15. Вершы аб творчасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab5tt.narod.ru

 

 

1001     СЛУЖУ МУЗЕ

 

Радкi, нiбы з рогу дастатку, збягаюць,

I сыплюцца вершы на дол,

Дакладныя рыфмы упарта чакаюць,

Для верша заўжды досыць слоў.

 

I хутка, i лёгка складаюцца вершы,

З ахвотаю iх я пiшу,

Зусiм нечакана стварыўся верш першы,

Цяпер музе верна служу.

 

Пiсаць мне прыемна i вабна заўсёды,

Бо муза кранае струну,

Пад музыку дзiўную без перашкоды

Ўжо песню складаў не адну.

 

Бо рытму спантанна дакладна трымаюсь,

Бясконца гучыць ён ў душы,

Пявучасцi вершаў зусiм не цураюсь,

Таму, быццам песнi, вершы.

 

Хай сыплюцца песнi мне з рогу дастатку,

Пачую i ўраз запiшу,

Не можа быць iншага рэчаў парадку,

Бо музе аддана служу.

 

14.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1002     ШЛЯХ РЭАЛЬНАСЦI

 

Жыццё я без прыкрас стараюсь паказаць,

Бо часта-густа губяць нас прыкрасы,

Як нават камплiмент прыходзiцца сказаць,

То крылы здатны вырасцi адразу.

 

Здаўна паэзiя прывыкла ўсё хвалiць,

Але рэальнасць даражэй пахвалы,

Лепш толькi праўду ў творах смела гаварыць,

Бо к.к.д. пахвал бясконца малы.

 

Не вельмi лёгкае рэальнае жыццё,

Пакут багата, месца будзе гору,

Для горкiх тэм ў вершах не трэба забыццё,

Не выключыць з агульнага iх хору.

 

Чытач ў вершах чытаць павiнен пра сябе,

Але ў жыццi i кепскага нямала,

Дабро i зло iснуюць ў вострай барацьбе,

Чытаць пра радасць толькi не цiкава.

 

Рэальнасць – крэда для мяне заўжды ў жыццi,

I як бы горка слова не гучала,

У шлях рэальнасцi павiнен я iсцi,

Характары рэальнасць гартавала.

 

14.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1004     КРЫНIЦА ВЕДАЎ

 

Як песень тысячу другую наспяваю,

То кiну пяцiстрофныя вершы,

Я напiшу у iх, што сэрцам адчуваю,

А часам можа будзе крык душы.

 

Гляджу на дзiўны свет з вышынь майго узросту,

I бачу, што не бачна маладым,

Таму складаю свае вершы я папросту,

Даецца лёгкасць з вопытам маiм.

 

Ад творчасцi заўжды натхненне адчуваю,

Цiкава вельмi вершы мне складаць,

Ды ў глыбiнi душы з трывогаю чакаю,

Чытач што скажа, як пачне чытаць.

 

Звычайна, пройдзе час, i друкавацца трэба.

Цi ў чытача пакiне мой верш след?

Я не складаю верш, яго дае мне неба,

Не ведаю, таiцца ў чым сакрэт.

 

У творчасцi яшчэ я клопату не зведаў,

Зноў тысячу, напэўна, напiшу,

Для чытачоў мой сцiплы верш – крынiца ведаў,

Бо з неба ён спадае мне ў душу.

 

14.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1019     ПАЭЗIЯ БЯЗМЕЖНА

 

Пра тое ж вершы, ды калi пачуццi

Узнёслыя ўзнiкаюць у душы,

Прыемна пачытаць або пачуць iх,

Цiкавымi становяцца вершы.

 

Такiя вершы – як вясёлка ў небе,

Бо разнастайных колераў ў iх шмат,

Чытаць аб шчасцi весялей i лепей,

Ды часта б'е ў жыццi бяды набат.

 

Абмежаванасць тэм была заўсёды,

Але няма для роспачы прычын,

Мастак нiколi не мiне нагоды

Адлюстраваць прываблiвасць жанчын.

 

Ў пачуццi кожным вельмi шмат адценняў,

Хоць тэма разрабляецца адна,

Калi ёсць нават моцнае хаценне,

Не вычарпаць яе нiяк да дна.

 

Складаюцца таму бясконца вершы,

Iх ўплыў на чытача не паўтарыць,

Паэзiя бязмежна, верш не першы,

Ды звока, як капёж вясной, гучыць.

 

22.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1033     ЦАНА ВЕРШАМ

 

Паэту жыць бясконца трэба,

Бо немажлiва памiраць,

Калi душа адыдзе ў неба,

Пачнуць паэта праслаўляць.

 

Яму навошта потым мiласць?

Хай праўда горкая гучыць,

Але вакол адна лiслiвасць.

Чаму нябожчыка ганьбiць?

 

У меру трэба выдаць мёду,

Паэт вялiкi цi малы,

Не нарабiць каб праўдзе шкоду,

Як мёду шмат, то ён гнiлы.

 

Сумленным лепей быць заўсёды,

Ў разлiк не трэба браць бяду,

I адмаўляцца ад нагоды

Казаць салодкую лухту.

 

Пакуль жывы, а не нябожчык,

Паэт сябе ацэнiць сам,

Ён на сваiм Пегасе возчык

I ведае цану вершам.

 

29.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1034     РАЗАМ З НАРОДАМ

 

Ў чым сiла паэта? Што люба ў жыццi?

Што творчасцi дорыць натхненне?

Я разам з народам жадаю iсцi,

Служыць яму маю iмкненне.

 

Ды розныя пiшуць паэты вершы,

Хвалебны, як ўладай прыгрэты,

Праўдзiвы складаецца ў чыстай душы,

Бо iншага складу паэты.

 

Пашана, пасады i доступ у друк,

Паэт як для ўлады кiшэнны,

Другiм друкаванне – круг дантэвых мук,

Яны цiск адчуюць страшэнны.

 

Ад вершаў ў душы стан бясконцай журбы,

Хоць моцным спяваецца слава,

За праўду у творах няма барацьбы,

Хлуснi для паэзii мала.

 

Як болем народа паэты жывуць,

У iх галасах – зямлi сiла,

З народам заўжды яны разам iдуць,

Ды слова iх ўладам нямiла.

 

29.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1050     ВЫТОКI ТВОРЧАСЦI

 

Дакладна скрыпка музыканта паўтарае,

Стан, што пануе у яго душы,

Паэт радкi ў вершах узнёслыя складае,

Цi сумныя з'яўляюцца вершы.

 

Адна душа упарта творчасцю кiруе,

Нiшто яе не ў змозе замянiць,

Душа ад радасцi пяе цi пакутуе,

Твор цi заплача, цi зазiхацiць.

 

Ў душы хаваюцца ад творчасцi вытокi,

I мастака турбуе яе стан,

Як ад жыцця i ад пачуццяў верш далёкi,

Ў прыгожым тэксце тоiцца падман.

 

Душэўны стан i думкi твораў адэкватны,

Iнакш праўдзiвым твор не можа быць,

Каб твор заўжды быў светлы, радасны, выдатны,

Для творцы настрой важна не згубiць.

 

Якая музыка, такiмi будуць танцы,

След пiльна добры настрой зберагаць,

Нiколi ў творчасцi каб не знiкалi шанцы,

Каб верш мог ўзнёслай музыкай гучаць.

 

6.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1053     ТЭМЫ ВЕРШАЎ

 

Ў адну раку два разы не ўвайсцi,

Бо iншаю была вада ў раз першы,

Не вельмi многа можна тэм знайсцi,

Ды розныя паэты пiшуць вершы.

 

Бо вершы – як вясёлка памiж хмар,

Хаця яна не ў першы раз паўстала,

Падобны вельмi дзiўны яе твар,

Але ўсё роўна назiраць цiкава.

 

Калi да тэм былых вяртаюсь зноў,

Пiсаць цi не? Не мучаюць дылемы,

Бо ёсць бясконцасць рытмаў, рыфм i слоў,

Аздобiць каб аднолькавыя тэмы.

 

Хаця ў жыццi аднолькавыя днi,

Шчаслiва як пражыць iх ёсць уменне,

Ў вачах заззяюць радасцi агнi,

Ў душы вiруе ўзнёсласць i натхненне.

 

Таму ствараць не трэба нейкiх схем,

Нiколi тэмы каб не паўтаралiсь,

Аднолькавых не пазбягаю тэм,

Галоўнае, каб вершы падабалiсь.

 

7.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1058     БУДЗЕ ЦIКАВА

 

Не скончыцца нiяк маiм вершам,

Здаецца, напiсаў ўсё да астатку,

Ды зноўку адкрываецца Сезам,

Бясконца дае вершы рог дастатку.

 

Захочаш часам нешта напiсаць,

Ды скласцi верш нiяк не удаецца,

Калi радкi душою адчуваць,

Сам хутка на пареру верш кладзецца.

 

Ў юнацтве нават вершаў не складаў,

Заўжды быў ад паэзii далёкi,

У сталым ўзросце талент свой спаткаў,

Адкрылiся паэзii вытокi.

 

Вытокi б'юць, i пiшуцца вершы,

Не высахае моцная крынiца,

Спадаюць кожны дзень яны з душы,

След толькi прад крынiчанькай схiлiцца.

 

Не ведаю сам як, але пiшу,

Пакуль такая здольнасць не прапала,

Я творчасцю парадую душу,

Ды iншым будзе пачытаць цiкава.

 

8.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1059     ЧАРОЎНЫ САЮЗ

 

Не ведаю, калi зноў прыйдзе муза,

Ды як адчую музыку ў душы,

Упэўнены: ад нашага саюза

Народзяцца пявучыя вершы.

 

Складаю iх, амаль не выпраўляю,

Лiчыць не трэба колькасцi складоў,

Душою рытмы тонка адчуваю,

I для радка хапае слушных слоў.

 

Выразна я радок адзiны чую,

Паслухаю – адразу запiшу,

Нiколi рыфму не бяру другую,

А толькi тую, што прышла ў душу.

 

Дакладна змест наперад невядомы,

Як скончу верш, то назву яму дам,

Мне цяжкасцей няма, пiшу без стомы,

Складаю вершы i здзiўляюсь сам.

 

Упэўнены: дапамагае муза,

Быў дылетант ў паэзii заўжды,

Ў тым больш чароўнасць нашага саюза:

Радкі збягаюць, нібы плынь вады.

 

8.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1115     СТАРАЯ, ЯК СВЕТ

 

Паэзiя, як белы свет, старая,

Прыгожым рытмам вабiла яна,

Яе крынiца бег не прыпыняе,

Не выцякчы нiколi ёй да дна.

 

Былое забываецца заўсёды,

Бо час другi – iнакшае жыццё,

Змяняюцца мараль, i смак, i моды,

Ранейшае iдзе у небыццё.

 

Таму, пакуль з нябёсаў ззяе сонца,

Паэты будуць, каб складаць вершы,

Як i жыццё, паэзiя бясконца,

Яна – як хлеб надзённы для душы.

 

Бо словы верша ў душах адгукнуцца

I музыкай чароўнай загучаць,

Ды ў песню цудадзейную сальюцца,

Каб добры настрой людзям дараваць.

 

Ва ўсе часы знаходзiлiсь паэты,

Яны для муз прыемныя сябры,

Бо вабiць моцна вiд мастацтва гэты,

Хаця ён, нiбы белы свет, стары.

 

7.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1143     ВЫТОК ПРАБ'ЕЦЦА

 

Мне вершы пiсаць не складана,

Адкуль дар знайшоўся такi?

Мо добра, а можа пагана

Складаюцца словы ў радкi.

 

Iдуць вершаваныя думкi,

Ды iх немажлiва суняць,

Набралася вершаў паўсумкi,

Прыйшла пара iх друкаваць.

 

Але вельмi цяжкая справа,

Таму не друкую, пiшу,

Каб болю душа не пазнала,

Каб сум не пускаць у душу.

 

Ды так не бывае нiколi,

Выток каб прабiцца не змог,

Хоць клопату будзе даволi

I нават вялiкiх трывог.

 

Пiсаць вершы мне не складана,

Бо думкай ў нябёсах лячу,

Пакуль пiшу, позна цi рана

Iх плынь прынясе к чытачу.

 

24.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1150     ЛЕПШЫ ВЕРШ

 

Мой лепшы верш мяне яшчэ чакае,

Яго абавязкова напiшу,

Пакуль мне муза кожны дзень спявае,

Каб нарадзiцца новаму вершу.

 

Яна дае i музыку, i словы,

I рытмiку змяняе цэлы час,

Складаюцца прыдатныя умовы,

Каб паэтычны дар душы не згас.

 

Свае заўсёды песнi напяваю,

Матывы вельмi розныя гучаць,

I цяжкасцей зусiм не адчуваю,

Бо нават ў цемры лёгка верш складаць.

 

Душа то засмяецца, то заплача,

I настрой у радок перанясе,

Верш лепшы выбраць – цяжкая задача,

Здаюцца мне прыгожымi усе.

 

Душа бясконца песнi напявае

Пра радасць, шчасце, гора i тугу,

Няхай чытач верш лепшы выбiрае,

Бо цяжка мне, я выбраць не магу.

 

28.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1174     КНIГА ЖЫЦЦЯ

 

Псiхалагiчныя аспекты,

Заўсёды ёсць ў вершах маiх,

Яны – нiбы цудоўны вектар,

Верш, нiбы сiрата, без iх.

 

Ў iх паўстаюць людскiя долi,

I толькi часам ёсць мая,

Не намагаюся нiколi

Распавядаць пра свой лёс я.

 

Бо радасць iншага ўспрымаю,

I боль людскi адчуць магу,

Аб шчасцi песнi я спяваю,

Не прамiнаю i тугу.

 

Мне прататыпаў не патрэбна,

Бо здольны ўсё абагульняць,

Што вельмi добра, што ганебна,

Верш пра жыццё люблю складаць.

 

Шкада, што вершы не друкую,

Працэс чакае развiцця,

Як кнiга выйдзе, кнiгу тую

Лiчыў бы кнiгаю жыцця.

 

9.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1221     СКЛАДАЮ ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ

 

Адносiны i зносiны людзй

Бясконца маю думку хвалявалi,

А пералiкi голыя падзей

Чытаць верш да канца не выклiкалi.

 

Таму я вершы ўзнёслыя пiшу,

I тэмы выбiраю без замiнкi

Пра вельмi загадковую душу,

Паводзiны людзей ды iх учынкi.

 

Хоць добра апiсальны верш гучыць,

Як словы падабраны ў iм прыгожа,

Не здатны ён душу разварушыць,

Магутна хваляваць яе не зможа.

 

Чытач павiнен пра сябе чытаць.

Каб на пытаннi высветлiць адказы,

Цiкава пра пачуццi мне пiсаць,

А не рабiць здарэнняў пераказы.

 

Упэўнены заўжды надзейна быў,

Перакананне моцнае я маю,

Што вершы зробяць на душу уплыў,

Бо вершы для людзей свае складаю.

 

27.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1225     ЛIРЫКА, ПАЭЗIЯ, ВЕРШЫ

 

На лiры дакранаешся да струны,

Каб лiрыкай прыгожай вершы сталi,

Каб загучаў у iх напеў вясны,

Душу яны каб зместам сагравалi.

 

Каб стаць чароўнай лiрыкай вершу,

Вясёлка каб цвiла i краскi лета,

Расхваляваць спатрэбiцца душу,

Iнакш не будзе лiрыкi ў паэта.

 

Уласная як лiра не гучыць,

А муза прыйдзе, песню заспявае,

Паэзiяй верш можа толькi быць,

Чытач душы ў радках не адчувае.

 

На лiры як няздольны заiграць,

Не дапаможа вершы пiсаць муза,

I не цiкава верш такi чытаць,

Зусiм не будзе з чытачом саюза.

 

Надрукаваны вабныя радкi,

Ды дастаткова паглядзець на першы,

Каб разабрацца, гэта верш якi:

Паэзiя цi лiрыка, цi вершы.

 

28.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1232     ПIСАЦЬ АБ АСАБIСТЫМ?

 

Пiсаць аб асабiстым можа трэба,

А мо не трэба верш такi зусiм?

Аб лiтасцi душа як молiць неба,

Чытач чытаць захоча аб сваiм.

 

Свой боль заўжды мацней яго хвалюе,

Бо боль паэта чытачу чужы,

Калi ён выйсце у радках адчуе,

То верш прыемны, любы для душы.

 

Яму каб не было на сэрцы горка,

А не аб тым, паэту як было,

Iсцi павiнна чулая гаворка,

Расчараванне каб хутчэй прайшло.

 

Не кожнаму паэзiя па духу,

Мець трэба паэтычную душу,

Паэзiя развеяць здатна скруху,

Таму чытач звяртаецца к вершу.

 

Складаць не трэба верш аб асабiстым,

Хаця яно цiкавае было,

Каб верш для чытача быў прамянiстым,

Паэзiя яму дала цяпло.

 

30.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1234     ПРАРОЦТВА ПАЭТАЎ

 

Не вельмi часта паэтычны густ даецца,

Не кожнаму прыходзiць творчы дар,

Як завiтае ён, то нiкуды не дзецца,

Павек цяпер ў яго ёсць гаспадар.

 

Адкуль прыходзiць дар чароўны к людзям гэты?

Яго па ўласнай волi не набыць,

Але не ўсе, хто пiша вершы, ўжо паэты,

Паэтам стаць – прарокам трэба быць.

 

Паэт цярплiва свае вершы не складае,

Такiя вершы бачны па ўсяму,

Ён пiша тое, што з нябёс, як дар, спадае,

Дзiвосны верш дыктуецца яму.

 

Ў радку, якi гучыць, прароцтва моцна спела,

Яго прыдумаць сам паэт не мог,

Прыходзяць фразы, але з часам зразумела,

Што думкi шчодра пасылае Бог.

 

Здаўна сапраўдныя паэты – ўсе прарокi,

Бо прадказанне здатны напiсаць,

Паэт сапраўдны ў невядомасць робiць крокi,

Бо Бог цудоўна можа падказаць.

 

30.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1250     ДОБРАЯ НАГОДА

 

Глядзеў на поўную вясёлку,

Красою ззяла, ды няма,

Верш не запiшаш, i без толку

Успамiнаць радкi дарма.

 

Страфу выразна надта чую,

Не толькi рыфмы, а радкi,

Не запiсаў ў хвiлiну тую,

Верш прамiльгне, i быў такi.

 

Бягуць радкi, бягуць бясконца,

Мяжы не бачу iх хадзе,

Вясёлка ззяе ў святле сонца,

I паэтычны дождж iдзе.

 

Калi не надта добра спiцца,

Замест вясёлак у душы

Б'е паэтычная крынiца,

I ноччу пiшуцца вершы.

 

Здарыцца добрая нагода,

Вясёлка з'явiцца мая,

Бясследна знiкла каб, мне шкода,

Таму складаю вершы я.

 

8.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1254     ЛЮБОЎ ДА ПАЭЗII

 

У мове ёсць багата розных слоў,

Ды добра як яны прыстасаваны,

Адкрыецца к паэзii любоў,

Ад вершаў кожны стане, нiбы п'яны.

 

Ды лiрыку чытаць не кожны звык,

Таму, напэўна, вершы не чытаюць,

Што iх не здольны вымавiць язык,

Паэты словы кепска падбiраюць.

 

Паэзiя павiнна песняй быць,

I выклiкаць мелодыю заўсёды,

Як музыка ад верша загучыць,

Чытацца будзе верш без перашкоды.

 

Паэзiя прыемна для душы,

Але, каб людзi лiрыку чыталi,

Патрэбна, каб прыгожыя вершы

Паэты чытачам сваiм складалi.

 

У кожным вершы вельмi многа слоў,

Ды людзi цэняць вершы не за гэта,

Палае да паэзii любоў,

Калi, як песнi, вершы у паэта.

 

9.12.2003

 

Home Page     Змест

 

1271     МЯЖА ПАЭЗII

 

Паэзiя! Ў ёй боль душы i радасць,

Каханне, здрада, мары, ява, сны,

Ў радках гучыць чароўны слоў парадак:

Мелодыяй аздоблены яны.

 

Расчулена гучаць або сурова,

Ў душы пачуццi здатны выклiкаць,

Бо доўжыцца ў iх з чытачом размова

Або яе наяўнасць адчуваць.

 

Кароткi верш, i слоў не так багата,

Але яны, як зорачкi, гараць,

I для душы прыемным будзе свята

Сапраўдную паэзiю чытаць.

 

Калi душа верш тонка адчувае,

Яна нiколi сцiпла не маўчыць,

Бо мiмаволi верш такi спявае,

Як песня, ён мелодыяй гучыць.

 

Крытэрыяў паэзii нямала,

Ды, калi верш ўплывае на душу,

Душа ўраз словы ўзнёсла заспявае,

Верш перайшоў паэзii мяжу.

 

15.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1314     ДЗIВУЕ СВЕТ

 

Складаць мне верш цi не складаць?

Не надта важна нават гэта,

Цудоўна вельмi атрымаць

У спадчыну душу паэта.

 

Чым адразняецца паэт,

Як нават вершы не складае?

Па-iншаму глядзiць на свет,

Танчэй ўсе з'явы адчувае.

 

Непаэтычная душа.

Красу з ёй не заўважаць людзi,

Краса – падмурак для верша,

Узнёсласць з ёю твор набудзе.

 

Даецца паэтычны дар,

I радасць з iм ў душу прыходзiць,

Ён здатны сярод чорных хмар

Праменьчык сонечны знаходзiць.

 

Дзiвуе навакольны свет,

Гляджу з натхненнем, як ў раз першы,

Хоць я – непрызнаны паэт,

Ды радасна складаць мне вершы.

 

5.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1315     ПАКЛАСЦI НА МУЗЫКУ

 

Гармонiю прыемна адчуваць

У гуках, што складаюць разам словы,

Радкi, як партытура загучаць,

I вершы песняй стаць амаль гатовы.

 

Жыве бясконца музыка ў душы,

Склады гучаць, iдзе за нотай нота,

I пiшуцца пявучыя вершы,

Спяваць iх з задаволеннем ахвота.

 

Мелодыя трымаецца ўвесь час,

I рытм ў душы вядзе мяне упарта,

Радкi кладуцца на паперу ўраз,

Складаю вершы лёгка, нiбы жартам.

 

Як верш пявучы надта напiшу,

Хоць спяваком сябе не адчуваю,

Мелодыя ўрываецца ў душу,

I, як магу, радкi свае спяваю.

 

Амаль ўсе вершы песнямi гучаць,

Верш непявучы нават цяжка скласцi,

I з поспехам iх можна заспяваць.

Хто хоча iх на музыку пакласцi?

 

5.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1322     ТВОРЧАСЦЬ ПАЭТА

 

Глыбокiя думкi, кароткi сюжэт,

I верш здатны ўсiм падабацца,

Яго напiсаць можа хутка паэт,

Верш – лепшае з вiдаў мастацтва.

 

Не трэба мець пэндзаль, к чаму палатно,

Ў кiшэню – аловак, паперу,

Не ўзяць пiянiна, зацяжка яно,

Мець талент патрэбна i веру.

 

I будзе мастацтва мастацтвам заўжды

Верш, музыка або карцiна,

Каб горда пранесцi уплыў праз гады,

Такiм быць мастацтва павiнна.

 

Паэту не трэба гранiт i раяль,

Не трэба, як скульптару молат,

Умоў, каб тварыць, не патрэбна амаль,

Душой ён павiнны быць волат.

 

8.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1325     ВЕРШЫ I ЖЫЦЦЁ

 

Не маю ў сваёй творчасцi сiстэмы,

Iдзе яе спантанна развiццё,

Знаходзяцца бясконца вершаў тэмы,

Бо iх дае ў дастатку мне жыццё.

 

Чароўныя i дзiўныя, як казкi,

Цi чорныя, як неба уначы,

Цi поўныя цяпла, кахання, ласкi,

Або як годнасць людзям зберагчы.

 

Хоць тэмы выбiраю выпадкова,

Ды пра пачуццi ўсе амаль яны,

Адкрыта з чытачом iдзе размова,

Кранаюсь найтанчэйшай я струны.

 

Нiякiх планаў творчасцi не трэба,

Бо кожны дзень прыносiць шэраг тэм,

Надзённага дае удосталь хлеба,

I не ўзнiкае ў творчасцi праблем.

 

Як прыйдзе муза, па начах не спiцца,

Бо пачынае вершы мне спяваць,

Б'е без супынкi творчая крынiца,

Не трэба штучна вабных тэм шукаць.

 

9.01.1996

 

Home Page     Змест

 

1381     НЕ АБ САБЕ

 

Я вершы аб сабе пiшу, здаецца,

Ды аб сабе не больш, чым пару слоў,

Ёсць сэрцы, ў якiх верш мой адгукнецца,

Мой лёс такi, як лёсы чытачоў.

 

Мне пра пачуццi верш складаць цiкава,

Пра буры, што здараюцца ў душы,

Пра горычы, якiх ў жыццi нямала,

Пра радасцi жыцця мае вершы.

 

Ад чытача сябе не адразняю,

I вершы толькi для яго пiшу,

Тэм нежыццёвых я не выбiраю,

Аналiзую сэрца i душу.

 

Жыццёвы вопыт неблагi ўжо маю,

Хаця душой бясконца малады,

Таму я песнi пра любоў спяваю,

Не замiнаюць сталыя гады.

 

Даўно я чытача свайго чакаю,

Без слухача працяглы час тужу,

Калiсьцi чытача знайду, гадаю,

Бо толькi для яго свой верш пiшу.

 

6.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1430     СУМЁТЫ

 

Чую рыфмы, ад iх не схавацца,

I кладуцца сумёты радкоў,

Бо сняжынкi бясконца кружацца,

Завiруха пачалася з слоў.

 

Снег спадае з нябёс без супынкi,

Ды мароз не трывожыць душу,

Ляцяць лiтары, нiбы сняжынкi,

Каб ўтварыцца сумёту-вершу.

 

Я мяцелiцу не выклiкаю,

Калi клiкаць – ўсё роўна дарма,

Ды з надзеяй заўсёды чакаю,

Бо вядома, што прыйдзе сама.

 

Як радок назбiраецца першы,

Прыход iншых ужо не спынiць,

I спадаюць з душы хутка вершы.

Завiруху як мне не любiць!

 

Белым снегам душу саграваю,

Як сняжынкi закружаць – пiшу

I сумёты у стосы складаю,

З часам iх чытачам пакажу.

 

23.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1431     МАЁ НАТХНЕННЕ

 

Як стомлены, не пiшуцца вершы,

Або душа абразу пацярпела,

Не пiшуцца, як кепска на душы,

Не пiшуцца, калi ў пакутах цела.

 

У кожнага ёсць творчы свой сакрэт,

I ён ператвараецца у крэда:

Калi натхненне ёсць ў душы – паэт,

Няма натхнення – i няма паэта.

 

Я без натхнення цэлы час пiшу,

Мне ўзнёслы стан фактычна невядомы,

Каб нарадзiцца хуткаму вершу,

Замiнка толькi можа быць ад стомы.

 

Не трэба кожны раз каханне мець,

Каб напiсаць верш пра пачуцце гэта,

Душу людскую трэба разумець,

Верш не складзецца без душы паэта.

 

Я вершы вельмi розныя пiшу,

Мне замiнае ў творчай справе стома,

Не трэба штучна саграваць душу,

Са мной заўжды маё натхненне дома.

 

24.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1440     ЯШЧЭ РАЗ АПОШНI

 

Ужо пiсаў калiсьцi верш апошнi,

У друк кiдаў упарта зерне я,

Але не дачакаўся сваёй пожнi,

Усходаў не дае мая ралля.

 

Бо толькi кнiгi – ураджай паэта,

Хоць колькi рукапiсаў не пiшы,

Не зерне, а мякiна толькi гэта

I цяжкi боль няўцешнасцi ў душы.

 

Жадаў, каб i ў мяне здарылась свята,

Але яно дагэтуль не прыйшло,

Хоць вершаў наскладаў аж забагата,

Ды зерне нават i не прарасло.

 

Абрыдла зерне мне кiдаць ўпустую,

Спакой цудоўны зберагчы хачу,

Сябе ад долi горкай уратую,

Напэўна, лепей сцiпла памаўчу.

 

Я крочу па сваёй жыццёвай пожнi,

Мець радасць – мэта вабная мая,

Таму складаю сёння верш апошнi.

Чакаю, мо пачне радзiць ралля?

 

28.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1442     АДЗIН

 

Поэт!

Ты царь: живи один.

А.С.Пушкин

 

Калi публiкавацца зраблю спробу

I дапамогi нейчай папрашу,

Заўжды знаходжу для сябе хваробу:

Няўдача разбурае мне душу.

 

Кiдаў пiсаць, але прыходзяць музы

I песнi зноў працягваюць спяваць,

Мае радкi збiраюцца у друзы,

Я ж намагаюсь музу праганяць.

 

Душа не хоча для сябе абразы,

Ў нябёсы ёй прыемней узлятаць,

Я верш складаць кiдаў ужо тры разы,

Радкi ж бясконца у душы гучаць.

 

Як зробiш спробу апублiкавацца,

Чакае непрыемных шмат гадзiн,

Таму не трэба нават намагацца,

Чытаю вершы я свае адзiн.

 

Нахабна не ганю, пяе хай муза,

Хай напаўняе радасцю душу,

Я цалкам звык да нашага саюза,

Не цяжка мне, я зноўку запiшу.

 

14.03.1996

 

Home Page     Змест

 

1451     СЛЯДЫ Ў ДУШЫ

 

Разухабiстыя песнi цяжка пець,

Бо душу амаль стальную трэба мець,

Нi аб чым каб не балела галава,

Думка ўласная схiлялась, як трава.

 

Як сур'ёзна на жыццё заўжды глядзець,

То нiяк паэту шлягера не спець,

З фiласофiяй жыцця, як ў прасцяка,

Складаць шлягер не падымецца рука.

 

Лепей ў вершах пра пачуцце расказаць,

Каб глыбокi след у душах пакiдаць,

Калi верш, нiбы прыгожы матылёк,

Забываецца ён хутка незнарок.

 

Верш у памяцi бясконца будзе жыць,

Як у змозе ён душу разварушыць,

Каб расчуленасцi слёзы выклiкаць,

Лепей верш пра чытача свайго складаць.

 

Бессэнсоўны верш не цяжка напiсаць,

Ды сябе як потым будзеш паважаць?

Трэба лепш складаць прыгожыя вершы,

Але каб сляды пакiнулi ў душы.

 

1.04.1996

 

Home Page     Змест

 

1461     КАЛI I ЯК ПIШУ

 

Вельмi простыя песнi пяю,

I таму яны ўсiм зразумелы,

Зерне чыстае кiну ў раллю,

Нараджаецца ў ёй колас спелы.

 

Элiтарнасцi ў iх не было,

I далей, спадзяваюсь, не будзе,

Мне жыццё тэмы вершаў дало,

I заўжды зразумеюць iх людзi.

 

Сэнс – галоўнае ў вершах маiх,

Фармалiзму зусiм мне не трэба,

Я выразна заўжды чую iх,

Бо яны мне дыктуюцца з неба.

 

Ды як змогi няма друкаваць,

Вельмi цяжкая доля паэта,

Але здольнасць ёсць вершы складаць,

I я лёсу удзячны за гэта.

 

Толькi хвалямi вершы пiшу,

То багата, а то вельмi мала,

Радкi хутка прыходзяць ў душу,

Як што-небудзь яе ўсхвалявала.

 

31.05.1996

 

Home Page     Змест

 

1462     СПАДЗЯВАННЕ

 

Няспынна музыка гучыць ў маёй душы,

Мелодыю i рытм я адчуваю,

Таму пiшу свае пявучыя вершы,

Бо iншых я нiколi не складаю.

 

Бо думка хуткая бяжыць, нiбы ручай,

Бясконцая у творчасцi крынiца,

Яна душу перапаўняе цераз край,

Струмень яе не здатны супынiцца.

 

Ў ёй, нiбы шкло, заўжды празрыстая вада,

Ды смак яе пазнаць не могуць людзi,

Адзiн радкi свае чытаю – вось бяда.

Няўжо заўсёды стан такiм i будзе?

 

Не друкавацца для паэта – поўны крах,

Бо кожны верш складае для народа,

Хачу, каб к сэрцам чытачоў знайшоўся шлях,

Каб кожны ацанiў iх смак i водар.

 

Прыемна вершы для мяне складаць заўжды,

Кiдаю часам, зноў пiсаць iмкнуся,

Ручай iх к чытачу праб'ецца праз гады,

На вынiк не дарэмна спадзяюся.

 

20.06.1996

 

Home Page     Змест

 

1472     ХВАРОБА

 

Нейкая хвароба

Стала адчувацца,

Калi раблю спробу

Апублiкавацца.

 

Духам хоць магутны,

Ды прызнацца мушу,

Нейкi сум атрутны

Уваходзiць ў душу.

 

Не iмкнуўся к друку,

Не шукаў нагоду,

То не ведаў муку,

А меў стан палёту.

 

Ад лiхой хваробы

Я зноў вызваляюсь,

Больш не рву вантробы

Да верша вяртаюсь.

 

Як ў друк не штурхае

Вабная спакуса,

Песнi зноў спявае

Мне чароўна муза.

 

12.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1485     ОСНОВА СТИХА

 

Даже нелепые фразы

Сходят порой за стихи,

Глупо ведь с розами в вазы

Ветки поставить ольхи.

 

Сразу теряются розы,

В листьях не видно росы,

Больше становится прозы,

Нет поэтичной красы.

 

Ветки ольхи и берёзы

В веники можно связать,

Не возникает угрозы

Розы ольхой унижать.

 

Надо условиться сразу

С розой не связывать их,

Полную глупостей фразу

Лучше не всовывать в стих.

 

Есть ведь достаточно прозы

У низкорослого мха,

Пусть лишь соцветия розы

Станут основой стиха.

 

15.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1506     ЛЁС ПАЭТА

 

Як спраў няма, i вольны час,

Пабавiцца заклiчуць музы,

Каб працягнуць шлях на Парнас,

Каб мацавалiсь з iмi вузы.

 

Гасцююць музы па чарзе,

Спяваюць песень мне багата,

Яны цудоўныя усе,

Ды для мяне мiлей Эрата.

 

Спявае муза – я пiшу,

I чую музыку пры гэтым,

Рытм прыдае яна вершу,

Не вельмi цяжка быць паэтам.

 

Бо за радком бяжыць радок,

I на паперу верш кладзецца,

Верш кожны – да Парнаса крок,

Ды вось дайцi не удаецца.

 

Але настойлiва iду,

Бо радзяць музы, клiча мэта,

Спакойна жыў, ды на бяду

Мяне прывабiў лёс паэта.

 

13.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1520     БЯСКОНЦАСЦЬ ПАЭЗII

 

Хоць новых рыфм амаль зусiм няма,

Ўсё роўна сэнс паэзii высокi,

Што прыйдзе яе смерць, чакаць дарма,

Бясконцыя паэзii вытокi.

 

Хоць мала рыфм у верша – не бяды,

Цiкавая матэрыii будова:

Пратоны з электронамi заўжды,

А разнастайнасць болей, чым у слова!

 

Як падбярэцца iншы шэраг слоў,

То варыянтаў будзе забагата,

Залежыць моцна рыфма ад умоў,

Таксама, як ад электронаў атам.

 

Адна хоць рыфма, ды другi радок,

Ён цi смяецца, або горка плача,

I не загнаць паэзiю ў куток,

Такая непасiльная задача.

 

Хай мала рыфм, але багата слоў,

I не знайсцi гранiцы варыянтам,

Таму паэты пiшуць зноў i зноў,

Канца няма вялiкiм фалiянтам.

 

17.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1537     НА ПОЭТИЧЕСКОЙ ВОЛНЕ

 

На поэтической волне

Всегда приятно находиться,

Диктуется в эфире мне,

Что неспособно и присниться.

 

Нет ни сомнений, ни проблем,

Уверенно я строки слышу,

Касаюсь интересных тем,

Которых даже не предвижу.

 

Слова заполнили эфир,

Звучат они без перерыва,

Открылся мне чудесный мир,

Волна проносится игриво.

 

Вещает дивные стихи

И про любовь, и про разлуку,

Про праведность и про грехи,

Про радость сердца и про муку.

 

Настроюсь на волну, пишу,

Слова разносятся в эфире,

Строку записывать спешу,

Играет муза раз на лире.

 

20.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1547     ДЗЯКУЮ МУЗУ

 

Верш цяжка напiсаць адзiн хаця,

Расставiць трэба словы па парадку,

Паэзiя – краса майго жыцця,

Збягаюць вершы, як з рагоў дастатку.

 

Бясконца вершы розныя пiшу

I цяжкасцей зусiм не адчуваю,

Яны прыносяць шчасце мне ў душу,

Бо з радасцю верш новы сустракаю.

 

Дыктуюцца, злачынства – не пiсаць,

Калi радок знiкае, вельмi шкода,

Хачу вершу належнае аддаць,

Як з'явiцца хоць малая нагода.

 

Цяпер стаю на значным рубяжы,

Шмат наскладаў, пiшу я надта хутка,

Але не публiкуюцца вершы,

I нават не iдзе аб друку чутка.

 

Пiсаць вершы складанасцей няма,

Пiшу, але яшчэ не стаў паэтам,

Прыходзiць муза да мяне сама,

Яе я вельмi дзякую за гэта.

 

21.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1556     МЕЦЬ СЛУХАЧОЎ

 

Пiсаць пра тое не жадаю,

Што бачу, я свае вершы

Пiшу пра ўсё, што адчуваю,

Што не навокал, а ў душы.

 

Пазнаць душу чужую мушу,

Душа людзей – напрамак мой,

Наросхрыст раскрывае душу

Лiтаратурны мой герой.

 

Узрост любы я адчуваю

I нават адчуваю пол,

Ад iх iмя свой верш складаю,

Бо вопыт да мяне прыйшоў.

 

Ды з друкам не магу даць рады,

А можа я пiшу дарма?

Ўжо вершаў поўныя шуфляды,

Зваротнай сувязi няма.

 

Вядомасць можа не набуду

Нiколi я у чытачоў,

Чытаць свае я вершы буду,

Каб мець жаданых слухачоў.

 

26.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1577     ПIШАЦЦА

 

«Не пiшацца» – так кажуць нам паэты,

А я нястрымна цэлы час пiшу,

Надзей надрукаваць няма пры гэтым,

Ды радасць напаўняе мне душу.

 

Як намагаюсь верш даслаць да друку

Або яго, як тэкст для песнi, даць,

Ад спробы адчуваю боль i муку,

Знiкае настрой, каб далей складаць.

 

Верш надрукуюць, што з таго набуду?

Iх тысячу пяцьсот ўжо маю я,

Больш намагацца ў друк даваць не буду,

Хай будзе доля светлаю мая.

 

Хай не друкуюць, я такi не першы,

Паэтам надта цяжка верш пiсаць,

Мне пiшуцца заўжды бясконца вершы,

Далей я буду безлiч iх складаць.

 

Не сохне мая творчая крынiца,

Але з яе адзiн я слодыч п'ю,

Хачу, каб ўсе з яе маглi напiцца,

Ды не жадаюць, хаця я даю.

 

7.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1583     ШЛЯХ К ПАРНАСУ

 

Iмчусь упарта па шашы

Да паэтычнага Парнаса,

Прыгожыя пiшу вершы,

Ад друку стрэнулась абраза.

 

Нясе ўдалечыню Пегас,

У вершнiка ёсць вопыт, веды.

Але, цi будзе такi час,

Каб дасягнуць жаданай мэты?

 

Пакуль бясконца я пiшу,

Паэта славы не чакаю,

Праходзяць словы праз душу,

Радкi выразна адчуваю.

 

I наскладаў iх цэлы воз,

Нялёгка бегчы ўжо Пегасу,

Жадаю, каб хутчэй прывёз

Мяне к цудоўнаму Парнасу.

 

Парнас не бачу праз туман,

Што блiзка толькi, мне здаецца.

Мо шлях к Парнасу быў падман,

I горка лёс з мяне смяецца?

 

9.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1586     ПРЫГОЖАЕ ПIСЬМЕНСТВА

 

Гучыць як хораша: «Прыгожае пiсьменства!»

Схiляецца к яму мая душа,

Я недалюблiваў паэзiю, з маленства

Не напiсаў нiводнага верша.

 

Такi цягнуўся час, за пяцьдзесят як стала,

То расчынiўся мой дастатку рог:

З яго пасыпалiсь радкi, прыйшла навала,

Якую супынiць ужо не змог.

 

I з тых часоў пiшу, пiсаць мне вельмi проста,

Няма ў пiсьменстве i малых праблем,

Пiшу пяшчотна, часам рэзка, часам востра,

Не выбiраю штучна пэўных тэм.

 

Пiсаць цiкава, ўзнёсла, радасна, прыемна,

Але як можна верш надрукаваць?

Заўжды прыгожае пiсьменства неад'емна

Ад чытача: павiнен ён чытаць.

 

Нiколi вершаў не сладаў сваiх з маленства,

Ды іх цяпер пiшу бясконца я,

Краса паэзii – прыгожае пiсьменства,

I справа сэрцу любая мая.

 

9.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1591     РУКАПIСЫ НЕ ГАРАЦЬ

 

Хаця не браў удзел у барацьбе,

Ураду не казаў благiя словы,

Цяпер, як забарона КДБ,

Гнятуць эканамiчныя умовы.

 

Няма паэта, як не пойдзе ў друк,

Публiкавацца – творчай працы частка,

Ды колькi нацярпецца трэба мук,

Куды нi кiнь – стаiць паўсюдна пастка.

 

Надрукавацца ўжо жадаў не раз,

Дагэтуль не знайшлось такой нагоды,

Я творчы шлях пачаў ў нядобры час,

Хоць ёсць заўжды паэту перешкоды.

 

Вядома, рукапiсы не гараць

I без слядоў нiколi не знiкаюць,

Ды цяжка творчы настрой зберагаць,

Як вершы друку ўсё жыццё чакаюць.

 

Чакаю я, бо уладар ўсiх лiр,

Сярод паэтаў – першы апрыёры,

Вялiкi генiй Уiльям Шэкспiр

Не бачыў ў друку пры жыццi ўсе творы.

 

11.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1593     ЖАНОЧАЯ ПАЭЗIЯ

 

Жаночая паэзiя. Аб шчасцi

Жанчынам зрэдку пiшуцца вершы,

Але, калi каханне ў iх украсцi,

Як жоўты лiст, спадае боль з душы.

 

Шчаслiвая жанчына. Ёй не трэба

Сваю душу на часткi разрываць.

Няшчасныя. Iм хочацца, як хлеба,

Кахання цi аб iм паўспамiнаць.

 

Душа жанчын – як тонкiя бярозы,

Бо трэба iм, каб дуб iх баранiў,

Але нярэдка льюць жанчыны слёзы,

Бо пакахаў i хутка разлюбiў.

 

Шчаслiвыя не выдаюць сакрэты,

Кахаюць, як прыйшла пара кахаць,

Няшчасныя жанчыны ўсе паэты,

Iм пра журбу прыходзiцца спяваць.

 

Жаночая паэзiя прыгожа,

Але ў радках гучыць нястрымны сум,

Бо дараваць душа жанчын не можа,

Як над каханнем чыняць жорсткi глум.

 

11.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1600     ТЫСЯЧА ШЭСЦIСОТЫ

 

Нараджэння дзень – светлае свята,

Людзi лiчаць упарта гады,

Я пiшу вершаў вельмi багата,

Адзначаю iх сотнi заўжды.

 

Ў другой тысячы ўжо шасцiсоты,

Сам не веру, што так можа быць,

А яны – як пчалiныя соты,

Куды мёд пчолам трэба насiць.

 

Вершы мёдам i я напаўняю,

Цi салодкi, цi з горыччу мёд,

Вельмi розныя вершы складаю:

Грэе полымя цi студзiць лёд.

 

Заўтра ў новую крочу дарогу,

Сотня iншая вабiць мяне,

I падзяку сваю кажу Богу,

Што Ён здольнасць такую дае.

 

Пяцiстрофныя вершы складаю,

Да двух тысяч iх буду пiсаць,

Да мэты я дайду, адчуваю,

Каб працягласць верша скарачаць.

 

16.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1603     ПАЭЗIЯ ПРЫЙДЗЕ

 

Занадта многа ёсць паэтаў,

Пра ўсё напiсана амаль,

Ды не бянтэжыць мяне гэта,

Намер мой цвёрды, нiбы сталь.

 

Бо адмысловы стыль я маю,

Пра тое верш заўжды пiшу,

Што адчуваў цi адчуваю,

Што здатна хваляваць душу.

 

Не ведаю жыцця Парыжу,

Сваёй краiнай ганарусь,

Знайшоў для вершаў сваiх нiшу,

Пiшу заўжды пра Беларусь.

 

Пра прыгажосць яе прыроды,

Пра гiстарычны ход падзей,

Мой пра пачуццi верш заўсёды

I пра характары людзей.

 

Было паэтаў вельмi многа,

Адметны голас маю я,

Хоць будзе цяжкаю дарога,

Прыйдзе паэзiя мая.

 

18.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1621     ДАР ПАЭТА

 

Хапала кепскiх мне прыгод,

Навукаю не стала гэта,

Ужо пачаўся пяты год,

Калi прыйшоў мне дар паэта.

 

Жывi спакойна i ляжы,

Цi тэлевiзар глядзi часам,

Але пiшу, пiшу вершы,

Цяпер заўсёды з iмi разам.

 

Знайшоў я хобi для сябе,

Ды зноў прычына ёсць злавацца,

Зноў, як ў навуцы, ў барацьбе:

Не ў стане апублiкавацца.

 

Але пiшу ўвесь час, пiшу,

Ад вершаў цяжка адарвацца,

Бо самi мне iдуць ў душу,

I палка просяць запiсацца.

 

Шаснаццаць сотен напiсаў,

Iх колькасць – добрая прыкмета,

Хаця зусiм не друкаваў,

Ды, пэўна, маю дар паэта.

 

25.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1631     АНI КРОПЛI САКРЭТУ

 

Розныя вершы складаюць паэты,

Розная доля у iх,

Ўладай адны, нiбы сонцам, прыгрэты,

Мучаць ў засценках другiх.

 

Клюнуў адзiн на гнiлую прынаду,

Гонар свой мае другi,

Горла дзярэ першы з iх за уладу,

Iншы здабыў ланцугi.

 

Хто не жадаў браць нiколi прынаду,

Голас яго не чуваць,

Пiша бясконца ён толькi ў шуфляду,

Ў друк яго сталi не браць.

 

Хто выбраў з ўладай агульнай дарогу,

Мае грахi на душы,

Хоць друкавацца заўжды мае змогу,

Ды не чытаюць вершы.

 

Для чытача анi кроплi сакрэту,

Вершы якiя чытаць,

Ён аддае перавагу паэту,

Праўду якi мог сказаць.

 

26.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1638     ДЛЯ НАРОДА

 

Як кайданы для цела – дробязь гэта,

Галоўнае – свабода для душы,

Як будзе дух нязломны у паэта,

Ў душы гучаць цудоўныя вершы.

 

Бо як дадуць з iкрой кавалак хлеба

I возьмуць у пiсьменнiцкi саюз,

То пiшуць тое, што камусьцi трэба:

Узяў падачку – ў багну цалкам ўгруз.

 

I не паэт тады ўжо, а чыноўнiк,

Бо па рахунках прыйдзецца плацiць,

Ялейным стане, безумоўна, слоўнiк,

I штучна голас кволы загучыць.

 

Хоць выдавецтвы зборнiкi друкуюць,

Газеты вершы з радасцю бяруць,

Ды чытачы iх з гневам iгнаруюць,

Нядобра, як сумленне прадаюць.

 

Каштоўней усяго ў жыццi свабода,

Хаця нялёгкi з ёю творчы шлях,

Калi паэт працуе для народа,

У чытачоў расчуленасць ў вачах.

 

29.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1667     МОРА ВЕРШАЎ

 

Бягуць ў думках вершаў тэмы,

Нiбы снежны шар з гары,

Пра жыццёвыя праблемы.

Колькi хочаш iх бяры!

 

Пра пачуццi i каханне,

I пра здраду ад сяброў,

Пра сустрэчы, развiтання,

Пра мiнулую любоў.

 

З чытачом вяду размову

Пра дзяржаву Беларусь,

Пра свабоду i пра мову,

Ёй я вельмi ганарусь.

 

Верш, як дождж з нябёс спадае

Без высiлкаў з аблакоў,

На старонках асядае,

Каб пачацца хутка зноў.

 

Набралося вершаў мора,

Плынь бяжыць ў яго з ракi.

Цi на радасць, цi на гора

Талент Бог мне даў такi?

 

6.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1668     ПIСАЦЬ ЗАЎЖДЫ

 

Так часта сталi сотнi паўтарацца,

Што iх ужо абрыдла адзначаць,

Далей упарта буду намагацца,

Каб тысячныя вершы сустракаць.

 

Цiкавае занадта хобi маю,

Яно дае натхненне мне ў жыццi,

Пакуль верш пяцiстрофны я складаю,

З двух тысяч каб на меншы перайсцi.

 

Нiколi вершы мо не надрукую,

Не бачу ў невядомасцi бяды,

Ад творчасцi бясконца радасць чую,

Дай Бог складаць мець змогу назаўжды.

 

Бальзам прыемны для душы i справа,

Спантанна утвараюцца радкi,

I ад мяне патрэбна вельмi мала:

Нязначны вельмi высiлак рукi.

 

Як вершы пiшаш, жыць на свеце варта,

Хоць галава сiвая, i гады,

Пiшу ўвесь час натхненна i упарта,

Ад творчасцi душою малады.

 

6.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1697     ВЕЧНАЯ ПАЭЗIЯ

 

Узрост людзей такi, як i ў Зямлi,

Не вызнае навука вывад гэты,

Як толькi мову людзi набылi,

Знайшлiсь адразу сярод iх паэты.

 

Не мелi лiтар, не маглi пiсаць,

Не ведалi чарнiла i паперы,

Ды вершы пачыналi ўжо складаць,

Хоць цяжка меркаванню ўраз паверыць.

 

Але фальклор пацверджанне дае,

Бо здатны ён адкрыць даўнiн сакрэты,

Народ як песнi звонкiя пяе,

Свой талент прыкладалi к iм паэты.

 

Хаця яны аматары былi,

Ад Бога паэтычны дар здабылi,

Паэзiя паўстала на Зямлi.

Душу iначай чым бы весялiлi?

 

Паэзiя стваралася заўжды,

I нарадзiлась, калi ўзнiклi людзi,

Бягуць iмклiва хуткiя гады,

Паэзiя патрэбнай вечна будзе.

 

12.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1706     КАБIНЕТ

 

Я кабiнета для сябе не маю,

I за сталом нiколi не сяджу,

Душа ўсе вершы за мяне складае,

Я толькi на паперы iх пiшу.

 

Яны гучаць, i мне iх не пазбыцца,

Ды штучна не хачу верш выклiкаць,

Бягуць радкi, як ў ручаi вадзiца,

Не трэба рыфмы з цяжкасцю шукаць.

 

Пачую словы, i радок спяваю,

Я не складаў яго, ён – як чужы,

Далей радкоў нiколi не чакаю,

Яны, як плынь, бягуць, хутчэй пiшы.

 

Пiсаць адразу трэба, бо заўсёды,

Як не запiшаш, кажа верш: «Бывай!»

Таму не упускаю я нагоды,

Мой кабiнет тралейбус i трамвай.

 

Прыслухаюсь к душы i адчуваю,

Як поўняць да краёў яе вершы,

Я кабiнета для сябе не маю,

Пiшу, як верш пачне гучаць ў душы.

 

13.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1707     НЕЛЬЗЯ ИНАЧЕ

 

О, моя сладострастная лира!

Для меня ты дороже всего,

Иль поёшь мне о прелестях мира,

Или плачешь о язвах его.

 

Иль в мажоре стихи, иль в миноре,

Иль о добром, или о плохом,

Ты со мною в согласье иль споре,

Всегда пишем с тобою вдвоём.

 

Для меня ты – любовь и отрада,

Я тебя в руках нежно держу,

Мне другого занятья не надо,

Всегда счастлив, когда я пишу.

 

Поработаем мы ещё в паре,

Твоя музыка так мне нужна!

О моём поэтическом даре

Пока знаешь ты только одна.

 

Перед нами большие задачи,

Тебе надо почаще играть,

Ведь нельзя теперь просто иначе,

Много хочется мне написать.

 

13.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1711     З ВЯЛIКАЙ ЛIТАРЫ

 

За грошы заўжды горш, чым ад душы,

Хоць вопыт у паэзii трывалы,

Бо тыя, хто надрукаваў вершы,

I лiчацца ўжо прафесiяналы.

 

Аматарам паэт у змозе быць,

Што горш ён пiша вершы – нонсэнс гэта,

Нiяк шэдэўр цудоўны не зрабiць,

Як грошы – мэта творчасцi паэта.

 

Бо нельга так паэзiю дзялiць:

Аматары i прафесiяналы,

Прызнання ад падзелу не набыць,

Але урон паэзii нямалы.

 

Складаць верш – не рыдлёўкай ямы рыць,

Бо iншая ў канечнай справе мэта,

Паэтам можна быць або не быць,

За грошы шараваты верш паэта.

 

Калi не ўкласцi ў твор сваю душу,

А давярацца адмысловым ведам,

Не нарадзiцца ўзнёсламу вершу,

Не стаць з вялiкай лiтары Паэтам.

 

14.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1719     ВОЛНЫ ПОЭЗИИ

 

Как море грозное, ум плещется стихами,

Ведь пробегают волны много миль,

Пусть сильный шторм придёт, возвысится цунами,

Но не хочу, чтоб волны легли в штиль.

 

Люблю следить, как свежий ветер гонит волны,

И каждая волна мне дорога,

Хотя уж папки все мои стихами полны,

Я ожидаю нового стиха.

 

Моя волна песчаный берег нежно лижет

Иль бьётся с шумом у подножья скал,

Потом стремглав подходит к берегу всё ближе,

И на бумаге уж её овал.

 

Хочу, чтоб волны бесновались бесконечно,

Приятный свежий ветер не утих,

Не каждый день бушует грозный шторм, конечно,

Волненья моря – это новый стих.

 

Давно уж берег волны бури принимает,

Пришло к нему достаточно воды,

Бесследно каждая волна не пропадает:

В тетради поэтической следы.

 

15.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1727     ПРОЦIЛЕГЛЫЯ ПОЛЮСЫ

 

Дыяметральна розныя вершы

Без цяжкасцей заўсёды я складаю,

Не толькi асабiстае ў душы,

Душу другую сэрцам адчуваю.

 

Не разумею сам, як верш пiшу,

Адкуль радкi бяруцца, рыфмы, словы?

Гатовым выдаецца ўсё ў душу,

Мне для пiсьменства добрыя умовы.

 

Аднекуль мне дыктуецца радок,

Ён пiшацца i рыфмы не чакае,

Здараецца, наступны ступiш крок,

Якi кiрунак верша адхiляе.

 

Не ведаю наперад верша змест,

Пiшу пра здраду, ненавiсць, каханне,

I пра праблемы тайныя нявест

У вершах маiх ёсць апавяданне.

 

Пiшу занадта розныя вершы:

На процiлеглых полюсах бываюць,

Але няма мiж iмi ўсё ж мяжы:

Яны з адной маёй душы збягаюць.

 

17.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1735     БЫЦЬ ЗРАЗУМЕЛЫМ

 

Я мудрагелiстыя вершы не пiшу,

I у мяне адна заўсёды мода:

Каб чытача яны краналi за душу,

Складаю свае вершы для народа.

 

Шмат вершаў ёсць, але не ўсе мне па душы,

Бо часам цяжка сэнс iх разумею,

Лiчу, што пэўнай дасягнуў даўно мяжы,

Што даць ацэнку твору я умею.

 

Як можна верш незразумелы напiсаць?

Хоць права ёсць на самавызначэнне,

Ды не цiкава вельмi твор такi чытаць,

У чытача iнакшае iмкненне.

 

Калi паэт пазнае iншую душу,

I здатны адчуваць яе дакладна,

Чытач належнае аддасць яго вершу,

Бо будзе зразумелы ён выдатна.

 

Паэт складае кожны верш не для сябе,

Хай нават будзе змест занадта смелым,

Ды, каб чытач са сном не змогся ў барацьбе,

Павiнен верш быць добра зразумелым.

 

19.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1742     ТВОРЧЫ ПРАЦЭС

 

Заўсёды, калi новы верш складаю,

Я маю моцны ад яго уплыў,

Бо вiдавочна дзею адчуваю:

Працэс пiсьменства радасць мне дарыў.

 

Натхнення маёй творчасцi не трэба,

Наадварот, калi пiшу вершы,

Калi пачне спадаць тэкст новы з неба,

Натхненне адчуваю на душы.

 

З цiкавасцю я творчасць назiраю,

Ды мне яна – нязведаны сакрэт,

Хоць вершы доўгi час ужо складаю

I адчуваю: стаў амаль паэт.

 

Люблю працэс цудоўны, ён мне мiлы,

Бо радасць здатны у душы ствараць,

Працэс не вымагае многа сiлы,

А здатны iх бясконца памнажаць.

 

Здаецца, вершы ўжо складаць умею,

Ды для мяне пiсьменства – цёмны лес,

Дагэтуль я яшчэ не зразумею,

Як творчы адбываецца працэс.

 

21.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1751     КОЖНЫ ДЗЕНЬ

 

Як не вычарпаць мора нiколi,

Паэтычных не вычарпаць тэм,

Пiшуць вершаў паэты даволi,

Дастаткова вялiкiх паэм.

 

Кожны дзень даць уражанне здатны,

Бо стварае пачуццi ў душы,

Калi выпадак досыць выдатны,

Аб iм лёгка складуцца вершы.

 

Як душа пульс жыцця адчувае,

Не iснуе ў пiсьменстве праблем,

Бо заўжды тэма знойдзецца тая,

Вырашаць не патрэбна дылем.

 

У пiсьменстве не маю сiстэмы,

Новы дзень шчодра думкi нясе,

Фармiруе само жыццё тэмы,

Iх нiколi не вычарпаць ўсе.

 

Аб жыццi свае вершы складаю,

Тэмы самi прыходзяць ў душу,

На ляту я iх сэнс адчуваю

I штодня таму вершы пiшу.

 

26.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1771     НЯПРОСТАЯ ЗАДАЧА

 

Мой вельмi просты верш, ён – як рыдлёўка,

Мне мудрагелiстасць не па душы,

Павiнна быць выдатнай падрыхтоўка,

Складаць каб толькi простыя вершы.

 

Пiшу, было для ўсiх каб зразумела,

Мо гэта не паэзiя, i хай,

Але яна ў душы маёй саспела,

Яе перапаўняе цераз край.

 

Радкi збягаюць – як капёж вясеннi,

Нагрэецца калi астылы лёд,

Не траэба нават i маё уменне,

Душа сама кiруе думкi ход.

 

Пiсаць вершы цяпер мая патрэба,

Бо любая мне справа па плячы,

Яны спадаюць – нiбы дожджык з неба.

Мо знойдуцца для вершаў чытачы?

 

Мой просты верш, я не магу iначай,

Бо элiтарнасць ў вершах не цярплю,

Хоць просты верш – няпростая задача,

Няпростыя задачы я люблю.

 

30.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1774     ШЛЯХ ВЕРШАЎ

 

Не кожны быць здатны паэтам,

Спецыфiка ёсць у верша:

Мо сувязь трымае з сусветам,

Каб быць паэтычнай, душа?

 

Такiя ж звычайныя словы

Па-iншаму размеркаваць,

Змяняецца рытмiка мовы,

I словы ўжо песняй гучаць.

 

I рыфмы знаходзiць не трэба,

Шмат тэм узнiкае ў душы,

Паэтам дыктуе iх неба,

Таму, нiбы песнi, вершы.

 

Калi голас неба не чутны,

Не трэба браць ў рукi пяра,

Як чуецца голас магутны,

Складаць верш настала пара.

 

Радкi самi з неба спадаюць,

Як голас пачую – пiшу,

Яны шлях сабе пракладаюць

З сусвету паэту ў душу.

 

31.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1780     САЮЗ НАЗАЎЖДЫ

 

Як чытачы для паэтаў,

Трэба паэты для муз,

Iх запаветная мэта:

Моцны ўсталёўваць саюз.

 

Музы цудоўна спяваюць,

Iм неабходны слухач,

Розных паэтаў шукаюць,

Iм без паэтаў – хоць плач.

 

Песнi даруюць натхненне,

Ўраз уваходзяць ў душу,

Хутка, амаль за iмгненне,

Шлях адкрываюць вершу.

 

Непадуладны шлях гэты

Ўсiм, бо iснуе мяжа,

Шлях пакарылi паэты,

Спеў муз ўспрымае душа.

 

Музы бясконца спяваюць

Голас гучыць малады,

Вершы паэты складаюць,

Вабны саюз – назаўжды.

 

1.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1781     ПАЭТ

 

Паэт павiнен быць, як птушка, вольны,

Птушыны спеў узнёслы нездарма,

Паэт у кайданах пiсаць не здольны,

Верш будзе, а паэзii няма.

 

У ланцугi хай закавана цела,

Ды трэба, воля каб жыла ў душы,

Як вольны ў думках, можна сцвердзiць смела:

Паэзiя паявiцца ў вершы.

 

Паэт залежны – любы для улады,

Ды калi воля даражэй ўсяго,

Паэту добрай не дадуць пасады,

Няма даброт нiякiх для яго.

 

Як талент шчодра дадзены ад неба,

Паэт свабодны ў думках без мяжы,

Пiсаць хлусню ганебную не трэба,

Рэальнасць адлюстроўваюць вершы.

 

Калi прыхiльны ўлады да паэта,

Не будзе вершы прымячаць народ,

Друкуе iх часопiс i газета,

Паэт залежны – проста вершаплёт.

 

1.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1810     ДУША I ПАМЯЦЬ

 

Што ў памяцi, як дар, павек трымаем?

Уражанняў ёсць безлiч за жыццё,

Адных нiколi мы не забываем,

Другiя хутка крочаць ў небыццё.

 

Фенаменальная людская памяць,

Падзеi здатна ўсе адсартаваць,

Iх велмi шмат, яны – як ўзiмку замець,

Не здатна памяць столькi утрымаць.

 

Але ёсць вельмi значныя падзеi,

Што пераходзяць вабную мяжу,

I не iснуе хоць малой надзеi

Пакiнуць iм калi-небудзь душу.

 

Каштоўна, што душу ускалыхнула,

Яго не скрыць заслонаю гадоў:

Каханне, хоць яно даўно мiнула,

Абразы, што давала ў дар любоў.

 

Душа i памяць – тоеснасць заўсёды,

Як ў памяцi былое варушу,

Зусiм не адчуваю перашкоды:

Пачуццi зноў вяртаюцца ў душу.

 

11.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1844     ТВОРЧЫ ПОКЛIЧ

 

Магу пiсаць пра тое, што пабачу,

Але зусiм iнакшы сэнс верша,

Пiшу, што адчуваю, не iначай:

Як бачаць свет не вочы, а душа.

 

Прадмет верша – нiяк яго не бачна,

Жыццё дае бясконцасць такiх тэм,

Бо для душы заўжды занадта значна

Знаходзiць тайны сэнс усiх праблем.

 

Няма нiчога новага у свеце,

А цягнецца няспынна звыклы рытм,

Свой верш я прысвячаю важнай мэце,

Каб зразумець жыццёвы алгарытм.

 

Каб крок зрабiць ў любым выпадку годны,

I зменшыць ўплыў жыццёвых перашкод,

Як дзейнiчаць, каб быў душой свабодны,

Унiкнуць як маркоты i нягод?

 

Паставiў я нялёкую задачу:

Накiраваць так творчы поклiч свой,

Каб не пiсаць аб тым, што стала бачу,

А што адчую ўласнаю душой.

 

22.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1893     АДЧУВАЦЬ ДУШЫ

 

Я алагiчных вершаў не пiшу,

Бягучых тэм амаль не выбiраю,

Мне хочацца пазнаць сваю душу,

Аб вечным свае вершы я складаю.

 

Свая душа i мора iншых душ,

Каханне ў iх, сяброўства, думы, мроi,

Ўхапiўся не за вельмi лёгкi гуж,

Пачуццi у маiх вершах героi.

 

Цiкава за душою назiраць,

Уважлiва яе заўсёды слухаць,

Лагiчны здатна верш душа складаць,

Руцэ пяром патрэбна толькi рухаць.

 

Пачуццяў шмат, яны заўжды вакол,

Сатканы з iх усе людскiя долi,

Ды самае галоўнае – любоў,

Яе ў вершах не апiсаць нiколi.

 

Прыемна душы iншых адчуваць,

I мне здаецца, што iх адчуваю,

Аб вечным вершы я люблю складаць,

Бягучых тэм амаль не выбiраю.

 

14.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1912     НЯДОБРА

 

Не ведаю, патрэбна або не,

Але займацца творчасцю цiкава,

Складаць прыемна вельмi вершы мне,

У стос вялiкi iх паклаў нямала.

 

Не выклiкаю вершы, не прашу,

Каб завiтала творчае натхненне,

Бо спее верш, i праз маю душу

Iдзе на свет амаль ў адно iмгненне.

 

Радкi гучаць выразна ў любы час,

Здараецца начамi, як не спiцца,

Запал складаць вершы пакуль не згас,

Бо б'е бясконца творчая крынiца.

 

I цяжкасцей ў падборы слоў няма,

Пiшу пра надта розныя праблемы,

Няўрокам рыфма знойдзецца сама,

А потым самi выбяруцца тэмы.

 

Ды ведаю, нядобра для мяне,

Што людзi голас мой зусiм не чуюць,

Калiсьцi можа чорны час мiне,

Абавязкова вершы надрукуюць.

 

24.12.996

 

Home Page     Змест

 

1943     ТОЛЬКI ЧАТАЧ

 

Адзiн чытач у меркаваннi правы,

Бо судзiць ён паэтаў ад душы,

Нiколi не стварае штучнай славы,

Адзначыць толькi добрыя вершы.

 

Не надта цяжка верш цiкавы скласцi,

Хто смелы – пакарае гарады,

Але зусiм няпроста ў друк папасцi,

Бо пiльна сочаць цэнзары заўжды.

 

Але адкуль у iх такое права?

Бясконца з iмi будзе шмат няўдач,

Хоць ведаюць ў паэзii нямала,

Ды правiльна ацэньвае чытач.

 

Як надрукуюць часам, надта шкода,

Бо цэнзар згоду даў надрукаваць,

Радкi крануць не здольны душ народа,

Чытач не стане верш такi чытаць.

 

Паэзiя не дасягае мэты,

Як не друкуюць, хоць бяры, ды плач.

Хай выпускаюць зборнiкi паэты,

Ды не чытае iх зусiм чытач.

 

11.02.1997

 

Home Page     Змест

 

2000     КВАДРАТ МАЛЕВIЧА

 

Для вершаў прагну лепшай нормы,

Ды лепш ужо знайду наўрад,

Няма больш дасканалай формы,

Чым у Малевiча квадрат.

 

Сама вялiкая прырода

Такую форму нам дала:

Чатыры толькi пары года,

Чатыры ў хаце ёсць вугла.

 

Чатыры тыднi Месяц ходзiць,

Каб поўным стаць, нарэшце, зноў,

Страфы чатыры ў верш прыходзiць,

Змест той жа, але меней слоў.

 

Пяць строф былi мае кумiры,

Ды адчуваю ўсёй душой,

Што укладуся i ў чатыры,

Адну пакiну за мяжой.

 

Чатырохстрофны будзе норма,

Складаць такiя вершы рад,

Хай дасканалай будзе форма,

Як у Малевiча квадрат.

 

21.03.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz