19. Вершы аб шчасці і радасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab5tt.narod.ru

 

 

1005     СУПЫНIЦЦА, АЗIРНУЦЦА

 

Заўжды бяжым, а сэнсу – нi на грам,

Куды бясконца i чаму iмкнуцца?

Мо лепей супынiцца трэба нам,

З увагай паглядзець i азiрнуцца?

 

Якая клiча у жыццi мэта?

I што з ўсяго з'яўляецца галоўным?

Дзе шчасце, а дзе горкая бяда?

Дадатным будзе што, а што адмоўным?

 

Пытаннi узнiкаюць цэлы час,

Ды як знаходзiць слушныя адказы?

Нiколi не знайсцi рашэнне ўраз,

А спробы боль прыносяць i абразы.

 

Каб шчасце мець, не трэба шмат жадаць,

Туга ад беспадстаўнага жадання,

Душой узнёсласць лепей адчуваць,

Пазнаць сакрэты палкага кахання.

 

Не трэба нi пасад i нi чыноў,

Бязглузда шпарка к фiнiшу iмкнуцца,

Нарэшце, час шчаслiвы каб прыйшоў,

След супынiцца, пiльна азiрнуцца.

 

15.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1012     ПРЫЕМНА ЖЫЦЬ

 

Шчасце недзе птушкай сiняй

Паляцела па лясах,

Назаўжды яно не згiне,

Заблукаўшы ў верасах.

 

Але як яго знаходзiць

I чаму яго няма?

Нешта доўга не прыходзiць,

Мо далей чакаць дарма?

 

Бо не зловiш птушкi гэтай,

Нават ўбачыш не заўжды,

Шчасце – выдумка паэтаў,

Ў жыццi – шэрыя гады.

 

Шчасце доўгiм быць не можа,

Птушка ў клетцы не сядзiць,

I нiшто не дапаможа,

Як спужаеш. Адляцiць.

 

Хоць здараюцца напасцi,

Не стрымаць ад крыўды слёз,

Жыць прыемна, калi шчасце

Падаруе шчодры лёс.

 

18.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1027     ШЧАСЦЕ

 

Атрымлiваю радасць ад жыцця,

I сэрца супакоiць немагчыма,

Цiкавая хада майго быцця,

Бо поруч зноў любiмая Радзiма.

 

Па поплаву квяцiстаму iду,

Мая душа у радасцi няспынна,

Гляджу з натхненнем ў сiняю ваду,

Бо побач Прыпяць, Ясельда i Пiна.

 

Прыемны стан цяпер маёй душы,

I лепшага я болей не жадаю,

Пiшу далей пявучыя вершы,

Палескую прыроду назiраю.

 

Спаткалiся натхненне i спакой,

Такой нагоды доўгi час чакаю,

Цудоўны стан душы, нарэшце, мой,

Яго чароўным шчасцем называю.

 

Няпроста сваё шчасце адшукаць,

Яно прыходзiць позна або рана,

Ў чужых краях цiкава паблукаць,

Ды шчасце у сваёй зямлi схавана.

 

25.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1037     ЛЮБIМАЯ

 

Жыццё невыказна цудоўна,

Тужыць зусiм няма падстаў,

Але для шчасця, безумоўна,

Мець трэба шмат цiкавых спраў.

 

Калi па сэрцу маеш справу,

Натхненне спее у душы,

Цi косiш ў поплаве атаву,

Цi пiшаш ўзнёслыя вершы.

 

Як справа горай, чым атрута,

Жыццё не стане залатым,

Ў душы трывога i пакута,

Знiкае радасць, нiбы дым.

 

Заззяе як натхнення зорка,

Яе кранаешся рукой,

Цудоўна ладзiцца гаворка,

Ў душы лагоднасць i спакой.

 

Прыемна, калi жыць цiкава,

Але, штодня каб радасць мець,

Любiмая патрэбна справа,

Каб ад натхнення зiхацець.

 

1.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1038     ПЕСНI АБ РАДАСЦI

 

Шчасце ў марах нашу, як яго мне здабыць?

Дзесьцi ў лесе яно заблукала,

Час працяглы прашу мне любоў падарыць,

Можа дрэнна я шчасце шукала?

 

Я малiла аб шчасцi на ўсе галасы,

А яно не гаворыць нi гуку,

Вочы змоклi ад слёз, як трава ад расы,

Адчуваю сардэчную муку.

 

Я чакаю i клiчу, каб шчасце прыйшло,

Завiтаць нават ў госцi не хоча,

Хоць жадаю, каб сонца ў душы узышло,

Ды ў ёй холад, як зiмняю ноччу.

 

Без кахання нiчым не сагрэеш душу,

Аб каханнi бясконца я мару,

Ды дарэмна сумую i цяжка тужу,

Бо знайсцi вымагае час пару.

 

Я кахання, як хлеба, жадаю даўно,

Каб шчаслiвай сябе адчувала.

Мо, нарэшце, i мне адгукнецца яно,

Каб аб радасцi песнi спявала?

 

1.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1041     НАТХНЕННЕ АД ДАРОГI

 

Прысады змейкай ўюцца ля пуцi

I цягнуцца ўздоўж цягнiка няспынна,

Багата можна дрэў у iх знайсцi,

Ды вабiць вока спелая рабiна.

 

Як зоркi, гронкi спелыя вiсяць,

Зялёны аксамiт iх аздабляе,

I чырванню бясконца зiхацяць,

Душу рабiна шчасцем напаўняе.

 

Гляджу ўвесь час ў вагоннае акно,

Натхняюсь ад рабiнавага цуду,

Бо бачу каляровае кiно,

Рабiны спелай гронак не забуду.

 

Стаяць рабiны стройныя у рад,

I сэрца шчодра поўняць дабратою,

Цудоўны выгляд восеньскiх прысад

З лiстотаю прыгожай залатою.

 

Натхненне запаўняе мне душу,

З акна вагона бачна вельмi многа,

Як часам ад маркоты затужу,

Зноў радасць здатна падарыць дарога.

 

1.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1066     ПРЫГОЖАЯ КАЗКА

 

Калi шчаслiвы i агонь ў душы гарыць,

Ды хочацца ляцець высока ў неба,

Бясконца радасна на белым свеце жыць,

Няхай гарыць, гасiць яго не трэба.

 

Ды дзiўны вельмi у душы шчаслiвай стан,

Даступнага для шчасця не хапае,

Заўжды здаецца, дзесьцi тоiцца падман,

Душа сабе больш ўзнёслага шукае.

 

Калi пакрыўдзiць цяжка тонкую душу,

Яна рэагаваць пачне iначай,

Як надта перайсцi трываласцi мяжу,

Душа ў пакутах цiха горка плача.

 

Душа свавольнiца не пакарыцца мне,

Яна сваiм жыццём жыве заўсёды,

Адказ дакладны даць нiяк не прамiне,

Як часам хтосьцi ёй наробiць шкоды.

 

Прыемна вельмi жыць, калi душа пяе,

Прыгожая хай вабiць яе казка,

Зусiм багацця не патрэбна для яе,

Пяшчота трэба сталая i ласка.

 

11.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1087     РАДАСЦЬ I ТУГА

 

Лепей радасць дарыць, чым прыносiць тугу,

Ад тугi сэрца стогне i плача,

Заспакоiць яго я нiяк не магу,

Ды пакуль не бывае iначай.

 

Калi радасць ў душы, весялей значна жыць,

Не гнятуць моцна нават нягоды,

Як ад скрухi душа пачынае тужыць,

Усё стане нялюбым заўсёды.

 

Душа з радасцю ў небе, як птушка, ляцiць,

У яе паяўляюцца крылы,

Калi ў болю, ёй цяжка па долу хадзiць,

Белы свет будзе цалкам нямiлы.

 

Разам з радасцю шчасця ў душы – цераз край,

Усё вабна наўкол i прыгожа,

А без радасцi шчасце шукай, не шукай.

Ды знайсцi яго хто дапаможа?

 

Як шчаслiвы, пяе звонка песнi душа,

Муза любiць прыходзiць у госцi,

Ад тугi на душы не напiшаш верша,

Слоў i рыфм не знаходзiцца штосьцi.

 

18.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1094     У ЧЫМ ШЧАСЦЕ?

 

Ў чым шчасце? Толькi жыць заўжды ў сталiцы?

Цi хутка вабных дамагчысь чыноў?

Ды шчасце будзе толькi часам снiцца,

Як шлях жаданы у жыццi прайшоў.

 

Цi мець дастатак добры i багацце,

Шмат розных рэчаў, грошай – не злiчыць?

Ды радасцi яшчэ не будзе ў хаце,

Як удаецца рэчы ўсе набыць.

 

Для шчасця вельмі гэтага замала,

Душа яго не будзе адчуваць,

Бо шчасце, каб душа не гаравала,

Дастатак поўны не у стане даць.

 

Адзiн хай будзе толькi хлеб надзённы,

Але каханне як душу кране,

Абавязкова вынiк будзе плённы,

Нiколi шчасце бокам не мiне.

 

Вядома, для жыцця ўсе рэчы трэба,

Але не ў змозе шчасця яны даць,

Душа на крылах узлятае ў неба,

Як ёсць каго i песцiць, i кахаць.

 

22.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1112     ВЫШЭЙШАЕ ШЧАСЦЕ

 

Гарачае сэрца нiколi не стыне,

Каханне ў iм палка гарыць,

Пачуцце нiколi яго не пакiне,

Пакуль лёсам дадзена жыць.

 

Цудоўна, як моцным каханне даецца,

Бяжыць час – яму нiпачым,

Каханне над часам са здзекам смяецца

I слабнуць не бачыць прычын.

 

Яно разгарэлась, гарыць без супынкi,

Палае, не трэба гасiць,

Каб моцны агонь быў, не трэба замiнкi

Бясконца шчаслiвым каб быць.

 

Агонь у кастры аж гудзе, не змаўкае.

Чаго можна з часам чакаць?

Надзейнасць прыйшла, бо знайшлась душа тая,

Што здатна яго даглядаць.

 

Цудоўна касцёр даглядаць вабны разам,

Ён будзе бясконца палаць!

Не зменшыцца полымя моцнае з часам,

Вышэйшае шчасце – кахаць!

 

5.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1118     СТАН ПАЛЁТУ

 

Прыемна i цудоўна! Так бывае

Хоць зрэдку, хаця крыху, хоць на час,

Калi душа ўвышыню ўзлятае,

Шчаслiым адчуваеш сябе ўраз.

 

Але заўжды змяняюцца умовы,

I стан палёту цяжка утрымаць,

Хай шчасце будзе толькi стан часовы,

Але яго прыемна адчуваць.

 

Знiкае хутка вабны стан адразу,

Як не лятай, пасадцы трэба быць,

Ды для жыцця ён – лепшая украса,

I хочацца палёт зноў паўтарыць.

 

Але душа ў паветра не ўзлятае,

Прыемнасць i цудоўнасць каб здабыць,

Для гэтага знайсцiсь павiнна тая,

Што здатна хутка крылы адрасцiць.

 

Як адрастаюць ад кахання крылы,

Бясконца лёгка ўвышынi лятаць,

Каханне настрой надае i сiлы,

Каб лётаць, трэба толькi пакахаць.

 

10.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1151     РАДАСЦЬ

 

Прыемна, калi радасць ёсць ў душы,

Калi яе ва ўсiм знайсцi магчыма,

Бо з радасцю не свеце люба жыць,

Жыццё вiруе, не праходзiць мiма.

 

Але як радасць вабную ўтрымаць,

Была каб i нiколi не знiкала?

Жыццё па-фiласофску лепш ўспрымаць,

Лягчэй душы, як не гняце навала.

 

З прыродай любай справу лепей мець,

Яна у змозе даць душы натхненне,

Яе магчыма цалкам зразумець,

Даруе радасць кожнае iмгненне.

 

Як хораша прыроду назiраць!

Яна вакол, як казачнае дзiва,

Душа смяецца, хочацца спяваць,

Ў прыродзе разам прыгажосць i сiла.

 

Душы прыемны вабны шчасця стан,

Ён сталы, як з прыродай жыць у згодзе,

Ў душу не прыйдуць злоснасць i падман,

Як быць у адзiноце на прыродзе.

 

28.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1157     ЧАС УЗЛЁТУ

 

Прыемна цешыць любая работа,

Але пенсiйны ўзрост прыходзiць ўраз,

Яшчэ прыемней поўная свабода,

Калi, як птушка, вольны цэлы час.

 

Не след узросту сталага баяцца,

Чароўнае свабоды пачуццё!

Чым пажадаеш, можна тым займацца,

Пара пазнаць сапраўднае жыццё.

 

Ёсць вольны час зрабiць любую справу,

А можа талент знойдзецца якi?

Рабiць выдатна можна ўсё памалу,

Не трэба бегчы напераганкi.

 

Нiшто не параўняецца з свабодай!

Яе з дзяцiнства нават не было:

Дзетсад i школа, iнстытут, заводы,

Як ў моцнай плынi без вясла нясло.

 

I вось прыйшоў час плынi супынiцца,

Каб больш не браць крутыя вiражы,

З крынiцы шчасця радасцi напiцца,

Узлёту час для стомленай душы.

 

30.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1202     ДЗЕ ШЧАСЦЕ?

 

Душа дагэтуль цалкам не астыла,

Хоць шмат гадоў жыцця ўжо прайшло,

Душу такую доля падарыла,

Што здатна доўга вылучаць цяпло.

 

Гады iдуць, жыць, як раней, цiкава,

Як ў маладосцi, па жыццю iдзеш,

Заўжды за справай ёсць другая справа,

Жаданне новы пакарыць рубеж.

 

Узрост душы нiколi не замiнка,

Як жыць прыемна, хутка бяжыць час,

Апошняя ўдалечынi супынка,

Калi энтузiязм яшчэ не згас.

 

Няўмольны час змяняе значна цела,

Але душа нязменная заўжды,

Старэць душа нiяк не захацела,

Ёй нi па чым пражытыя гады.

 

Ўдалечыню за шчасцем ўсе iмкнуцца,

Але надзеi – толькi мiражы,

Лепш супынiцца, пiльна азiрнуцца,

Бо шчасце захавалася ў душы.

 

20.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1203     МЕЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Калi незадаволены заўсёды,

I хочацца iнакшае знайсцi,

Нiчога, акрамя вялiкай шкоды,

Не знойдзецца, не зменiцца ў жыццi.

 

Спаўна як за iснуючае ўдзячны,

Няма жадання што-небудзь змянiць,

Абавязкова прыйдзе поспех значны,

Адразу весялей на свеце жыць.

 

Жыццё змянiць нiяк не удаецца,

Ды змена можа шлях адкрыць бядзе,

I толькi доля горка пасмяецца,

Бо па жыццю яна адна вядзе.

 

Не след за сiняй птушкаю iмкнуцца,

Бо шчасце не дагнаць i не злавiць,

Не заблукаць бы i хутчэй вярнуцца,

Сама яна, як трэба, прыляцiць.

 

Прыходзiць цалкам разуменне з часам,

Што махавiк жыцця не супынiць,

Каб шчасце мець, вярцецца трэба разам,

Адзінства не дае яго згубiць.

 

20.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1240     РАЗМЫТАЯ МАРАЛЬ

 

Няма рэцэпта, як шчаслiвай быць,

Па-свойму шчасце кожная ўяўляе,

Але ў яго фундаменце ляжыць

Мараль заўсёды годная людская.

 

Бяда, як размываецца мараль,

Бо шчасце амаральным быць не можа,

Працэс размыву доўжыцца, на жаль.

Ў дзяцiнстве як кахаюцца прыгожа!

 

Страчаецца маралi мудры сэнс,

Ў сучаснасцi не цэнiцца цнатлiвасць,

Прыцягвае чамусьцi голы секс,

I стала не дарэчы ганарлiвасць.

 

Як цела цераз многа рук прайшло,

Душа пяшчотна ўжо не пакахае,

Размытая мараль для лёсу – зло,

З такой мараллю шчасце не чакае.

 

Абавязкова шчасце каб спаткаць,

Бо кожнай быць шчаслiваю ахвота,

Мараль людскую трэба паважаць,

Заўжды павiнна быць ў пашане цнота.

 

4.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1255     НЯШЧАСНАЯ

 

Кудысьцi моцна сэрца рвецца,

Пануе сум i неспакой,

Бо лёс бязлiтасна смяецца

Бясконца горка нада мной.

 

Зноў шчасце, пэўна, мiма пройдзе,

Крылом не хоча зачапiць,

Абавязкова гора знойдзе,

Без шчасця бессэнсоўна жыць.

 

Не кваплюсь на чужыя долi,

Дзе заблукалася мая?

Гуляе, нiбы вецер ў полi,

Няшчасная чамусьцi я.

 

А шчасця хочацца, як хлеба,

Каб толькi смак яго пазнаць,

Бо прагу заспакоiць трэба,

Каб сэрца мукамi не рваць.

 

Няўжо павек няшчаснай буду?

Мой спадарожнiк – неспакой,

Магчыма, шчасце я набуду,

Цябе чакаю, любы мой!

 

10.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1257     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Спакой прыйшоў ў маю душу,

Яна ад радасцi iскрыцца,

Каханне ў сэрцы я нашу,

З яго крынiц хачу напiцца.

 

Якое шчасце пакахаць!

Як сэрца сэрцу адгукнецца,

Кастры кахання хай гараць,

Душы ля iх прыемна грэцца.

 

Сваё каханне я знайшла,

I пакахаў мяне мой мiлы,

Любоў мяне ўгару ўзняла,

Падаравала шчасця крылы.

 

Мы адпраўляемся ў палёт,

Жыццё наперадзе прад намi,

Жадаю не пазнаць нягод,

Любоў не знiкла каб з гадамi.

 

Наш зорны час цяпер прыйшоў,

Ёсць крылы, i ўзлятаем ў неба,

Калi у сэрцы ёсць любоў,

Нiчога болей мне не трэба.

 

10.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1262     ЖЫЦЦЁ – ЯК МАЛIНА

 

Як радасць прыходзiць,

Душу не стрымаць,

Таму не зашкодзiць

Яе адшукаць.

 

Як шчасце спаткаеш,

Прыемна заўжды,

Бо зноў адчуваеш:

Не шкодзяць гады.

 

Душа маладая,

I сэрца гарыць,

Любоў не згасае,

I весела жыць.

 

Агеньчыкi свецяць

Бясконца ў вачах,

Нiяк не прыкмецiць,

Што з вадамi шлях.

 

Ад шчасця няспынна

Душой маладзей,

Жыццё – як малiна,

Яшчэ саладзей.

 

12.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1282     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Мяне ўгары трымаюць два крылы:

Паэзiя i любая рыбалка,

Хоць попыт верша ў чытача малы,

I пераважна ловiцца маляўка.

 

Але лячу ўвесь час ў нябёсах я

I ад натхнення маю асалоду,

Перада мной раскiнулась зямля,

Люблю глядзець бясконца на прыроду.

 

Бо радасць адчуваю ад красы,

Як бачу плынi Прыпяцi i Пiны

Цi поплавы ля iх, або лясы,

Цi прыгажосць адметную жанчыны.

 

Стварыў цiкавы паэтычны свет

I свет рыбацкi дарагi i мiлы,

Хаця я не рыбак i не паэт,

Але натхненне памнажае сiлы.

 

Бясхмарныя сабе ствараю днi,

Лаўлю малявак, вершыкi складаю,

Лячу на крылах шчасця ўвышынi,

Хоць сапраўды ў нябёсах не лятаю.

 

20.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1290     ТРЭБА ДЛЯ ШЧАСЦЯ

 

Хвiлiны шчасця хутка прабягаюць,

Бязрадасным становiцца жыццё,

Але яны хаду сваю сцiшаюць,

Калi ў душы кахання пачуццё.

 

Жыццё каханне шчасцем напаўняе

I ўзнёслы сэнс яго дае адчуць,

Шчаслiвы той бясконца, хто кахае,

Бо крылы па жыццю яго нясуць.

 

Бо цяжка i маркотна быць бяскрылым,

I шчасця ў iншым чым-небудзь шукаць,

Чароўна быць каханым, любым, мiлым,

Сапраўднае каб шчасце адчуваць.

 

Другiя справы здатны даць натхненне,

I радасць ад iх можна атрымаць,

Ды радасць будзе толькi на iмгненне,

Калi душа не здатна узлятаць.

 

Бо звонку сэнс жыцця пазнаць – бязглузда,

Галоўны сэнс – каб шчасце адшукаць,

Яго не будзе, калi ў сэрцы пуста,

Для шчасця трэба горача кахаць.

 

22.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1297     ШЧАСЛIВЫЯ IМГНЕННI

 

Так шчасця хоча кожны чалавек!

Ды не iдзе яно чамусьцi ў рукi,

Як прыйдзе – вельмi малы яго век,

Часцей душу трывожаць боль i мукi.

 

Па твары ўсмешка зрэдку прабяжыць,

Калi крылом кране душу удача,

Ды ад няўдач мацней яна балiць,

Няўцешна часам надта горка плача.

 

Чаму так адбываецца заўжды,

Што радасцi ў жыццi задужа мала?

Чаму даволi гора i бяды,

А шчасце нават i не начавала?

 

I цягне кожны свой жыццвы воз,

Бо ён, як авто, не бяжыць нiколi,

Ў жыццi хапае гора, болю, слёз,

Зусiм бясхмарнай не iснуе долi.

 

Бо шчасце, нiбы сонейка з-за хмар,

Штодня не здатна дараваць праменнi,

Хоць часам хай цяплом сагрэе твар,

Здаралiсь каб шчаслiвыя iмгненнi.

 

26.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1306     ВАРУШЫЦЬ КАМЕНЬ

 

Кожны шчасце сам сабе стварае,

Шчасце не спаткае той, на жаль,

Толькi манны хто з нябёс чакае,

Той шчаслiвы, хто яго каваль.

 

Лёс заўсёды шансы прапануе,

Толькi трэба свой не празяваць,

Хто каваль, той момант ўраз адчуе,

Шанс у шчасце каб перакаваць.

 

Кажуць нездарма: вада нiколi

Пад ляжачы камень не бяжыць,

Не зазнаць ў жыццi шчаслiвай долi,

Калi камень свой не варушыць.

 

Трэба ў шчасце без сумнення верыць,

За яго змагацца, не чакаць,

Трэба шансы ўсе пераправерыць,

Шчасце дзеяй можна адшукаць.

 

Шчасце – калi б'е жыцця крынiца

I ўздымае да нябёс душу,

Каб даволi шчасця мог напiцца,

Свой упарта камень варушу.

 

31.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1308     НАПIЦЦА ШЧАСЦЯ

 

Што здатна вельмi добры настрой даць,

Ў душы магло каб шчасце прамянiцца?

Адказ адзiны: трэба пакахаць,

Каханне – вечнай радасцi крынiца.

 

Натхненне здольна даць багата спраў,

Ды што з каханнем можа параўнацца?

Палёт у неба кожны адчуваў,

Ў нябёсы без кахання не падняцца.

 

Палёт душы прыемна адчуваць

Ў блакiце неба у праменях сонца,

Калi каханне пiльна зберагаць,

Палёт душы працягнецца бясконца.

 

Каханне шчасце здатна даць заўжды,

Жыццёвыя памножыць моцна сiлы,

Каханне зберажэцца на гады,

Як турбавацца, адраслi каб крылы.

 

Калi сваё каханне распляскаць,

Ссыхае вечнай радасцi крынiца,

Прыемна да нябёс душой ўзлятаць,

Каб ўдосталь шчасця ад жыцця напiцца.

 

2.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1310     КАБ ШЧАСЦЕ МЕЦЬ

 

Здаецца: толькi працягнi руку,

Да птушкi шчасця можна дакрануцца,

Але сядзiць яна ў другiм баку,

I да яе нялёгка дацягнуцца.

 

Пабачыш толькi сiняе крыло,

Злавiць – невырашальная задача,

Здавалась: шчасце блiзка ўжо было,

Ды зноўку адвярнулася удача.

 

А хочацца ўраз шчасце атрымаць,

Але яно у рукi не даецца.

Мо не пара, i лепей пачакаць?

Ды трэба шчасце, каб душой сагрэцца.

 

Яно заўсёды побач дзесьцi ёсць,

Як нават нечакана завiтае,

На час зусiм кароткi, нiбы госць,

Ды хутка зноў надоўга адлятае.

 

Каб шчасце назаўсёды затрымаць,

Спаткаць яго як адшукаць нагоду?

Для шчасця неабходна пакахаць,

Адчуць уздым душы i асалоду.

 

2.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1323     ПАДАРЫЦЬ РАДАСЦЬ

 

Як творчасцi адведаеш крынiцу,

Не змоўкне прага любая ў душы,

Бо зноўку з яе хочацца напiцца,

Таму пiшу прыгожыя вершы.

 

Пiшу ўвесь час i буду пiсаць далей,

Яны даюць мне шмат жыццёвых сiл,

I хочацца, каб людзi iх чыталi,

Каб я сваёй крынiчкi не згубiў.

 

Жыло каб паэтычнае уменне,

Калi складаю я свае вершы,

Нiколi не патрэбна мне натхненне,

Радкi даюць узнёсласць для душы.

 

Шмат вершаў напiсаў, ды ўсё здзiўляюсь,

Адкуль бярэцца творчасцi выток?

Я кожны дзень к вытоку адпраўляюсь,

I кубак напаўняе мне паток.

 

Хоць невядома творчасцi крынiца,

Прыемна, як струмень з яе бяжыць,

Няхай нiколi ён не супынiцца,

Бо творчасць радасць здатна падарыць.

 

9.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1331     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

На крылах шчасця радасна ляцець,

У вышыню душу ўздымаюць крылы,

Прыемна у праменях зiхацець,

Палёт чароўна памнажае сiлы.

 

Ды крылы шчасця цяжка зберагчы,

Палёт каб вабны доўжыўся бясконца,

Высока як ўзляцець – пачне пячы,

Бо ў вышынi нясцерпна грэе сонца.

 

Хоць хочацца, каб шчасце не згубiць,

Ды на шляху заўсёды будуць хмары,

Ад сонца калi пер'е не згарыць,

Перун разбiць у змозе велiч мары.

 

Не удаецца ў вышынi лятаць,

Блакiт хоць вабiць, безабсяжнасць неба,

Ды цяжка шчасце любае ўтрымаць,

Адпачываць ад шчасця часам трэба.

 

Як крылы ёсць, iснуе шмат турбот,

Каб падтрымаць ў парадку добрым крылы,

Штодня каб адпраўляцца у палёт,

Патрэбна, каб дало каханне сiлы.

 

12.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1410     СПАДАРОЖНЫ ВЕТРЫК

 

Вясновы ветрык з выраю падзьме,

Душа ад весялосцi затанцуе,

Даверлiвы характар у яе,

Як цёпла, вясну любую адчуе.

 

Зiмовыя хай будуць халады

Цi позняя i ветраная восень,

Каханне прыйдзе – i цяплей заўжды,

Знiкаюць хмары, ззяе ў небе просiнь.

 

Як нават слова добрае сказаць,

Ў душы лунае радаснае свята,

Узнёслы час прыемна адчуваць,

Ў жыццi яго бывае небагата.

 

Даверлiвы – цудоўны вельмi стан,

Душа не здатна нават быць другою,

Таму прыходзiць часам к ёй падман,

Ды добра жыць з даверлiвай душою.

 

Бо шчасця вельмi хочацца знайсцi,

I для яго патрэбна вельмi мала:

Каб ветрык спадарожны дзьмуў ў жыццi,

Душа бясконца весела спявала.

 

16.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1414     ЧАРОЎНАСЦЬ СНОЎ

 

Прыемна i цудоўна бачыць сны,

Калi зiма i на душы маркота,

Адчуць натхненне ад красы вясны,

I прачынацца нават не ахвота.

 

Калi жыццё прыходзiць ў цяжкi стан,

Нiколi радасць ў душах не iскрыцца,

Рассеюцца турботы, як туман,

Бо здатны цуд нябачаны прыснiцца.

 

Пабачыць ў снах магчыма прыгажосць,

Ў красуню нават можна закахацца,

Хаця ў жыццi вакол падман i злосць,

Каб iх не бачыць, лепш не прачынацца.

 

Бо радасна ад каляровых сноў,

Хоць хуткi сон, амаль адно iмгненне,

Але ён здатны лепей добрых слоў

Даць для душы i радасць, i натхненне.

 

Калi маркотна часам на душы,

I небасхiл жыцця закрылi хмары,

Прыемна радасць зведаць без мяжы,

Бо сны душу чаруюць, нiбы мары.

 

17.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1416     ПЯШЧОТНЫЯ СЛОВЫ

 

Слоў цудоўных у мове даволi,

Нiбы зорачак ў небе, шмат слоў,

Ды пяшчотней не знойдзеш нiколi,

Чым «Радзiма», «Жанчына», «Любоў».

 

Калi ёсць, што яны азначаюць,

Расцвiтуць ружы шчасця ў душы,

Бо пяшчотай яе напаўняюць,

Радасць сэрцу даюць без мяжы.

 

Як з трох слоў аднаго не хапае –

Нежаданыя лёсу гады,

Шчасце вабнае цалкам знiкае,

Месца ў сэрцы дае для бяды.

 

Шчасця большага нават не трэба,

Жадаць лепшых не варта умоў,

Як каханне ўздымае у неба,

I як ёсць да Радзiмы любоў.

 

Будзе шчасця бясконца багата,

Як надзейны саюз вабных слоў,

Непарыўнай як будзе трыяда

З слоў: «Жанчына», «Радзiма», «Любоў».

 

18.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1421     АДЧУВАЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Калi спаткае палкае каханне,

Яго пяшчотна трэба зберагчы,

Бо назаўжды быць можа расставанне,

Душу зацягне цемра, як ўначы.

 

Лягчэй расстацца, ды цяжэй вярнуцца,

I пацякуць бяскрылыя гады,

Ды горкiм болем ў сэрцы адгукнуцца,

Кахаць, як хлеба, хочацца заўжды.

 

Халодны секс абрыдне цалкам з часам,

Прыемна, ды цяпла ў душы няма.

Якi цудоўны секс з каханнем разам!

Ды спадзявацца на яго дарма.

 

Каханне, як касцёр, даўно згарэла,

I прысак назаўжды яго пагас,

Хоць ўспыхнуць iскры, як кахае цела,

Ды не сагрэцца, гаснуць хутка ўраз.

 

Секс без кахання горш, чым суп без солi,

Як доля дасць магчымасць пакахаць,

Каханне лепей не страчаць нiколi,

Бязмежнае каб шчасце адчуваць.

 

20.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1435     ВАЛЬС РАДАСЦI

 

Кружаць сняжынкi, бо ветрык не сцiх,

Танец бясконцы снег зноў пачынае,

Ды нам бясконца прыемна ўдваiх,

Ў сэрцы агонь нас цяплом сагравае.

 

Мы пакахалi, i радасна нам,

Вельмi цудоўны дарунак прыроды,

Толькi б не згаснуць чароўным агням,

Мы запалiлi касцёр назаўсёды.

 

Радуюсь шчыра, як чую твой смех,

З губ магу шчасця даволi напiцца,

Кружаць сняжынкi, i падае снег,

Нiбы брыльянты, на сонцы iскрыцца.

 

Радасна нам, што каханне прыйшло,

Снегу i холаду не прымячаем,

Сэрцы цяпер вылучаюць цяпло,

Радасць лунае, бо палка кахаем.

 

Кружаць сняжынкi, твар мокры ад iх,

Ды, як вясною, сябе адчуваем,

Мы праз жыццё пройдзем разам ўдваiх,

Радасць ў душы назаўжды захаваем.

 

25.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1523     САПРАЎДНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Сапраўднае шчасце. Якое яно?

Сказаць вельмi цяжка, якое:

Калi яшчэ п'еш маладое вiно

Або як смакуеш старое?

 

Хто бачыў яго, сустракаўся хто з iм?

А мо хто не бачыў нiколi?

Нярэдка ад шчасця свайго мы бяжым,

Бо лiчым: яго не даволi.

 

Цi трэба яго толькi поруч шукаць,

Хаця здалёк лепшым здаецца?

Калi шчасце штучна сабе выбiраць,

Лёс горка заўжды пасмяецца.

 

Яго за марамi, лясамi няма,

Надзею такую хоць маем,

Але спадзявацца на ўдачу дарма,

Не там сваё шчасце шукаем.

 

Хоць нават за шчасцем праз сiлу бяжы

Цi нават звяртайся да неба,

Не будзе яго. Месца шчасцю ў душы,

Самому ствараць яго трэба.

 

18.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1545     ШЧАСЦЕ ПРЫЙШЛО

 

Шчасце прыйшло,

Мы заўсёды цяпер будзем разам,

Каб так было,

Пакахаю цябе мацней з часам.

 

Шчасце кахаць,

Хай каханне у нас будзе годным,

Сэрцы гараць,

Для мяне ты становiшся родным.

 

Буду заўжды

Я табою цяпер ганарыцца,

Каб праз гады

Мне нiколi з табой не сварыцца.

 

Станем сябры,

Для мяне ты – найлепшы на свеце,

Каб у пары

Нарадзiлiсь шчаслiвыя дзецi.

 

Шчасце прыйшло,

Светлы час нi за што не забуду,

Што б не было,

Iм нi з кiм я дзялiцца не буду.

 

21.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1555     ХУТКА ЗГАРАЕ

 

Куртатае шчасце чакае жанчын,

Знiшчае iх гонар дзявочы,

Ў жыццi вельмi многа сур'ёзных прычын,

Каб згаслi бязрадасна вочы.

 

Як лёс пойдзе шляхам занадта крутым,

Няшчасцем запоўнiцца хата,

Кахання, якое было залатым,

Зусім засталось небагата.

 

Сям'ю немажлiва нiяк збудаваць,

Як стануць з кахання агаркi,

Як свечкi кахання амаль не гараць,

Заўжды пачынаюцца сваркi.

 

Каханне даруе i радасць, i смех,

Ў сям'i – пажаданыя дзецi,

Знiкае каханне – i цягне на грэх.

Як жыць без кахання на свеце?

 

Чаму ў жанчын шчасце, як ў зайцаў хвасты?

Працяглым яно не бывае,

Бо просты адказ: месца там для бяды,

Каханне дзе хутка згарае.

 

26.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1573     АБАВЯЗКОВА БУДЗЕ

 

Што лепей шчасця можа быць ў жыццi?

Вядома ўсiм – няма амаль нiчога,

Але нялёгка да яго дайсцi,

Да шчасця вельмi цяжкая дарога.

 

Ды шчасце з часам свой змяняе стан,

Ўсё, што калiсьцi сэрца хвалявала,

Праз нейкi час здаецца, як падман,

Цi нават непрыемная навала.

 

Бо iншае цiкавiць праз гады

I прымушае палка хвалявацца,

Змяняе шчасце выгляд свой заўжды,

Ды хочацца ўвесь час яго кранацца.

 

Але дзе шчасце вабнае шукаць,

Ляжыць яго дзе залатая жыла?

Бясконца цяжка шчасце атрымаць,

Цыганка нават так наваражыла.

 

За шчасцем ўсе жадаюць паляваць,

Але памылкi часта робяць людзi,

Пяшчотна толькi трэба пакахаць,

Ў жыццi абавязкова шчасце будзе.

 

5.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1594     СПАТКАЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Сплыло каханне хутка, як вада,

I не знайсцi нiяк нiдзе спакою,

Душу знiшчае боль, туга, бяда,

З каханнем доля не была такою.

 

Жыве каханне у душы пакуль,

Няспынна цешаць радасць i натхненне,

Бо без кахання чалавек – як нуль,

Не клiча больш нiякае iмкненне.

 

Каханне – скарб душэўны дарагi,

Якога нельга нi за што цурацца,

Каб не спаткаўся лёс ў жыццi благi,

Патрэбна моцна за яго трымацца.

 

Як карабель, што ветразi згубiў,

Не здатны к сваёй гаванi дабрацца,

I без кахання чалавек без крыл:

Не здатны ў марах ў неба паднiмацца.

 

Няма кахання – радасцi няма,

I шчасце не сустрэнецца нiколi,

За шчасцем нават паляваць дарма,

Шукаць яго – як ветру ў чыстым полi.

 

11.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1654     ГАВАРЫ КАМПЛIМЕНТЫ

 

Калi кожнаму здаецца,

Што, бясспрэчна, ён правы,

То знасiць не удаецца

I буянай галавы.

 

Як атручанае слова

Недарэчна сходзiць з губ,

Надта цяжкая размова,

У пагрозе грознай шлюб.

 

I сяброўства кепскiм будзе,

Дачакаецца пары,

Што чужымi стануць людзi,

Разбягаюцца сябры.

 

У адносiны нiколi

Час не прыйдзе залаты,

Не застанецца патолi,

Недалёка да бяды.

 

Бо для шчасця трэба мала:

Каб душы ляцець ўгары,

Каб бяда не адшукала –

Камплiменты гавары.

 

4.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1690     НОТЫ ШЧАСЦЯ

 

Душа заплача горка цi пяе,

Яна, як скрыпка, розная заўсёды,

Смычок жыцця кранецца да яе,

Дабро нясе гук цi бязмежнасць шкоды.

 

Душа – чутлiвы надта камертон,

Ёй трэба толькi добрыя умовы,

Бо рэагуе i на крыўдны тон,

На кепскiя, абразлiвыя словы.

 

Яна то засумуе, то балiць,

А часам залiваецца слязамi,

Ў час скрухi цяжка i пагана жыць,

Душа кiруе вельмi ўладна намi.

 

Але, калi жыццё дабро дае,

Ў душы адразу радасць адгукнецца,

Яна пра шчасце любае пяе

I над бядой мiнулаю смяецца.

 

Душы прыемней радасна спяваць,

Яна не церпiць болю i маркоты,

Пра радасць скрыпка каб магла iграць,

Смычку жыцця браць трэба шчасця ноты.

 

10.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1693     УСЁ АДНОСНА

 

Усё адносна вельмi у жыццi,

Залежыць ад iснуючага стану,

Прыдзiрлiва як к справе падысцi,

I ў добрым можна адшукаць загану.

 

Ў няшчасцi можна шчасце адшукаць,

Патрэбна толькi пiльна прыглядзецца,

Не прыйдзецца пякельна гараваць,

Бо знойдзецца, душою чым сагрэцца.

 

Няшчасце цяжкi боль нясе ў душу,

Але магло i горшае здарыцца,

Падумаць трэба: «Можа я грашу?»

З наяўнасцю хутчэй лепш прымiрыцца.

 

I цела калi хворае балiць,

Шчаслiвы, калi трохi боль сцiхае,

Няхай з няшчасцем, але лепей жыць,

Бо пройдзе боль, калi жыццё знiкае.

 

Няшчасце ў шчасце каб перакаваць,

Не трэба забываць, што ўсё адносна,

Каб не прыйшлося горшае спаткаць,

I ад яго не стала надта млосна.

 

11.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1975     БОРЬБА ЗА СЧАСТЬЕ

 

Тяжёл далёкий перелёт,

Но счастья нет от изобилья,

Упрямо Родина зовёт:

Несут на север птицу крылья.

 

Под ней пустыни и моря,

Не страшны бури, зной и воды,

Но терпит трудности не зря:

Могуч великий клич природы.

 

Хотя и птичья, но любовь,

Нет счастья без большой тревоги,

К нему стремятся птицы вновь,

Терпя превратности дороги.

 

Любви высокая цена,

Хоть коротки её мгновенья,

Приходит ранняя весна,

И от желанья нет спасенья.

 

Не будет счастья без борьбы,

Несчастье долго может длиться,

Взять силой счастье у судьбы,

Как птицы, следует стремиться.

 

9.03.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz