10. Вершы аб прыродзе і чалавеку

 

Анатолій Балуценка

http://ab5tt.narod.ru

 

 

1017     АБЛОКI

 

Туман над поплавам раскiнуўся шырока,

I толькi голавы прыкметны у стагоў,

Як быццам малаком, ахутана дарога,

Аблокi хутка падымаюцца з лугоў.

 

Я ў раннi час рукой аблокi мацаць здатны,

Iх нараджае ля мяне вада ракi,

Цiкава назiраць камяк бялявы ватны,

Бо не пабачыш кожны дзень працэс такi.

 

Святлом вясёлкi засвяцiлася далiна,

Бо сонца шчодра раскiдала прамянi,

Адразу скончылась чароўная карцiна,

Ад дзiва вабнага не засталось анi.

 

Як сонца гляне на зямлю, распусцiць косы,

Нiяк прыгожы не утворыцца туман,

I вельмi часта так ў жыццi складуцца лёсы,

Што i цудоўнае прымаюць за падман.

 

Туман павiс вакол, ды лепшага не трэба,

Бо мае права на жыццё працэс такi,

Заўжды блакiтнае абрыдне з часам неба,

Хачу, аблокi каб краналiся рукi.

 

20.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1023     РАНЕЙ I ЦЯПЕР

 

Лясы, лясы i пералескi,

Спакойная у рэчак плынь,

Як цуд, прыгожы край палескi,

Тут Прыпяць, Ясельда, Гарынь.

 

Вядомыя на ўсю краiну,

Яны Дняпру ваду даюць,

Сваю багатую данiну,

Як Колас напiсаў, нясуць.

 

Людзей тут буслы не баяцца,

Жадаюць людзi iм дабра,

I над сядзiбамi гняздзяцца,

Як дзетак гадаваць пара.

 

Раней было тут вельмi цiха,

Край непалоханых звяроў,

Цяпер яго спаткала лiха,

Бо «мiрны» атам ён знайшоў.

 

Край беларускi, край палескi,

Ты шматпакутны цяпер стаў,

Ў бядзе лясы i пералескi,

Нiхто такога не чакаў.

 

24.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1026     ЖЫЦЬ З НАТХНЕННЕМ

 

Дзень пачаўся, i радасць да краю

Мне напоўнiла хутка душу,

Толькi сцiплага шчасця чакаю

I спакоем заўжды даражу.

 

Недаступнага я не жадаю,

Ў наваколле з натхненнем гляджу,

Ад жыцця здавальненне прымаю,

Зла сабе не пускаю ў душу.

 

Я натхненне бяру у прыроды,

Мне дае яна радасць ў жыццi,

I бясконца шукаю нагоды,

Каб у лес цi на рэчку пайсцi.

 

Мне для цела багата не трэба,

Бо я iншым ў жыццi даражу:

Сонца яркае, сiняе неба

Мне цяплом саграваюць душу.

 

Бо цудоўна, як сонейка свецiць,

I жыццё – нiбы песня гучыць,

Жыць з натхненнем прыемна на свеце,

Як аддана прыроду любiць.

 

25.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1036     ДАПАМОГА

 

Такога не прыпомню нават стану,

Каб ў жнiўнi зжоўкла кволая трава,

Напiлася зямля вады жаданай,

Ды позна, смерць сваё ужо ўзяла.

 

Шкада глядзець на жоўтыя газоны,

Бо вiльгацi не мелi каранi,

Заплакалi ад болю лiпы кроны,

Спякотныя iм сталi карай днi.

 

Чаго не прадугледзела прырода?

Чаму знiшчае засухай сябе?

I дрэў, i кволых траў бясконца шкода,

Не выстаялi ў цяжкай барацьбе.

 

Дождж залiўны стараецца бязглузда,

Ужо не дапаможа мярцвякам,

Без зелянiны на газонах пуста,

Занадта цяжка клёнам i дубкам.

 

Калi ад сэрца прыдзе дапамога,

Своечасовай ёй патрэбна быць,

Як позняя, не трэба ўжо нiчога,

Бо над магiлай вецер будзе выць.

 

31.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1045     СЕЗОНЫ КАХАННЯ

 

Зноў на двары няпрошаная восень,

Iдуць дажджы, i сцюжа на душы,

У небе шэрасць, ў думках толькi просiнь,

Ўзнiкаюць ў марах лета мiражы.

 

Заплакала ад шэрасцi прырода,

Бо ёй прыемней сонца i цяпло,

Часоў чароўных летнiх вельмi шкода,

Ды лета хутка, як цягнiк, прайшло.

 

Калi праменi даравала сонца,

Кiдалi кветкi цвет на дываны,

Здавалась, будзе ўзнёслы стан бясконца,

Ды прыйдзецца чакаць другой вясны.

 

Не трэба сумаваць, хоць i благая

Пара прыносiць смутак у душу,

Бо будзе яшчэ восень залатая,

Яна сваю не перайшла мяжу.

 

Хоць холаду трываць душа не ў змозе,

Ды лепш вясны чароўнай не чакаць,

Зiма з бялюткiм снегам на дарозе,

Цудоўна i ў любы сезон кахаць.

 

3.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1046     ЧАРОМХА АДЦВIЦЕ

 

Iдзе вясна, а холад чарамховы

Няшчадна болем уразiў душу,

I не iснуе ад яго аховы,

Я па цяплу мiнуламу тужу.

 

Пялёсткi з кветак, нiбы снег, спадаюць,

Бялюткiя ўтвараюць дываны,

Траву сабой прыгожа аздабляюць,

Бо халады, як ўзiмку, у вясны.

 

Натхненне грэла, калi сонца ззяла,

Праменi неслi радасць i цяпло,

Здарылась нечаканая навала,

Халодныя сумёты намяло.

 

Калi каханне ўзнёслае палае,

Магчыма нават сцюжу адагнаць,

Той радасную восень сустракае,

Хто здатны цяжкi час перачакаць.

 

Не будзе месца крыўдам i абразам,

Калi давер ўпэўнена расце,

Бо халады заўжды праходяць з часам,

Калiсьцi i чаромха адцвiце.

 

4.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1064     ВЯСНА ЗАЎЖДЫ

 

Цудоўна, калi восень на двары,

Але ў душу вясновы час прыходзiць,

Памылкi могуць быць ў календары,

Калi каханне шлях сабе знаходзiць.

 

Ўсё роўна, будзе восень цi зiма,

Або спякотай пагражае лета,

Вясна ў душы, хаця яе няма,

Каханню трэба дзякаваць за гэта.

 

Бо здольна пераблытаць календар,

Яно з сабой заўжды вясну прыносiць,

Ад шчасця расцвiтае кветкай твар,

Пяшчоты сэрца, як вясною, просiць.

 

Каханне здатна час ператвараць,

Любы сезон зрабiць заўжды вясною,

Не трэба календар перагартаць,

Спаткацца каб з парою залатою.

 

Як сцюжа доўгi час гняце душу,

Але вясну яшчэ не дачакацца,

Прысунуць каб хутчэй яе мяжу,

Патрэбна толькi палка закахацца.

 

9.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1079     ШЛЯХЕТНЫЯ КОЛЕРЫ

 

Ужо пазалацiла восень клёны,

Ды чырванi пакуль яшчэ няма,

Пераважае лiст зусiм зялёны,

Хаця не за гарамi i зiма.

 

Але, калi асеннi час прыходзiць,

Сканчае дрэва цыкл чарговы свой,

Убор святочны для сябе знаходiць,

Сустрэцца ў прыгажосцi каб з зiмой.

 

Людзей, хаця не золатам чырвоным,

Ды аздабляе восень ўсё ж дабром,

Не сыпле рассып золата, як клёнам,

А пасыпае скронi серабром.

 

Па колерам шляхетным бачна восень

I у раслiн цудоўных, i ў людзей,

Ў вачах i ў небе блякне хутка просiнь,

Як восень нежаданая iдзе.

 

Iдзе яна, i нiкуды не дзецца,

Ў жыццё прыходзiць позняя пара,

Каб хораша ў журботны час глядзецца,

Цi золата дае, цi серабра.

 

14.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1082     АСЕННЯЯ ПАРА

 

Туман павiс, у небе ходзяць хмары,

Да восенi прырода робiць крок,

Гараць вакол асеннiя пажары,

Iх здатны кожны запалiць лiсток.

 

Ад лета засталiся успамiны,

Але аб iм не трэба шкадаваць,

I восень ў сэрцы добры след пакiне,

Бо шчасце яна здатна дараваць.

 

Павее вецер, хмары разыдуцца,

I сонейка засвецiць шчодра зноў,

Хаця не лета, ды яшчэ знайдуцца,

I восенню пяшчота i любоў.

 

Не лета восень, ды цяплом сагрэе,

Бо халадоў пакуль яшчэ няма,

Як лета, восень лашчыцца умее,

Не лета восень, ды i не зiма.

 

Не трэба вельмi шкадаваць нiколi,

Калi пара асенняя прыйшла,

Бо восень шчасця дасць яшчэ даволi,

Як летняя пара ужо дала.

 

16.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1083     УПЛЫЎ ПРЫРОДЫ

 

Б'юць кроплi ў шыбы, восень за акном,

I у душы збалелай горкi смутак,

Бо кропелькi – бясконцы метраном,

Трывожаць сэрца гулам болей сутак.

 

Асфальт блiшчыць, бо мокрая шаша,

I хмары насуваюцца бясконца,

Як сумны дождж, заплакала душа,

Працяглы час ў яе не свецiць сонца.

 

Халодны дождж душу гняце няхай,

Хаця яна без сонейка сумуе,

Ачысцiцца ад хмары неба край,

Душа зноў радасць светлую адчуе.

 

Калi б нiколi смутку не было,

I радасцi нiколi б не пазналi.

Пачуццяў колькi праз душу прайшло!

Прыродныя iх з'явы утваралi.

 

Магутны ўплыў надвор'я на душу,

Душа – дакладны камертон прыроды,

Не церпiць дождж асеннi ды iмжу,

Ад сонейка вясёлая заўсёды.

 

17.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1084     ВОСЕНЬ У КАХАННI

 

Вецер кроны расчэсвае, вые, як звер,

На рацэ звар'яцелыя хвалi.

Восень. Непагадзь доўжыцца будзе цяпер,

Хутка летнiя днi мiнавалi.

 

Дождж халодны. Па ранках кладзецца туман,

На душы i трывога, i стома,

Ўжо прынесла ў душу непагода шмат ран,

Колькi будзе яшчэ, невядома.

 

I здаецца, зусiм не бывала цяпла,

Толькi боль i душэўныя мукi.

А якая калiсьцi пагода была:

Палкасць сэрца, пяшчотныя рукi.

 

Як ў каханне халодная восень iдзе,

Душа цяжка сумуе i плача,

Восень насцеж адчынiць вароты бядзе,

Пакiдае iмгненна удача.

 

Пройдзе восень, вясновы зноў вернецца час,

Калi восень ў каханне прыходзiць,

Як душэўны агонь прагарэў i пагас,

Зноўку вогнiшча цяжка разводзiць.

 

17.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1086     АСЕННIЯ ДАЖДЖЫ

 

Нялёгка на душы ад адзiноты,

Не растрывожыць сэрца каб бядзе,

Не трэба адмаўляцца ад нагоды

Паслухаць, як асеннi дождж iдзе.

 

I пройдуць нечаканыя маркоты,

Уважлiва як слухаць кропель стук,

Ў мелодыю складацца будуць ноты,

Бо ў музыцы дарэчны кожны гук.

 

Чароўна кроплi шамацяць па лiсцях,

I надта звонка ў шыбы вокан б'юць,

Заўсёды з адзiноты будзе выйсце,

Калi паслухаць, як дажджы пяюць.

 

Асеннiя дажджы! Iх вельмi многа,

I здатны ўзапар шмат гадзiн iсцi,

Ды ў радасцi жыццёвая дарога,

Ў дажджы як можаш музыку знайсцi.

 

Няхай iдзе асеннi дождж паволi,

Калi ад кропель музыка гучыць,

Не прыйдзе скруха цяжкая нiколi,

Дождж здольны радасць сэрцу падарыць.

 

18.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1096     ДАВОЛI  ВОСЕНI

 

Як малако, над поплавам туман,

I восень ужо нават не ў дарозе,

Прырода набыла асеннi стан,

Як гаспадыня, восень на парозе.

 

Хоць лета вабiць, восень ўсё ж прыйшла,

I будзе непадзельна гаспадарыць,

Сумёты з жоўтых лiсцяў намяла,

Марозiк першы хутка ўжо ударыць.

 

Мiж летам i зiмою на мяжы

Хаду спынiла восень залатая,

Хаця туга пануе у душы,

Як вецер з дрэў ў гразь золата скiдае.

 

Але тугу ў душу пускаць дарма,

Хоць восень залатая не заўсёды,

Наперадзе суровая зiма,

Яна падорыць значна болей шкоды.

 

Як вельмi кепскi час сустрэў ў жыццi,

Не трэба надта сумаваць нiколi,

Бо можа яшчэ горшы ўраз прыйсцi,

Зiмы не трэба, восенi даволi.

 

24.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1097     АСЕННЯЯ РАДАСЦЬ

 

Павольна, нiбы нехаця, ўзыходзiць сонца,

Праз хмары не праходзяць прамянi,

Густы туман кладзецца ранкамi бясконца,

Асеннiя ужо насталi днi.

 

Калi i свецiць сонца, вельмi не сагрэе,

Становiцца халодна, як ўначы,

Ад халадоў ў душы турбота хутка спее,

Але цяпло прыемна зберагчы.

 

Душы зусiм тугi не трэба i турботы,

Заўжды бывае восень залатой,

Хай горкi час мiне, i скончацца маркоты,

Папесцiць суцяшэнне i спакой.

 

Ласкавей значна ў небе сонейка засвецiць,

Дыван пад ногi ляжа залаты,

I стане, як вясной, цудоўна жыць на свеце,

Як ў светлыя юнацкiя гады.

 

Умовы зменяцца, душа да iх звыкае,

Ды пачакаць патрэбна пэўны час,

Яшчэ даць радасць ў змозе восень залатая,

Заўчасна толькi каб запал не згас.

 

24.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1122     БАБIНА ЛЕТА

 

Мець лета добра восенню заўсёды,

Калi пранеслiсь птушкай халады,

Чароўны падарунак ад прыроды

Даецца позняй восенню заўжды.

 

Завецца лета бабiным чагосьцi,

Яно – нiбы другая маладосць,

З'яўляецца на час кароткi ў госцi,

На восень трохi каб паменьшыць злосць.

 

Ды ноччу халады, хоць ўдзень i лета,

Кладзецца ранкам ў поплавах туман,

Але цяплом яшчэ душа сагрэта,

Хоць лета – неапраўданы падман.

 

Да восенi хутчэй каб прывыкалi,

Хоць непагадзь дадасць душэўных ран,

Ды восень крочыць, бо яе чакалi,

I холад будзе, як звычайны стан.

 

Ўраз лета, сэрцу любае, праходзiць,

Цяпла у лета бабiна няма,

Хаця цяпло яно на час прыводзiць,

Няўмольна наблiжаецца зiма.

 

11.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1127     МАЯ КРЫНIЧКА

 

Стаў прад крынiчкай на каленi

I нахiлiўся, з прагай п'ю,

Гляджу няспынна ў захапленнi,

Кранае цуд душу маю.

 

Вада бяжыць i серабрыцца,

Ды на каменьчыках журчыць,

Прыемна, калi ёсць крынiца,

Каб часам прагу пагасiць.

 

Люблю крынiчкай мiлавацца,

I слухаць цiхi яе спеў,

Над ёй цудоўна нахiляцца,

Ў яе бясконца б я глядзеў.

 

Яна дае душы уцеху,

Натхненне здатна падарыць,

Прыемна вельмi чалавеку

З сваёй крынiчанькi папiць.

 

Чароўная мая крынiца!

Я ёй бясконца даражу,

Зусiм няма чаго журыцца,

Бо шчасце льецца мне ў душу.

 

14.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1134     ОСЕНЬ ЛЮБВИ

 

Зажгла свои пожары осень,

Но хмур и грустен небосвод,

Закрыли тучи в небе просинь,

И непрерывно дождь идёт.

 

Бьют капли, словно в бубен, в стёкла,

И неприметной стала даль,

Листва упавшая намокла,

В душе тревога и печаль.

 

Краса осенняя увяла,

И днём от туч свинцовых тьма,

Осталось дней дождливых мало,

Снег скоро высыпет зима.

 

Теперь я вспоминаю лето,

Ушла прекрасная пора,

Душа теплом была согрета,

Хотя не нравилась жара.

 

Нет в мире ничего дороже

Любви высокой и святой,

В любовь приходит осень тоже,

Лист опадает золотой.

 

18.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1135     РОЗНЫ ШЛЯХ

 

Туман над поплавам, як вата,

Не бачны нават i стагi,

I на душы халаднавата,

Бо на яе лёг цень тугi.

 

Тугi ўжо аб мiнулым леце,

Бо хутка, ўраз яно прайшло,

Як добра, калi сонца свецiць,

Душы кранаецца цяпло.

 

Было дзён радасных багата,

Ды ўсё мiнае у жыццi,

Ёсць буднi, а не толькi свята,

Патрэбна розны шлях прайсцi.

 

На iм не раскiданы ружы,

Хоць яны здатны укалоць,

Але, калi душою дужы,

Нягоды вытрымае плоць.

 

Туман над поплавам, ды годзе,

Ў душу пускаць не трэба слёз,

Не выключыць, што пры нагодзе

Спаткае холад i мароз.

 

19.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1159     ЗАЛАТОЕ I ЗЯЛЁНАЕ

 

Стаяць бярозкi залатыя,

Бо восень позняя прыйшла,

Часы ужо мiнулi тыя,

Зялёнай крона як была.

 

Жыццё магутна вiравала,

Ад буйнай маладой красы,

Ды восень позняя чакала,

Убрала ў золата лясы.

 

Прыгожыя, ды не жывыя

Увосень жоўтыя лiсты,

Бо лепш зялёныя, прастыя,

Лiст не жыццёвы залаты.

 

Так i ў жыццi, калi зялёны,

Нiколi золата няма,

Затое у жыццё ўлюбёны,

Жыццё без золата дарма.

 

А калi золата ўжо маеш,

Амаль няма жыццёвых сiл,

Зялёны час свой ўспамiнаеш,

Бо золата – шлях да магiл.

 

30.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1173     ХАЙ ПРОЙДЗЕ ЗIМА

 

Зiма прынесла сцюжу i сумёты,

Спаткалiсь вельмi цяжкiя часы,

Не лепшыя часы жывой прыроды,

Ды радасна ад снежаньскай красы.

 

Мяцелiца пяе шмат калыханак,

Снег пухкi раскiдае па зямлi,

Як казачны, цудоўны зiмнi ранак,

Вакол абрусы белыя ляглi.

 

Прыгожа вельмi, ды лютуе сцюжа,

Як звар'яцелы, уначы мароз,

Старэнькая патрэскалася груша,

Пупышкi цалкам змерзлi у бяроз.

 

Прыгожа надта, ды не да спадобы.

Снег i марозы. Шкодзяць ўсiм яны,

Iх трэба перажыць, як час хваробы,

Краса, але чакаюць ўсе вясны.

 

Хоць прыгажосць ёсць, ды душа астыла,

I ў ёй цяпла нi кропелькi няма,

Аб шчасцi каб душа загаманiла,

Няхай мiне ў ёй лютая зiма.

 

9.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1176     ЧАРОЎНАЯ ЗIМА

 

Зiмовы лес, якое дзiва!

Бо непаўторны каларыт,

Ў акне змяняецца iмклiва

За краявiдам краявiд.

 

То сосны крочаць залатыя,

Ў iх шапкi снегу на галлi,

Пасля бярозкi маладыя,

Што лiст яшчэ не аддалi.

 

Снег белы, жоўты лiст бярозы

I зелень летняя сасны –

Нiбы паўднёвыя мiмозы

Цi ў колерах вясёлкi сны.

 

Чароўны лес i хвоi слёзы,

Калi глядзець на iх праз шкло,

Як не гнятуць душу марозы,

I снегам як не замяло.

 

Чароўная зiма заўсёды,

Як ранкам праз акно гляджу,

Але яна наробiць шкоды,

Бо ахалоджвае душу.

 

9.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1191     ЗБЕРАГАЦЬ ДАРМА

 

То ляжыць снег, то хуценька растане,

Ў надвор'i ўсё стабiльнасцi няма,

Душа таму ў нявызначаным стане,

Няхай хутчэй бы крочыла зiма.

 

Ды не iдзе яшчэ зiма, i восень

Нiяк не хоча уступiць мяжу,

Хоць сонейка няма, i знiкла просiнь,

Ды i марозы не гнятуць душу.

 

Скiдаюць лiсце жоўтае бярозы,

Хоць не зiма, цяпла больш не вярнуць,

Хай лепш пачнуцца лютыя марозы,

Каб стан незразумелы не цягнуць.

 

Зiма ў душу прыйдзе абавязкова,

Ў каханнi як нявызначаны стан,

Дапамагчы хоць восень i гатова,

Цяпла ў яе няма, адзiн падман.

 

Прайшла вясна, i скончылася лета,

Мiнае восень, хутка ўжо зiма,

Ды цяжка называць каханнем гэта,

I зберагаць яго зусiм дарма.

 

15.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1214     ЖИЗНЬ

 

Слетает жёлтый лист с берёз,

И красный лист роняют клёны,

На них сияли капли рос,

Был величавым лист зелёный.

 

Гордился он собой вчера,

Сиял, как бриллиант в короне,

Пришла тревожная пора,

И лист не нужен больше кроне.

 

Упала до нуля цена,

У жизни ведь конец суровый,

Но за зимой грядёт весна,

И лист у кроны будет новый.

 

А старый красно-золотой

Не нужен и достоин тленья,

Так бесконечной чередой

Идут из жизни поколенья.

 

Приходят в жизнь с надеждой все,

Гордятся красотой и силой,

И мудростью во всей красе,

Но жизнь кончается могилой...

 

23.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1241     ВЯСНОВЫЯ СНЫ

 

Зiма, а сэрцу хочацца вясны,

Хутчэй каб абудзiлася прырода,

Травы зялёнай i цяпла ахвота,

Вясновыя таму я бачу сны.

 

Спаткае радасць, хоць вакол зiма,

Бо ў снах усё утульна i прыгожа,

Сагрэць душу сон вабны дапаможа,

Вясновых сноў жадаю нездарма.

 

Шмат кветак на зялёных дыванах,

Сны здатны рэчаiснасць перайначыць,

Прыемна вышыню нябёс пабачыць,

Узнёсла быць зiмой ў вясновых снах.

 

Вясна чаруе кветкамi мяне,

Хаця зiмой прыгожа i цудоўна,

Але вясны мне хочацца ўсё роўна,

Пакуль зiма, пабачу яе ў сне.

 

Як хораша, што здатны снiцца сны!

Ў цудоўнай казцы можна апынуцца,

Ды ранак ўжо, прыходзiцца прачнуцца,

Пагасцяваць прыемна мне ў вясны.

 

5.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1288     ЦУДАДЗЕЙНЫ РЭЦЭПТ

 

Навала хутка наляцела,

Жахлiвы цяжкi час прыйшоў,

Падняўся вецер скажанела,

Галлё ламае у дубоў.

 

Лiсты пасыпалiсь з бярозы,

Парастрапалася кара,

I мiмаволi льюцца слёзы,

Не вельмi лёгкая пара.

 

I шум стаiць, i лямант чутны,

Не ўратавацца ад бяды,

Ад болю стогне дуб магутны,

Бярза плача, як заўжды.

 

I, незалежна, вiнавата

Цi толькi, як заўжды, права,

Ахвяр ў навалу небагата:

Пад ветрам хiлiцца трава.

 

Таксама i ў скандал сямейны,

Сябе каб цалкам захаваць,

Рэцэпт ёсць вельмi цудадзейны:

Заўсёды лепей памаўчаць.

 

21.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1302     МАКIЯЖ

 

Паглядзiш: якое дзiва!

Звонку – толькi белы снег,

Вады ўсе зiма закрыла,

Нi адзiн не бачны грэх.

 

Дзе калдобiна, дзе яма,

Ўсё схавала ў снег зiма,

Шлях бяжыць чароўны прама,

Перашкод зусiм няма.

 

Наваколле – нiбы казка,

Як зiмою паглядзець,

Бо для вока – толькi ласка,

Краса сэрца здатна грэць.

 

Ды зiма калiсьцi пройдзе,

I вадой збягуць снягi,

Мiмаволi кожны знойдзе

Усе вады i грахi.

 

Як ляжыць на твары пудра,

Маску каб не пакахаць,

Мабыць, будзе вельмi мудра

Макiяж прасiць змываць.

 

30.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1373     НЕ ТРЭБА РАН

 

Бяжыць смала з параненай сасны,

Прыгожыя бурштынавыя слёзы,

Ад ран галосяць сосны не адны,

Льюць сок дубы i клёны, i бярозы.

 

Стан радасны, калi няма пагроз

Ад небяспечнай i балючай раны,

Iначай не пазбегнуць горкiх слёз,

Бо вабны лёс становiцца паганым.

 

Калi у дрэва ранена кара,

Гаручая сляза з яго збягае,

Ў душу як прыйдзе горкая пара,

Слязамi вочы шчодра напаўняе.

 

Калi спаткае чорная бяда,

Нiбы крумкач вакол бясконца кружыць,

Сляза збягае хутка, як вада,

Душу агонь пячэ i спёкай сушыць.

 

Душы увагi трэба i цяпла,

Ёй шкодзяць ураганы i марозы,

Душа заўжды каб радаснай была,

Ёй ран не трэба, каб не беглi слёзы.

 

4.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1384     ПОЗДНЯЯ ОСЕНЬ

 

Плачет по лету набат,

Всё ведь проходит когда-то,

Тихо шуршит листопад,

Грязь убирается в злато.

 

Было на сердце тепло

И для души вдоволь света,

Дивное время прошло,

В вечность отправилось лето.

 

Непогодь лишь впереди,

Ветер задует ревучий,

Будут печалить дожди,

Небо затянется в тучи.

 

В душу поселится грусть,

В жизни добавится прозы,

Осень приходит, и пусть,

Будут снега и морозы.

 

Осени поздней не рад,

Время чудесное снится,

Плачет по лету набат,

Нужно с судьбой примириться.

 

8.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1419     КРУЖАЦЦА СНЯЖЫНКI

 

Кружацца ў танцы сняжынкi,

Нiбы пялёсткi, ляцяць,

Пазамятала сцяжынкi,

Ды нам прыемна гуляць.

 

Вось i да нас прыйшло свята,

Час цяпер наш залаты,

Падае снежная вата,

Нiбы снягурачка, ты.

 

Шчасцем напоўнiлiсь душы,

З iм да нас радасць прыйшла,

Шчокi твае – нiбы ружы,

Ў сэрцы хапае цяпла.

 

Сцюжа занадта злуецца,

Ды не iмкнемся дамоў,

Наша сцяжыначка ўецца,

Грэе нам сэрца любоў.

 

Будзем iсцi без замiнкi,

Шчасце пяшчотна кахаць!

Кружацца ў танцы сняжынкi,

Буду цябе цалаваць.

 

19.02.1996

 

Home Page     Змест

 

1447     ХАЛАДЫ

 

Калi сонейка дасць сабе волю,

Цеплыня каб вярнулася зноў,

Каб вясною ўжо болей нiколi

Не было у душы халадоў?

 

Халады, халады, халадочкi!

Я нi кроплi па вас не тужу,

Ад мяне вы iдзiце у прочкi,

Няхай сонейка грэе душу.

 

Хай вясна мая будзе прыгожай,

Мне не трэба ў душы халадоў,

Хай вясеннi прамень дапаможа

Запалiць ў маiм сэрцы любоў.

 

Дзе цяпло – там каханне i ружы,

I збягаюць вадою снягi,

Хай адтаюць на сонейку душы,

Каб знайшоўся мне мой дарагi.

 

Халады! Я ад вас так стамiлась!

Вясну шчыра прыходзiць прашу,

Каб каханне ка мне прытулiлась

I цяплом адагрэла душу.

 

17.03.1996

 

Home Page     Змест

 

1448     ДАСЦЬ АДКАЗ?

 

Холад, снягi i сумёты,

Сэрцу прытулку няма,

Цяжка душы ад маркоты,

Вельмi абрыдла зiма.

 

Сонейка ўпарта чакаю,

Каб растапiць ў душы лёд,

Можа, вясной пакахаю,

Пройдзе час цяжкiх нягод.

 

Холад ў душы – як навала,

Хочацца трошкi цяпла,

Дзесьцi вясна заблукала,

Хай бы хутчэй надышла.

 

Ныюць сардэчныя раны,

Грудзi верадзяць да дна,

Знойдзецца можа каханы,

Слушны адказ дасць вясна.

 

Сонца пачне падымацца,

Змые зiмовую ржу,

Хочацца мне закахацца,

Радасць каб ўзнесла душу.

 

18.03.1996

 

Home Page     Змест

 

1450     ЗАЎЖДЫ СОНЦА

 

Не прыходзiць вясна, не прыходзiць,

Красавiк, а ляжыць яшчэ снег,

Па-за хмарамi сонейка ходзiць,

Таму ён ручаямi не збег.

 

Палi белыя, нiбы у лютым,

Завiруха часамi мяце,

Ў душы сум, як ад цяжкай пакуты,

Я гукаю вясну, хай iдзе.

 

I цяплом мне душу адагрэе,

Вельмi цяжка працягла чакаць,

Хай каханне, нарэшце, саспее,

Бо даецца вясна, каб кахаць.

 

А пакуль дапякаюць марозы,

I не бачна iм нават мяжы,

Ды бясконцыя горкiя слёзы

Замест радасцi ў змерзлай душы.

 

Ды зiма не бывае бясконцай,

З часам знiкнуць ў душы халады,

Я хачу, каб душу грэла сонца,

Сагравала пяшчотай заўжды.

 

1.04.1996

 

Home Page     Змест

 

1494     КАБ ЗЗЯЛI ЗОРКI

 

Любыя зоркi, даўно вас не бачыў!

Неба ў хмарах было,

Свецiце вы, i таму, не iначай,

Ранiцай прыйдзе цяпло.

 

Вельмi абрыдлi бясконцыя хмары,

Шэрыя, нiбы гранiт,

Ў думках блукаюць цудоўныя мары:

Сонца i неба блакiт.

 

Вабiць красой непаўторнай сузор'е,

Чыстае неба, як шкло,

Надта ўплывае на настрой надвор'е,

Ласку даруе цi зло.

 

Доўга цудоўным надвор'е як будзе,

Радасць дае без мяжы,

Але мацнейшы уплыў робяць людзi:

Настрой ствараюць ў душы.

 

Хочацца, каб не сустрэўся час горкi

I не прыводзiў бяды,

Каб ў нашых душах i сонца, i зоркi

Ззялi бясконца заўжды.

 

27.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1501     ДОБРАЕ НАДВОР'Е

 

Надоўга пахавалiся сузор'i,

Блакiту ў небе ўдзень няма нiдзе,

Прырода пераблытала надвор'е,

Бясконца толькi нудны дождж iдзе.

 

Павiнна лета быць, пачаўся жнiвень,

А сыпле дождж, канца яму няма,

То мукасей, а то няшчадны лiвень,

Хаця пагода трэба для жнiва.

 

Надвор'е нiбы над людзьмi смяецца,

Хоць лета, ды чамусьцi халады,

Цяпла няма, i нават не сагрэцца,

Так летам адбываецца заўжды.

 

Амаль так i ў жыццi праходзiць лета,

Бо халады паблытаюць мяжу,

Таму каханню песня не дапета,

Магчымасцi няма сагрэць душу.

 

А хочацца мець добрае надвор'е,

Хай нават часам нудны дождж iдзе,

Але, ўначы каб бачылiсь сузор'i,

I сонейка свяцiла кожны дзень.

 

7.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1514     НЕ МОЖАМ РАЗВIТАЦЦА

 

Зоркi ў небе i зоркi ў вадзе,

Ноч кахання забыць немажлiва,

Салавей сваю песню вядзе,

Ды ляцiць час цудоўны iмклiва.

 

Як люстэрка, у рэчцы вада,

Ветрык спiць, дзьмуць зусiм не бярэцца,

Цiшыня хваль не хоча гайдаць,

Гулка сэрца ўлюбёнае б'ецца.

 

Першы раз я яе цалаваў,

Вакол цiша, ў душы хваляванне,

Па-сапраўднаму, ўрэшце, пазнаў,

Што зрабiць з людзьмi здатна каханне.

 

Я кахаю, кахае яна,

Нас каханне па беразе водзiць,

Зоркi ў рэчку спусцiлiсь да дна,

Ноч мiнула, i ранак прыходзiць.

 

Зоркi ў небе пагаслi зусiм,

Сонца кiнула чырвань прыгожа,

Крочыць ранак, а мы ўсё стаiм

I нiяк развiтацца не можам.

 

16.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1569     ЧАС СМЯЕЦЦА

 

Зноўку золата ў лiсцях бярозы,

I над поплавам ранкам туман,

Хутка першыя прыйдуць марозы,

У прыроды асеннi ўжо стан.

 

Зменiць выгляд свой ўсё дакарэнна,

Бо працэсу нiяк не стрымаць,

А наперадзе рэзкая змена,

Ўжо былое не ўдасца пазнаць.

 

Надта жорсткi закон у прыроды:

Вельмi ўзнёсла жыццё пачынаць,

Час няўмольны падарыць шмат шкоды,

Што ўраз рэквiем сумны спяваць.

 

Так i старасць спынiць немажлiва,

Не пазнаць, што красуня была,

Восень выгляд змяняе iмклiва,

Калi нават зiма не прыйшла.

 

Над красой час нахабна смяецца

I бязрадасным робiць жыццё,

Але трэба к яму прыцярпецца:

Старасць лепш, чым хада ў небыццё.

 

1.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1570     ВОСЕНЬ У СЭРЦЫ

 

На палях засталась толькi пожня,

Дагарае агонь у рабiн,

Залаты лiст спадае апошнi,

На душы кепска, бо я адзiн.

 

Разбурылась няшчадна каханне,

Сум нястрымны бушуе ў душы

I асенняй пары адчуванне,

Вельмi шкода вясны без мяжы.

 

Збажына паднялась i рунела,

Напаўнялась надзеяй зямля,

I каханне ў душы зiхацела,

Ты сказала, што будзеш мая.

 

А цяпер недарэчным ўсё стала,

Быццам любай вясны не было,

Толькi пожнi ў каханнi мне мала,

Хоць калоссе нядрэнным расло.

 

Час iдзе, ўсё няшчадна руйнуе,

Так кахаць мне хацелась адну!

Восень ў сэрцы. Калi ўжо адчую

Я другога кахання вясну?

 

3.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1579     АСЕННЯЕ ШЧАСЦЕ

 

Перагарнуў жыццёвую старонку,

Бо восень залатая ўжо прыйшла,

Хаця яна ўсё памяняла звонку,

Але журбу ў душу не прывяла.

 

Сабрана цалкам збожжа залатое,

Прынеслi ураджай мае сады,

Сваю я восень дзякую за тое,

Што маю ўсё, як меў i малады.

 

Хоць дзень кароткi, сонца ходзiць нiзка,

Бо маладыя скончылiсь гады,

Але зiма яшчэ не вельмi блiзка,

I радасць маю ад жыцця заўжды.

 

I што, як жоўтым стаў ўжо лiст зялёны?

Час пройдзе, яшчэ чырвань прынясе,

Ў жыццё таксама, як вясной, ўлюбёны,

Шмат добрага i ў восеньскай красе.

 

Хоць ведаю, зiма настане з часам,

Чырвоны лiст пад ногi упадзе,

Мы па жыццю iдзем з каханай разам,

Таму да шчасця восень нас вядзе.

 

8.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1582     НОВАЕ ЛЕТА

 

Так мiнулага лета шкада!

Восень золата кiнула ў кроны,

А ў душы i журба, i бяда,

Да спадобы мне больш лiст зялёны.

 

Хутка звонкае лета прайшло,

I хоць восень стаiць залатая,

Адчування цяпла не было,

Моцны вецер лiст жоўты зрывае.

 

I сумуе аб леце душа,

Ў небе часам з'яўляецца просiнь,

Але пройдзена лета мяжа,

I наперадзе нудная восень.

 

Звыкнуць цяжка да новых умоў,

Холад нiшчыць натхненне паэта,

Таму ў сэрцы палае любоў

Да чароўнага любага лета.

 

Яшчэ лета пайшло назаўжды,

Хоць прыемнасць душа ўспамiнае,

Пройдзе час i журбы, i бяды,

Душа новага лета чакае.

 

9.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1610     ЛЕПЕЙ ВЯСНА

 

Вераснёвыя днi, часам лета цi восень,

Ў небе цяжкiя хмары i дождж, як з вядра,

Або сонейка ззяе ў бясконцую просiнь,

Павуцiнне ў нябёсах ляцiць з серабра.

 

Пачалiсь вакол змены, вiруе навала,

Цяпло знiшчыць няшчадна дашчэнту зiма,

Заўжды восень ў жыццi нясе болю нямала,

Ад змарнення нiдзе абароны няма.

 

Як ў душы нечакана з'яўляецца холад,

Пэўна, лютую сцюжу патрэбна чакаць,

Калi нават душой надта моцны, як волат,

Вельмi цяжка бяду у жыццi сустракаць.

 

Калi верасень крочыць ў адносiны, шкода,

У прыродзе ён золата сыпле ў лясы,

Але сэрца турбуе благая пагода,

Бо ў душы значна менш застаецца красы.

 

У адносiнах вабiць чароўнае лета,

Ды найлепей вясну ўсё жыццё зберагаць,

Для кахання вясна – найвышэйшая мэта,

Для душы цяжка восень ў жыццi сустракаць.

 

21.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1618     АСЕННIЯ ДАЖДЖЫ

 

Няўтульна на душы: дажджы iдуць

I стукаюць па шыбах i па даху,

Трывожную няўпэўненасць нясуць

I часам нават наганяюць страху.

 

Прырода адчуваецца душой,

I быць iначай нават не павiнна,

Бо створана жыццё на свеце ёй,

А мы – яе маленькая часцiна.

 

Ўсё звязана ў адзiнстве на Зямлi,

Мы гэту сувязь адчуваем значна:

Як компас, рэагуем на палi,

Хоць простым вокам iх зусiм не бачна.

 

Барометр асабiсты у душы,

Працуе без памылак ён нязгасна,

Паказвае надвор'е у мяжы

Памiж адзнакай «пахмурна» i «ясна».

 

Асеннiя працяглыя дажджы,

I настрой ад iх пахмурны бясконца,

Было каб ясна, хочацца душы,

Каб дождж прайшоў, заззяла ярка сонца.

 

25.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1637     IСНАСЦЬ ПРЫРОДЫ

 

Прырода натхненне дае для паэтаў,

I тэмы бясконца дае,

Яна адкрывае шмат дзiўных сакрэтаў,

Багата iх ёсць у яе.

 

К прыродзе душою паэт дакрануўся,

I ў вынiку будуць вершы,

Бо голас прыроды адразу пачуўся,

Выразна гучыць ён ў душы.

 

Прырода, Вялiкая Мацi-Прырода!

Паэт каб заўжды пiсаць мог,

Ёй скарбаў натхнення нiколi не шкода,

Бо ў ёй адчуваецца Бог.

 

Паэты па духу язычнiкi былi,

Шляхi да прыроды вялi,

I веру ў прыроду сваю баранiлi,

Што першай была на Зямлi.

 

Язычнiцтва – самая першая вера,

Калi душой моцна знямог,

Дасць настрой заўжды да пыроды давера,

Прырода – сам праведны Бог.

 

29.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1641     ТРЭБА ЛЮБIЦЬ

 

Здавалась мне, што цяга да прыроды

Нясе ў душу чароўнае цяпло,

З такiм цяплом рабiць не будзеш шкоды,

З такой душой чынiць не будзеш зло.

 

Пераканацца меў цяпер нагоду,

Што толькi людзi з добраю душой

Iдуць, каб мець натхненне, на прыроду,

Бо душы iх падобны вельмi ёй.

 

Адны з дабром i ласкаю заўсёды,

Бо толькi радасць хочуць атрымаць,

А iншыя – згубiцелi прыроды,

Ахвочыя без сэнсу ўсё знiшчаць.

 

Прырода баранiць сябе не можа,

Ў руiнах шмат зямлi ужо ляжыць.

Хто ў цяжкi час няшчаснай дапаможа,

Бо без яе не здатны людзi жыць?

 

Паводзiць трэба нам сябе iначай,

Каб боль безабароннай не рабiць,

Прыйшоў час скрухi, i прырода плача,

Яе не нiшчыць трэба, а любiць.

 

29.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1673     ВАЙНА З ПРЫРОДАЙ

 

Ў цывiлiзацыi з прыродаю вайна,

Руйнуе ўсё i чынiць безлiч шкоды,

Жывёл дагэтуль сотнi знiшчыла яна,

Час прыйдзе – i пачне знiшчаць народы.

 

Мы свет гвалтуем, што гадуе хлебам нас,

Ўвесь час жывем з прыродаю не ў згодзе,

Даўно вядзем вайну, але здарыцца ўраз:

Не зможа аднавiцца асяроддзе.

 

Мы п'ем цяпер ўжо надта брудную ваду,

Прымаем з ежай цяжкiя металы,

Сабе гатуем непапраўную бяду,

Пазбегнуць не удасца нам навалы.

 

I мiрны атам зараз вораг наш павек,

Ужо з бутэлькi выпусцiлi Джына,

Не зможа вытрымаць такое чалавек,

Закладзена пад светам смерцi мiна.

 

Хоць зразумела, што бяда чакае ўсiх,

Але дзяржавы не знаходзяць згоды,

Братоў малодшых многiх знiшчылi сваiх,

Чакае доля горкая народы.

 

7.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1696     ДУША ПАЭТА

 

Хто не паэт, але паэт ў душы,

Прыроду вельмi тонка адчувае,

Не пiша хоць лiрычныя вершы,

Ды, як з жывой, з прыродай размаўляе.

 

Жывое трэба пiльна зберагаць,

Для добрых душ – закон такое крэда,

Прыроду не жадае той знiшчаць,

Ў чыiх грудзях жыве душа паэта.

 

Прыемна, калi дрэвы – як сябры,

Ў жывыя кветкi шчыра закаханы,

Прырода не баронiцца – бяры,

Яна дазволiць, калi з ёй рахманы.

 

Мы разам утваралiсь на Зямлi,

Аднолькавыя ўсiм былi умовы,

Ўсе для жыцця на белы свет прыйшлi:

I людзi, i раслiны, i жывёлы.

 

Прыроду трэба палка шанаваць,

Высокая i радасная мэта,

Цудоўна з ёй пяшчотна сябраваць,

Прыемна, як ў грудзях душа паэта.

 

11.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1775     ХУТКА ВЯСНА

 

Ў жахлiвы стан прыйшла прырода:

Лiст залаты ужо апаў,

Сырая хмарная пагода,

Дыван цудоўны чорным стаў.

 

Няма дзе супынiцца воку,

Галлё – як могiлак крыжы,

Ўжо да зiмы не болей кроку,

I сум бясконцы на душы.

 

Зiма абрусам бруд закрые,

Схавае ўвесь асеннi грэх,

Але пакуль што сэрца ные,

Дасць радасць толькi першы снег.

 

Маю душу гняце нудота,

Былой красы зусiм няма,

Абрыдла восень, i ахвота,

Каб надыходзiла зiма.

 

Хаця зiма душу не грэе,

Затое радасць ёсць адна,

Душа знайсцi яе умее:

Зноў хутка вернецца вясна.

 

31.10.1996

 

Home Page     Змест

 

1777     ВИШНЯ

 

Алеют ярко вишен кроны,

Хотя недавно отцвели,

У жизни жёсткие законы,

Уж осень видится вдали.

 

Весна волшебная прельщала,

Встречались радость и успех,

Но дней счастливых было мало,

И лёг под ноги цвета снег.

 

Прошли весенние метели,

Упала на землю фата,

И только вишни зеленели,

Ведь так случается всегда.

 

О вишнях трудные заботы

С дождём и засухой в борьбе,

В мечтах окончились полёты,

Не время думать о себе.

 

Когда-то крона была пышной,

Дала ей красоту весна,

Давно с неё собрали вишни,

Теперь печалится одна.

 

1.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1799     ДЗЕНЬ У ДУШЫ

 

Чорная, як сажа, бездань ночы,

Дзень чарговы цяжка мне чакаць.

Калi ён ужо расплюшчыць вочы

I душу пачне абаграваць?

 

Бо здаецца, будзе ноч бясконца,

Як спакой душэўны зберагчы?

Кепска для душы не бачыць сонца,

Халады пякуць яе ўначы.

 

Без кахання душы халадзеюць,

Трэба ясны дзень, яго цяпло,

Бо трываць ноч душы не умеюць,

А святла даўно ўжо не было.

 

I душа стамiлась ад чакання,

Халадамi снегу намяло,

Хочацца пяшчотнага кахання,

Каб хутчэй, жаданае, прыйшло.

 

Няхай дзень свае расплюшчыць вочы,

I адсуне халадоў мяжу,

Стане вельмi добрым лёс дзявочы,

Сонейка як свецiць у душу.

 

6.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1801     ГРОНКI КАЛIНЫ

 

Першы позiрк, няхай самы меткi,

Не бывае праўдзiвым заўжды:

У калiны нязграбныя кветкi,

Ды затое якiя плады!

 

Каб чароўнасць жанчыны пабачыць,

Не рабiць трэба хуткiх высноў:

З часам можна цуд дзiўны адзначыць,

Як душу зафарбуе любоў.

 

Ад кахання душа расцвiтае

I дае целу велiч красы,

Хто аддана пашчотна кахае,

Той пазнаў прыгажосцi часы.

 

Хто кахае трывала няспынна,

Целам той i душой малады,

Як калiна, квiтнее жанчына,

Не замiнка каханню гады.

 

Вабяць вока чырвоныя гронкi,

Здатны там яны толькi палаць,

Падыход да кахання дзе тонкi,

Калi ўмеюць пяшчотна кахаць.

 

7.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1802     РАЗВIТАННЕ З КАХАННЕМ

 

Дагарэлi кастры на рабiне,

Знiкла яркая чырвань калiн,

I ад сцюжы душа цяпер стыне,

Ўсё таму, што застаўся адзiн.

 

Адзiнота ў душы, адзiнота,

Стыне ў жылах ад холаду кроў,

Як вясною, кахання ахвота,

Не магу аднавiць яго зноў.

 

Восень цалкам галлё агалiла,

Пагас чырванi зорны пажар,

Масты сцюжа ў кахання спалiла,

Знiк бясследна пяшчоты нектар.

 

Надта цвету вясновага шкода,

Не прынесла каханне пладоў,

Час мiнуў, адышла асалода

I расчуленасць ў сэрцы ад слоў.

 

Душу болей не грэе каханне,

Сталi бляклымi гронкi рабiн,

Бо з пачуццем прайшло развiтанне,

Бо застўся без любай адзiн.

 

7.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1816     БЯСКОНЦАЯ ВЯСНА

 

Была халоднаю вясна,

Пасля – халаднаватым лета,

Ды восень, як ў чароўных снах,

Занадта цёплая за гэта.

 

Ўжо лета бабiна прайшло,

I з дрэў зляцела пазалота,

Ды разлiваецца цяпло,

Для сэрца мець яго ахвота.

 

Хай хутка замятуць снягi,

Бо час няўмольны ды iмклiвы,

Але ў душы няма тугi,

Хоць восень – вырастаюць крылы.

 

I надта цёпла, як вясной,

Для шчасця – добрая прыкмета,

Прыемна мне заўжды з табой,

Бо сагравае рэха лета.

 

Каханне песцiць мне душу,

Вясна ў ёй доўжыцца бясконца,

Адсуне восенi мяжу,

Хоць вельмi нiзка ходзiць сонца.

 

13.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1830     ЖЫЦЦЁ ЗАЗЗЯЕ

 

Пажар вабны восень запалiла:

Золата i чырвань, любы час!

Казка разгарнула вакол дзiва,

Ды шкада, бо цыкл жыццёвы згас.

 

Золата i чырвань – вельмi мала,

Дараваць каб радасць для душы,

Колькi б дрэва лiст не пратрымала,

Ападзе ўсё роўна, ён чужы.

 

Чаранкi пупышкi захавалi,

Хоць ў пялёнках кволыя яны,

Для бяспекi лупiну прыдбалi,

I чакаюць радаснай вясны.

 

Доўжыцца такi парадак звыклы:

Хто пражыў – iдзе у небыццё,

Замкнутае кола робяць цыклы,

Так трывае вечнае жыццё.

 

Лiст зялёны цягнецца да неба,

Ды калi асеннi час прыйшоў,

Памiрае, шкадаваць не трэба:

Праз яго жыццё заззяе зноў.

 

17.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1870     НЕБА Ў ЗОРКАХ

 

Як ад патолi неба ў зорках,

I шчасце лёс даў шанц пазнаць,

Бывае горкае не горка,

Памылкi можна дараваць.

 

Ды часта ў небе толькi хмары,

I зорак доўгi час няма,

Патоля вабiць толькi ў мары,

Ў жыццi чакаць яе дарма.

 

Мо горш i не здарыцца долi,

Як шчасце ў мары цэлы час?

Ды ява часта без патолi,

Хаця запал душы не згас.

 

Бясконцае перажыванне

Ўначы i нават часам ўдзень,

Замест сапраўднага кахання

Iснуе яго кволы цень.

 

Не можа нават быць гаворкi,

Найлепей – шчасце атрымаць,

Бяда, калi не ззяюць зоркi,

I ў хмарах прыйдзецца кахаць.

 

5.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1879     МАЛЫЯ I ДАРОСЛЫЯ

 

Вясною ранняй дрэўцы пасадзiў

Ў гародчыку, ля вокан, каля хаты,

Iх даглядаў i песцiў, i любiў,

I радасцю даволi быў багаты.

 

Бярозкi там раслi i быў дубок,

Як распусцiлi першыя лiсточкi,

Любiў глядзець на iх малы сынок,

Са мной iх разам даглядалi дочкi.

 

Як дрэвы выраслi, кiдалi чорны цень,

Ён дакучаў працяглы час бясконца,

Хоць на двары быў вельмi светлы дзень,

У хаце не было нiколi сонца.

 

Стаў паступова пiлаваць сукi,

Бо дрэвы шкадаваў ссякаць адразу,

Ды шчодра закрывалi дах iмхi,

Меў толькi ад дарослых дрэў абразу.

 

Падобнае здараецца ў жыццi:

Малыя даражэй ўсяго на свеце,

Ды боль прыносяць, як пачнуць расцi,

Так дрэвы робяць, робяць так i дзецi.

 

9.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1906     ЗАМЯЛI СНЯГI

 

За ноч зямля апранулася снегам,

Вецер сцюдзёны не сцiх,

I на душы адгукнуўся ён рэхам:

Кепска i цяжка ўдваiх.

 

Бо i ў грудзях затрашчалi марозы,

Хто раней быў дарагi,

Стаў выклiкаць сум i горкiя слёзы,

Стогне душа ад тугi.

 

Ўдзень было сонца, а ноччу сузор'i,

Часам дажджы хоць iшлi,

Але ў душы сапсавалась надвор'е,

Стала снягi замялi.

 

Можа нiколi ўжо снег не растане,

Будзе бясконцай зiма,

Што у душы вясна хутка настане,

I спадзявацца дарма.

 

Хай бы у небе з'явiлася просiнь,

Дождж бы пайшоў, а не снег,

Хай бы, хоць позняй, была, але восень,

Грэў каб душу шчыры смех.

 

21.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1949     ДУША I ТВАР

 

Пара цвiцення, песцiў шчасцем май,

Красу па кветках выбiраць ёсць звычка,

Здавалася, салодкi стрэну рай,

Бо, нiбы цуд, цвiла чароўна дзiчка.

 

Пунсова-белы колер вабiў зрок,

На сонцы кветкi ўзнёсла зiхацелi,

Зрабiў насустрач лёсу смелы крок,

Але пялёсткi хутка абляцелi.

 

Не прадракала яблынька бяды,

Была не горш, чым iншыя, адразу,

Але саспелi даўкiя плады,

Памылка праявiлась не адразу.

 

Вясной цвет вабiў, як чырвоны мак,

Ды не адведаў шчасця з яблык спелых,

Адчуў i водар, i цудоўны смак,

Ды яблыкi зрываў на iншых дрэвах.

 

Павiнна быць прыгожаю душа,

Каб у каханнi здзейснiлiся мары,

Адносiны раз'есцi здатна ржа,

Як пара выбiралася па твары.

 

21.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1957     ЗIМА

 

Упалi першыя снягi

Ў палях на залатыя пожнi,

Прывёў час на свае кругi:

Настаў асеннi дзень апошнi.

 

Былой красы зусiм няма,

Замест цяпла пякуць марозы,

Прыйшла бялюткая зiма,

Ссыпаюць золата бярозы.

 

I залатыя дываны

Схавалiся пад коўдрай белай,

Цяпер да будучай вясны

Улада снежнай каралевы.

 

Шмат ў белым колеры красы,

Ды снег адзiны пад нагамi,

Прыемней ў летнiя часы

Прайсцi лясамi i лугамi.

 

Каб зведаць добрага цану,

Дае прырода параўнанне,

Чакаю дзiўную вясну,

Ёй аддаю сваё каханне.

 

22.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1963     РЕКА СУДЬБЫ

 

Через леса, луга издалека,

Через поля, сады и огороды

Бежит куда-то быстрая река,

Несёт свои стремительные воды.

 

Что реку ожидает впереди:

Величие теченья иль невзгоды,

Пройдут ли в пойме летние дожди,

Чтоб мощи не утратить и свободы?

 

Но в небе бродят только облака,

И разгоняет ветер их могучий,

Мелеет полноводная река,

Спасительные не приходят тучи.

 

Идёт за жизнь суровая борьба,

Грядущее доселе неизвестно:

Пошлёт ли воду вовремя судьба,

Чтоб в берегах теченью стало тесно?

 

В судьбе неясна будущность всегда,

Что впереди: иль счастье, иль мученье,

Вдаль унесёт нас бурная вода

Или ослабнет у любви теченье?

 

23.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1967     Я ХОЧУ

 

На душе беспросветно тревожно,

Нелегко ей прожить не любя,

Находить объяснения можно,

Но нельзя убежать от себя.

 

Не уходят гнетущие мысли,

Не взлетают мечты на крыло,

На душе, словно гири, повисли,

Ей без счастья всегда тяжело.

 

Стали серыми яркие краски,

Аромат потеряли цветы,

Без желанной и трепетной ласки

Жизнь бессмысленна от суеты.

 

Дни померкли, как тёмные ночи,

Не блестит на травинках роса,

Я хочу, чтобы видели очи,

Как восход бросил луч в небеса.

 

Облака чтобы алыми стали,

И раскрасилась радуга вновь,

Чтобы мысли и чувства взлетали,

Душу чтоб наполняла любовь.

 

26.02.1997

 

Home Page     Змест

 

1979     ОСЕННИЙ СНЕГ

 

Первые осенние снежинки

Волос побелили неспроста,

Не справляю юности поминки,

О весне в душе живёт мечта.

 

Как прекрасно быть на белом свете!

Где любовь есть, счастье и мечты,

В радужном смотреть приятно свете

На леса, реку, луга, цветы.

 

Но когда не радует природа

Иль в любви отсутствует успех,

На душе бушует непогода,

Хоть виски ещё не тронул снег.

 

Ведь года для счастья не помеха,

Когда нет печали и тоски,

Нет преград для бурного успеха,

Хоть легли сугробы на виски.

 

Пусть кружится первый снег осенний

И сугробы насыпает вновь,

Но в душе горит огонь весенний,

Расцветает нежная любовь.

 

12.03.1997

 

Home Page     Змест

 

1996     К РЕКЕ

 

Всё в природе праведно и мудро,

К ней иду за радостью опять,

Положило солнечное утро

Золото на тихой речки гладь.

 

Радует чудесное мгновенье,

Воды рек могучих – мой кумир,

Где в зеркальной глади отраженье

Виртуальный образует мир.

 

Облака бегут в нём по теченью,

И растут прибрежные кусты,

Быстро, как по щучьему веленью,

Прочь уходит грусть от суеты.

 

Получаю радость от природы,

С нежностью смотрю в речную гладь,

Грусть мою уносят в море воды,

Счастье возвращается опять.

 

В жизни ведь не каждый день прекрасный,

Если счастье бродит вдалеке,

И волнует сердце день ненастный,

Я иду за радостью к реке.

 

21.03.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz