трохi

Сам змiкiцiць здатны.

 

Поспехi каб былi,

I часцей здаралiсь,

Смела каб рабiлi,

Справы не баялiсь.

 

1.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1177     ЧАС ПРЫЙДЗЕ!

 

Бясконца быць не можа вельмi добра,

Калi прайсцi патрэбна доўгi шлях:

Або уджалiць ўраз знянацку кобра,

Цi заблукаеш часам у гарах.

 

Не можа быць, каб ўсё было цудоўна,

Дзе-небудзь, ды спаткае час бяды,

Чаму бываць, здараецца ўсё роўна,

Няшчасце ў нетрах тоiцца заўжды.

 

Жыццё каб толькi мёдам не здавалась,

Не трэба вельмi многага чакаць:

Каб сонейка за горы не схавалась,

Красуню каб ўдалося пакахаць.

 

Не можа ўсё ў жыццi ажыццяўляцца,

Што адбылося – так павiнна быць,

Ды ад няўдач не трэба хвалявацца,

Заўсёды спробу можна паўтарыць.

 

Калi ў жыццi не вельмi шанцавала,

У змозе лёс змянiцца хутка ўраз,

Сканчаецца i цяжкая навала:

Абавязкова прыйдзе ўзнёслы час!

 

9.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1188     СТВАРАЦЬ НОВАЕ

 

Як птушкi з клеткi, думкi рвуцца,

Ды сiлай iх не утрымаць,

Хто думкi мае, ўсе iмкнуцца,

Што-небудзь новае ствараць.

 

Цудоўна, калi ў справе першы,

Як да мэты iмкнуцца звык,

Хто прозу пiша, а хто вершы,

Хто пакарае грозны пiк.

 

Той, хто да новага ахвотнiк,

Хто ў невядомасць думкай ўлез,

Душой сваёю вынаходнiк,

Яго мэта – ствараць прагрэс.

 

Прагрэс тэхнiчны i духоўны

Змяняў паволi твар Зямлi,

I вынiк творчасцi чароўны:

Багацце людзi набылi.

 

Цывiлiзацыю стварылi,

Зрабiлi явай шмат надзей,

Цудоўна, што заўсёды былi,

Як птушкi, думкi у людзей.

 

14.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1194     ПАРАДЫ

 

Здаровы глузд. Калi ён прыйдзе к нам,

Не поўнасцю хаця, няхай хоць крышку?

Калi жыццё спаўна пазнаеш сам,

Калi наб'еш сабе сiняк цi шышку.

 

Пакуль гаротных вынiкаў няма,

Парад нiхто нiколi не прымае,

Даваць парады – гаварыць дарма,

Бо, што правы ён, кожны адчувае.

 

Але пачуццi – дрэнны аргумент,

Правы заўжды жыццёвы толькi вопыт,

Ды ўсе парады разбураюць ўшчэнт,

На iх амаль адсутнiчае попыт.

 

Калi ў жыццi адказны робяць крок,

Як вопытны – парады дае хтосьцi,

Не пойдзе на карысць жыцця урок –

Звычайны падыход у маладосцi.

 

Але, калi мiнае нейкi час,

На сiнякi калi, як князь, багаты,

Чамусьцi iншым пачынаеш ўраз

Даваць такiя ж самыя парады.

 

17.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1197     САПРАЎДНЫ ПАЭТ

 

Хто пiша вершы, кожнаму здаецца,

Што ён пакiне хоць маленькi след,

Ды часта доля горка пасмяецца,

Не кожны вершаплёт яшчэ паэт.

 

Ды не iдзе пра пачаткоўцаў мова,

Як прызнаных паэтаў пачытаць,

Не вельмi часта ўзнёсла гучыць слова,

Няёмкасць толькi будзеш адчуваць.

 

Бо сорамна бывае за паэта,

Як верш яго паэзiяй назваць?

Хоць i паэт, ды вершаплётства гэта,

Горш пачаткоўца, лепш i не пiсаць.

 

Каб чытачы паэзiю любiлi,

К сабе патрабавальным трэба быць,

Каб шлях ў краiну вершаў адчынiлi,

З паэзii не трэба жах рабiць.

 

Заўсёды ёсць надзейная прыкмета,

Паэт пакiнуў або не свой след:

Калi чытач бясконца ёсць ў паэта,

То сапраўды сапраўдны ён паэт.

 

18.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1205     САПРАЎДНЫ БОГ

 

Магаматанiн будзеш цi будыст,

Цi хрысцiянiн, так рэлiгiй многа,

Або заўзяты нават атэiст,

Ад аднаго мы ўсе паходзiм Бога.

 

Рэлiгii i Бог – не ўсё адно,

Рэлiгii стваралi самi людзi,

Ёсць хрысцiянскiх больш двухсот даўно,

I далей к лiчбе новая прыбудзе.

 

Рэлiгii стваралi i багоў,

Каб пакарыць людзей i мець уладу,

Да Бога прапаведуюць любоў,

Заўжды гатуюць нейкую прынаду.

 

Хацеў пазнаць дакладна, ды не змог,

Прасiў на разуменне боскай ласкi,

Каб разабрацца – хто сапраўдны Бог,

А дзе лунаюць вабныя, ды казкi.

 

Знайшоў сваю я з шэрагу дарог,

Хоць позна зазумеў, але не шкода,

У свеце ёсць адзiн сапраўдны Бог:

Адвечны Бог – Вялiкая Прырода.

 

21.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1213     СВАЯ КРЫНIЦА

 

Не трэба асалоды i турбот,

Хоць без турбот не будзе асалоды,

Ды завiтае з iмi шмат маркот,

Душа зазнае горкi боль ад шкоды.

 

Няхай без асалоды, ды спакой,

Бо вабiць моцна не сама цукерка,

Я бестурботны стан шаную свой,

Цукерка тая ж, iншая паперка.

 

Працягла каб магла душа спяваць,

Хапае бестурботнай асалоды,

Сваё каханне трэба шанаваць

I не шукаць прывабныя прыгоды.

 

Не вычарпаць сваю любоў да дна,

Бо кожная жанчына – як крынiца,

I не яе вялiкая вiна,

Няздольны як з крынiчанькi напiцца.

 

Не надта трэба лужыну шукаць,

Як прага ёсць i хочаш асалоды,

Сваю крынiцу трэба расчышчаць,

Бо чыстая вада у ёй заўсёды.

 

23.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1216     ФАРТУНА ПАВЯРНЕЦЦА

 

Калi навокал для цябе аблога,

Няма чым заспакоiцца душы,

Не бачна выйсце, трэба дапамога,

Крутыя доля робiць вiражы.

 

Хоць на душы трывожна i маркотна,

I холад, як ад снежаньскiх завей,

Хоць вельмi кепска, але не смяротна,

Памерцi час прыйшоў, а жыта сей.

 

Не трэба роспач дапускаць нiколi,

Хоць цяжка, душа стогне ад абраз,

Бо будзе яшчэ радасцi даволi,

Абавязкова прыйдз ўцешны час.

 

Таму, як доля робiць павароты,

Не трэба надта горка шкадаваць,

Пераадольваць трэба перашкоды

Або цярплiва ўпарта пачакаць.

 

Бо перадам фартуна павярнецца,

I явай стануць нават мiражы,

Лёс кепскi замест плачу засмяецца,

Бясконцай будзе радасць на душы.

 

25.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1224     ПЕРАМОГА НАД САБОЙ

 

Здабыць як перамогу над сабой?

Цяжэйшага няма ў жыццi нiчога,

Калi душа i цела вядуць бой,

Жаданая не прыйдзе перамога.

 

Бо рэдка, калi цела i душа

У еднасцi знаходзяцца заўсёды,

Часцей мiж iмi цягнецца мяжа,

Якая i стварае перашкоды.

 

Сябе надзейна каб абаранiць,

Празмернасцi душа не дазваляе,

Хоць кажуць часам, што душа гарыць,

Ды цела на пакуту падбiвае.

 

Як цела у залежнасць пападзе,

Сваю душу паслухаць не жадае,

Вароты адчыняй хутчэй бядзе,

Не ўратавацца, i душа сканае.

 

Пакуль душа свой голас падае,

Яе паслухаць – прыйдзе перамога,

Хто не захоча голас чуць яе,

Не дасць яму карысцi дапамога.

 

28.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1229     БАЧЫЦЬ БУДУЧЫНЮ

 

У будучыню цяжка заглядаць,

Упарта я раблю такiя спробы,

Прыемна ўсё ж яе спрагназаваць,

Бо правiльны адказ мне да спадобы.

 

Хоць кропельку, хоць крыху, хоць на крок

Цудоўна вельмi будучае ўбачыць,

Нiхто б без мудрай здатнасцi не змог

Iдэi, што iснуюць, перайначыць.

 

Лiчылi б, што Зямля на трох кiтах,

Нiколi б людзi ў космас не ляталi,

З прагнозам калi б былi не ў ладах,

Навуку як наперад прасувалi?

 

Навацыю не здольны разрабiць,

Нiяк не здатны iншых азадачыць,

Наперад як празорлiвым не быць,

Калi канечны вынiк не убачыць.

 

Як ў будучыню здольны заглядаць,

Прагноз магчыма выдаць пры нагодзе,

Дакладна, як цыганцы, адгадаць,

Яшчэ хоць справа не на падыходзе.

 

30.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1235     БЕЛАРУСКI ПАДЫХОД

 

Санет – не беларускi, ён не наш,

Народная паэзiя – прыпеўкi,

Яго не спець, як скончыўся кiрмаш,

Хоць нават выпiць вельмi шмат гарэлкi.

 

Не ў форме справа, змест павiнен быць,

Каб вершы за душу зухвата бралi,

Калi напеў народны загучыць,

То верш заўжды б ў бяседзе заспявалi.

 

Паэзii народнай ў нас няма,

Хоць ёсць паэты, гучная iх слава,

Ды Пушкiна чытаюць нездарма,

Народнага ў яго вершах нямала.

 

Народныя паэты у нас ёсць,

Але народ iх штосьцi не чытае.

Мо на паэтаў у народа злосць?

Паэзiя мо не зусiм такая?

 

Паэзiю не любiць мой народ...

У версiю такую не паверу,

Нам трэба беларускi падыход,

Не пэцкаць марна шрыфтам каб паперу.

 

1.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1236     ДОБРЫ ФIНIШ

 

Як шлях ўжо ззаду, фiнiш нездалёк,

Ажыццявiлась палкае iмкненне,

Зрабiць патрэбна фiнiшны рывок,

Ад справы каб здабыць задавальненне.

 

Не трэба сябе вельмi зберагаць,

I выкарыстаць кожную нагоду,

Сваю памылку цяжка дараваць,

Як не пазнаць ад справы асалоду.

 

Бо вабiць фiнiш, а не доўгi шлях,

I клiча прыгажосцю перамога,

Адчуеш стужку на сваiх грудзях,

I лёгкаю здаецца ўся дарога.

 

Каб радасць перамогi адчуваць,

Патрэбна мець вялiкае цярпенне,

Не трэба сiл апошнiх шкадаваць,

Душу каб не змарыла паражэнне.

 

Цудоўны ўзнёслы перамогi стан,

Нiколi у душу не прыйдуць здзекi,

I сэрца не набудзе горкiх ран,

Выдатны фiнiш лечыць лепш, чым лекi.

 

1.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1239     НЕ ТАК

 

Iлжэнавуку непагана мець,

Нiколi к праўдзе не iмкнуцца людзi,

Дакладна не жадаюць зразумець,

Было што, зараз ёсць i потым будзе.

 

Цяпер так ёсць, i так было даўно,

Адзiнкi шлях да праўды церабiлi,

Як Галiлей, Капернiк i Бруно,

За праўду iх на вогнiшчах палiлi.

 

Не хочуць людзi новае прымаць,

Ды вынаходцу палка клiча мара,

Працягла не жадалi прызнаваць

Варочанне Зямлi i форму шара.

 

Што зараз людзi iншыя – не так,

Няпраўда да спадобы iм, сказаў бы,

Бо чалавек павiнен быць прасцяк,

Каб верыць, што паходзiм мы ад малпы.

 

Зусiм не так стваралася жыццё,

Прыйшла пара, каб высветлiць праблему,

Бо шлях iнакшы мела развiццё.

Якi? Аб гэтым напiсаў паэму.

 

4.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1242     IСНАВАЦЬ ЗАЎСЁДЫ

 

Бясконцыя канвееры жыцця,

На iх iстоты ў вечным русе, людзi,

Нясуць яны жывых да небыцця,

Ўсё iншае заўжды нязменным будзе.

 

Жыццё i вечнасць. Як iх параўнаць?

Жыццё для ўсiх – кароткiя iмгненнi,

Але, бясспрэчна, будуць iснаваць

Бясконца толькi розуму тварэннi.

 

Што зробяць рукi, не шкадуе час,

Бо праз стагоддзi здатна разбурыцца,

Ды толькi вынiк розуму не згас,

Бо ён – павек, iм можна ганарыцца.

 

Паэтаў i пiсьменнiкаў няма,

Ды творы iх цяпер чытаюць людзi,

Бо думка iх праз вечнасць пралягла,

I далей iснаваць бясконца будзе.

 

Матэрыяльна думка або не?

Тысячагоддзi ёй – не перашкоды,

Пакуль цывiлiзацыя мiне,

Цуд думкi будзе iснаваць заўсёды.

 

5.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1251     ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ

 

Нялёгка шлях жыццёвы пракладаць,

Абпальваюць гаршкi не толькi богi,

Не трэба хлеба лёгкага шукаць,

I збочваць з першай выбранай дарогi.

 

Напрамак лепей выбраны трымаць

I не звяртаць на цяжкасцi увагi,

Як кепска, трэба трохi патрываць,

Iнакш не дамагчысь ў жыццi павагi.

 

Бо след уласны выбар паважаць,

Абавязкова прыйдзе перамога,

Калi пачаць шляхi перабiраць,

Не дасягнуць нi на якiм нiчога.

 

Ды кожнага вядуць свае шляхi:

Адзiн iдзе бясконца па прасёлку,

На мерседэсе кацiцца другi,

Як лёгкi шлях, не дачакацца толку.

 

Не квапiцца лепш на суседскi лёс,

Хай лёгкi ён i па шашы праходзiць,

Галоўнае, каб радасць шлях прынёс,

I на прасёлку можна цуд знаходзiць.

 

9.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1259     ШУКАЕ ЛЕПШАГА

 

Як цуд, бясконца вабiць край далёкi,

Здаецца, шмат цiкавых ў iм падзей,

Адкрыецца вакол абсяг шырокi,

Жыццё там – мёд, багата саладзей.

 

Ў чужых руках бывае болей булка,

Але сваёю трэба даражыць,

За морам i маленькая рачулка

Ракой здаецца, хваля ў ёй бяжыць.

 

Хоць без агню i не бывае дыму,

Ды аб чужых краях чаго тужыць?

Зрабiць багатай трэба нам Радзiму,

Таксама годна каб маглi мы жыць.

 

Замежныя даброты вельмi вабяць,

Ды ўсе на iх паехаць не маглi,

Жыццё не хутка будзе лепей, мабыць,

Ды жыць прыемней на сваёй зямлi.

 

Хоць выйсця пакуль добрага не бачна,

Мо жабракамi будзем мы павек?

Хто едзе, тых карыць не трэба значна,

Бо лепшага шукае чалавек.

 

12.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1275     ПРЫГАЖОСЦЬ ЦЕЛА ЦI ДУШЫ?

 

Што лепей: лысы муж або дурны?

Калiсьцi кожны чуў такую фразу.

«Хай будзе дурань» – думалi адны,

Хоць вада непрыметная адразу.

 

Цудоўна вельмi добры вагляд мець,

На прыгажосць была заўсёды мода,

Але душу прыемней зразумець,

Ў адносiнах каб грэла асалода.

 

Цi трэба прыгажуню ў жонкi браць,

Каб патураць ўвесь час яе капрызам?

Ад прыгажунi можна ўсё чакаць,

I выбрыкам здзiўляцца, i сюрпрызам.

 

Як жонка непрыгожая, няхай,

Ды каб жыццё уладкаваць умела,

Абавязкова шчасце з ёй чакай,

Галоўнае, каханне каб гарэла.

 

Каханне ёсць, не трэба i красы,

Душою лепей быць заўжды прыгожым,

Хоць модна прыгажосць ва ўсе часы,

Сямейнаму жыццю не дапаможа.

 

16.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1280     ЗДАРОВЫ СЭНС

 

Здаровы сэнс. Цi трэба ён заўсёды,

Каб не блукаць бясконца, як ўначы?

Каб ў справах не зазнаць нiколi шкоды,

Ў гульнi сваёй як свечкi зберагчы?

 

Здаровы сэнс. Як лепш яго знаходзiць,

Калi гульню захочацца згуляць?

Бо як здаровы сэнс навокал ходзiць,

Бязглузда свечкi цэлы час гараць.

 

Здаровы сэнс – халодны толькi розум,

Пачуцця ў iм нi кропелькi няма,

Паэзii няма, ёсць толькi проза,

Чакаць каханне з iм заўжды дарма.

 

Хто па разлiку, хто заўжды сардэчна

Ў жыццi прымаць свае рашэннi звык,

Пачуццi для душы мiлей, бясспрэчна,

Нiколi шчасця не дае разлiк.

 

Гараць хай свечкi, шкадаваць не трэба!

Бязглузды для жыцця здаровы сэнс,

З iм ад кахання не ўзляцець у неба,

З iм можа быць адзiн халодны секс.

 

18.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1289     МЯЖА ДУШЭЎНАСЦI

 

Бяздушны, нечуллiвы i халодны,

Праходзiць дзе душэўнасцi мяжа?

Я, безумоўна, з вабнай думкай згодны:

Дзе ёсць пачуцце, ёсць заўжды душа.

 

Адзiная iснуе толькi схема,

Калi аб'ект свет здатны адчуваць:

Душа яго – цэнтральная сiстэма,

Якая здатна дзеянне прымаць.

 

Што можа нарадзiцца i памерцi,

Каб жыць, павiнна мець заўжды душу,

Хоць верце у мадэль маю, не верце,

З упэўненасцю думку я кажу.

 

Раслiны i жывёлы – ўсё жывое,

Душа iм – неабходны атрыбут,

Не толькi чалавек адзiн з душою,

Даецца ўсiм вялiкi боскi цуд.

 

Няма пачуццяў ў нежывой прыроды,

На тым пабудаваны погляд мой.

Жывое – нежывое. Тут заўсёды

Мяжа: што без душы, а што з душой.

 

21.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1294     ДАСКАНАЛЫ СВЕТ

 

Якi бясконца дасканалы свет!

Хаця незразумелага i многа,

Чароўных цэлы шэраг ёсць прымет,

Зусiм не паяснiць якiх без Бога.

 

Як iснаванне Бога абвяргаць,

Шукаць матэрыяльныя прычыны?

Адказаў слушных немажлiва даць,

Да Бога зноў звяртацца мы павiнны.

 

Адказы намагаемся шукаць,

Але пытанняў цяжкiх так багата!

Хоць на адно ўдалося б адказаць:

Хто рух адвечны даў у кожны атам?

 

А як ўражае велiччу сусвет!

Хто зоркам пракладае ў iм дарогу?

Хто утварыў шмат зорак i планет?

Вось факты, каб паверыць палка Богу.

 

Нiхто адказ на iх знайсцi не змог,

А як i змог, адказ той быў няўдалы,

Бо, безумоўна, Творца ўсяго – Бог,

Таму i свет бясконца дасканалы.

 

24.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1299     УДАЧА

 

Ў жыццi удача кожнага чакае,

Але яе знайсцi не кожны змог,

Ды добра, калi лёс абярагае,

Вядзе ад перамог да перамог.

 

Няпроста адшукаць сваю удачу,

Занадта непрыкметная яна,

Ды правiльна калi рашыць задачу,

Жаданым стане хiсткi лёс спаўна.

 

Дае лёс часам поўную свабоду,

Але бясконца цяжкi той урок.

Цi знойдзеш шчасце, або толькi шкоду,

Як зробiш ў невядомасць першы крок?

 

Змянiць няпроста звыклы тэмп бягучы,

Пужае невядомасць у жыццi,

Не робяць да удачы крок рашучы,

Лепш старай каляiнаю прайсцi.

 

Ды вабiць невядомая дарога,

I на яе так хочацца ступiць!

Iначай i не зменiцца нiчога,

А пойдзеш – мо удача там ляжыць?

 

27.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1312     ЗНАХОДЗIЦЬ ВЕДЫ

 

Абрыдне ўсё, калi чаго багата,

Прывабнасць страцiць, згубiць добры смак,

Здарыцца так, як ёсць чаго занадта,

Ўспрымаць яго магчыма абы-як.

 

Мiнае хваляванне ад кахання,

Ад хобi, ад адзення, ад яды,

Дасць захапленне радасць адчування,

Але абрыдне зноўку праз гады.

 

Усё абрыдне, i не ўратавацца,

Але ёсць справа у жыццi адна,

Нiколi што не будзе прыядацца,

Бо цэлы час бязмежная яна.

 

Бо колькi не займайся любай справай,

Хоць нават усё доўгае жыццё,

Бясконца яна будзе часткай малай,

А справа – вабных ведаў набыццё.

 

Бо мудрасць разам з ведамi прыходзiць,

А з ёй лягчэй жыццёвы шлях прайсцi,

Упарта веды як сабе знаходзiць,

Разгубленасць не стрэнецца ў жыццi.

 

4.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1316     ДУМКА ЗДАТНА

 

Дзве тысячы гадоў. Занадта мала!

Да нашай эры тысяч пяць гадоў

Цывiлiзацыя ужо запанавала,

Бясконцай цемры цалкам час прайшоў.

 

А як раней на свеце людзi жылi?

I як iшоў для iх за годам год?

Што елi? Што насiлi? Што рабiлi?

I як збярогся чалавечы род?

 

Мiльёнамi гадоў узрост свой лiчыць

Зямля, i разам з ёю чалавек.

Дзе смеласцi яму было пазычыць,

Ён ў дзiкiм стане не адзiн жыў век?

 

Як параўнаць дзве тысячы з мiльёнам?

А можа трэба браць мiльёны тры?

Не трэба верыць дарвiнскiм канонам,

Iснуюць людзi з даўняй той пары.

 

Дагэтуль невядома нам дакладна,

Жыццё як пачалося на Зямлi,

Ды думка аднавiць працэсы здатна,

Як людзi утварылiсь i жылi.

 

6.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1321     ПАЛIТЫКI

 

Сумленне хто i мiласэрнасць мае,

Таму павек палiтыкам не быць,

За свае словы ён адказ трымае,

Нахабна не пачне народ дурыць.

 

Разумных ёсць вакол людзей нямала

З агеньчыкамi мудрасцi ў вачах,

Ды брудная палiтыка ўсё ж справа,

Таму яна нiяк не iхнi шлях.

 

Палiтыкi нярэдка недавучкi,

Асвета iх заўжды амаль-амаль,

Давесцi здатны ўсё яны да ручкi,

Ды выбiрае iх народ, на жаль.

 

Яны для iншых вельмi мякка сцелюць,

Але пасля народу цвёрда спаць,

Пра абяцанкi безадказна мелюць,

Як выбяруць – зусiм iх не чуваць.

 

Як нам зрабiць палiтыку сумленнай,

Каб не пазнаць у вынiку нягод,

Каб не лiчылась гэта справа дрэннай,

Каб паважаў палiтыкаў народ?

 

8.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1329     БЫЦЬ САБОЙ

 

Нiкому не ўдаецца i нiколi

Сябе самiм сабою адчуваць,

Мы ўсё жыццё iграем толькi ролi,

Глыбей каб iснасць ад людзей схаваць.

 

Мы ўсе ў жыццi – вялiкiя артысты,

Не тое, што у думках гаварым,

I льецца голас часта там срабрысты,

Адказ дзе словам трэба даць благiм.

 

I называем часам пекла раем,

Бо, нiбы п'еса, наша ўсё жыццё,

Рабiць патрэбна так, як не жадаем,

Ахвярай нават робiм пачуццё.

 

Чаму так адбываецца заўсёды,

Што трэба цяжка цэлы час трываць?

Бо як залежны, i няма свабоды,

Каб жыць, заўжды прыходзiцца iграць.

 

Абрыд тэатр, акцёрства, п'есы, ролi,

Сябе каб чалавекам адчуваць,

То дастаткова мець даволi волi,

Сабой каб быць i ролi не iграць.

 

12.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1333     ЦЯЖКАЯ ПРАЦА

 

Малатабоец не стане паэтам:

Рукi ад молата цяжка гудуць,

Ўздымам натхнення душа не сагрэта,

Думкi нiяк ў галаву не iдуць.

 

Моцна стамляе фiзiчная праца,

З целам прыгнёт адчувае душа,

Ў стомленым стане, як нават старацца,

Не напiсаць i малога верша.

 

Тонкасць пачуццяў душу пакiдае,

Цяжка, праз меру, калi працаваць.

Як кастылi на пуцях забiвае,

Можа жанчына пяшчотна кахаць?

 

Цяжкая праца душу прыгнятае,

Бо перагрузка для цела – як здзек,

Песню вясёлую не заспявае

Стрмлены працаю ў край чалавек.

 

Каб душа радасна зазiхацела,

I захацелася песнi спяваць,

Трэба бадзёрай душу мець i цела,

I чалавекам сябе адчуваць.

 

15.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1334     МОДНАЯ ДУША

 

Ўсё зменлiва занадта, як пагода,

Густ новы нясуць новыя гады,

Але на маладосць не пройдзе мода,

Бо добра, як гадамi малады.

 

Гады жыцця даюць не толькi сталасць,

Дзесятак пройдзе iх, пасля другi,

Нямодная спаткае хутка старасць,

Расчаравання час i час тугi.

 

Каб мода не прайшла, а пачакала,

Адна парада ёсць, няма другой,

Гадоў хоць назбiралася нямала,

Заўжды быць трэба маладым душой.

 

Тады не шкодзяць i капрызы моды,

Хоць маладосць прабегла назаўжды,

Багата выключэнняў у прыроды,

Любы узрост бывае залаты.

 

Бо маладосць – не толькi выгляд звонку,

Хоць цела i прайшло яе мяжу,

Душа аб шчасцi доўжыць як гамонку,

Да модных трэба залiчыць душу.

 

16.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1339     IМКНЕННЕ ДА ЎЛАДЫ

 

Пасыпана поплам дарога да ўлады,

Яе да канца каб прайсцi,

Грахоў нарабiць трэба вельмi багата,

Бо ўлады без iх не знайсцi.

 

Калi без грахоў ўладу мець будзе спроба,

То хутка сканчаеца шлях,

Iмкненне да ўлады – як быццам хвароба,

Агеньчыкi скачуць ў вачах.

 

Як здатны грашыць, каб да ўлады дарвацца,

Яе можна хутка здабыць.

Ды позiркам з iншымi як сустракацца?

Сумленне патрэбна зганьбiць.

 

Таму маем клопат заўжды ад улады,

Сумленны не пойдзе туды,

Там тыя збiраюцца, хто мае вады,

Дурыць могуць iншых заўжды.

 

Няма для ганебных прыемней прынады,

Таму iм улада дана,

Хапугi збiраюцца i казнакрады,

Апiсана як ў Шчэдрына.

 

19.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1346     ТРЫМАЦЦА ЗА ЗЯМЛЮ

 

Заўжды паэтаў моцна вабiць неба,

Бо крылы iм паэзiя дае,

Нагода ёсць – сядлаць Пегаса трэба,

Ён непакорны, на дыбкi стае.

 

Паэты вечна ў вышынi лунаюць,

Пра Сонца пiшуць, Месяц, Млечны шлях,

Пра знiчкi i пра зоркi разважаюць,

Што лепшыя яны ў сваiх краях.

 

Пегас крылаты, неба добра бачна

Заўжды паэту, нiбы жураўлю,

Але карысцi будзе болей значна,

Калi з нябёс спусцiцца на зямлю.

 

Аб вышынi шмат вершаў у паэтаў,

Бо цягне да узвышаных падзей.

Ды колькi яшчэ песень не прапета

Пра радасцi i горычы людзей!

 

Не трэба ад зямелькi адрывацца,

Яна дасць мора тэм i шмат iдэй,

Лепш моцна за зямлю заўжды трымацца,

Бо страцiў сiлы без зямлi Антэй.

 

23.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1356     ЦЯЖКАСЦI

 

Мiнаюць цалкам цяжкасцi калi,

Сабе сам пачынаеш падабацца,

Бо цяжкасцi, якiя ўжо прайшлi,

Прыемна толькi будуць ўспамiнацца.

 

Каб цяжкасцей нiколi не было,

Жыццё згубiла б цалкам густ i водар,

Ды дрэннае ўсё з часам паплыло,

Засталась толькi радасць ад свабоды.

 

Для гартавання цяжкасцi даны,

Каб мацаваць характары i волю,

Выразна праяўляюцца яны,

Як па жыццёваму праходзiш полю.

 

На цяжкасцi не трэба наракаць,

I цела, i душа ад iх мацнее,

Ды лепей iх, бясспрэчна, абмiнаць,

Але не кожны так рабiць умее.

 

Ад цяжкасцей шмат трапiцца бяды,

Яны ў любой прысутнiчаюць долi,

Але былi i будуць назаўжды,

Ад iх нам не пазбавiцца нiколi.

 

28.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1359     МАЛАДОСЦЬ

 

Што лепей можа быць, чым маладосць,

Як прад табой усе шляхi адкрыты,

На шчасце як ў душы надзея ёсць,

Жыццё як песцiць, iм яшчэ не бiты?

 

У маладосцi радасна заўжды,

Яна натхненне здатна даць i крылы,

Прыгожае жыццё, як малады,

Свет навакольны сэрцу вельмi мiлы.

 

Але паволi коцяцца гады,

I з часам ўсё змяняецца на свеце,

Жыццё нясе больш гора i бяды,

А радасцi вясёлка слаба свецiць.

 

Надзеi расплываюцца, як дым,

Жыццё мiнае ў клопаце штодзённым,

Ды як душою будзеш маладым,

Не стане цалкам дзiўны свет будзённым.

 

Для цела маладосць даўно прайшла,

Але душа ў далёкай маладосцi,

Каб вечна маладосць ў душы жыла,

То падабацца ёй павiнен хтосьцi.

 

29.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1363     УЖО ДОСЫЦЬ!

 

Толькi страты, адны толькi страты,

У пакутах i жаху наш век,

Ён на войны занадта багаты,

Цяжка стогне ад iх чалавек.

 

Хутка скончыцца тысячагоддзе,

Iдуць войны бясконцыя зноў,

Зброяй бразгаюць ў кожнай нагодзе,

Век бягучы – не лепшы з вякоў.

 

Нарабiлi ўжо войны шмат шкоды,

Невядома, чыя ў iх вiна?

Ды бясконца ваююць народы,

Сталай звычкаю стала вайна.

 

Не iначай, як ўсе звар`яцелi,

Мо апомнiцца, ўрэшце, пара,

Каб гарматы бядой не грымелi,

Лепш чынiць людзям болей дабра.

 

Хопiць боек, пара супынiцца,

Мiру – «Так!», войнам жудасным – «Не!»,

Свету годнасцю лепш ганарыцца,

Калi скажа: «Ўжо досыць!» вайне.

 

31.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1364     КАГО ВЫБIРАЕМ?

 

Каму зусiм Бог розуму не даў,

Той здатны пачынаць вайны пажары,

А як вайну ўжо сапраўды пачаў,

Не мучыюць крывавыя ахвяры.

 

Не ведае што робiць? Проста смех!

Свядома робiць жорскае глумленне,

I на душу бярэ цяжэйшы грэх,

Бо страцiў розум, разам з iм сумленне.

 

Iснуе у палiтыкаў душа?

Адкуль у ёй грахi рабiць iмкненне?

Як ёсць яна – не коштуе граша,

Замест душы ў грудзях у iх каменне.

 

Народы мiралюбныя заўжды,

Хто мае ўладу, той бясконца правы,

Як лiдэр жорсткi, будзе шмат бяды,

Бо выбiрае хiбны шлях крывавы.

 

Ды вiнаваты ў бядзе народ,

Ён сам умовы для вайны стварае,

Хоць бачна: кандыдат быў iдыёт,

Ўсё роўна прэзiдэнтам выбiрае.

 

31.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1366     ВЕРА

 

Калi няма ў лепшае веры,

Падставы няма, каб ёй быць,

Становiцца свет надта шэры,

I сэрца ад болю гарыць.

 

Зусiм будзе iншая справа,

Як моцная вера ў душы,

Жыццё хаця лепшым не стала,

Бо вера жыла ў мiражы.

 

Няхай вера будзе любая,

Каб сэнсу жыцця не згубiць,

Бо круг ратавальны кiдае,

На дно не пайсцi каб, а плыць.

 

Бо вера ўратуе ад згубы,

Дасць цяжкасцi перамагчы,

I свет зноў становiцца любы,

Боль сэрца не будзе пячы.

 

Патрэбна ў жыццi намагацца,

Каб веру знайсцi кожны мог,

Каб з Богам сапраўдным спаткацца

I лепшую выбраць з дарог.

 

1.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1378     ЗНАЙСЦI ПАДОБНУЮ

 

Зусiм няма аднолькавых людзей,

Не цела адразняецца, а душы,

Бо цела ва ўсiх з мышцаў i касцей,

Душа заўсёды толькi думкай рушыць.

 

Памiж людзьмi ствараецца мяжа,

Душа з душой сябруюць не адразу,

Як родная знаходзiцца душа,

З ёй назаўжды застацца можна разам.

 

Калi душа падобная на шар,

Сабе яна знаходзiць лёгка пару,

Складаны як тэтраэдр, то на жаль,

Ажыццявiць няпроста сваю мару.

 

Каб мог душу другую зразумець,

Калi сяброўства хочацца, як хлеба,

Такi ж тэтраэдр неабходна мець,

Другiх фiгур такой душы не трэба.

 

Складаней чым фiгура, для яе

Падобную знайсцi не вельмi проста,

Як адшукаць падобнасцi свае,

Пачацца можа моцнае сяброўства.

 

6.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1387     ЭРОТЫКА

 

Эротыка няспынна яшчэ вабiць,

А гэта значыць, што кiпiць жыццё,

Як прыйдзе абыякавасць, то мабыць

Патрэбна ўжо збiрацца ў небыццё.

 

Так хочацца яшчэ глядзець на ножкi!

Што лепш дзявочай можа быць красы?

Жаночая як постаць вабiць трошкi,

Яшчэ твае не сконылiсь часы.

 

Так створана душа, такiя людзi,

Заўжды нас вабiць процiлеглы пол,

Калi зусiм такiх патрэб не будзе,

Шчаслiвы час бязлiтасна прайшоў.

 

Жыве цiкавасць у людзей да цела,

Iнакш не прыйдзе нi за што любоў,

Жыццё каб вiравала i кiпела,

Эротыка патрэбна зноў i зноў.

 

Эротыка ў жыццi няспынна трэба,

Бо без яе – нiкчэмнае жыццё,

Яе як не патрэбна, нiбы хлеба,

Чакае хуткi шлях у небыццё.

 

8.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1392     ЦIХI РУЧАЙ

 

Ручай быў цiхi, курам па калена,

Па iм мог ехаць воз, як па шашы,

Ды хутка адбылася перамена,

Калi пайшлi працяглыя дажджы.

 

I не пазнаць было яго прыроды:

Разлiўся на зялёныя лугi,

Тапiў у бурных водах агароды,

Плылi, як караблi, па iм стагi.

 

Прыносiў ўсiм ручай багата лiха,

Ўсе напiлiся з ручая бяды,

А ў ручая з'явiлiсь моц i пыха,

Ён меркаваў, што будзе так заўжды.

 

Ды здзекi не цягнулiся бясконца,

I скончылiсь турботы i адчай,

Ласкавае прыгрэла добра сонца,

I стаў маленькiм, як раней, ручай.

 

Калi лёс моцным стаць дае нагоду,

Не трэба быць нахабным, як дракон,

Шукаць прыемней злагаду i згоду,

Падзяку атрымаць, а не праклён.

 

10.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1400     ПРАЙСЦI ЎСЁ ЖЫЦЦЁ

 

Ў сваiх я вершах вельмi несучасны:

Шукаю у каханнi нейкi сэнс,

Калi гарыць ў душы агонь нязгасны,

Але цяпер у модзе толькi секс.

 

Мне зразумела: пры такой маралi

Павагi не знайду к свайму вершу

У тых, што цела д'яблу ўжо прадалi,

I хто грахом знявечыў ўшчэнт душу.

 

Паводзяць часам людзi, як жывёлы,

Агонь гарэў ў душы ва ўсе часы,

I ў час былы не ўсе былi анёлы,

Але каханне мела больш красы.

 

Зрабiць магчыма з золата рыдлёўку,

Але шкада рыдлёўкай грунт капаць,

Душой пяшчотна пакахаць – без толку,

Як цела па чужых руках пускаць.

 

Раней пачнеш – i скончыш вельмi рана,

Пасля на чым трымацца у жыццi?

Чаму цяпер цнатлiвасць – як загана?

З каханнем лепей ўсё жыццё прайсцi.

 

13.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1401     РОЗНАЯ ПРАЦА

 

Хапаюць мошак на хаду стрыжы,

Цi вераб'i збiраюць з траў насенне,

Калi любая праца па душы,

Яна даць здатна радасць i натхненне.

 

Ды настрой здатны процiлеглым быць,

Як цераз сiлу працаваць з-пад палкi,

Iмкненне вельмi цяжка не згубiць,

Iмпэт нiколi не здарыцца палкi.

 

Калi працуюць людзi, як рабы,

Iм быццам прапануюць гiльяцiну,

Як нават пайсцi ў ельнiк па грыбы

Або у садзе пазбiраць малiну.

 

Лёс прапануе шчасця без мяжы,

Калi у працу вабную ўлюбёны,

Яна узнёсласць дорыць для душы,

Адначасова хлеб дае надзённы.

 

Ды ёсць такая праца не заўжды,

Як нават дастаткова падрыхтоўкi,

Бягуць, як хмары, шэрыя гады,

А хочацца блакiту i вясёлкi.

 

13.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1404     ЭЛIТАРНАСЦЬ

 

Заўсёды элiтарнасць не любiлi

I носьбiтам яе псавалi кроў,

Як на Галгофе, жорсткi суд чынiлi,

Раней было так i цяпер ёсць зноў.

 

Падобнае прыстасавацца можа,

Але нiколi не стварыць умоў,

Нiшто знайсцi любоў не дапаможа,

Як лебедзь белы ў зграi вераб'ёў.

 

Хоць белы колер значна лепш, чым шэры,

I крыл магутных велiчны размах,

Ды ненавiсць ад вераб'ёў без меры,

I зайдзрасць, як агонь, гарыць ў вачах.

 

Шмат вераб'ёў, а лебедзеў замала,

Таму, калi iшлi галасаваць,

То зграя не сваiх не выбiрала,

Бо здатны ў вышыню яны ўзлятаць.

 

Нiколi элетарнасць не любiлi,

I будзе так ў жыццi людзей павек,

Яе здаўна каменнем жорстка бiлi:

Не церпiць разумнейшых чалавек.

 

15.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1411     ДРОБНАЯ ДЭТАЛЬ

 

Ў жыццi каб шчасце сустракаць,

Недастаткова ўдосталь мець пяшчотных слоў,

Патрэбна целам пакахаць,

Шчаслiвы час абавязкова каб прыйшоў.

 

Але кахай хоць колькi раз,

Душы нiколi не знайсцi сабе спакой,

Калi не зведаеш аргазм,

Абрыдлым лёс тады бясконца будзе твой.

 

Пяшчотнаю жадала быць,

Але сябе нiяк прымусiць не магу,

Зусiм пяшчоты не здабыць,

Бо адчуваю толькi горкую тугу.

 

Але устроены мы так,

Не абысцi секс, не схавацца нiкуды,

Каханы будзе як слабак,

Каханне хутка прагарае назаўжды.

 

Здаецца, дробная дэталь,

Але так моцна вызначае пачуццё,

Калi няма яе, на жаль,

Каханне цяжка утрымаць на ўсё жыццё.

 

17.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1417     МЯЖА АПТЫМАЛЬНАСЦI

 

Душа i цела. Як iх аб'яднаць?

Душа у вышыню, як птушка, рвецца,

А цела просiць трохi пачакаць,

Адной душы ўзляцець не удаецца.

 

Бясконца цела хоча ўлезцi ў гразь,

Душа што сiлы ад бяды трымае,

Ды, як такая сiла не знайшлась,

Заўсёды доля стрэнецца благая.

 

Душа i цела розныя заўжды,

Як толькi цела дзеяй кiравала,

Пазбегнуць не ўдавалася бяды,

Калi душа, як здраднiк, прамаўчала.

 

Як слабая душа, грэх не спынiць,

Калi яна занадта захацела,

Як моцная – то здольна пакарыць

I пад уладу ўзяць грахоўнасць цела.

 

Душа i цела. Дзе ляжыць мяжа,

Знайсцi каб памiж iмi аптымальнасць,

Каб радавалiсь цела i душа,

Ператварылась мара каб ў рэальнасць?

 

18.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1422     КАМУ СЛУЖЫЦЬ?

 

Каму што да спадобы, бо ўсе густы

Аднолькавымi не павiнны быць,

Французам падабаюцца лангусты.

Як беларусам бульбу не любiць?

 

Абстрактнае мастацтва няхай будзе,

Ды адмысловы густ патрэбна мець,

Бо зразумець яго не здатны людзi,

Спецыялiстам цяжка зразумець.

 

Хоць лiчыцца, што надта элiтарна,

Нiбы каньяк, хоць вельмi цэнны ён,

Але здаецца людзям, што бяздарна,

Бо iм да смаку лепей самагон.

 

У кожнага мастацтва свой паклоннiк,

Аддадзены яму электарат,

Ёсць у паэтаў свой уласны слоўнiк:

Узнёслых гронкi слоў цi нiзкi мат.

 

Калi мастак працуе для народа,

Павiнен быць народным яго густ,

Як iншым служыць, яго крыху шкода,

Хаця каньяк даступны i лангуст.

 

20.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1467     АПОШНI ШАНС

 

Заўсёды ёсць ў жыццi апошнi шанс,

Хоць дрэннага, вядома, вельмi многа,

Ды з добрым у яго заўжды баланс,

Таму не след гнявiць занадта Бога.

 

Як добра будзе вельмi доўгi час,

Дабра нiколi мы не памячаем,

Як дрэннае здараецца у нас,

Адразу яго хутка адзначаем.

 

Таму здаецца кепскiм i жыццё,

Але чаму мы так несправядлiвы?

На добрае чаму ёсць забыццё,

Хоць час прыгожы быў для сэрца мiлы?

 

Як цяжка, не патрэбна вешаць нос,

Бо прыйдзе час, i будзе ўсё цудоўна,

Дарэмна лiць не трэба горкiх слёз,

Бо радасць зменiць гора, безумоўна.

 

Таму лепш хутка не ўпадаць у транс,

Гайдаюцца жыццёвыя арэлi,

Заўсёды застаецца пэўны шанс,

Хаця святла не бачна у тунэлi.

 

29.06.1996

 

Home Page     Змест

 

1474     IДЗЕ ВАЙНА

 

Чаму вайна здараецца, чаму?

Святога для людзей няма нiчога,

Непадуладна розуму майму,

Што злыя людзi – падабенства Бога.

 

Стварыў ўсё Бог: i неба, i зямлю,

Зямля – як рай, ласкава сонца свецiць,

Высновы паступова я раблю:

Не ўсё зрабiў Бог правiльна на свеце.

 

Чаму заўжды быў жорсткi чалавек?

Чаму адзiн другога забiвае?

Так ёсць цяпер, i так было павек,

Адну вайну другой вайной змяняе.

 

Адны ваююць, iншыя маўчаць,

Катуюць i гвалтуюць пры нагодзе,

Ад жаху нема хочацца крычаць,

Бо гнюсны глум – ў дваццатае стагоддзе.

 

Якой бы была добраю Зямля,

Каб не стварыў тут Бог цара прыроды,

Такая думка Бога* i мая,

Iдзе вайна, бо жорсткiя народы.

 

* Быццё, глава 6, верш 6.

 

13.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1478     ЖЫЦЬ БУДУЧЫНЯЙ

 

Аб мiнулым не шкадуйце,

Яно пройдзе, нiбы дым,

Голас будучынi чуйце,

Каб у ёй быць маладым.

 

Маладосць такая рыса,

Што знiкае без слядоў,

Былi дровы будзе прысак,

Не запалiш яго зноў.

 

Як аб ёй паклапацiцца,

Яе можна захаваць,

Цалкам не сцячэ вадзiцай,

Толькi трэба пакахаць.

 

Бо каханне цуд чароўны,

Маладым стаць здатны зноў,

Сэрца стукае няроўна

Незалежна ад гадоў.

 

Пакахаеш будзе змога

Пра мiнулае забыць,

Бо мiнулае – нiчога,

Трэба будучыняй жыць.

 

13.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1481     ДОЎГАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Адлiчвае час за хвiлiнай хвiлiны,

Згарае, як свечка, жыццё,

Таму зберагаць час руплiва павiнны,

Чакае ў канцы небыццё.

 

Калi напаўняць жыццё дзеямi шчыльна,

Выразна пашырыцца час,

Хоць будзеш ляжаць пад плiтою магiльнай,

З цiкавым сустрэўся не раз.

 

Калi напаўняць жыццё зместам цудоўным,

Ёсць любыя ў iм вiражы,

Шлях доўгi бяжыць, i здаецца чароўным,

Стварае прыемнасць душы.

 

Як марна хвiлiны жыцця прападаюць

З надзеяй, што час будзе твой,

Ў гадзiннiку хутка секунды збягаюць,

I фiнiш амаль прад табой.

 

Аднак i для часу мажлiва супынка,

Адносны няўрымслiвы час,

Як будзе на ўлiку любая хвiлiнка,

Жыццё стане доўгiм для нас.

 

14.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1487     ЦЯЖКАЕ РАШЭННЕ

 

Заўжды бясконца цяжкае рашэнне,

Каб звыклы ход жыцця перамянiць,

Ды можа быць, што i адно iмгненне

Уцеху здатна шчодра падарыць.

 

На месцы камень голы абрастае,

Ды гэта толькi вельмi кволы мох,

Хто звыклы стан рашуча пакiдае,

Раслiн цудоўных шмат пабачыць змог.

 

Патрэбна для натхнення разнастайнасць,

Ў душы каб не заглухлi пачуццi,

Няпроста хоць адважыцца на крайнасць,

Ды ўсё змяняць прыходзiцца ў жыццi.

 

Рамантыка каго ў дарогу клiча,

Каб кола звыклых рытмаў разарваць,

Ў таго заўсёды радасць на аблiччы,

Ад шчасця песнi хочацца спяваць.

 

Рашэнне надта цяжкае заўсёды,

Каб светлага мог дачакацца дня,

Прымаць патрэбна цераз перашкоды,

Каштуе свечак добрая гульня.

 

16.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1509     ДОЎГI ШЛЯХ

 

Дзе каротка – там iрвецца,

I нiяк не утрымаць,

Трэба, доля хоць смяецца,

Ўсё, як любае, ўспрымаць.

 

Што здарылась – так i будзе,

Аптымальны варыянт.

Ды шкадуюць часта людзi,

А дзе лепшага гарант?

 

Вельмi хочацца любому

Карацейшы шлях прайсцi,

Хоць кароткi дае стому

I шмат кепскага ў жыццi.

 

Каб не жыць пад грозным страхам,

Нервы не псаваць свае,

Трэба крочыць доўгiм шляхам,

Вынiк лепшы ён дае.

 

Дзе каротка – там iрвецца,

Толькi так павiнна стаць:

Ад жыцця цяплом каб грэцца,

Трэба доўгi шлях шукаць.

 

14.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1510     АДЗIНЫ СУДДЗЯ

 

Нiдзе не схавацца ад Бога,

Нi ў думках, нi ў дзеях, нi ў сне,

Як грэшная надта дарога,

Суд боскi нiяк не мiне.

 

Бясконца грахi спакушаюць,

I робiм багата мы iх,

Ды грэх ад граху адразняюць:

Адных грэх – не грэх для другiх.

 

Бо розныя вельмi умовы,

Хоць зроблена дзея адна,

Адных вялi боскiя словы,

Другiх вёў на грэх сатана.

 

I нельга вязаць ў адну гронку

Грахi адной назвы заўжды,

Хаця i падобныя звонку,

Ў адны нельга ставiць рады.

 

Цi грэшным, цi не ўчынак будзе,

Нiхто ведаць добра не мог,

Не здатны судзiць iншых людзi,

Адзiны суддзя – толькi Бог.

 

14.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1511     САМЫ ЛЕПШЫ

 

Ёсць жанiхi, багата надта iх,

Каханне сэрца да каго адчуе?

Напэўна, самы лепшы той жанiх,

Што хутка замуж выйсцi прапануе.

 

Заклiкалi як сталыя гады,

Але ў каханнi не знайшлося згоды,

Было вяселле, ды амаль заўжды

Чакаюць нечаканыя разводы.

 

Бо да вяселля ёсць адзiны шлях:

Пяшчотнае i моцнае каханне,

Як полымя ў душы, агонь ў вачах,

I палкае ўзаемнае прызнанне.

 

Для шчасця поўнага патрэбна мець сям'ю,

Ў жыццi каб не сустрэлася напасце,

Ды долю лепш не разбураць сваю:

Замужжа без кахання – не на шчасце.

 

Нявест заўжды знаходзяць жанiхi,

Але, каб не прыходзiў боль у грудзi,

Жыццёвай не сустрэлася скрухi,

За выбар сэрца хай адказным будзе.

 

15.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1516     НЕ ШКАДАВАЦЬ ПЯШЧОТНАСЦЬ

 

Калi сям'ю жадана зберагчы,

Не трэба руйнаваць мужчыны годнасць,

Яму патрэбна ўдзень i уначы

Пяшчотнасць, цэлы час адна пяшчотнасць.

 

Гняце нахабства, нават незнарок,

Не атрымаць больш любасцi падаркi,

Абраза – першы недарэчны крок,

Якi вядзе каханага да чаркi.

 

I хутка гаснуць iскаркi ў вачах,

Зусiм пагаснуць – трэба развiтацца,

Штуршок няўдалы быў на хiбны шлях,

Каб назаўсёды без сям'i застацца.

 

Як шанаваць мужчыну i любiць,

Не пагражае для сям'i маркота,

Як з ласкай – не захоча чарку пiць,

Пяшчота трэба, цэлы час пяшчота.

 

Калi ёсць змога, можна выбiраць:

Цi зберагаць без мужа сваю годнасць,

Цi ўсё жыццё выбраннiка кахаць?

Не трэба шкадаваць сваю пяшчотнасць.

 

17.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1522     ПРАСАВАЦЬ ГАДЫ

 

Iдзе ў жыццi за годам год,

Так хутка, як знiкаюць росы,

Гадоў нястрымны карагод

Збiраецца няспынна ў стосы.

 

Не адразнiць ад года год,

Ўсе разам: добрыя, благiя,

Гады журбы, гады нягод,

Гады бясконца дарагiя.

 

Не разабраць, дзе быў якi,

I цi было сапраўды гэта?

Iдуць, як i раней, дзянькi,

Пакуль ўся песня не прапета.

 

Не адшукаць, дзе лепшы год,

Усе яны ў хаўрусе разам,

Хоць кружыць шпаркi карагод,

Але супынiцца ён з часам.

 

Няма чаго i ўспамiнаць,

Калi ўжо дзень апошнi будзе,

Бо здольны час свой прасаваць

Амаль ў адну хвiлiну людзi.

 

18.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1538     ЛЮБIЦЬ АД ДУШЫ

 

Як ад суму на сэрцы трывога,

Выйсце хочацца хутка знайсцi,

Ў цяжкi час ўспамiнаем пра Бога,

Боскiм шляхам каб далей iсцi.

 

Недарэчна любiць, калi трэба,

Несапраўдная гэта любоў,

Хоць звяртаюцца людзi да неба,

Але холадам вее ад слоў.

 

Не з бядой як прыйшоў к свайму Богу,

I калi у жыццi не грашыў,

Вельмi добрую выбраў дарогу,

Бо прыйшоў да Яго ад душы.

 

Бог – Любоў, ды к Яму – толькi з горам

I з турботамi ўсiмi ў жыццi,

Пра любоў да Яго не гаворым,

К Богу з радасцю лепей iсцi.

 

Шанаваць i любiць трэба Бога,

I нiчога сабе не прасiць,

Лепш Яму даць любвi, хоць нямнога,

За падачкi нягожа любiць.

 

20.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1541     ПАБУДАВАЦЬ НОВАЕ

 

Што мiне, тым душой не сагрэцца,

Нi каханнем, нi словам сябороў,

На кавалкi калi разаб'ецца,

Не адновiш суцэльнага зноў.

 

I не трэба зусiм намагацца,

Аднаўляць значна горай заўжды,

Што разбiлась, не будзе трымацца,

Не вярнуць больш былыя гады.

 

Хаця быць надта шчырым з сябрамi,

I кахане сваё зберагаць,

Шторм вялiкi народзiць цунамi,

Бескарысна абломкi збiраць.

 

Каб цяпло мець i ласку ад долi,

Трэба iншых спакой паважаць,

I не стане пытанне нiколi,

Каб разбiтае разам збiраць.

 

Што разбiлась, таму быць разбiтым,

I не след аб былым шкадаваць,

Хай зусiм застаецца забытым,

Лепей новае пабудаваць.

 

20.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1557     КАБ НЕ ПАГАСЛА СВЕЧКА

 

Пара юнацтва, час той мiлы,

Калi ў душы агонь гарыць,

Надзея распрастае крылы,

Цудоўна вельмi з iмi жыць.

 

Пара юнацтва залатая,

Цяжар зусiм не цiсне плеч,

А радасць кожны дзень чакае,

Пара кахання i сустрэч.

 

Кахаць i ў сталасцi цiкава,

Як i ў юнацкiя гады.

Зрабiць як, каб каханне стала

Гаспадаром душы заўжды?

 

Не ў модзе чыстае каханне,

У юнакоў ў пашане секс,

Ды, калi прыйдзе час прызнання,

Каханне страцiць пэўны сэнс.

 

Жыццё без сэнсу – як загана,

Але, калi раней пачаў,

Сказаць прыйдзецца вельмi рана:

«Пагасла свечка, скончан бал».

 

26.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1571     ГУСТ I СМАК

 

У кожнага свой ўласны густ i смак,

Пустымi будуць ў аб'яднаннi спробы,

Адзiн як згодны – iншаму не так,

Што-небудзь, ды заўжды не да спадобы.

 

Чаго няма – жадана, каб было,

Як нешта ёсць – таго зусiм не трэба,

Калi у птушкi ранена крыло,

З другою разам не узняцца ў неба.

 

Як ў мудрай байцы: лебедзь, рак, шчупак,

Бязглузда рабiць справу намагацца,

Бо розныя бясконца густ i смак,

Лепш кожнаму асобна ёй займацца.

 

Не выпадзе нiколi вабны туз,

Найлепшы вынiк можа быць – шасцёрка,

Але хутчэй спаткаецца канфуз,

I на душы збалелай стане горка.

 

Выдатны вынiк стрэнецца заўжды,

Як толькi густ i смак адзiным будзе,

У агульных справах не прыйдзе бяды,

А толькi атрымаюць радасць людзi.

 

3.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1575     ЦУД НАТХНЕННЯ

 

Iснуе ў мове многазначнасць слоў:

Калi вершамi дакучае аўтар,

Раней казалi проста: «Вон пайшоў!»

Цяпер гавораць ўсiм: «Прыходзьце заўтра».

 

Малой павагi да цябе няма,

I намаганнi скончацца без толку,

Для песнi верш прапанаваць дарма,

Адказ гучыць: «Прышлiце мне паштоўку».

 

Хоць цяжка i чакаць, i даганяць,

Але прасiць яшчэ горш, мо ў два разы,

Жадаў свой верш не на бяду складаць,

Але п'ю кубак болю i абразы.

 

Страчаць не буду сiлы ў барацьбе,

Бо па зубах нахабна б'юць адразу,

Пiсаць i далей буду для сябе,

Каб для свайго жыцця здабыць украсу.

 

Мае благiя вершы або не,

Паэзiю цi смецце я складаю?

Але пакуль iду па цалiне,

Дзiвосны цуд натхнення адчуваю.

 

5.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1619     НЕ СТРАЧАЦЬ ВЕРЫ

 

Чым сэрца супакоiць, як яно

Ад ран сардэчных на кавлкi рвецца?

Гарэлку пiць спрабуюць цi вiно,

Ды не заўжды спынiць боль удаецца.

 

Рэцэпт выкарыстоўваюць усе,

Ды ад яго яшчэ больш будзе болю,

Бо ён атруту у душу нясе,

Асобу разбурае ўшчэнт i волю.

 

Як цяжкасцi здараюцца ў жыццi,

I лёс нахабна проста ў твар смяецца,

Каб мог без страт свой чорны час прайсцi,

Патрэбна помнiць: раз жыццё даецца.

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Хаця нялёгка настрой мець паганы,

Крыўдзiцелям лепш цалкам дараваць,

Чым атрымаць сабе на сэрца раны.

 

Каханне сапсавалась – не бяды,

На лепшае страчаць не трэба веры:

Рамантаваць не варта, а заўжды

Лепш з чыстага пачаць лiста паперы.

 

25.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1632     НАВУКА ПАМЫЛЯЕЦЦА

 

Ад думкi ўжо адмовiцца пара,

Што розуму пазбаўлены iстоты,

Сачыце за атакай камара,

Не будзе глупства гаварыць ахвоты.

 

Рашэннi вельмi цяжка выбiраць,

Хоць кажуць, што iнстынкты у жывёлы,

Ды як ў няволi iх заўжды трымаць,

Iнстынкт хоць будзе, але вельмi кволы.

 

Навука часта крочыць у тупiк,

Ў высновах няма сэнсу i парадку,

Без розуму жывёльны свет ўжо б знiк

I аб сабе пакiнуў толькi згадку.

 

Без розуму нiхто б пражыць не змог,

Бо ён – адзнака усяго жывога,

Ўсiм розум даў пры сатварэннi Бог,

Навука хоча ведаць больш за Бога.

 

Iстот зусiм без розуму няма,

Бо як жыццё магло б ажыццяўляцца?

Навука памыляецца сама,

Ды колькi часу можна памыляцца?

 

27.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1648     ГОЛАС НЕБА

 

Ёсць разнастайныя шляхi,

Навокал iх бясконца многа.

Ды выбраць лепей з iх якi,

Да шчасця дзе ляжыць дарога?

 

Пазбегнуць як ў хадзе пагроз,

Як ад бяды абаранiцца?

Куды паклiча мудры лёс,

I дзе патрэбна супынiцца?

 

Зрабiць ў жыццi нялёгка крок,

Бо страх вялiкi памылiцца:

Чакае цi святло, цi змрок?

Хай на мяне лёс не гнявiцца.

 

I дасць найлепшую з дарог,

Каб я прайшоў яе да краю,

Знайсцi ў канцы каб радасць мог,

Багата вельмi не жадаю.

 

У час падказку дае Бог,

Парад чужых зусiм не трэба,

Каб ад памылак не знямог,

Прыемней слухаць голас неба.

 

1.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1651     БАЧЫЦЬ НАПЕРАД

 

Далёка бачыць – вельмi цяжкi крыж,

Для спрэчкi ёсць бясконцая падстава,

У барацьбе, як ў полымi, гарыш,

I недарэчна пойдзе сiл нямала.

 

Спакойна, як не бачыш i на крок,

Нi кроплi не патрэбна намагацца,

Далечынi не бачна, толькi змрок,

Душа зусiм не стане хвалявацца.

 

Не разумеюць iншыя цябе,

Здаецца iм: як робяць, добра будзе.

Чаму жыццё праходзiць ў барацьбе,

Чаму зрабiць не хочуць добра людзi?

 

Шалёных шмат спатрэбiцца атак,

Ды людзям цяжка ўсё ж пераканацца,

Амаль ўсе справы робяць абы-як,

Не бачаць сэнсу лепей пастарацца.

 

Калi не бачна нават i на крок,

Прадбачання у справах надта мала,

Жыццё заўжды суровы дасць урок:

Трагедыя Чарнобыля спаткала.

 

2.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1653     НЕ ЗГАСАЕ ПРАЗ ГАДЫ

 

Жыццё ляцiць маланкаю iмклiва,

I кепска, калi выбару няма,

Прыемна, калi ёсць альтэрнацiва,

Таму свабоду любяць нездарма.

 

Наогул, як жывецца непагана,

Ды не здарылась долю выбiраць,

Здаецца, што ў iснуючым – загана,

I думка клiча лепшага шукаць.

 

Але, як сам акрэслiў шлях прыдатны,

Хоць выбар – не зусiм вышэйшы клас,

Яго лiчыць заўжды найлепшым здатны,

Такая псiхалогiя у нас.

 

Хоць невялiкi выбар мець не шкода,

Пазбегнуць каб трывогi i бяды,

Прымус занадта горай, чым свабода,

Свой выбар падабаецца заўжды.

 

Што выбраў сам – для сэрца вельмi мiла,

Як выбраў, ўжо не дзецца нiкуды,

Цудоўна, што была альтэрнацiва:

Каханне не згасае праз гады.

 

4.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1664     КАЛОССЕ САСПЯВАЕ

 

Дарэмна колас жыта саспявае,

Як не ў загоне ён, а на мяжы,

Дадолу зерне поўнае ссыпае,

I выклiкае смутак у душы.

 

Мяжа ўжо ад калоссяў залатая,

Бо зерне пакрывае ўсю мяжу,

Нiхто увагi нават не звяртае,

Такая ж доля i майму вершу.

 

Ды зерне на мяжу ўсё ж колас кiне,

Зноў атрымае новае жыццё,

А той, што быў ў загоне, цалкам згiне,

Бо стане хлебам, пойдзе ў небыццё.

 

Бясконца аўтар адчувае муку,

Калi патрэбы у вершах няма,

Не бачны шлях да песнi i да друку,

Бо намаганнi скончылiсь дарма.

 

Хай кожны год калоссе саспявае,

А мо патрэбнай стане збажына?

Яе мо з часам хтосьцi паспытае?

Я веру: спадабаецца яна!

 

5.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1672     СВАЯ РОЛЯ

 

Жыццё заўжды – вялiкая гульня,

Якая не сканчаецца нiколi,

Яна не прыпыняецца штодня,

Распiсаны у ёй дакладна ролi.

 

I зрэдку хто выконвае сваю,

Прыходзiцца браць на сябе другiя,

Гульня запаланiла ўсю Зямлю,

Для ўсiх нас ролi сталi дарагiя.

 

Бясконцая ў адносiнах брахня,

А ў ролi ўсё цудоўна i прыгожа,

Паводзiць сябе кепска, як свiння,

Хоць камплiмент сказаць па ролi можа.

 

Iграюць ролi людзi амаль ўсе,

I праўды iм нiколi не патрэбна,

Бо праўда толькi боль ў душу нясе,

Таму яна балюча i ганебна.

 

Калi нiякай ролi не iграць,

То радасцi ў жыццi амаль не будзе,

Як словы праўды гнеўна прагучаць,

То ненавiдзець пачынаюць людзi.

 

6.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1674     ДРАПЕЖНЫ IНСТЫНКТ

 

Вайна iдзе бясконцая заўсёды,

Знiшчаюць людзi нiзашто людзей,

Не мiрацца з сiвых часоў народы,

Нiколi мiру не было нiдзе.

 

Ваююць за зямлю або за веру,

Цi за iдэю, грош якой цана,

I кошты трацяць не вайну не ў меру.

Мо д'яблам людзям дадзена вайна?

 

Ўсе армii вялiкiя трымаюць,

Бо кожны хоча што-небудзь здабыць,

I толькi часу лепшага чакаюць,

Каб iншыя народы пакарыць.

 

Няхай раней вайна была ў пашане,

Як каралi змагалiсь i князi,

Ды i цяпер свет у ваенным стане,

I падымае боек ветразi.

 

Хоць аб сабе высокай думкi людзi,

Але iнстынкт драпежны к нам прыйшоў,

Нiколi мiру на Зямлi не будзе,

Вайна iдзе бясконца зноў i зноў.

 

7.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1675     СПАЧАТКУ ДУМАЦЬ

 

Не знаходжу ў жыццi асалоды,

Адчуваю выразна грахi,

Сама стала крыніцаю шкоды,

Для таго, хто мне быў дарагi.

 

Неба чыстага сiняга шкода,

Яно чорнае зараз ад хмар,

Непатрэбнаю была прыгода,

Бо шчаслiвых пазбылася мар.

 

А такая была перспектыва!

Засталась толькi згадка адна.

Колькi слёз ад бяды я пралiла!

Калi выплачу гора да дна?

 

Я бясконца адна вiнавата,

Як цяпер перажыць мне бяду?

Бо для сэрца майго ён – як страта,

Дзе каханага зараз знайду?

 

Не знаходжу ў жыццi асалоды,

Бо не ведаю, што мне рабiць,

Трэба думаць спачатку заўсёды,

А пасля толькi целам любiць.

 

7.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1684     ПОСПЕХI

 

Поспехi трэба, хоць кволыя,

Цяжка, калi iх няма,

Прыйдуць часiны суровыя,

Абараняцца дарма.

 

Пспехi, хоць вельмi малыя,

Крылы надзеi даюць,

А як няпоспехi сталыя,

Могуць да долу сагнуць.

 

Поспехi – зброя цудоўная,

Здолеюць безлiч нягод,

Крылы разгорнуць чароўныя,

Ў дзiўны паклiчуць палёт.

 

Поспехi – сiла магутная,

Лёс вядзе ў радасны шлях,

Сэрца, раней ледзьве чутнае,

Стукае гулка ў грудзях.

 

Поспехi стануць падзеяю,

Ды, калi прыйдуць яны?

Я iх чакаю з надзеяю,

Нiбы жаданай вясны.

 

9.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1687     ДАРОГА БАРАЦЬБЫ

 

Мне барацьба прыемней i мiлей,

Хоць вымагае сiл занадта многа,

Ды паражэнне часам даражэй,

Бо расслабляе вельмі перамога.

 

Як сталы па характары баец,

То хочацца жаданай перамогi,

Калi настане барацьбы канец,

То аб мiнулым нават шкода трохi.

 

Стан барацбы – цудоўны ўзнёслы стан,

Бо важкiя патрэбны аргументы,

Пакуты будуць ад няшчадных ран,

У барацьбе ёсць розныя фрагменты.

 

Хоць паражэнне любiць не любы,

Бо вынiкам яно зусiм нямiла,

Але дае жаданне барацьбы,

Дух перамогi ажыве i сiла.

 

Працiўнiка як здолець рубяжы,

Хаця была жаданай перамога,

Знаходзiць месца пустата ў душы,

Заўжды прыемней барацьбы дарога.

 

9.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1688     РАЗМОВА З ЧЫТАЧОМ

 

Напiсана: было спачатку Слова,

Бо здатна абудзiць Яно душу,

Ў маiх вершах бясконцая размова:

Як жыць, як быць, я аб жыццi пiшу.

 

Але цi маю я такое права,

Жыццю-быццю другiх ў вершах вучыць?

Хаця пражыў на свеце ўжо нямала,

Жыццё шмат здольна вопыту дарыць.

 

Але цi дапаможа ўласны вопыт,

Бо трэба шмат пераканаўчых слоў?

Параду мець шырокi вельмi попыт,

Дзе ўзяць яе для розных чытачоў?

 

Я ў вершах з чытачамi размаўляю,

Дакладна адчуваю iх душу,

Нiколi свае вершы не складаю,

Дыктуюцца яны, а я пiшу.

 

Таму карыснай можа быць размова,

Душу верш здатны адчынiць ключом,

Бо сказана: было спачатку Слова,

Ў маiх вершах – размова з чытачом.

 

10.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1695     УПЭЎНЕНЫ КРОК

 

Хоць днi нараджэння i святы,

Iмклiвыя лiчаць гады,

Калi ўжо гадамi багаты,

Святочнасць ў iх ёсць не заўжды.

 

Бо з часам ўсё болей старэем,

Не хочацца свят адзначаць,

Iмклiва бягуць юбiлеi,

Не радасна iх сустракаць.

 

Чым далей, тым горай заўсёды,

Блiжэй да канечнай мяжы,

Хоць свята – няма асалоды,

Журба i туга на душы.

 

Дзень ўзнёслы! Дзень лепшы на свеце!

Цудоўныя лiчыць гады,

Малыя калi яшчэ дзецi

Або, як яшчэ малады.

 

Сiвыя цяпер ветэраны,

Святочны дзень нават не мiл,

Бо ён не занадта жаданы:

Упэўнены крок да магiл.

 

11.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1701     У БАРАЦЬБЕ

 

Магутны духам, цяжкасцi па сiлах,

Загартаваўся моцна ў барацьбе,

Яе мне доля досыць падарыла,

Не дазваляў расслабiцца сабе.

 

Ўсё барацьба, цi будуць перамогi,

А мо байцом прыйдзецца быць заўжды?

Бо поспехаў ўвесь час няма нi трохi,

А паражэннi – доўгiя гады.

 

Але чаму здараецца такое?

Бо меў сумленне з чыстаю душой,

Не мог пайсцi на здраду i благое,

Не ахвяроўваў годнасцю сваёй.

 

Адзiн не раз iшоў к мэце упарта,

Не мог згадзiцца на прамы падман,

Бо свечак для мяне гульня не варта,

Амаль заўжды меў незалежны стан.

 

А незалежнасць ўсiм не да спадобы,

Таму мой дух ў бясконцай барацьбе,

Сумленне мае хто вышэйшай пробы,

Стварае стала цяжкасцi сабе.

 

12.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1708     ПОСТНЫЙ СУП

 

Без чёрной икры жить могу,

Без красной живым буду тоже,

Хоть в мыслях от правды бегу,

Попробовать хочется всё же.

 

Коль сыт, надоест постный суп,

Его есть приятно не очень,

Влечёт красота алых губ

И дивные карие очи.

 

Смотрю с упоеньем на них,

Как кот наблюдает за рыбкой,

Счастливый и радостный миг

Навстречу проходит с улыбкой.

 

Спокойно ел суп до поры,

Его вкус был тоже прекрасный,

Но хочется чёрной икры

Или, на худой конец, красной.

 

Не вредно икорки хотеть,

Мечтать о желании глупом,

Могу на неё лишь смотреть,

Но постным довольствуюсь супом.

 

13.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1717     НЕ ВЯРТАЦЦА

 

Разбеглася шляхоў шмат у жыццi,

Як ў выбары свайго не памылiцца?

Знайсцi як лепшы, каб па iм iсцi

I пройдзенай дарогай ганарыцца?

 

Ды вабраць удаецца не заўжды,

Хоця прыемна к лепшаму iмкнуцца,

Шагаеш шляхам доўгiя гады,

I не хапае сiл назад вярнуцца.

 

Як зроблены няўдалы першы крок,

Далей iсцi нiколi лепш не трэба,

Каб на шляху ад суму не знямог,

Не вiнавацiў беспадстаўна неба.

 

Той у жыццi найлепшы са шляхоў,

Дзе разуменне ёсць i асалода,

Ў пашане дзе пяшчота i любоў,

Прысутнiчае радасная згода.

 

Ды вельмi цяжка шлях такi знайсцi,

Але патрэбна моцна пастарацца

З каханнем разам ўсё жыццё прайсцi

I на пачатак шляху не вяртацца.

 

15.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1723     ТРЭБА IНАЧАЙ

 

Як цяжкасць у жыццё прыходзiць,

Не трэба ныць i гараваць,

Патрэбна шлях такi знаходзiць,

Каб толькi радасць адчуваць.

 

Шукаць патрэбна зноў нагоду,

Каб болей горка не тужыць,

Здабыць i годнасць, i свабоду,

I безтурботна зноўку жыць.

 

Пад камень не цячэ нiколi

Вада, калi не варушыць,

Прыкласцi трэба сiл даволi,

Каб шчасце марнае набыць.

 

А калi рукi сцiпла скласцi,

Нябеснай манны прычакаць,

То можа шчасце i прапасцi,

Як дбайна выйсця не шукаць.

 

Не трэба жудаснага плачу,

Не пакарыцца каб журбе,

Патрэбна дзейнiчаць iначай:

Аддаць ўсе сiлы барацьбе.

 

17.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1737     СМЕЛА ПЛЫЦЬ

 

Умець не трэба вельмi добра плысцi,

Як часам апынуўся у вадзе,

I ратавальны круг – зусiм не выйсце,

Грэбсцi рукамi – i не быць бядзе.

 

Калi вады, як ворага, баяцца

I думаць, што нiколi не паплыць,

Няма на што, хоць крыху, спадзявацца,

Пагана, без надзеi цяжка жыць.

 

Каб не пазнаць ў жыццi няшчаснай долi,

Адвесцi ўбок суровую бяду,

Не трэба страху адчуваць нiколi,

Скакаць патрэбна смела у ваду.

 

Не след на човен нават спадзявацца,

Хай плынь спачатку трохi панясе,

Грэбсцi мацней, i можна з ёй змагацца,

Калiсьцi пачыналi плаваць ўсе.

 

На мелi брод лепш не шукаць упарта,

Старацца самастойна ў хвалях плыць,

Бо паважаць сябе, бясспрэчна, варта,

З павагаю лягчэй на свеце жыць.

 

20.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1758     СЛЁЗЫ

 

Калi абразяць, то малы заплача,

Даросламу як ў цяжкiм стане быць?

Таксама рэагуе, не iначай,

Але не здатны, як малы, зрабiць.

 

Трываць павiнен горкую абразу,

На сэрца накладаюцца рубцы,

Хто паступова, а другi адразу

Плыве у вечнасць, аддае канцы.

 

Ўсё мудра прадугледзела прырода,

Ды чалавек з сваёй мараллю ўлез,

Што нельга плакаць скрозь, занадта шкода,

Бо плач здымае непазбежны стрэс.

 

Як цяжка, лепш заўжды паплакаць трэба,

Бо боль абраз душу тваю знайшоў,

Ачысцяць яе слёзы, як дождж неба,

I будзе роўна бiцца сэрца зноў.

 

Пазбегнуць каб свайму жыццю пагрозы,

Як завiтае вельмi сумны час,

Хай льюцца ачышчаючыя слёзы,

Яны здымаюць цяжкi стрэс ураз.

 

26.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1761     ЗАЛАТЫ МУЖ

 

Стараемся ўсе звонку лепей быць,

Калi пара настала пакахаць,

Удасца як жаданае здабыць,

Душу наросхрыст можна раскрываць.

 

Паганае iмкнемся захаваць

Ў нябачныя амаль куткi душы,

Як прыйдзе час самiм сабою стаць,

То бачна, колькi прыхавана лжы.

 

Чаму бывае слабая любоў,

Чаму яе такi кароткi час?

Душа сама сабой як стане зноў,

Адносiны змяняюцца ураз.

 

Таму пачуцце моцнае заўжды

Знiкае вельмi хутка без слядоў,

Збяжыць, як веснавы паток вады,

Не кажуць вусны больш пяшчотных слоў.

 

Душу каханне здатна фарбаваць,

Паганае схаваць ў яе куты,

Заўсёды значна лепей пачакаць,

Каб ведаць, што муж будзе залаты.

 

28.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1764     IСЦIНА АДНА

 

Бясспрэчна – iсцiна адна,

Бо двух не можа быць нiколi.

А дакапацца як да дна,

Як iх iснуе значна болей?

 

Рэлiгiй дзвесце на зямлi,

Але сапраўдная якая?

Яны у розны час прыйшлi,

Сапраўдней – самая старая.

 

Сусвет стварыў сапраўдны Бог,

Зямля стварылась Iм i людзi,

Але i думаць Ён не мог,

Што вельмi шмат рэлiгiй будзе.

 

Хто пажадаў уладу мець,

Свае рэлiгii стваралi,

Не вельмi цяжка зразумець:

Тварца пацiху адсувалi.

 

Як людзi дзiкiмi былi,

Ўсе Богу верылi бясконца,

Сапраўднага Тварца знайшлi:

Жыццё давала шчодра сонца.

 

28.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1766     ТРЭБА ПЛЫЦЬ

 

Усё ў жыццi патрэбна паспытаць,

Бягучых спраў, як зорак ў небе, многа,

Каб горычы пасля не адчуваць,

Што выпала не лепшая дарога.

 

Няхай не слушны вынiк – не бяды,

Але за спробу не ўпiкнуць нiколi,

Зноў знойдуцца мажлiвасцi заўжды,

Як моцная iснуе сiла волi.

 

Калi дарога у жыццi адна,

Яе лiчыць не трэба аптымальнай,

Лепш вычарпаць магчымасцi да дна,

I аптымальнасць зробiцца рэальнай.

 

Шукаць патрэбна, каб не шкадаваць,

Хай цягнецца жыццёвы шлях няроўны,

Бо праз гады бязглузда ўспамiнаць,

I ва ўспамiнах лад ўжываць умоўны.

 

Каб навучыцца плаваць – трэба плыць,

А не размовы пра глыбiнi весцi,

Бо лепшы лёс нiколi не здабыць,

Калi сядзець бязвылазна на месцы.

 

29.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1770     ПСIХАЛАГIЧНЫЯ БАР'ЕРЫ

 

Псiхалагiчныя бар'еры

Заўжды не вельмi лёгка браць,

Душу гнятуць яны без меры,

Iх надта цяжка пакараць.

 

Хаця бар'ер зусiм нябачны,

Але стаiць ён – нiбы гмах,

Бо унутры занадта значны,

I выклiкае моцны страх.

 

Хто гмаху без падстаў баiцца,

Рабом становiцца заўжды,

Каб вольным быць, след ўраз рашыцца

I за сабой спалiць масты.

 

Гараць масты, амаль згарэлi,

I адчуваю, што цяпер,

Са страхам вочы хоць глядзелi,

Прапаў зусiм ў душы бар'ер.

 

Хаця бар'ер псiхалагiчны

Стаiць, як стражнiк, на мяжы,

Знiкае, як падман аптычны,

Бо утвараўся ён ў душы.

 

30.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1776      ПАРА

 

Паслухаць толькi – i знiкае радасць,

Праўдападобна так хлусня гучыць,

Як хочуць нарабiць якую гадасць,

Раней iмкнуцца жорстка абдурыць.

 

Палiтыкi хлусяць без ўсякай меры,

Каб палiтычны капiтал набыць,

Хто зразумеў – не выявiць даверы,

А iншых можна без праблем дурыць.

 

I дураць далей, хаця вельмi шкода,

Ды ёсць яшчэ нямала перашкод,

Расплюшчылiсь каб вочы у народа,

Жывем ужо ў падмане безлiч год.

 

Але пакуль народ не зразумее,

Што абяцанкi – хiтрасць i хлусня,

Пакуль даверай ўсё яшчэ хварэе,

Не сустракаць нам радаснага дня.

 

Палiтыкаў зусiм не трэба слухаць,

А погляд свой i розум трэба мець,

Ад абяцанак прыйдзе толькi скруха,

Даўно пара сапраўднасць зразумець.

 

31.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1779     КЕПСКIЯ IМГНЕННI

 

Бываюць кепскiя iмгненнi,

Працягне д'ябал як руку,

Калi зусiм няма хацення,

Унiкнуць цяжка ад граху.

 

Як Еве, змей ўкладае ў вуха:

«Не сумнявайся i зрабi».

Але пасля прыходзiць скруха,

I не пазбавiцца журбы.

 

Ад успамiну цяжкi сорам

Перапаўняе ўсю душу,

Ён параўнацца можа з горам,

Бяда, як перайшоў мяжу.

 

Ўспамiнаў горкiх не пазбыцца,

Iх несцi трэба ўсё жыццё,

Яны, як ў ручаi вадзiца,

Не хочуць збегцi ў небыццё.

 

Каб не трывожылi ўспамiны,

I ад грахоў каб не знямог,

Клiч д'ябла слухаць не павiнны,

Няхай параду дае Бог.

 

1.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1783     ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ВЕДЫ

 

Не вывучыць па кнiгах чужой мовы,

Хоць з часам будзеш трохi размаўляць,

Але не зразумець чужой размовы,

Не трэба цуд нябачаны чакаць.

 

Не трэба ведаць пра вершаскладанне,

Бо верш ураз складаецца ў душы,

Неверагодна цяжкае заданне

Кагосьцi навучыць складаць вершы.

 

На ананiзм працэс падобны гэты,

Калi па кнiжках верш складаць гатоў,

Так не Паэты робяць, а паэты,

Працэс iдзе, але не дасць пладоў.

 

Калi Паэт – тэорыi не трэба,

I марна не патрэбна трацiць час,

Дыктуюцца паэтам вершы з неба,

I без супынкi пiшуцца ураз.

 

Тэарэтычна ўсё ў жыццi магчыма,

Ды будзе вынiк ў практыцы якi?

Бягуць заўсёды побач, але мiма

Тэарэтычных ведаў цягнiкi.

 

2.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1785     ВЯРШЫНЯ ПАЭЗII

 

Чытаць маркотна доўгiя вершы,

Бо цягне толькi ў сон ад iх няспынна,

Ад доўгiх – толькi смутак на душы,

Яны заўжды – нiбы сырая глiна.

 

Кароткi верш падобны на брыльянт,

Агнямi ззяюць дзiўна яго гранi,

Каб верш заззяў, нiбы сапраўдны франт,

Мець лiшняга яму не трэба анi.

 

Чым карацей, тым вершу больш цана,

Малыя вершы – нiбы мiнералы,

Тварцом высокароднасць iм дана,

Каштоўны дыямент, хаця i малы.

 

Яго апрацаваць – заззяе ўраз,

Як нават будзе ў iм i менш карата,

Ды ён iдзе для залатых украс,

Прыгожага не трэба мець багата.

 

Кароткi верш. Цяжэй яго складаць,

Ды ўражанне якое ён пакiне!

Ў iм можна безлiч граняў адшукаць,

Кароткi верш – паэзii вяршыня.

 

2.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1786     ПРАРОК

 

Паэт сапраўдны ў творчасцi – прарок,

Як змалада ў вершах ёй просiць смерцi,

То шанцы лёс дае на страшны крок,

Заўчасна колькiм iм прыйшлось памерцi.

 

Чаму так адбываецца, чаму?

Чаму зарана гаснуць зоркi свету?

Жыццё прыйшлось аддаць не аднаму

Цудоўнаму вялiкаму паэту.

 

Бо у паэтаў тонкая душа,

Яна – як кроваточачая рана,

Таму i прыблiжаецца мяжа:

Жыць вельмi мала iм наканавана.

 

Мо ў кволасцi пагiбелi сакрэт?

Калi для iншых ў свеце ўсё прыгожа,

Паэт бясконца ў вадах бачыць свет

I пераносiць боль душы не можа.

 

Пра смерць паэты пiшуць незнарок,

Што з-пад пяра выходзiць – вельмi значна,

Заўжды Паэт, без сумнiву, прарок,

Бо бачыць ўсё, што iншаму не бачна.

 

3.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1788     ДАРОГА ПЕРАМОГ

 

Поспех здатны сiлы памнажаць,

Ён – як за упартасць нагарода,

Вельмi цяжка поспеху чакаць,

На яго нiяк не пройдзе мода.

 

Бо заўжды для ўсiх жаданы ён,

Калi прыйдзе – можна ганарыцца,

Хаця ёсць мажлiвасцей мiльён,

Цяжка хоць адной ажыццявiцца.

 

Як святло дае хаця адна,

То лягчэй жыццёвая дарога,

Кубак шчасця можна пiць да дна,

Радасць шчодра дорыць перамога.

 

Перамога – лепшая з украс,

Ды яна – кароткае iмгненне,

Радасць i натхненне згаснуць ўраз,

Бо на змену крочыць паражэнне.

 

Шмат ў жыццi трапляецца дарог,

Ды прыемна не выходзiць з моды:

Лепей ўсiх – дарога перамог,

Добра, каб яна была заўсёды.

 

3.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1790     СУПЫНIМСЯ?

 

Магутны розум, цуды робяць рукi,

Цяпер так ёсць, i так было павек,

Таму развiць змог розныя навукi,

Каб выправiць Прыроду, чалавек.

 

Прыдумаў розум, рукi нарабiлi,

Ды вынiк кепскi дзеянне дало,

Амаль Тварца-Прыроду загубiлi,

Бясконца робiм ёй паўсюдна зло.

 

Так ёсць цяпер, i так было заўсёды,

Няўжо, на белы свет за тым прыйшлi,

Каб нарабiць i здзекаў шмат, i шкоды

Для нашай роднай Матухны-Зямлi?

 

Зло робiм, i не здатны супынiцца,

Пагрозу наклiкаем на жыццё,

Праз час не знойдзем i вады напiцца,

Iдзем прамой дарогай ў небыццё.

 

Няма для фiласофii праблемы:

Ўсё з часам пераходзiць ў антыпод.

Дакладнае рашэнне у дылемы:

Жывое згiне, разам з iм народ.

 

4.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1795     НЕ ЛЕПШАЯ ДАРОГА

 

Сябе ў сваёй талерцы адчуваю,

Хоць выбраў i не лепшую з дарог,

Перада мной яна ляжыць без краю,

Хаця яе раней цярпець не мог.

 

Не лепшая, ды нiкуды не дзецца,

Супрацiўляўся доўгi час дарма,

Як хочаш жыць, прыходзiцца вярцецца,

Другой дарогi для мяне няма.

 

Спачатку яна кепскаю здаецца,

I лепшую iмкненне ёсць шукаць,

Але, як вельмi добра прыглядзецца,

На ёй патолю можна атрымаць.

 

Iду, больш не шукаю анi трохi,

Мне радасць прынясе яна ў жыццi,

Вядома, ёсць i лепшыя дарогi,

Ды нешта iх я не магу знайсцi.

 

Па выбару нi кроплi не шкадую,

Такой дарогай амаль ўсе iдуць,

Хоць радасцi i шчасця не знайду я,

На iншую ужо не павярнуць.

 

6.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1797     ГЛУХI КУТ

 

Як жыццё ў глухi кут заганяе,

Шукаць выйсце з якога дарма,

То мянтальнасць адразу змяняе,

Варыянта другога няма.

 

Бо пагоршылiсь рэзка умовы,

I чакае бясконца бяда,

Падыход вымагаецца новы,

Непрыемнасць збяжыць, як вада.

 

Хто не зменiць зусiм падыходу,

Назаўжды застанецца ў куту,

Напаткае нязносную шкоду,

Не адгоне нiколi бяду.

 

Баранiцца не трэба упарта,

Бо з кута шлях да волi ляжыць,

Ды мянтальнасць змянiць цалкам варта,

Каб час чорны ў жыццi перажыць.

 

Хоць любы кампрамiс мае вады,

Каб не зведаць вялiкiх пакут,

Каб з душы скiнуць цяжкiя краты,

Пакiдаць лепш хутчэй глухi кут.

 

6.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1805     НЕ ДАВЯРАЦЬ СЭРЦУ

 

Як мастаком малюецца карцiна,

I нешта будзе зроблена не так,

Быць роспачы нiколi не павiнна,

Памылку здатны выправiць мастак.

 

То злёгку кампазыцыю падправiць,

То трохi iншай фарбы пакладзе,

Хаця майстэрства праўка не праславiць,

Але не быць у вынiку бядзе.

 

Ў жыцця занадта строгiя каноны:

Паўтораў вабных у яго няма,

Няўмольныя i жорсткiя законы,

Выконваць iх патрэбна нездарма.

 

Ўсе сем разоў адмерыць неабходна,

А толькi потым можна адразаць,

Каб адчуваць сябе амаль свабодна,

Задачы трэба слушна вырашаць.

 

Што зроблена ў жыццi – такiм i будзе,

Не ўдасца фарбу зняць або дадаць,

Каб боль памылак не знявечыў грудзi,

Не трэба вельмi сэрцу давяраць.

 

8.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1810     ДУША I ПАМЯЦЬ

 

Што ў памяцi, як дар, павек трымаем?

Уражанняў ёсць безлiч за жыццё,

Адных нiколi мы не забываем,

Другiя хутка крочаць ў небыццё.

 

Фенаменальная людская памяць,

Падзеi здатна ўсе адсартаваць,

Iх велмi шмат, яны – як ўзiмку замець,

Не здатна памяць столькi утрымаць.

 

Але ёсць вельмi значныя падзеi,

Што пераходзяць вабную мяжу,

I не iснуе хоць малой надзеi

Пакiнуць iм калi-небудзь душу.

 

Каштоўна, што душу ускалыхнула,

Яго не скрыць заслонаю гадоў:

Каханне, хоць яно даўно мiнула,

Абразы, што давала ў дар любоў.

 

Душа i памяць – тоеснасць заўсёды,

Як ў памяцi былое варушу,

Зусiм не адчуваю перашкоды:

Пачуццi зноў вяртаюцца ў душу.

 

11.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1814     НЕ ЗАБЛУКАЮ

 

Верш – нiбы броунаўскi рух:

Наступны крок ў iм нечаканы,

У творчасцi свабодны дух,

I сэнс хiстаецца, як п'яны.

 

Ў адзiн спачатку бок iдзе,

Здаецца, што напрамак звыклы,

Пасля у iншы павядзе,

Што сэнс другi – вiноўны рыфмы.

 

Верш – нiбы шэраг бурных хваль,

Не бачна сталай ў iм сiстэмы,

Змяняецца яго мараль,

Напрамак у бягучай тэмы.

 

I назву толькi можна даць,

Апошняе як скажаш слова,

Яго цiкава напiсаць,

У iм хаваецца выснова.

 

Цiкавы творчасцi працэс,

Калi чарговы верш складаю,

Для iншых верш – як цёмны лес,

Ды ў лесе я не заблукаю.

 

12.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1817     ЗВЫК ДА СIТУАЦЫI

 

Пiшу настойлiва вершы,

Але, чамусьцi вельмi шкода,

I сум здараецца ў душы,

Што верш не дойдзе да народа.

 

Свой шлях да друку пракладаць

Рабiў я спроб ужо нямала.

Як сiтуацыю змяняць,

Каб крыху лепшай яна стала?

 

Зусiм не цяжка верш складаць,

Схаваны дзесьцi генератар,

Бо добра тэкст радкоў чуваць.

Мо не паэт я, а транслятар?

 

Бясконца ў цяжкай барацьбе.

Як пакарыць мне перашкоду?

Бо верш пiшу не для сябе,

Чакаю лепшую нагоду.

 

Перада мной цяпер тупiк,

Ды вершы i далей складаю,

Да сiтуацыi ўжо звык,

Яшчэ ёсць час, я пачакаю.

 

13.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1820     МАТЧЫНЫ ПАРАДЫ

 

Вучаць толькi ўласныя памылкi,

Сунуцца з парадамi дарма,

Яны здатны выклiкаць ухмылкi,

Бо патрэбы ў iх зусiм няма.

 

Ды памылкi ўшэнт руйнуюць лёсы,

Бо не хочуць слухаць добрых слоў,

А пасля ўжо не дарэчы слёзы,

Калi цалкам адцвiце любоў.

 

Кажуць, што любоў заўжды сляпая,

I не бачны ёй жыццёвы цень,

Ды яна парады адкiдае,

Бо яшчэ глухая, нiбы пень.

 

I таму не чуе i не бачыць,

Як памылкi цяжкай не зрабiць?

Вады у каханых не адзначыць,

А пасля душа ад ран балiць.

 

Вельмi часта горкi лёс жаночы,

Бо не чулi, хоць страляй з гармат,

Ў час кахання, ў светлы час дзявочы

Надта добрых матчыных парад.

 

14.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1835     ЦАНА ЦНАТЛIВАСЦI

 

Цнатлiвасць. Горка ўспамiнаць,

Яна блукае, нiбы зданi,

Бо сталi сексам абядняць

Святое чыстае каханне.

 

Iнфляцыя цяпер ў жыццi,

I гаспадар яна ў каханнi,

Пачуццяў светлых не знайсцi,

Як зведаў сексу адчуванне.

 

Вяршыня у кахання – секс,

Наадварот калi абставiць,

Страчаецца высокi сэнс,

За возам як каня паставiць.

 

Як загадзя урок прайсцi,

Ў сям'i чакаць не трэба згоды,

Не да спадобы ўсё ў жыццi,

Таму здараюцца разводы.

 

Каб шчасце мець, сям'ю любiць,

Душы патрэбна сарамлiвасць,

Нiколi шчасця не здабыць,

Калi не цэнiцца цнатлiвасць.

 

18.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1836     БЯСКОНЦАЯ ПРАЦА

 

Не сыплецца манна больш з неба,

Мазолi у змозе кармiць,

Таму працаваць добра трэба,

Заможна i годна каб жыць.

 

Як толькi аб працы размовы,

Дасюль што дастатку няма,

Не зменяцца самi умовы,

Чакаць дабрабыту дарма.

 

Хоць праца i цяжка даецца,

Нямее ад стомы рука,

Без працы нiяк не ўдаецца

Ўраз выцягнуць рыбку з стаўка.

 

Ўсё праца, бясконцая праца,

На свеце пакуль будзем жыць,

Ад працы лепш цяжка згiбацца,

Чым тым, хто ў магiле ляжыць.

 

Хоць стома ад працы ганебна,

Не трэба сябе шкадаваць,

Яна, як паветра, патрэбна

I здатна жыцця дадаваць.

 

18.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1839     ПРАЗ ВЯКI

 

Памер паэт, бо целам згас,

Трывае з чытачом размова,

Паэтам падуладны час,

Жыве iх думка цераз слова.

 

Бягуць бясконцыя гады,

Магутных свету ўжо забылi,

Паэты будуць жыць заўжды,

Хоць прах iх стане тлом ў магiле.

 

Але павек жыве душа,

Бо думкi з часам не знiкаюць

Ў радках цудоўнага верша,

I праз стагоддзi твор чытаюць.

 

Лунаюць думкi праз вякi,

Iдуць ў наш час з другога свету,

Бо чараўнiк паэт такi,

Бо падуладны час паэту.

 

Паэтаў безлiч на Зямлi,

Не здатны думкi ўсе прабiцца,

Як праз вякi яны дайшлi,

Паэтам можна ганарыцца.

 

19.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1862     ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Рыпела цiха на вятрах вярба,

Што хутка смерць, што вельмi ўжо старая,

Таму ў душу прыходзiла журба,

Здавалась, смерць яе даўно чакае.

 

З вярбою поруч дуб вялiкi рос,

Ўбiрала крону сонца зiхаценне,

Але парыву ветру ён не знёс,

Бо меў занадта слабае карэнне.

 

Ствол волата ўжо шмат гадоў гнiе,

Так доля над магутнымi смяецца.

А што вярба? Без змены у яе,

Рыпiць, як i раней, ды не здаецца.

 

Хто звык ад болю ўсё жыццё стагнаць,

Жыве пакуль што, хоць i стогне далей,

А волаты даўно ў зямлi ляжаць,

Iх вельмi шмат дачасна пахавалi.

 

Падманным здатны знешнi выгляд быць,

I волат жыве доўга не заўсёды,

А хтосьцi цiха, як вярба, рыпiць,

Ды для жыцця няма ад рыпу шкоды.

 

2.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1877     СТРАСТЬ

 

Любовь есть, секс и половая страсть,

Не нужно даже дорогой награды,

Когда пришлось познать оргазма сласть,

Не существует женщине преграды.

 

И угасает старая любовь,

Не согревает тело секс холодный,

Зовёт к себе огонь оргазма вновь,

Не понимает сытого голодный.

 

Природой тело страстное дано,

Хоть держат тиски ханжеской морали,

Но хочет всё до дна познать оно,

Что у него по воле злой украли.

 

Коль страсть горит, любви там места нет,

Перед оргазмом секс всегда бледнеет,

В величии оргазма скрыт секрет,

Что имиджа для страсти не жалеют.

 

Ведь кажется пустяк невзрачный – страсть,

Не более, чем прихоти маразма,

Но над людьми она имеет власть:

Всегда, как хлеба, хочется оргазма.

 

7.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1878     УЗНЁСЛЫ ВЕРШ

 

Не згасла свечка каб, па-перш

На полымя не трэба дзьмухаць,

Калi пачаў складацца верш,

Яго старанней трэба слухаць.

 

Галоўнае – каб не спужаць,

Ўбакi каб не разбеглiсь словы,

Бо вельмi проста верш складаць:

Пiшы радкi – i верш гатовы.

 

Складаўся каб радок такi,

Патрэбна мець багата ведаў,

Ўраз самi не прыйдуць радкi,

Хто верш пiсаў, стан цяжкi зведаў.

 

Але, як чуецца радок,

Няма у творчасцi сакрэтаў,

Няспынна ведаў б'е выток,

Ён – погляд на жыццё паэтаў.

 

Як словы ў вершы без маны,

I глянцу iснасцi не будзе,

Верш ўзнёслы, як пара вясны,

Чытаць такi жадаюць людзi.

 

8.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1880     ПИРАМИДА ОПЫТА

 

Лучше видится на расстояньи

С пирамиды накопленных лет,

Обращать на что нужно вниманье,

Когда «Да» говорить, когда «Нет».

 

Где судьба оказалась немила,

В угол жёстко когда загнала,

Где улыбку в награду дарила

Иль безмерную радость дала.

 

Было многое в жизни испито,

Не всегда чаша сладкой была,

Всё плохое успешно забыто,

Память лучшее вдаль увела.

 

Давно шишки все были набиты,

С пирамиды видней жизнь теперь,

Шёл в те двери, что были закрыты,

Не заметил открытую дверь.

 

Нет сначала такой пирамиды,

Все идут по судьбе наугад,

Потому жизнью горестной биты,

Но нельзя возвратиться назад.

 

10.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1881     ВСЕГДА ПРЕКРАСНО!

 

Мы были от рожденья не графья,

Привычны руки для любой работы,

Все инструменты – верные друзья,

Пусть жизнь вершит крутые повороты.

 

В водовороты бросила судьба,

И, кажется: нигде спасенья нету,

За жизнь идёт суровая борьба,

Чтоб одержать желанную победу.

 

Всегда жизнь трудный задаёт урок,

И покидать приходится вершину,

Не нужно никогда давать зарок,

Что не пойдёшь в пустынную долину.

 

Не следует бездействовать и ныть,

Ведь пользы ни на гран себе не сыщем,

Грести упорно нужно, чтобы плыть,

Семь футов было б под могучим днищем.

 

К любой работе приспособлюсь я,

И не хочу считать себя несчастным.

Хоть этого не делали графья,

Работать, чтобы жить, всегда прекрасно!

 

10.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1883     КАЛI ЖЫВЫ

 

Нябожчыкаў не трэба шкадаваць,

Праз нейкi час мы будзем ўсе такiмi,

Iх трэба песцiць, шанаваць, кахаць,

Пакуль яны яшчэ былi жывымi.

 

Калi жывы – то сэрца не балiць,

Зрабiць i крыўду можна, i абразу,

Памрэ – i пачынаюць слёзы лiць,

Вось так бы шкадавалi iх адразу.

 

Чаго пасля на могiлкi хадзiць?

Навошта успамiны аб мiнулым?

Калi жывы, пяшчотней трэба быць,

Лагодным сэрца каб было i чулым.

 

Зусiм пустая справа ўспамiнаць

Прыемныя пяшчотныя здарэннi,

Жывых патрэбна горача кахаць,

Жыццё людзей – кароткiя iмгненнi.

 

I радасцю напоўнiць трэба iх,

Душэўныя аддаць патрэбна сiлы,

Не лiць каб фарысейскiх слёз сваiх

Пасля ля свежавырытай магiлы.

 

11.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1894     ЖЫЦЬ РАДАСНА

 

Звык да бяды, здаецца, так i трэба,

Як быццам так было працяглы час,

Не просiш дапамогi ўжо у неба,

Прамень апошнi у надзеi згас.

 

Бяда прыйшла, ды гэта не смяротна,

Але магло i значна лепей быць,

Хаця ад крыўды часам i маркотна,

Але з бядой усё ж магчыма жыць.

 

Якое б гора не давала доля,

Ды, як вясна, цудоўнае жыццё,

Жывеш, i ўсё здаецца не даволi,

Не хочацца iсцi у небыццё.

 

Няхай бяда, хай нават будзе гора,

Час дапаможа ўсё ператрываць,

Наперадзе чакае шчасця мора,

Бяду патроху трэба забываць.

 

Жыццё любое добрае заўсёды,

Яго патрэбна горача любiць,

Хаця даруе часам боль ад шкоды,

Ды радасна на белым свеце жыць.

 

15.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1902     СЛОВА I СПРАВА

 

Залежыць многае ад слоў,

Ды слоў прыгожых вельмi мала,

Адказ даць здатна зноў i зноў,

Цi годнасць ёсць, дакладна справа.

 

У словах памылковы стан,

Не зразумелы сэнс размовы,

Бо прыхаваны ў iх падман,

Яго ўплятаць магчыма ў словы.

 

У справах толькi кожны крок

Сапраўднасць добра выяўляе,

Не адхiлiцца ў справе ўбок,

Яна хлуснi не дазваляе.

 

Цяпер так ёсць, было павек,

Iнакш i быць зусiм не можа,

У справах бачны чалавек,

А слова кепска дапаможа.

 

Каб зведаць добра, ёсць хто ты,

Што кажаш аб сабе – замала,

Бо здатна выявiць заўжды

Ўсю сутнасць чалавека справа.

 

18.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1908     МАЯ МАДЭЛЬ

 

Вядуць пытаннi у тупiк

Або ў складаныя дылемы,

Але рашаць рашуча звык

Я фiласофскiя праблемы.

 

Мадэль пабудаваў сваю,

Мо з часам i вядомай будзе?

Як здолеў Бог стварыць Зямлю,

Адкуль ўзялось жыццё i людзi.

 

Хоць праца скончана даўно,

Напiсана аб тым паэма,

Пытанне цяжкае адно:

Надрукаваць цяпер праблема.

 

У творы вельмi шмат падзей

I думак, што ў мяне саспелi,

Было б цiкава для людзей,

Каб ведаць сэнс маёй мадэлi.

 

Пакуль не бачу выйсця я,

Але такую стаўлю мэту,

Нарэшце, каб мадэль мая

Была б хутчэй вядома свету.

 

22.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1911     КАМУ ЛЕПЕЙ?

 

Здарыцца ўсё, чаму пара здарыцца,

Змянiць прыроду не хапае сiл,

Як генiй, то не трэба ганарыцца,

Не трэба шкадааць, калi дэбiл.

 

Адказ за стан нясе, бясспрэча, неба,

Не могуць ўсе аднолькавымi быць,

Бо розныя грамадству людзi трэба,

Каб мець мажлiвасць разам ў згодзе жыць.

 

У генiя ўвесь час адны праблемы,

I вельмi цяжка iх рашаць заўжды,

Няма ў дэбiлаў i малой дылемы,

Вядомы iм наперад ўсе хады.

 

Для генiя нялёгкi шлях даецца,

Вучыцца трэба доўгiя гады,

Дэбiл з навукi здзеклiва смяецца,

Але жыве ён добра, без бяды.

 

Кiм лепей быць, дакладна невядома,

У грамадзе iснуюць палюсы,

Дэбiлам ад жыцця не прыйдзе стома,

А генiяў цкуюць ва ўсе часы.

 

23.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1913     УМОВЫ

 

Здаецца простым ўсё, як мала ведаў,

I месца не знаходзiцца журбе,

Як многае пазнаў i многа зведаў,

Жыць прыйдзецца у цяжкай барацьбе.

 

Здавалась, па плячы любая справа,

Ды калi час рашаць яе прыйшоў,

Для поспеху умення вельмi мала,

Бо вынiкi залежаць ад умоў.

 

Для справы сiлы аддаваць гатовы,

Аддана ёй займацца вельмi рад,

Але, як непрыдатныя умовы,

Бы ў нераце: нi ўперад, нi назад.

 

Чакае гук фанфар тэарэтычна,

Але ў душы пануе сум i боль,

Калi займацца прыйдзецца фактычна,

Выдатна бачна: голы быў кароль.

 

Як нават веды ёсць i будзе змога,

За справу не пужае барацьба,

Ды зрэдку сустракае перамога,

Умоў няма – душу гняце журба.

 

24.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1928     ВЯДЗЕ ДАРОГА

 

Куды вядзе жыццёвая дарога:

Наўпрост у пекла цi ў дзiвосны рай?

Наперад не даведацца нiчога,

Чакае люты цi жаданы май.

 

Ды свету ад сiвых часоў вядома,

Якi дакладна ў пекла шлях вядзе,

Бо прымаўка для кожнага знаёма,

Што сумны шлях складаецца з надзей.

 

Здаецца, долю выбiраем самi,

Але яе дае заўсёды Бог,

Бо думкi выкладаю я вершамi,

Дыктоўку чую, сам бы так не змог.

 

Збягаюць вершы, як з дастатку рога,

Як нават i не вельмi я хачу,

Каб выйсцi ў свет, iм знойдзецца дарога,

Бо iмi шлях жыццёвы я машчу.

 

Але гняце нязгасная трывога:

У рай цi ў пекла я аддам душу,

Я замасцiў шляху даволi многа,

Ды вершы i далей яшчэ пiшу.

 

1.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1931     СЛЕД

 

Нялёгка на зямлi пакiнуць след,

Хоць зрэдку, але хтосьцi ўсё ж пакiнуў,

Не засталось ад большасцi прыкмет,

Жыццё пражыў – i больш няма ўспамiну.

 

Няшчадна ўсё руйнуе жорсткi час,

I рэчы дарагiя, i будовы,

Не застаецца залатых украс,

А вечнымi быць здатны толькi словы.

 

Як велiчны шэкспiраўскi санет,

Бо слова пакарылася Шэкспiру,

I праз вякi жыве яшчэ паэт,

Бо ацанiлi людзi яго лiру.

 

Цiкава зборнiк вершаў пагартаць,

Надрукавацца хочацца паэту,

Ды як радкi цудоўныя складаць,

То праз гады нашчадкi здзейсняць мэту.

 

Пакуль не надрукуюць – не паэт,

Ды спадчыну хто добрую пакiнуў,

Застацца можа хоць маленькi след,

Адвечная нагода для ўспамiну.

 

5.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1936     СВАIМI ВАЧЫМА

 

Бяжыць рака у рэчышчы паволi

Ў адным напрамку, любы хоць другi,

На паварот недастаткова волi:

Трымаюць надта моцна берагi.

 

Хаця вясной здараецца паводка,

I надыходзiць цалкам вольны час,

Ад любай волi ўзнёсла i салодка,

Але яна сканчаецца ураз.

 

А хочацца, як птушцы, мець свабоду,

Ў блакiтную узняцца вышыню,

Каб абысцi любую перашкоду,

Таму я волю поўную цаню.

 

За доўгае жыццё амаль нiколi

Паводкi вабнай так i не прыйшло,

Не зведаў шчасця ад жаданай волi,

Як птушка, не узняўся на крыло.

 

Ў паэзii сказаць iмкнуся слова,

Не удаецца, лепей памаўчу,

Глядзець вачыма цэнзара любога

На свет нiколi я не захачу.

 

16.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1937     ВОИСТИНУ

 

Не видит или промолчит дурак,

А умный вмиг заметит недостатки,

Ему всегда всё кажется не так,

За ум награда – злобные нападки.

 

Хотя, бесспорно, умный прав всегда,

С добром и лаской излагает мысли,

Чужая правда – сущая беда,

Они, как эхо, в воздухе повисли.

 

Казалось, за подсказки ждёт успех,

Надежда подымает настроенье,

Но вмиг, как будто на голову снег,

Начнётся неожиданно гоненье.

 

И сердце от обиды застучит,

Хоть в умной голове ума палата,

Дурак умней, он скромно промолчит,

Мысль дельная бедой всегда чревата.

 

Воистину: горюют от ума,

Не нужно даже в этом сомневаться,

Возможно, ум страшнее, чем тюрьма,

Ведь трудно от него освобождаться.

 

17.01.1997

 

Home Page     Змест

 

1942     ВСЁ ПОВТОРИТСЯ

 

Нам вино теперь не по карману,

Нет на закусь денег в кошельке,

Демократов поддержали спьяну,

Оказались в страшном тупике.

 

Недовольны были мы застоем,

Чего было лучшего желать?

Жизнь тогда была сплошным запоем,

Это время будем вспоминать.

 

Вдоволь было и вина, и водки,

И зарплату каждый получал,

На закуску мог купить селёдки,

Кто был честен, нищим теперь стал.

 

Так народ прижали демократы,

Даже хуже, чем большевики,

Их порыв высокий, но проклятый,

Будут им на выборах пинки.

 

Хоть на трезвый ум оно и вздорно,

Но идёт теперь назад страна,

Коммунисты власть возьмут повторно,

Всем дадут закуски и вина.

 

11.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1969     БОРЬБА

 

Вперёд уверенно зовёт порыв стремлений,

Чтоб испытать превратности судьбы:

Величие побед иль горечь поражений,

Иным не может быть итог борьбы.

 

Горячностью борьбы моя душа согрета,

Уж гимн победный знаю наизусть,

Но не приносит счастья сладкая победа,

Печалит только поражений грусть.

 

Возможно, что борьба тревожная не надо,

Но вечно только серой будет даль,

И даже в мыслях не появится отрада,

Заполнит душу навсегда печаль.

 

Пускай надежда ведёт в трудные сраженья,

Чтобы во тьму пришёл желанный свет,

Приму покорно даже горечь пораженья,

Но есть возможность радостных побед.

 

Победа – в жизни знаменательная веха,

Чтоб стала яркой радугой судьба,

Для достиженья даже скромного успеха

Всегда нужна суровая борьба.

 

27.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1971     ФIНIШ БУДЗЕ

 

Двухтысячны. Ён быў такi далёкi,

Далей, чым ў небе жураўлiны клiн,

Ды я рабiў к мэце упарта крокi,

Каб юбiлей прыйшоў яшчэ адзiн.

 

Здавалась, хопiць, болей i не трэба,

Ды ўсё пiшу без цяжкасцi вершы,

Двухтысячны пачую хутка з неба,

Стаю ўжо недалёка ад мяжы.

 

Пiшу пагана, кажуць мне ў аблiчча,

Так ўсiм казалi, гэта не бяды,

Мяне мэта, нiбы каханне, клiча,

I творчых планаў хопiць на гады.

 

Пяць тысяч вершаў – вось мэта якая,

Аб лiчбе нават страшна гаварыць,

Аловак i пяро рука трымае,

Таму змагу вяршыню пакарыць.

 

Дзве тысячы – i гэта вам не жарты,

Але чакаюць новыя вершы,

Ды ў справах я хвароблiва упарты,

Што фiнiш будзе, веру ад душы.

 

28.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1976     ПАНУРЫЯ САДЫ

 

Цвiцення час, кахання час,

На крылах шчасце уздымае,

Але вясна мiнае ўраз,

I сум працяглы пакiдае.

 

Цвет вабiў, шмат было надзей,

Не адчувалася пагрозы,

Другой была хада падзей:

Пялёсткi знiшчылi марозы.

 

На дол упаў прыгожы цвет,

На шчасце знiкла спадзяванне,

Стаў шэрым навакольны свет,

Вясёлку здатна даць каханне.

 

Чаму кароткая вясна,

Чаму здараюцца напасцi?

Дзе непапраўная вiна,

Што мара марная аб шчасцi?

 

Лёс болей схiльны да бяды,

Яе не адхiлiць рукамi,

Стаяць панурыя сады.

Калi парадуюць пладамi?

 

11.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1981     КУМIРЫ I ПАЭТЫ

 

Калi няма аўтарытэтаў,

Ствараецца цудоўны стан:

Ва ўласных думках без сакрэтаў

Не прыжываецца падман.

 

Калi знаходзяцца кумiры,

Чужымi думкi стануць ўсе,

Бо круцiць лёс у моцным вiры,

На дно ў загiбель ён нясе.

 

Кумiр распавядае казку,

Хоць ў ёй блукаюць мiражы,

Гаворыць пра любоў i ласку,

I вера спее у душы.

 

Кумiры стала узнiкаюць,

Дзе мала ведаў аб жыццi,

Але яны спакой ствараюць,

Бо вельмi лёгка ўслед iсцi.

 

Калi няма аўтарытэтаў,

То сам сабе аўтарытэт,

Кмiр не трэба для паэтаў,

Як ёсць кумiр – прапаў паэт.

 

15.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1984     IМКЛIВАЯ РЭЧКА

 

Калi няма куды iмкнуцца,

Не утварыцца плынi вод,

Не хопiць часу аглянуцца,

Пацягне затхласцю балот.

 

Калi няма наперад руху,

Псуецца добрая вада,

Раней прыйдзецца зведаць скруху,

Пасля спаткаецца бяда.

 

Папасцi хутка можна ў нерат,

Калi гiбее развiццё,

Жыць годна – рухацца наперад,

Прастой наблiзiць небыццё.

 

Смярдзiць, навокал толькi слота,

Не выйсцi нават за парог,

Калi ўтварылася балота,

Прывабных не знайсцi дарог.

 

Няхай бяжыць iмклiва рэчка

I бераг размывае свой,

Бо не пашкодзiць нават спрэчка,

Але, каб толькi не спакой.

 

16.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1985     СПРАВЕДЛIВЫ

 

За кругам круг iдзе бясконца,

Дае сваё цяпло Зямлi,

Адчуць у змозе дзею Сонца

I жабракi, i каралi.

 

Вадой напоiць ўсiх крынiчка,

Хто ад хады зусiм знямог,

Аднолькава ўсiм ззяе знiчка,

Бо толькi роўна дзелiць Бог.

 

Ўсiм свецiць ясна Месяц поўны

I россып зорак уначы,

Ўсiх вабiць краявiд чароўны,

Каб радасць ў сэрцы зберагчы.

 

Паветра чыстага хапае,

Зямлi радзючай i вады,

Аднолькава Бог надзяляе,

Ды ўсе няроўныя заўжды.

 

Хоць боль кранае часам грудзi,

Псуецца настрой ад трывог,

Але няроўнасць робяць людзi,

Бясконца справядлiвы Бог.

 

16.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1987     ПОРА ЗРЕЛОСТИ

 

Казалось, что неопытен птенец,

Ещё слабы и неуклюжи крылья,

Но выпорхнул с гнезда он, наконец,

И обомлел от счастья изобилья.

 

Начался неожиданно полёт,

И возвращаться не было желанья,

Летел уже уверенно вперёд,

С гнездом не угнетало расставанье.

 

Лишь перья нежно освежал зефир,

Летит птенец, на землю не садится,

Открылся перед ним прекрасный мир,

Почувствовал птенец: теперь он птица.

 

Коль время для полёта подошло,

Не помешают дождь и сильный ветер,

Становится подлёток на крыло,

Из дома, повзрослев, уходят дети.

 

Казалось, были крохами вчера,

Родители ещё нужны им, вроде,

Но наступает зрелости пора:

Летят в самостоятельном полёте.

 

17.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1989     ПАВУЦIНКА

 

Хоць кволая занадта павуцiнка,

Парве яе дзiцячая рука,

Ды ёй прастора неба не замiнка,

Нясе яна ў блакiце павука.

 

Не трэба для палёту нават крылы,

Каб ўзнесцiсь над зямлёю да нябёс,

Бо павуцiнка мае досыць сiлы,

Зрабiць каб любым i шчаслiвым лёс.

 

Што не каштуе аднаму нiчога,

Не трэба намаганняў i трывог,

Вялiкая бясконца дапамога

Таму, хто ад лiхой бяды знямог.

 

Прыемна, калi ў цяжкую хвiлiнку,

Як настрой ад нягоды амаль згас,

Даць кволую надзею-павуцiнку,

Лягчэй ад дапамогi стане ўраз.

 

Ляцяць хай павуцiнкi познiм летам

Праз вёскi, гарадкi i гарады,

Няхай лунае дабрыня над светам,

Каб кволым дапамогу мець заўжды.

 

18.03.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz